Алебарда

АЛЕБАРДА (італьян. alabarda, франц. hallebarde, ням. aalbarte ці Hallerbarte ад Aalm дрэўка + Barte сякера), від колюча-сякучай дрэўкавай зброі. Была спалучэннем кап'я, сякеры і крука, прызначанага для сцягвання кавалерыстаў з каня. З'явілася ў Еўропе ў канцы 13 ст., у ВКЛ, магчыма, у 15 ст. (упамінаецца з 1-й пал. 16 ст.). Першапачаткова была ў ВКЛ зброяй наёмных пехацінцаў, для феадальнага апалчэння не характэрна. Алебарды 2-й пал. 16 ст. знойдзены ў рацэ Нёман у горадзе Гродна і ў рацэ Піна ў горадзе Пінск. Алебарда 15 ст. зберагаецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Алебарды і бердыш
Алебарды і бердыш 15 ст.

Алебарды
Алебарды 15-16 ст.: 1 - Гродно, 2 - Шнек, 3 - Віцебскі абласны краязнаучы музей.

Ю.М.Бохан.

Літаратура:

  • Бохан Ю.М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы X - канца XVI ст. Мінск, 2002;
  • Яго ж. Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385-1576. Мінск, 2003;
  • Яго ж. Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV - канцы XVI ст. Мінск, 2008.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.