Абломскі

А.М.АбломскіАБЛОМСКІ Андрэй Міхайлавіч (н. 5.8.1957, Масква), расійскі археолаг. Доктар гістарычных навук (2001). Скончыў Маскоўскі універсітэт (1979). З 1983 у Інстытуце археалогіі РАН (да 1991 АН СССР, Масква), кіраўнік групы па вывучэнні старажытнасцей эпохі Вялікага перасялення народаў у аддзеле славяна-рускай археалогіі (з 2002), вядучы навуковы супрацоўнік. Асноўныя навук. інтарэсы: славянскі этнагенез, рэканструкцыя этнічных працэсаў у канцы 1-га тыс. да н.э. - 1-м тыс. н.э. на тэрыторыі Усходняй Еўропы, у тым ліку ў Беларусі. Праводзіў даследаванні ў цэнтральных і паўдневых рэгіёнах Расіі, Украіны, Паўн. Прычарнамор'і, Польшчы, з 1984 кіраўнік Раннеславянскай экспедыцыі Інстытута археалогіі РАН.

Творы:

  • Среднее Поднепровье и днепровское Левобережье в первые века н.э. М., 1991 (разам з Р.В.Церпілоўскім);
  • Этнические процессы на водоразделе Днепра и Дона в I-V вв. н.э. М; Сумы, 1991:
  • О ролн по-зднезарубинецкого населения в сложении киевской культуры Среднего Поднепровья и Днепровского Левобережья // СА. 1992. № 1;
  • Гапоновский клад и его культурно-исторический контекст. М., 1996 (у сааўт.);
  • Днепровское лесостепное Левобережье в позднеримское и гуннское время (середина III - первая половина V вв. н.э.). М., 2002;
  • Острая Лука в древности. Замятиннский археологический комплекс гуннского времени. М., 2004 (у сааўт.);
  • Восточная Европа в середине I тысячелетия н.э. М., 2007 (у сааўт.);
  • Памятники киевской культуры лесостепной зоны России (III - начало V в. н.э.). М., 2007 (у сааўт.).
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.