Астэалогія

АСТЭАЛОГІЯ (грэч. osteon косць + logos слова, вучэнне), раздзел анатоміі, які вывучае косці шкілета. Даследаванні заключаюцца ў высвятленні расавых, полаўзроставых адзнак, вызначэнні зменлівасці памераў і форм шкілета чалавека (антрапалогія) і жывёл (археазаалогія, палеанталогія). Звесткі апісальнага і вымяральнага (біяметрыя) спосабаў апрацоўваюцца статыстычна і графічна, адзначаюцца безадносныя памеры, разлічваюцца іх суадносіны. Даследаванне касцявых рэшткаў і форм дае магчымасць вывучаць марфалогію выкапнёвых жывёл і чалавека.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.