Азяраны

АЗЯРАНЫ, археалагічныя помнікі - гарадзішча, курганныя могільнікі каля в. Азяраны Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур на паўночнай ускраіне вёскі, на ўзвышшы левага берага р. Друць. Пляцоўка памерамі 27,5 х 18 м, выш. 8-9 м. З поўдня, поўначы і захада умацавана 3 валамі (адзін вышынёй да 1,5 м, другі - да 0,9 м, трэці - да 0,7 м) і 2 равамі (глыб. 0,5-2 м). Абследавалі ў 1888 Е.Р.Раманаў, у 1976 А.Р.Мітрафанаў. Культурны пласт 0,25 м. Знойдзены фрагменты ляпнога глінянага посуду.

Могільнік - 1 дрыгавічоў за 1 км на захад ад вёскі, у лесе. 56 насыпаў выш. 2,5-4 м, дыям. 6-17 м. У 1888 Е.Р.Раманаў даследаваў 1 курган. Пахавальны абрад - трупапалажэнне ў дамавіне. Пахавальны інвентар - вітыя завушніцы, 8 бронзавых спіральных кольцаў, 81 біпірамідальная пацерка з пазалотай, прамавугольная падвеска з выявай Багародзіцы, кольцападобная падвеска са спіцамі. Датуецца 11-12 ст.

Могільнік-2 за1,5км на поўдзень ад вёскі, у лесе. 39 насыпаў вышынёй 3 м, дыям. 5-14 м. Абследавалі ў 1888 Е.Р.Раманаў, у 1976 А.Р.Мітрафанаў.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.