Азярышча

АЗЯРЫШЧА, археалагічныя помнікі - курганны могільнік і селішча каля в. Азярышча Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Могільнік за 1,35км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Свіслач, у лесе. 130 насыпаў дыяметрам 5-14 м, вышынёй 0,5-2,3 м. У 1925 адкрыў А.Немцаў, у 1978 абследаваў А.Г.Мітрафанаў, у 1991 Ю.А.Заяц даследаваў 2 курганы. Пахавальны абрад - крэмацыя на месцы, на падсыпцы (курган № 1) і па-за межамі насыпу (курган № 2). Пахаванні безынвентарныя. У насыпе кургана № 1 знойдзены фрагменты ляпнога керамічнага посуду, што трапіў у курган разам з фунтам, з якога насыпаны; у насыпе кургана № 2 - донцы і сценкі з лінейным арнаментам ад гаршка, зробленага на ручным крузе. Пахаванні датуюцца 9-10 ст.

Селішча, часткова занятае насыпамі курганнага могільніка, цягнецца ўздоўж правага берага р. Свіслач. Плошча каля 1 га, культурны пласт 0,25- 0,35 м. У 1991 выявіў і даследаваў пад насыпам кургана № 1 Ю.А.Заяц. Знойдзены фрагменты ляпнога керамічнага посуду позняга этапу кіеўскай культуры к. 4 - пач. 5 ст.

Ю.А.Заяц.

Літаратура:

  • Заяц Ю.А. Новые материалы и памятники раннего железного века и третьей четверти первого тысячелетия н.э. в Минском Поднепровье и Витебском Подвинье // МАБ. 2003. № 8.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.