Абвара

АБВАРА, рошчына на аснове пшанічнай ці жытняй мукі на вадзе ці з дабаўленнем бурачнага альбо капуснага расолу, якой абліваюць (ці апырскваюць) гарачую кераміку з мэтай яе хіміка-тэрмічнай апрацоўкі (загартоўвання). Гэта павялічвае трываласць і памяншае порыстасць чарапка глінянага кухоннага посуду, надае вырабам дэкаратыўную афарбоўку (плямы абвары розных памераў і формы ці яе пацёкі маюць колер ад цёмна-карычневага да чорнага). У некаторых мясцовасцях такая кераміка называлася "гартаваная", "рабая". Абвара вядома з 12 ст. па матэрыялах археалагічных раскопак на тэрыторыі Панямоння, Падзвіння, цэнтральнага рэгіёна Беларусі і Падняпроўя.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.