Абцугі

АБЦУГІ, прылада працы рамесніка (каваля, слесара, сталяра і інш.), прызначаная для трымання сыравіны ці вырабаў пры іх апрацоўцы. Складаюцца з 2 металічных стрыжняў, злучаных у месцы перакрыжавання шарнірам. Кавальскія абцугі вядомы з жалезнага веку: вялікія двухручныя (даўж. 24-55 см) і малыя (даўж. 15-25 см). Абцугі ранняга сярэдневякоўя знойдзены пры археалагічных раскопках у Полацку, Мінску. Навагрудку, позняга - у Друі, Крычаве, Мазыры і іншых гарадах.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.