Археалагічныя помнікі мілаградскай культуры

На тэрыторыю Беларусі прыпадае паўночная частка арэала мілаградскай культуры. У пачатку жалезнага веку (VII-VI стст да н э ) насельніцтва плямёнаў мілаградскай культуры рассялілася пераважна на Палессі і ў Верхнім Падняпроўі. У сучасных межах дзяржаў гэта тэрыторыя ахоплівае поўдзень Беларусі і паўночна-заходнюю частку Украіны. У нашай рэспубліцы археалагічныя помнікі гэтага насельніцтва распаўсюджаны ў Гомельскай, Брэсцкай і на поўдні Мінскай абласцей Прадстаўлены яны паселішчамі (гарадзішчамі і селішчамі) і могільнікамі (грунтавымі і курганнымі). Па стане на канец 90-х гадоў вядома каля 300 помнікаў археалогіі мілаградскага насельніцтва. Акрамя таго, есць яшчэ шмат месцазнаходжанняў прадметаў матэрыяльнай культуры.

З гісторыі вывучэння адзначым, што мілаградская культура была адкрыта ў 50-х гадах. Дзякуючы разведкам і шырокім раскопкам помнікаў Паўднева-Усходняй Беларусь якія з 1951 г праводзіліся Славянскай экспедыцыяй Інстытута археалогіі АН СССР пад кіраўніцтвам П.М. Траццякова, Ю.У. Кухарэнкі і В.М. Мельнікоўскай, быў атрыманы вялікі крыніцазнаўчы матэрыял. Яго асэнсаванне дазволіла вылучыць сярод ужо вядомых старажытнасцей новую археалагічную культуру - мілаградскую (назва па гарадзішчу каля вескі Мілаград, што ў Рэчыцкім раене).

У канцы XIX ст на помнікі археалогіі Усходняй І Паўдневай Беларусі звярталі ўвагу Е.Р. Раманаў, У.З. Завітневіч. Безумоўна што сярод розных помнікаў даўніны былі і паселішчы з мілаградскімі адкладаннямі. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі вывучэннем іх у рознай ступені займаліся К.М. Палікарповіч, А.М. Ляўданскі, А.Д. Каваленя, С.А. Дубінскі, А. Рынейскі, І.Х. Юшчанка. Працы даваеннага часу зводзіліся галоўным чынам да пошукаў, удакладненняў звестак і ўліку ўсіх археалагічных помнікаў. Адначасова праводзіліся шурфоўкі і раскопкі іх невялікімі плошчамі. Так, А.М. Ляўданскі з С.А. Дубінскім даследавалі Шапатовіцкае (Чачэрскі раен) і Ворнаўскае (Кармянскі раен) гарадзішчы. І.Х. Юшчанка ў 1925, 1926 і 1929 гг. правеў вялікія працы на гарадзішчы Любны (цяпер паўднева-заходняя ўскраіна Гомеля). У 1940-х гадах усе працы былі спынены ў сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны.

Палявыя даследаванні 50-х і пачатку 60-х гадоў абагульнены В.М. Мельнікоўскай у манаграфіі "Племена Южной Белоруссии в раннем железном веке" У ёй выкладзена поўная характарыстыка плямёнаў мілаградскай культуры вызначаны храналагічныя межы, тэрыторыя рассялення, разгледжаны звычаі пахавальных абрадаў, заняткі насельніцтва гаспадарчай дзейнасцю і рознымі відамі рамёстваў. Апісаны паселішчы, жылыя, гаспадарчыя і культавыя пабудовы. Аўтар выказала свой погляд на праблему паходжання і далейшага лёсу носьбітаў разглядаемай агульнасці. Яна атаясамлівае гэтае насельніцтва з Герадотавымі неўрамі. У дачыненні да славяна-балцкай праблематыкі зазначае, што калі ў нашым распараджэнні няма бясспрэчных дадзеных аб прыналежнасці гэтых (мілаградскіх. - М. Л.) плямёнаў старажытнейшым продкам сучасных усходнеславянскіх народаў, то і тыя звесткі, на падставе якіх іх злучаюць са старажытнабалцкімі плямёнамі, пакуль не дастаткова пераканаўчыя.

З другой паловы 70-х гадоў і да чарнобыльскіх падзей (1986 г.) беларускія археолагі правялі значныя раскопкі на палескіх помніках. Г.М. Залашка даследаваў гарадзішчы на Правабярэжжы ніжняга цячэння Прыпяці. А. А. Егарэйчанка раскопваў паселішчы на поўначы цэнтральнай часткі Палесся. М. I. Лашанкоў вывучаў умацаваныя пасяленні ў міжрэччы Дняпра і ніжняга цячэння Прыпяці. На Левабярэжжы Дняпра, у басейне Ніжняга Пасожжа, помнікі мілаградскай культуры абследаваліся і раскопваліся С.Я. Расадзіным, В.I. Сычовым, А.I. Драбушэўскім. Н.М. Дубіцкая праводзіла працы на паселішчах у басейне ніжняга цячэння Бярэзіны. В.С. Вяргей вывучала селішчы ў Заходнім Палессі. У канцы 70 - пачатку 80-х гадоў археолагі рэспублікі займаліся суцэльным абследаваннем тэрыторыі ўсіх раёнаў у сувязі з выданнем "Збора помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" ў сямі тамах. У выніку такой працы ў сярэдэіне 80-х гадоў была ўдакладнена колькасць помнікаў з мілаградскімі матэрыяламі. За два апошнія дзесяцігоддзі надрукавана шмат артыкулаў па старажытнасцях мілаградскай культуры. Апошнім часам выйшлі дзве кнігі, аўтары якіх у рознай ступені асвятляюць праблемы мілаградскай культуры. С. Я. Расадзін у працы "Землі амаль невядомыя" (1996 г.) выказвае свой погляд на звесткі Герадота аб неўрах і іх сувязь з мілаградскімі плямёнамі. А. А. Егарэйчанка ў кнізе "Древнейшие городища Белорусского Полесья" (1996 г.) падводзіць вынік вывучэнню помнікаў Паўночнага Палесся з матэрыяламі некалькіх археалагічных культур: мілаградскай, зарубінецкай і культурай штрыхаванай керамікі.©Матэрыял сайта "www.JiveBelarus.net"

Адначасова з беларускімі і расійскімі археолагамі помнікі мілаградскай культуры на тэрыторыі паўночнай часткі Украінскага Палесся вывучалі іх калегі У. М. Даніленка, А. А. Пятроўская, I. К. Свешнікаў, М. П. Кучэра, А. У. Шэкун, В. Г. Жараў (Данйленко, 1953. С. 197-208; ЁН жа, 1953. С. 5-16; Петровська, 1971. С. 9-22; Свешников, 1971. С. 68-81; Кучера, 1976. С. 88- 94; Шекун, 1995. С. 152-158; Жаров, 1991. С. 19-22; Ён жа, 1995. С. 45- 50). Матэрыялы з украінскіх помнікаў дазваляюць прасачыць больш цесныя сувязі плямёнаў мілаградскай культуры з насельніцтвам Лесастэпу. Вылучаны падгорцаўскі варыянт у гэтай культуры.

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.