Храналогія і этнічная прыналежнасць мілаградскай культуры

Па-рознаму даследчыкамі вызначаецца і храналогія мілаградскай культуры ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Беларусі. В.М. Мельнікоўскай яна абмяжоўваецца VI ст. да н. э. - I ст. н. э. Л. Д. Побалем - VIII - III стст. да н. э. (Мельнйковская, 1967. С. 164 - 167. Рис. 64; Поболь, 1983. С. 12. Рис. 5).

Мілаградскія помнікі генетычна звязаныя з лебядоўскімі і, наадварот, няроднасныя зарубінецкім, з якімі яны часткова сінхронныя. Мілаградская культура зарубінецкага часу захоўвалася ў асобных пэўных раёнах, дае потым ёй на змену прыйшлі старажытнасці кіеўскай культуры. Такім чынам, час існавання мілаградскай супольнасці мусіць апынуцца недзе паміж X ст. да н. э. і II ст. н. э. Таму што ніжняй са згаданых межаў дасягаюць самыя малодшыя з храналагічна атрыбутаваных лебядоўскіх знаходак, а верхняй - старэйшыя з кіеўскіх. Такім чынам, адносная храналогія мілаградскай культуры ў Беларусі, на думку аўтара, уваходзіць у рамкі ад IX ст. да н. э. да I ст. н. э. Ці адпавядае ёй храналогія абсалютная?

Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба разгледзець надзейна храналагічна вызначаныя мілаградскія знаходкі. Пачнём з прыладаў працы. Найстаражытнейшыя з іх выяўлены на суседняй тэрыторыі Украінскага Палесся. Гэта фрагментаваны бронзавы кельт з Народзіцкага могільніка (Левйцькій, 1931. С. 232. Рис. 39: 4). В.Д. Рыбалавай гэты кельт аднесены да тылу вялікапольскіх, якія былі вядомыя ў басейне ракі Саны аж да лачатку 1-га тысячагоддзя да н. э. (Рыбалова, 1961. С. 84). Здаецца, знаходку з Народзічаў лепш датаваць крыху больш познім часам. Жалезная клінападобная сякера з Гарошкава аднесена В.А. Іллінскай да скіфскіх рабочых сякер, датаваных даследчыцай VI-IV стст. да н.э. (Іллінська, 1961. С. 29-31). Але верхняя храналагічная мяжа для гэтых прыладаў зараз можа быць трохі ссунутай. Падобныя клінападобныя сякеры знойдзены таксама і на днепра-дзвінскіх помніках. Лічыцца дапушчальным, што яны маглі перажыць тут нават фінал скіфскай эпохі (Шадыро, 1985. С. 52). Далей зарубінецкімі традыцыйна лічыліся ўсе жалезныя сякеры-кельты, у тым ліку і знойдзеныя на Чаплінскім гарадзішчы. А.А. Егарэйчанкам быў прапанаваны дыферэнцыраваны падыход (Егарэйчанка, 1983. С. 80). Для кельтаў з шырокім тулавам даследчык пераканаўча вызначыў менавіта раннелатэнскія аналагі. Такім чынам, шыракатулаўны кельт з Чапліна (Третьяков, 1959. Рис. 13:1) павінен быць аднесены да IV-III стст. да н. э.

Найбольш архаічна з усіх вядомых у мілаградскай культуры выглядаюць пяць наканечнікаў дзідаў аднолькавага тылу, знойдзенных на могільніку Дубай. Пытанне аб датыроўцы гэтых наканечнікаў мае прынцыповае значэнне, бо ад яе часам ставіцца ў залежнасць датаванне ўсяго Дубайскага могільніка. А з апошнім у сваю чаргу ўвогуле звязвалася ніжняя храналагічная мяжа існавання ўсёй мілаградскай культуры на тэрыторыі Беларусі. Ю.У. Кухарэнка лічыў, што знойдзенныя ў Дубаі наканечнікі маюць свае аналагі сярод скіфскіх наканечнікаў дзідаў VI - пачатку V ст. да н.э. (Кухаренко, 1961. С. 11). Падрабязная класіфікацыя скіфскіх дзідаў была раслрацавана А.I. Мелюковай (Мелюкова, 1964. С. 34-35). Адпаведна гэтай класіфікацыі ўсе наканечнікі дзідаў з Дубая павінны траліць у аддзел II (вастралістых), тып I (з рабром уздоўж пяра). Але ж яны маюць зусім іншую форму пяра і рабра на ім у адрозненне ад аднесеных да гэтых аддзела і тыпу скіфскіх дзідаў. Пяро ў дубайскіх значна карацейшае і шырэйшае, а рабро не аднолькава вузкае па ўсёй даўжыні, як у скіфскіх, а моцна пашыраецца ад вастрыя да ўтулкі. Калі яшчэ мець на ўвазе, што ў скіфаў вастралістыя наканечнікі дзідаў (аддзел II, тып I - на Правабярэжжы Сярэдняга Дняпра (Ковпаненко і інш., 1989. С.118. Рис. 37:2-4)) шырока распаўсюдзіліся толькі ў IV-III стст. да н.э., а ў V ст. да н.э. яны былі аднолькавыя (Мелюкова, 1964. С. 42), то аб датыроўцы дубайскіх менавіта па скіфскіх аналагах VI - пачатку V ст. да н.э. увогуле нельга і казаць. З другога боку, ролю прататыпа для дубайскіх ў стане былі адыграць, мусіць, наканечнікі дзідаў накшталт знойдзенных у пахаваннях яшчэ перадскіфскага перыяду ў Бутэнках, Матэўцах, Высоцкім (Ковпаненко, 1962. С. 70. Рис. 2; Лапушнян, 1969. С. 131. Рис. 1:2; Граков, 1977. Рис. 107:1). Апошні могільнік, як вядома, быў датаваны У. I. Каніўцом VIII-VII стст. да н. э. (Канивец, 1955. С. 95). У любым выпадку датыроўка наканечнікаў з Дубаю ня можа распаўсюджвацца на V ст. да н. э. Што тычыцца вядомага ў мілаградскай культуры наканечніка дроціка з Гарошкава, то ён, па вызначэнню В. М. Мельнікоўскай, належыць да тыпу раннелатэнскіх (Мельниковская, 1967. С. 7. Рис. 29:23).

Для мілаградскай культуры Беларусі, напэўна, першараднае значэнне мае храналогія бронзавых наканечнікаў стрэлаў архаічна-скіфскага тыпу (двух-, трохлопасцевыя, з шыпамі на ўтулках), выяўленных ў Хільчыцах і Ясянцы-2 (Залашко, 1985. С. 346-349; ЁН жа, 1983. Рис. 5). Гэтыя знаходкі дакументуюць старажытнейшыя кантакты з носьбітамі скіфскай культуры. А.I. Мелюкова аднесла падобныя скіфскія наканечнікі стрэлаў да першай храналагічнай групы і датавала VII-VI стст. да н. э. (Мелюкова, 1964. С. 14-32). Потым іх храналогія была перагледжана: згодна з меркаваннямі С.В. Поліна, яны павінны быць аднесены да VIII - VII стст. да н. э. (Полін, 1987. С. 20-22). Астатнія бронзавыя наканечнікі стрэлаў трохлопасцевыя, у адпаведнасці з класіфікацыяй А.I. Мелюковай павінны датавацца наступным чынам: з Асарэвічаў - IV ст. да н. э. (Мельниковская, 1967. С. 69), Чапліна - IV-III стст. да н. э. (Третьяков, 1959. Рис. 13:2). Касцяная з Гарошкава, калі меркаваць па аналагах з сярэднедняпроўскіх курганоў (Ковпаненко, Бессонова, Скорый, 1989. Рис. 36:64, 65), - IV-III стст. да н. э.

Цвікападобныя шпількі з Гарошкава, Мілаградаў, Ястрабкі добра датуюцца па скіфскіх аналагах - у межах V-III стст. да н. э. (Петренко, 1978. С. 14, 72). Да знаходак датаваных шпілек трэба дадаць яшчэ два экземпляры целыя, а таксама фрагментаваныя фібулы з Гарошкава і Мілаградаў (Мельниковская, 1967. С. 86. Рис. 31:11-16). Найбольш цікавыя з іх, канешне, дзве позналатэнскія са згарэўшага жытла ў Мілаградах, раскоп IV (Мельниковская, 1963. С. 35-40. Рис. 4:6). Меркаванне аб зарубінецкай прыналежнасці гэтага жытла, у якое мілаградская кераміка трапіла ўжо потым, было лрапанавана Л. Д. Побалем і пазней падтрымана А. М. Абломскім (Обломский, 1981. С. 92). Але, па-першае, апрача мілаградскіх венчыкаў у тым жа самым комплексе ёсць цэлая серыя грузікаў, якія капіруюць формы мілаградскіх сасудаў. Па-другое, акрамя позналатэнскіх фібул, ніводнае з ўпрыгожанняў накшталт знойдзенных ў дадзеным жытле на Мілаградах ніколі ў закрытых зарубінецкіх комплексах не траплялася. З другога боку, прадстаўленыя сярод знаходак ў гэтым жытле трохкутныя падвескі "падгорцаўскага" тыпу вельмі характэрныя для мілаградскіх комплексаў Кіеўшчыны (Даниленко, 1953. С. 204). Па-трэцяе, у Мілаградах ёсць яшчэ адно падобнае жытло, у запаўненні якога спалучаецца кераміка, характэрная для абедзвюх культур, прычым ў гэтакай прапорцыі: на тры дробныя зарубінецкія чарапкі прыпадаюць буйныя часткі ад чатырох мілаградскіх гаршкоў (Мельниковская, 1963. Рис. 2). Але меркаваць аб зарубінецкай прыналежнасці і другога жытла і тлумачыць наяўнасць у ім мілаградскай керамікі таксама як нейкую выпадковую з'яву проста немагчыма. Мілаградская кераміка ніяк не магла трапіць сюды з культурнага пласта: жытло заглыблена ў чысты грунт па-за валам. Калі мець тэта на ўвазе, спроба скасавання мілаградскай прыналежнасці і першага са згаданых жытлаў, а таксама знойдзенных там фібул выглядае нявельмі ўдалай. Тады застаецца прызнаць, што дзякуючы гэтым знаходкам у Мілаградах аднайменная культура на Беларусі атрымала надзейную абсалютную дату, менавіта I ст. да н. э.

З астатніх мілаградскіх упрыгожанняў, знойдзенных на тэрыторыі Беларусі, добра датуюцца толькі цвікападобныя завушніцы. Па сваёй канструкцыі, памерах і форме яны дакладна адпавядаюць аднесеным У. Г. Пятрэнка да тыпу I скіфскіх завушніц. Да першага яго варыянта павінна быць аднесена залатая завушніца з Дубаю з напаўсферычнымі галоўкамі рознага памеру на абодвух канцах дужкі (Кухаренко, 1961. С. 11. Табл. 1:3). Згодна з класіфікацыяй У. Г. Пятрэнка, падобныя рэчы былі ва ўжытку ў скіфскім асяроддзі ў VI ст. да н. э. (Петренко, 1978. С. 21. Табл. 16:13). Другая завушніца таксама з дзвюма, але аднолькавымі па памерах галоўкамі, і не залатая, а медная (бронзавая?) была знойдзена ў Шчаткаве (Поболь, 1967. С. 214. Рис. 14:6). Яе аналагі датуюцца крыху шырэй - VI-V стст. да н. э. (Петренко, 1978. С. 21). Бронзавая завушніца з адной галоўкаю з Гарошкава (Мельниковская, 1967. Рис. 31:8) адпавядае скіфскім варыянтам 3 і 4 тыпу I, якія былі распаўсюджаны ў VI-V стст. да н. э. (Петренко, 1978. С. 21, 24. Табл. 39:17).

Здаецца вельмі важнай і датыроўка некаторых звязаных з мілаградскімі комплексамі Беларусі антычных пацерак, асабліва знойдзенных у Гарошкаве. Некаторыя з пацерак, што былі знойдзены там у адным скарбе разам з рубчастымі бранзалетамі, атрыбутаваны Е.М. Аляксеевай. Пры гэтым дзве пацеркі аднесены да VI-II стст. да н. э., адна да III-II стст. да н. э. і яшчэ адна - толькі да II ст. да н. э. (Мельниковская, 1967. Рис. 40:15-19, 13 і 18; Яніцкая, 1980. Табл. 2). Атрымліваецца, што ўвесь скарб, і бранзалеты ў тым ліку, належыць да II ст. да н. э. На гэтым варта засяродзіць увагу яшчэ і ў сувязі з тым, што, як вядома, верхняй храналагічнай мяжою рубчастых бранзалетаў лічыцца III ст. да н. э. А на гэтай падставе адпаведным чынам вызначалася дадзеная мяжа і для ўсяго мілаградскага Гарошкава. З чым, як бачым, згаджацца нельга.

Інтарэс выклікае храналогія двух аднолькавых люстэркаў - пазбаўленых борцікаў бронзавых дыскаў з петлепадобнымі ручкамі на адваротным баку. Абодва былі знойдзеныя на гарадзішчы Ліскі (Лошенков, Барцева, 1995. Рис. 3). На наш погляд, ліскаўскія знаходкі найбольш падобныя - аж да ідэнтычнасці - да найбольш ранніх з люстэркаў тагарскай культуры ў Паўднёвай Сібіры. Храналагічнай прыкметаю апошніх лічыцца масіўнасць і - нярэдка - адсутнасць борцікаў (Членова, 1967. С. 82-83). Велічыня дыяметра і таўшчыня абодвух ліскаўскіх люстэркаў літаральна супадаюць з адпаведнымі паказчыкамі для раннетатарскіх. Таму найбольш правільнай, здаецца, будзе і датыроўка гэтых знаходак на поўдні Беларусі ў адпаведнасці з паўднёвасібірскімі аналагамі - VII ці VII - пачатак VI ст. да н. э.

Такім чынам, на думку аўтара, абсалютная храналогія мілаградскіх старажытнасцей Беларусі, верагодна, адпавядае межам у іх храналогіі адноснай як IX ст да н э. 11 ст н. э.

Пры разглядзе пытання аб этнічнай прыналежнасці "мілаградцаў" нельга забывацца на тое, што ўяўленне аб носьбітах гэтай культуры, як аб нейкім этнічным маналіце, па сутнасці апрыернае. Ужо была адзначана адсутнасць нейкага абгрунтавання этнічнага адзінства, у прыватнасці зарубінецкай культуры, якая таксама складаецца з шэрагу варыянтаў (Мачинский, 1973. С. 57). Відавочна, што гэтакай жа шматварыянтнай мілаградскай культуры няварта адразу адмаўляць у поліэтнічнасці.

Калі разглядаюць пытанне аб той ці іншай культуры, то, згодна з традыцыяй, усе імкнуцца неяк выкарыстаць не толькі археалагічныя, але таксама антрапалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, гістарычныя і іншыя дадзеныя. Значэнне гістарычных, Герадотавых у першаю чаргу, звестак у выпадку з "мілаградцамі" няварта перабольшваць увогуле. Ужо таму, што аб этнасе ягоных неўраў у "бацькі гісторыі" літаральна нічога не сказана. Нельга быць нават упэўненым, што імя "неўры" ў Герадота - гэта іх саманазва, а не нейкая мянушка накшталт "этноніма" аднаго з суседніх плямёнаў андрафагі. Роля антрапалогіі з-за панавання ў мілаградскіх могільніках на тэрыторыі Беларусі абраду крэмацыі таксама практычна ніякая. Спробы выкарыстання ў падобных выпадках этнаграфічных дадзеных часта не даюць станоўчых вынікаў. Спашлемся на наступны прыклад. Згодна з высновамі А.В. Збруевай, у Паволжжы пэўныя этнаграфічныя асаблівасці, што ідуць яшчэ ад пакінутай старажытнымі фіна-уграмі ананынскай археалагічнай культуры, зараз уласцівы традыцыйным народным культурам як удмуртаў, фіна-уграў, так і тамтэйшых сучасных цюркаў, чувашоў і татараў (Збруева, 1952. С. 86). Атрымліваецца, што выяўленне ў народнай культуры славян-беларусаў нейкага аналага для той ці іншай этнаграфічнай асаблівасці, якая была ўласціва некалі мілаградскай культуры, таксама яшчэ не зробіцца надземным доказам славянства апошняй. Этнаграфічныя дэталі, як вядома, могуць захоўвацца са стагоддзя ў стагоддзе, але дзе ўпэўненнасць, што да беларусаў яны не трапілі ў "знятым" выглядзе, як ананынскія да чувашоў? Дзе спадчына этнічнага продка, а дзе - субстрата, у падобных выпадках высветліць немагчыма. Але ў нас засталося яшчэ лінгвістычныя і археалагічныя дадзеныя.

Ёсць абгрунтаванне рэтраспектыўнага шляху ў якасці адзіна прыдатнага пры вывучэнні праблем этнагенезу па археалагічных дадзеных (Седов, 1979 С 36). Будзем мець гэта на ўвазе. Адзначым, што для мілаградскай культуры меркавалася і славянская, і балтыйская этнічная прыналежнасць. Але ўвогуле нельга выключаць і ЯКІСЬЦІ трэці варыянт. Па-першае, як ужо згадвалася, зусім не выключана поліэтнічнасць "мілаградцаў". Па-другое, на думку некаторых даследчыкаў, у гідраніміі нашага Палесся адчуваюцца сляды нейкай іншай старажытнаіндаеўрапейскай мовы, не балтыйскай і не славянскай (Исаенко, 1973 С 50-51). Адназначна славянства, як і балтыйства, "мілаградцаў" у стане падцвердзіць толькі выяўленне эвалюцыйных ланцужкоў, у якіх адлюстроўвалася б ператварэнне асаблівасцей мілаградскай культуры ў рысы, уласцівыя бясспрэчным славянам ці адпаведна балтам. Але падобныя "ланцужкі" пакуль што не вызначаны. Мусіць, таму і спроба звязаць мілаградскаю культуру непасрэдна з бясспрэчна славянскай была здзейснена толькі аднойчы. Пры гэтым В.П. Пятроў усе ж змог тады адзначыць некалькі элементаў падабенства паміж мілаградскімі і славянскімі (карчакскімі) курганамі (Петров, 1963. С. 36-37). Але ўсе гэтыя элементы, на думку I.П. Русанавай, ёсць таксама і ў пшэворскай культуры (Русанова, 1976. С. 208). Нейкая генетычная сувязь мілаградскай культуры з пшэворскай, вядома ж, нонсэнс. Увогуле не можа быць сумменняў, што агульныя рысы ў абраднасці мілаградскіх, пшэворскіх і карчакскіх курганоў - не больш чым праява выпадковага падабенства. Хоць яна і даволі цікавая, але ж не трэба забывацца, што, пры жаданні, супадзенні падобнага тыпу можна падабраць для вельмі шырокага кола археалагічных культур, прытым як для сінхронных, так і для тых, што паслядоўна змяняюць адна адну. Але ці будзе гэта доказам этнічнай роднасці між імі? Пэўныя мілаградскія элементы можна назіраць у кіеўскай культуры, кіеўскія - у калочынскай, калочынскія - у роменскай, роменскія - у старажытнарускай. Усё было б проста, калі б мы не ведалі, што ў адносінах да кіеўскай мілаградская культура не ў стане прэтэндаваць на большае, чым на ролю субстрата. Археалогіяй фіксуюцца змены, якія цалкам належаць да этнаграфічнага, а зусім не да этнічнага зместу гэтай, як, між іншым, і любой другой, археалагічнай культуры.

Былі і намаганні неяк дапамагчы археалогіі, прыцягнуўшы лінгвістычныя дадзеныя, удакладніць шляхам іх выкарыстання "мову" археалагічнага матэрыялу. Ці магчыма гэта зараз? Дзеля прыкладу спынімся толькі на дзвюх праблемах, якія маюць дачыненне да вызначэння мовы "мілаградцаў". Маем на ўвазе пытанні аб лакалізацыі славянскай прарадзімы і аб часе фарміравання балтыйскага гідранімічнага арэала. Зразумела, што калі арэал мілаградскай культуры неяк упішацца ў межы прарадзімы славян, то яна атрымае пэўныя шанцы на славянства. Калі старажытныя балтыйскія гідратапонімы будуць сінхроннымі з лакалізаванымі побач мілаградскімі помнікамі, можна будзе меркаваць, наадварот, аб балтыйстве пакінуўшага іх насельніцтва.

Ф.П. Філін, скарыстаўшы вядомы "букавы" аргумент, змясціў славянскаю прарадзіму на Прыпяці і на сярэднім Дняпры (Филин, 1972. С. 25). В. В. Сядоў - з дапамогаю "рыбнага" - на Вісле, па-за межамі мілаградскага арэала (Седов, 1979. С. 22). "Букавы" аргумент быў абгрунтавана адхілены С.А. Бернштэйнам (Бернштейн, 1961. С. 55). Мусіць, гэтак жа трэба абысціся і з "рыбным". Паводле В.В. Сядова, ягоны змест зводзіцца да наступнага: калі ўжо у мове праславян былі ўласныя назвы так званых прахадных рыб, ласося і вугра, то праславянскую тэрыторыю трэба лакалізаваць па берагах тых рэк, дзе гэтыя рыбы водзяцца, - у басейне Балтыйскага мора. Але высвятляецца, што В. В. Сядоў, на жаль, пакінуў па-за ўвагаю тое, што нават яшчэ не ў такім далёкім мінулым арэал распаўсюджання гэтых рыб, у прыватнасці ласося, быў значна шырэйшы. У фундаментальнай працы па іхтыялогіі Еўразіі гаворыцца, што яшчэ ў XIX ст. ласосі вадзіліся таксама ў Чорным моры, адкуль у адпаведны сезон падымаліся аж да вярхоўяў Дняпра і іншых рэк чарнаморскага басейна (Берг, 1948. С. 58 і наст.). Атрымліваецца, што на падставе назваў прахадных рыб немагчыма змяшчаць праславянскі арэал менавіта ў Павісленні, абмінаючы Падняпроўе. Лакалізацыя гэтага арэала пакуль што ўвогуле цалкам праблематычная. Таму адпавядае ён ці не мілаградскай тэрыторыі, сцвярджаць напэўна зараз, зразумела, немагчыма.©Матэрыял сайта "www.JiveBelarus.net"

Уяўленне аб глыбокай старажытнасці балтыйскіх гідронімаў, арэал якіх, дарэчы, уключае і ўсю сучаснаю тэрыторыю Беларусі цалкам, бярэ пачатак, безумоўна, ад вядомай гіпотэзы Х.А. Маоры. Гіпотэза гэта галоўным чынам грунтавалася на ўяўленні яе аўтара аб адсутнасці сколькі-небудзь маштабнай міграцыі балтаў пазней 3-га тысячагоддзя да н. э. (Моора, 1958. С. 19- 20). Але, згодна з меркаваннямі А.А. Егарэйчанка, падобная міграцыя - менавіта перасяленне носьбітаў культуры штрыхаванай керамікі ў самым канцы 1-га тысячагоддзя да н.э. з тэрыторыі сучаснай Літвы і прылягаючых раёнаў Беларусі ў паўднёва-ўсходнім накірунку археалагічна і гідранімічна добра фіксуецца (Егорейченко, 1982. С. 58-61). Пра перасяленне "штрыхавікоў" аж да Палесся, перасяленне, якое для "мілаградцаў" абярнулася стратаю значнай часткі іх арэала, мы ўжо згадвалі вышэй. З гэтай міграцыяй, на нашу думку, трэба звязваць утварэнне пэўнай часткі балтыйскіх назваў на Беларусі. Так ці інакш, але і балтыйскі, і славянскі гідранімічны пласты Беларусі пазбаўленыя пакуль што дакладнай храналагічнай атрыбуцыі. Такім чынам, і мілаградскія старажытнасці яшчэ немагчыма надзейна "агучыць" з дапамогаю палеалінгвістыкі. Калі яшчэ не забывацца і на тое, што моўная прыналежнасць і этнічная свядомасць даволі часта не супадаюць, то трэба прызнаць "нацыянальнасць" носьбітаў мілаградскай культуры цалкам загадкаваю.

Крыніца: Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэдня-вечча / А.А. Егарэйчанка, В.I. Шадыра, В. С. Вяргей і інш.; Пад рэд. В.I. Шадыры, В.С. Вяргей. - Мн.: "Беларуская навука", 1999. 502 е.- іл.

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.