Гісторыя Беларусі. Старажытны перыяд

Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.. 1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст./Рэдкал.: М.Касцюк (гал. рэд.) і інш.—Мінск: Экаперспектыва, 2007.—351 с; іл. У першым томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў першабытнаабшчынны перыяды (каля 100 тыс. гадоў назад - першая паловаХШст.) ад першапачатковага засялення да фарміравання і развіцця першых дзяржаўных утварэнняў. Асаблівасцю кнігі з'яўляецца тое, што яна напісана ў асноўным на падставе асэнсавання шматлікіх археалагічных матэрыялаў, здабытых на раскопках. Разлічана на навукоўцаў, аспірантаў, студэнтаў, настаўнікаў, вучняў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

  • Асаблівасці першабытнай эпохі гісторыі Беларусі
    М. Чарняўскі
    Першабытны перыяд нашай гісторыі не толькі самы працяглы, але і надзвычай важны, бо ў ім закладваліся асновы будучага развіцця краю, размешчанага на памежжы Заходняй і Усходняй Еўропы, на водападзелах рэк Балтыйскага і Чарнаморскага басейнаў...
  • Насельніцтва Беларусі ў каменным веку

  • Асаблівасці каменнага веку на Беларусі
    Найбольш працяглы, складаны, а нярэдка і драматычны перыяд мінулага чалавецтва - каменны век. На яго прыпадаюць і максімальнае пахаладанне апошняй сотні тысяч гадоў, калі 20-18 тысячагоддзяў назад наш край цалкам стаў непрыдатным для існавання тут...
  • Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыі
    А. Калечыц, У. Ксяндзоў
    Фарміраванне чалавека як біялагічнага віду адбывалася ва ўмовах прыкметнага пахаладання клімату, а яго распаўсюджанне ў Еўропе прыпала і ўвогуле на ледавіковую эпоху. Зацяжныя халады, што доўжыліся многія дзесяткі тысяч гадоў, змяняліся пацяпленнямі,...
  • Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаў
    У. Ксяндзоў
    Гэта быў час далейшых змен прыроднага асяроддзя, калі адбыўся паступовы пераход ад позналедавікоўя да максімальна спрыяльных кліматычных умоў, якія наступілі 7—6 тысячагоддзяў назад у так званы кліматычны оптымум. На змену халоднаму тундраваму стэпу...
  • Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце)
    А. Калечыц, М. Чарняўскі
    Каля 6 тысячагоддзяў назад у развіцці грамадства каменнага веку на Беларусі пачынаецца заключны этап — неаліт, новы каменны век, характэрны радыкальнымі зменамі ў гаспадарцы, матэрыяльнай і духоўнай культуры. ...
  • Гаспадарчыя заняткі ў каменным веку
    А. Калечыц, У. Ксяндзоў, М. Чарняўскі
    Старажытныя людзі ў выкарыстанні прыроднага асяроддзя мала адышлі ад сваіх жывёльных продкаў. Новым у гэтым занятку напачатку стала бадай што толькі ўжыванне прылад...
  • Духоўная культура ў каменным веку
    Э. Зайкоўскі
    У эпоху палеаліту ўзровень інтэлектуальнага развіцця старажытных людзей дасягнуў такой ступені, калі ўзнікае патрэбнасць як у пэўных эстэтычных адчуваннях, так і ў поглядах, якія б давалі ўяўленне пра агульную карціну свету і тлумачылі месца чалавека...
  • Плямёны Беларусі ў бронзавым веку

  • Асаблівасці бронзавага веку на Беларусі
    Бронзавы век — эпоха ў гісторыі чалавецтва, калі ўзнікае і актыўна пашыраецца металургія, апрацоўка і выкарыстанне бронзы. Раннія металічныя вырабы, якія ўжываліся разам з каменнымі і крамянёвымі, уносілі прыкметныя змены ў жыццё тагачасных людзей і...
  • Фарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага веку
    У 3-м тысячагоддзі да н.э. у Еўропе адбываюцца выключныя па сваім значэнні змены, важнейшым вынікам якіх стала з'яўленне на прасторах кантынента носьбітаў індаеўрапейскіх моў і складванне многіх еўрапейскіх супольнасцей, у тым ліку і тых, якія...
  • Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў сярэднім і познім перыядах бронзавага веку
    Гісторыя насельніцтва Паўднёвай Беларусі, пасля якога засталіся помнікі тшцінецка-сосніцкага тыпу, звычайна разглядаецца ў рамках тшцінецка-камароўска-сосніцкай агульнасці, якая ў эпоху бронзы распаўсюджвалася на прасторах Еўропы ад басейна Одэра на...
  • Гаспадарчыя заняткі насельнікаў у бронзавым веку
    Металургія, апрацоўка і выкарыстанне медзі і бронзы — адна з асноўных адзнак бронзавага веку. На Беларусі адсутнічаюць радовішчы руды, неабходнай для атрымання медзі і бронзы, што прымушала нашых продкаў імпартаваць сыравіну і металічныя вырабы з...
  • Духоўная культура у бронзавым веку
    У бронзавым веку ў светапоглядзе насельніцтва Беларусі адбыліся досыць значныя зрухі, выкліканыя як зменамі ў гаспадарцы, так і прыходам новага насельніцтва. У выніку гэтага духоўная культура, захоўваючы многае з набыткаў каменнага веку, узбагацілася...
  • Развіццё грамадства ў жалезным веку

  • Асаблівасці жалезнага веку на Беларусі
    Каментароў: 1
    Заключным перыядам першабытнай гісторыі стаў жалезны век, які найперш характарызаваўся з'яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі жалеза, вырабам з яго прылад працы і зброі...
  • Плямёны жалезнага веку. Паселішчы і матэрыяльная культура
    пачатку жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі склаліся тры ўстойлівыя групы плямён, якія добра вылучаюцца на аснове археалагічных даных. На поўнач ад басейна Прыпяці, на берагах Нёмана і яго прытокаў, на Верхняй і Сярэдняй Бярэзіне рассяліліся...
  • Этнакультурная гісторыя насельніцтва Беларусі ў жалезным веку
    Жалезны век у гісторыі Еўропы — гэта перыяд складаных працэсаў фарміравання розных племянных і этнічных груповак, частка якіх у далейшым склала аснову пазнейшых сярэднявечных народнасцей — продкаў сучасных народаў. Удзел у іх брала і насельніцтва...
  • Гаспадарчыя заняткі ў жалезным веку
    А. Мядведзеў, М. Лашанкоў
    Асновай гаспадаркі насельніцтва Беларусі з пачатку жалезнага веку з'яўляліся вытвараючыя яе галіны - земляробства і жывёлагадоўля...
  • Сацыяльныя адносіны і грамадскі лад у жалезным веку
    Археалагічныя матэрыялы дазваляюць меркаваць, што ўсе плямёны, якія засялялі тэрыторыю Беларусі з самага пачатку жалезнага веку, жылі ва ўмовах патрыярхату. Вялікая патрыярхальная сям'я з'яўлялася асноўнай гаспадарчай адзінкай...
  • Духоўная культура ў жалезным веку
    Э. Зайкоўскі Каментароў: 1
    У жалезным веку разам з прагрэсам у матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі развівалася і ўдасканальвалася (ускладнялася) і яго духоўная культура, міфалагічна-рэлігійныя ўяўленні, дэкаратыўна-прыкладное і музычнае мастацтва, зачаткі навуковых...