25. Новая эканамічная палітыка на Беларусі
Асноўным прынцыпам новай эканамічнай палітыкі (НЭП) Савецкай дзяржавы ў 1921 - 1928 гг. з'яўляецца выкарыстанне таварна-грашовых адносін. X З'езд РКП(б) (сакавік 1921 г.) стаў паваротным у палітыцы Савецкай дзяржавы. НЭП, па задумцы яе творцаў, павінен быў забяспечыць хуткі ўздым эканомікі.
На вёсцы НЭП выяўляўся ў:
- замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам, які быў у два разы меншы;
- свабодзе выбару формаў землекарыстання, заахвочванні розных формаў кааперацыі;
- праве сялян свабодна распараджацца лішкамі сваёй працы;
- замене натуральнага падатка грашовым;
- дазволе арэнды зямлі і найму рабочай сілы.
У горадзе НЭП характарызаваўся наступнымі рысамі:
- дэцэнтралізацыя кіравання вытворчасцю (мелкія і сярэднія прадпрыемствы аддаваліся ў арэнду);
- у прамысловасці дапускалася прыватная, змешаная, кааператыўная і дзяржаўная формы ўласнасці, за дзяржавай захоўваліся камандныя вышыні ў эканоміцы (буйныя прадпрыемствы, банкі);
- былі дазволены прадпрымальніцтва і прыватны гандаль (знешні гандаль заставаўся дзяржаўнай манаполіяй);
- работа дзяржаўных прадпрыемстваў перабудоўвалася: яны атрымалі пэўную самастойнасць і пераводзіліся на гаспадарчы разлік;
- бясплатныя паслугі, ураўнілаўка ў аплаце працы, картачная сістэма адмяняліся;
- матэрыяльная зацікаўленасць у выніках працы;
- фінансавая стабілізацыя (у 1922 - 1924 гг. Праведзена грашовая рэформа, у выніку якой у абарот быў уведзены савецкі чырвонец - грашовая адзінка наміналам 10 рублёў, якая выраблялася з золата ці магла замяняцца папяровымі грашыма і раўнялася 5 доларам і 14,5 цэнта ЗША).
Асаблівасці НЭПа ў Беларусі.
- У РСФСР буйныя фабрыкі і заводы аб'ядналіся у дзяржаўныя трэсты, кіраўніцтва імі ажыццяўляў Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі (ВСНГ). На Беларусі пераважала дробная прамысловасць і гэта не спрыяла стварэнню трэстаў. На самазабеспячэнне былі пераведзены многія прадпрыемствы, а каля 300 здадзены ў арэнду.
- У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР на пачатку 20-х гг. меўся арганізаваны прыватна-гандлёвы апарат, які за папярэдні перыяд выявіў здольнасці да выжывання ў неспрыяльных умовах, а пры НЭПе пачалося яго хуткае развіццё.
- Беларускае сялянства імкнулася да хутарской формы гаспадарчай дзейнасці. Гэта было абумоўлена наступнымі прычынамі: забяспечанасць зямлёй ніжэйшая, чым у сярэднім па СССР, неспрыяльныя прыродныя ўмовы: балоцістасць, лясістасць, нізкая якасць глебы, мясцовыя асаблівасці землекарыстання - 74 % сялянскіх двароў былі цераспалоснымі. Таму 95,5 % сельскіх гаспадарак не магла забяспечыць нават саміх сябе. Развіццё хутарской формы землекарыстання забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення сельскай гаспадаркі Беларусі. Паспяхова прайшлі пасяўныя кампаніі 1921 і 1922 гг., набіралі сілу кааператыўныя аб"яднанні сялян, якімі было ахоплена 60 % насельніцтва вёскі. Да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, прамысловасць перавысіла даваенны узровень развіцця.
НЭП стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт. З усталяваннем асабістай улады I. Сталіна НЭП быў згорнуты.
Дата публікацыі: 15.09.2009
Спасибо вам огромное за всю информацию.Очень помогли!!!
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.