Малюнкі Напалеона Орды

Галерэя » Малюнкі Напалеона Орды

Орда Напалеон. З фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Альбом. 2-ое выданне, са змяненнямі.

Аджыконь недалёка ад ракі Віслокі (Галіцыя)
Аджыконь недалёка ад ракі Віслокі (Галіцыя)
Алеска над крыніцамі Стыры (Галіцыя)
Алеска над крыніцамі Стыры (Галіцыя)
Александрыя (Кіеўская губерня)
Александрыя (Кіеўская губерня)
Алыка (Валынская губерня)
Алыка (Валынская губерня)
Аляксандраўка (Кіеўская губерня)
Аляксандраўка (Кіеўская губерня)
Антоніны (Валынская губерня)
Антоніны (Валынская губерня)
Асвея (Віцебская губерня)
Асвея (Віцебская губерня)
Астрог (Валынская губерня)
Астрог (Валынская губерня)
Багатырка (Кіеўская губерня)
Багатырка (Кіеўская губерня)
Баранаў над Віслокай (Галіцыя)
Баранаў над Віслокай (Галіцыя)
Баршчаёўка над ракой Рось (Кіеўская губерня)
Баршчаёўка над ракой Рось (Кіеўская губерня)
Белае Поле (Кіеўская губерня)
Белае Поле (Кіеўская губерня)
Белалоўка (Кіеўская губерня)
Белалоўка (Кіеўская губерня)
Белая Царква (Кіеўская губерня)
Белая Царква (Кіеўская губерня)
Берастэчка над ракой Стыр (Валынская губерня)
Берастэчка над ракой Стыр (Валынская губерня)
Беч над ракой Ропай (Галіцыя)
Беч над ракой Ропай (Галіцыя)
Букі над ракой Раставіцай (Кіеўская губерня)
Букі над ракой Раставіцай (Кіеўская губерня)
Бучач над ракой Стрып (Галіцыя)
Бучач над ракой Стрып (Галіцыя)
Бэндзін над Чорнай Прэмшай (Польшча, Пётркаўская губерня)
Бэндзін над Чорнай Прэмшай (Польшча, Пётркаўская губерня)
Бяла-Шляхецка (Польшча, Пётркаўская губерня)
Бяла-Шляхецка (Польшча, Пётркаўская губерня)
Бялынічы (Магілёўская губерня)
Бялынічы (Магілёўская губерня)
Бярдзічаў (Кіеўская губерня)
Бярдзічаў (Кіеўская губерня)
Бяроза-Картузская (Гродзенская губерня)
Бяроза-Картузская (Гродзенская губерня)
Валадарка (Кіеўская губерня)
Валадарка (Кіеўская губерня)
Венгровец над ракой Вэлнай (Пазнанскае княства)
Венгровец над ракой Вэлнай (Пазнанскае княства)
Венецыя над Азёрамі (Пазнанскае княства)
Венецыя над Азёрамі (Пазнанскае княства)
Вільня
Вільня
Віннагора (Пазнанскае княства)
Віннагора (Пазнанскае княства)
Вінніца (Падольская губерня)
Вінніца (Падольская губерня)
Вісніч (Галіцыя)
Вісніч (Галіцыя)
Вішнявец над Гарынню (Валынская губерня)
Вішнявец над Гарынню (Валынская губерня)
Выдубіцкі манастыр (Кіеўская губерня)
Выдубіцкі манастыр (Кіеўская губерня)
Высокалітоўск (Гродзенская губерня)
Высокалітоўск (Гродзенская губерня)
Вярхоўня (Кіеўская губерня)
Вярхоўня (Кіеўская губерня)
Галіч пры ўпадзенні ракі Лукаў у Днестр (Галіцыя)
Галіч пры ўпадзенні ракі Лукаў у Днестр (Галіцыя)
Гарадзішча (Валынская губерня)
Гарадзішча (Валынская губерня)
Гданьск (Памор'е)
Гданьск (Памор'е)
Гейстуны (Віленская губерня)
Гейстуны (Віленская губерня)
Гелгудаўскі замак (Ковенская губерня)
Гелгудаўскі замак (Ковенская губерня)
Геранёны (Віленская губерня)
Геранёны (Віленская губерня)
Геранімава (Гродзенская губерня)
Геранімава (Гродзенская губерня)
Гнезна (Пазнанскае княства)
Гнезна (Пазнанскае княства)
Гнезна (Пазнанскае княства)
Гнезна (Пазнанскае княства)
Гродна (Гродзенская губерня)
Гродна (Гродзенская губерня)
Гомель над Сожам (Магілёўская губерня)
Гомель над Сожам (Магілёўская губерня)
Грушаўка (Мінская губерня)
Грушаўка (Мінская губерня)
Губкаў (Валынская губерня)
Губкаў (Валынская губерня)
Дабраміль над ракой Вырвай (Галіцыя)
Дабраміль над ракой Вырвай (Галіцыя)
Даўспуда (Польшча, Сувалкская губерня)
Даўспуда (Польшча, Сувалкская губерня)
Дзевятня (Віленская губерня)
Дзевятня (Віленская губерня)
Драгавіж (Галіцыя)
Драгавіж (Галіцыя)
Дубецка над Санам (Галіцыя)
Дубецка над Санам (Галіцыя)
Дубінкі (Віленская губерня)
Дубінкі (Віленская губерня)
Дубна (Галіцыя)
Дубна (Галіцыя)
Дубна над ракой Іквай (Валынская губерня)
Дубна над ракой Іквай (Валынская губерня)
Дубровіца над Гарынню (Валынская губерня)
Дубровіца над Гарынню (Валынская губерня)
Жамыслаўль над ракой Гаўяй (Віленская губерня)
Жамыслаўль над ракой Гаўяй (Віленская губерня)
Жнін (Пазнанскае княства)
Жнін (Пазнанскае княства)
Жолкаў (Галіцыя)
Жолкаў (Галіцыя)
Жытомір над ракой Цецераў (Валынская губерня)
Жытомір над ракой Цецераў (Валынская губерня)
Заслаў (Валынская губерня)
Заслаў (Валынская губерня)
Затор (Галіцыя)
Затор (Галіцыя)
Звягель, Наваград-Валынскі (Валынская губерня)
Звягель, Наваград-Валынскі (Валынская губерня)
Ілжа над ракой Ілжай (Польшча, Радомская губерня)
Ілжа над ракой Ілжай (Польшча, Радомская губерня)
Каложа (Гродзенская губерня)
Каложа (Гродзенская губерня)
Камянец-Літоўскі (Гродзенская губерня)
Камянец-Літоўскі (Гродзенская губерня)
Камянец-Падольскі (Падольская губерня)
Камянец-Падольскі (Падольская губерня)
Каралін пад Пінскам (Мінская губерня)
Каралін пад Пінскам (Мінская губерня)
Карэц (Валынская губерня)
Карэц (Валынская губерня)
Кіеў (Кіеўская губерня)
Кіеў (Кіеўская губерня)
Клявань над ракой Стубла (Валынская губерня)
Клявань над ракой Стубла (Валынская губерня)
Кнышын (Гродзенская губерня)
Кнышын (Гродзенская губерня)
Кракаў. Замак Вавель над Віслай
Кракаў. Замак Вавель над Віслай
Крамянец (Валынская губерня)
Крамянец (Валынская губерня)
Красічын над ракой Сан (Галіцыя)
Красічын над ракой Сан (Галіцыя)
Крусвіца над возерам Гопл (Пазнанскае княства)
Крусвіца над возерам Гопл (Пазнанскае княства)
Крывец (Кіеўская губерня)
Крывец (Кіеўская губерня)
Крэва (Віленская губерня)
Крэва (Віленская губерня)
Курнік (Пазнанскае княства)
Курнік (Пазнанскае княства)
Лагойск (Мінская губерня)
Лагойск (Мінская губерня)
Ланьцут непадалёку ад ракі Віслокі (Галіцыя)
Ланьцут непадалёку ад ракі Віслокі (Галіцыя)
Лешч пад Пінскам (Мінская губерня)
Лешч пад Пінскам (Мінская губерня)
Ліда над ракой Лідзеяй (Віленская губерня)
Ліда над ракой Лідзеяй (Віленская губерня)
Лінца над ракой Соб (Кіеўская губерня)
Лінца над ракой Соб (Кіеўская губерня)
Лішкаў (Ковенская губерня)
Лішкаў (Ковенская губерня)
Львоў над ракой Пелтвай (Галіцыя)
Львоў над ракой Пелтвай (Галіцыя)
Ляцічаў (Падольская губерня)
Ляцічаў (Падольская губерня)
Магільна (Пазнанскае княства)
Магільна (Пазнанскае княства)
Майкоўцы (Польшча, Пётркаўская губерня)
Майкоўцы (Польшча, Пётркаўская губерня)
Манастырышча (Кіеўская губерня)
Манастырышча (Кіеўская губерня)
Матавілаўка (Кіеўская губерня)
Матавілаўка (Кіеўская губерня)
Меджыбож пры зліцці рэк Буг і Бужок (Падольская губерня)
Меджыбож пры зліцці рэк Буг і Бужок (Падольская губерня)
Меднікі (Віленская губерня)
Меднікі (Віленская губерня)
Межырыч-Карэцкі (Валынская губерня)
Межырыч-Карэцкі (Валынская губерня)
Мельштын над ракой Дунаец (Галіцыя)
Мельштын над ракой Дунаец (Галіцыя)
Мерачоўшчына (Гродзенская губерня)
Мерачоўшчына (Гродзенская губерня)
Месца ўпадзення Прыпяці ў Днепр (Кіеўская губерня)
Месца ўпадзення Прыпяці ў Днепр (Кіеўская губерня)
Міласлаў (Пазнанскае княства)
Міласлаў (Пазнанскае княства)
Мір (Мінская губерня)
Мір (Мінская губерня)
Міхайлаўка (Падольская губерня)
Міхайлаўка (Падольская губерня)
Моладава (Гродзенская губерня)
Моладава (Гродзенская губерня)
Мурахва (Падольская губерня)
Мурахва (Падольская губерня)
Мышыная Вежа над возерам Гопл (Пазнанскае княства)
Мышыная Вежа над возерам Гопл (Пазнанскае княства)
Навагрудак (Мінская губерня)
Навагрудак (Мінская губерня)
Навамалін (Валынская губерня)
Навамалін (Валынская губерня)
Нясвіж (Мінская губерня)
Нясвіж (Мінская губерня)
Паграбішча (Кіеўская губерня)
Паграбішча (Кіеўская губерня)
Падгорцы (Галіцыя)
Падгорцы (Галіцыя)
Пачаеў (Валынская губерня)
Пачаеў (Валынская губерня)
Перамышль над ракой Сан (Галіцыя)
Перамышль над ракой Сан (Галіцыя)
Петнічаны (Падольская губерня)
Петнічаны (Падольская губерня)
Плоска (Валынская губерня)
Плоска (Валынская губерня)
Познань над ракой Вартай (Пазнанскае княства)
Познань над ракой Вартай (Пазнанскае княства)
Познань над ракой Вартай (Пазнанскае княства)
Познань над ракой Вартай (Пазнанскае княства)
Пултуск над Нарвай (Польшча, Ломжынская губерня)
Пултуск над Нарвай (Польшча, Ломжынская губерня)
Пячэра над ракой Буг (Падольская губерня)
Пячэра над ракой Буг (Падольская губерня)
Рагалін над ракой Вартай (Пазнанскае княства)
Рагалін над ракой Вартай (Пазнанскае княства)
Рагожна над ракой Вэлнай (Пазнанскае княства)
Рагожна над ракой Вэлнай (Пазнанскае княства)
Ражноў над Дунайцам (Галіцыя)
Ражноў над Дунайцам (Галіцыя)
Раудань (Ковенская губерня)
Раудань (Ковенская губерня)
Роўна (Валынская губерня)
Роўна (Валынская губерня)
Ружаны (Гродзенская губерня)
Ружаны (Гродзенская губерня)
Ружын над ракой Раставіцай (Кіеўская губерня)
Ружын над ракой Раставіцай (Кіеўская губерня)
Рыдзын (Пазнанскае княства)
Рыдзын (Пазнанскае княства)
Санок над ракой Сан (Галіцыя)
Санок над ракой Сан (Галіцыя)
Свіслач (Гродзенская губерня)
Свіслач (Гродзенская губерня)
Скокі (Гродзенская губерня)
Скокі (Гродзенская губерня)
Славута (Валынская губерня)
Славута (Валынская губерня)
Смольгава (Мінская губерня)
Смольгава (Мінская губерня)
Смотрыч каля месца ўпадзення Яраміркі ў Смотрыч (Падольская губерня)
Смотрыч каля месца ўпадзення Яраміркі ў Смотрыч (Падольская губерня)
Спічынцы (Кіеўская губерня)
Спічынцы (Кіеўская губерня)
Срода (Пазнанскае княства)
Срода (Пазнанскае княства)
Стары Сонч, альбо Сандэч (Галіцыя)
Стары Сонч, альбо Сандэч (Галіцыя)
Стрыжаўка (Падольская губерня)
Стрыжаўка (Падольская губерня)
Стрыжаўка (Падольская губерня)
Стрыжаўка (Падольская губерня)
Суткоўцы (Падольская губерня)
Суткоўцы (Падольская губерня)
Тавяны (Ковенская губерня)
Тавяны (Ковенская губерня)
Тайкуры (Валынская губерня)
Тайкуры (Валынская губерня)
Трабоўля над ракой Гнезна (Галіцыя)
Трабоўля над ракой Гнезна (Галіцыя)
Тураў над Прыпяццю (Мінская губерня)
Тураў над Прыпяццю (Мінская губерня)
Тынец над ракой Віслай (Галіцыя)
Тынец над ракой Віслай (Галіцыя)
Тэнчын (Галіцыя)
Тэнчын (Галіцыя)
Уязд, называемы Крыжтапор (Польшча, Радомская губерня)
Уязд, называемы Крыжтапор (Польшча, Радомская губерня)
Цацора (стэпы Бесарабіі)
Цацора (стэпы Бесарабіі)
Чанстахова (Польшча, Пётркаўская губерня)
Чанстахова (Польшча, Пётркаўская губерня)
Чарнакозінцы над Збручам (Падольская губерня)
Чарнакозінцы над Збручам (Падольская губерня)
Чорны Лес (Польшча, Радомская губерня)
Чорны Лес (Польшча, Радомская губерня)
Чорштын над Дунайцам (Галіцыя)
Чорштын над Дунайцам (Галіцыя)
Шаўры (Віленская губерня)
Шаўры (Віленская губерня)
Шчапанава (Галіцыя)
Шчапанава (Галіцыя)
Ягняцін (Кіеўская губерня)
Ягняцін (Кіеўская губерня)
Язлавец над ракой Аляговец (Галіцыя)
Язлавец над ракой Аляговец (Галіцыя)
Янавічы над Віслай (Польшча, Радомская губерня)
Янавічы над Віслай (Польшча, Радомская губерня)
Янаў (Гродзенская губерня)
Янаў (Гродзенская губерня)
Янаў над ракой Сніводай (Падольская губерня)
Янаў над ракой Сніводай (Падольская губерня)
Яшуны (Віленская губерня)
Яшуны (Віленская губерня)

Напалеон Орда

Праслаўляючы творчы геній чалавека

Напалеон ОрдаПрырода шчодра адарыла Напалеона Орду талентамі. Без сумнення, каб ён прысвяціў сябе служэнню якой-небудзь адной са сваіх здольнасцей, то мог стаць вялікім мастаком, піяністам, кампазітарам або педагогам, асветнікам ці мысліцелем. Але і тое, што ён зрабіў, вылучае яго сярод творцаў таго часу.

Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў маёнтку Варацэвічы Пінскага павета (сучасны Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Бацька яго, Міхаіл, быў інжынерам-фартыфікатараім. Род Ордаў - татарскага паходжання. Далёкі продак Напалеона напрыканцы XIV стагоддзя прыбыў з земляў Залатой Арды ў часы вялікага князя літоўскага Вітаўта. Орды верай і праўдай служылі сваёй новай Айчыне і ўжо ў XVIII стагоддзі лічыліся даволі заможнай шляхтай.

Маці Напалеона Орды - Юзэфа - была дачкой пінскага суддзі і мечніка Тадэвуша Бутрымовіча.

Напалеон атрымаў ад бацькоў добрую пачатковую адукацыю. Першыя ўрокі ігры на фартэпіяна дала яму маці - таленавітая піяністка.

Далей была вучоба ў Свіслацкай гімназіі. У 1823 годзе Орда паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, буйнейшага ў тыя часы адукацыйнага цэнтра. Перад юнаком адкрывалася выдатная перспектыва. Але скончыць універсітэт яму не давялося. Ахоплены высакароднай ідэяй незалежнасці Радзімы, ён становіцца членам тайнага студэнцкага таварыства "Заране", якое было выкрыта ў 1827 годзе. Напалеон Орда апынуўся за турэмнымі кратамі. Больш за год вялося следства. Яго выпусцілі з турмы, але "выкінулі" з жыцця, паставіўшы кляймо падазрэння.

Напалеон вяртаецца ў родны дом. Можна было б змірыцца з лёсам, але не такім быў Орда. Ён паступае жаўнерам на службу ў Літоўскі корпус коннай гвардыі. Якраз пачалося паўстанне ў Каралеўстве Польскім. Орда пераходзіць на бок паўстанцаў і становіцца падпаручнікам паўстанцкай арміі. За мужнасць у баях ён атрымлівае Залаты крыж ордэна Virtuti militari, вышэйшую ўзнагароду, а таксама чын капітана.

Пасля падаўлення паўстання ў 1831 годзе Орда выехаў за мяжу, бо на Радзіме яго чакала катарга.

Лёс эмігранта - гэта вымушанае прыстасаванне да новых абставін і ўмоў. Веданне моў, у прыватнасці французскай, палегчыла становішча Орды. Але адсутнасць сродкаў вельмі ўскладняла яго жыццё. З чужым пашпартам на імя слугі свайго сябра Цітуса Плонскага Напалеон пераязджае ў 1833 годзе са Швейцарыі ў Парыж, дзе жыве па 1856 год.

У Парыжы ён сустракаецца, сябруе з Ф. Шапэнам, Ф. Лістам, Дж. Расіні, Дж. Вэрдзі, Ш. Гуно, Г. Берліёзам, А. Міцкевічам, А. Стэндалем, А. Бальзакам, I. Тургеневым, П. Віярдо.

У 1843 годзе Напалеон Орда ажаніўся з францужанкай Ірэнай Багле.

Матэрыяльныя нястачы, жыццёвая неўладкаванасць, туга па Радзіме праследавалі Напалеона, але натхненне не пакідала яго. Адбылося своеасаблівае раздваенне творчай асобы. Яго чаруе музыка і вабіць жывапіс. Здавалася, узрост для навучання не самы лепшы, але гэта не бянтэжыла Орду.

Ён бярэ ўрокі малявання ў вядомага французскага мастака П'ера Жэрара - майстра архітэктурнага пейзажа. У яго студыі Напалеон атрымоўвае мастацкую адукацыю. Адначасова ён удасканальвае сваю фартэпіянную ігру. Паўплываў на Напалеона Орду Фрэдэрык Шапэн. Шапэн выклікаўся быць настаўнікам Орды, але хутка настаўнік і вучань пасябравалі. Шапэн убачыў яго выдатныя музычныя здольнасці і кампазітарскі дар, любіў іграць з Ордам на фартэпіяна ў чатыры рукі, прысвяціў яму многія свае творы. У лістах да яго з пяшчотай называў Напалеона "Жыцце маё!" і падпісваўся: "Твой стары сябар Шапэн". Творы Напалеона Орды вызначаліся меладычнасцю і лірызмам, і іх з вялікім задавальненнем выконваў Ф. Шапэн.

У доме Шапэна Орда адпачываў душой. Менавіта тут ён сустрэўся з Ф. Лістам, які ацаніў яго талент імправізацыі і параіў сур’езна заняцца кампазіцыяй. Парада прыйшлася дарэчы. Орда захапіўся напісаннем вальсаў, паланезаў, рамансаў і іншых музычных твораў. У 1838 годзе ён выдае "Альбом твораў польскіх кампазітараў", у які ўключае і свае творы. Імя Напалеона Орды становіцца вядомым сярод аматараў музыкі.

У сярэдзіне 1840-ых гадоў Орда працуе дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы. На жаль, праз некаторы час тэатр быў зачынены. I Напалеон Орда вярнуўся да выкладчыцкай працы. У вольны час ён падарожнічае. У гэты перыяд Напалеон Орда аддае перавагу жывапісу. Падарожнічаючы па краінах Еўропы, ён з пратакольнай дакладнасцю пераносіць на паперу відарысы помнікаў архітэктуры. Орда з планшэтам, алоўкам і фарбамі аб'ездзіў Англію, Шатландыю, Галандыю, Партугалію, Іспанію, Скандынавію, Алжыр - здзейсніў 13 падарожжаў, пасля якіх засталіся сотні цудоўных малюнкаў. Прыгажосць чужых краёў захапляла Напалеона Орду, але не магла зменшыць яго любоў да Радзімы. Сум па ёй з кожным годам нарастаў. І як яго сябар Адам Міцкевіч сніў родныя мясціны, так і Орду мроіліся ў снах бацькоўскія

Варацэвічы. Здавалася, што ён ніколі ўжо не ўбачыць іх, не абдыме маці і сясцёр. Так, ён дамогся ў Парыжы прызнання, меў шчаслівую сям'ю. Чаго яшчэ трэба было? Радзімы! I як толькі ў 1856 годзе царскі ўказ абвясціў амністыю паўстанцам, Орда без асаблівых ваганняў вырашыў вярнуцца на Радзіму. Яго не спыніў і вымушаны разрыў з жонкай і сынам, якія засталіся ў Францыі і не адважыліся ехаць у глухое Палессе.

Напалеон Орда вяртаецца ў родныя Варацэвічы. Сустрэча з Радзімай радавала яго і засмучала. Знаёмыя краявіды абуджалі памяць аб дзяцінстве, аб шчаслівых днях у бацькоўскім доме. Але смутак прыносіла бяднота народа, паяромленага прыгонам. Ды і ў самога Орды ўзніклі праблемы: родныя Варацэвічы забрала царская ўлада за ўдзел у паўстанні. Напалеон быў пазбаўлены спадчыны і свайго дома. Як кампенсацыю ён атрымаў 5790 рублёў 50 капеек срэбрам. Гэтага было дастаткова, каб узяць у арэнду тры фермы, якія былі арганізаваны на базе маёнтка. Орда актыўна займаецца гаспадарчай справай, а ў вольны час падарожнічае і малюе. Ён дасканала валодаў тэхнікай алоўкавага малюнка, якая дазваляла хутка і дакладна адлюстраваць краявід ва ўмовах падарожжа. На яго малюнках ажывае гістарычна-паэтычны вобраз Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы. Орда рабіў замалёўкі мясцін, звязаных з жыццём вядомых людзей, і архітэктурных помнікаў (больш за 200 па Беларусі). Сярод іх вылучаюцца віды гарадоў Гродна (больш за 20 малюнкаў), Віцебска, Магілёва, Полацка, Нясвіжа, Пінска, Навагрудка і інш. Намаляваныя Ордам сядзібы і палацы ў Завоссі і Паланэчцы, Тугановічах, Сконах, Моладаве, Дукорах, Ружанах, Прылуках і Астрашыцкім Гарадку і іншых мясцінах, а таксама замалёўкі помнікаў культавага дойлідства - Сафійскага сабора і Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку, Барыса-Глебскіх цэркваў у Гродне, Навагрудку, касцёлаў і кальвінскіх збораў у Ішкалдзі, Гнезне, Койданаве, Ружанах, Іванаве і інш. - маюць гістарычную каштоўнасць. Многія творы Орды носяць філасофска-сімвалічны характар, дзе сімвалы часу - гэта руіны замкаў, а замкі - сімвалы слаўнага мінулага роднага краю. I крохкія людскія постаці на іх фоне толькі падкрэсліваюць вядомае біблейскае выказванне пра мітусню. На малюнках Орды прадстаўлены Стары і Новы замкі ў Гродне, рэзідэнцыя Ільінічаў у Міры, старажытныя замкі ў Лідзе, Навагрудку, Крэве і інш.

Перадаючы дэталёва і скрупулёзна выгляды помнікаў дойлідства, палацаў, замкаў, пабудоў, Орда ўслаўляў стваральную працу чалавека, яго творчы геній. Сваімі малюнкамі ён не проста прызнаваўся ў любові да роднага краю, а ганарыўся яго багатай культурай і гісторыяй. Мы бачым на яго малюнках таксама народнае драўлянае дойлідства, паселішчы ўздоўж рэк і азёр, калодзежы-жураўлі, ветракі, якія вельмі добра перадаюць нацыянальны каларыт.

На многіх малюнках Орды прысутнічае сюжэт дарогі. Дарога вядзе да дома, да храма, а то і ў далечыню, у шырокі свет - яна набывае сімвалічны сэнс. Жыццё Напалеона Орды было звязана з дарогай, з падарожжамі: гэта і блуканне па пуцявінах чужых краёў, і вяртанне на Радзіму, і зноў падарожжа па шырокім свеце. Дарога - сімвал жыцця Орды, мастака, вандруючага паміж мінулым і сённяшнім.

Многія малюнкі Напалеона Орды звязаны з імёнамі знакамітых людзей, сучаснікаў мастака і яго сяброў: А. Міцкевічам (сядзібы ў Завоссі, Тугановічах), С. Манюшкам (сядзіба ў вёсцы Убель), М.Агінскім (палац у Рэтавасе ў Літве), Т. Касцюшкам (сядзіба ў Косаве) і інш.

Так бы і працягвалася жыццё Напалеона Орды, каб не паўстанне ў 1863 годзе, якое ўспыхнула ў Польшчы і ахапіла беларускія землі. Прамых сведчанняў яго удзелу ў паўстанні няма. Але царскія ўлады не без падстаў падазравалі і Орду: былы паўстанец не мог быць абыякавым да барацьбы за свабоду роднага краю. Высветлілася, што ён адаслаў сваіх дваровых людзей у паўстанцкі атрад. У доме Напалеона знайшлі таксама парахаўніцу з порахам і падазроныя паперы. Гэтага хапіла, каб яго арыштаваць і зняволіць у Кобрынскую турму. Год следчыя вялі справу. Па рашэнню ваенна-палявога суда Орду павінны былі выслаць у глыб Расіі. Але прысуд быў перагледжаны, і ў 1867 годзе яго выпусцілі з турмы. Напалеон жыве ў гэты час у маёнтку сваёй сястры Гартэнзіі. Ён шмат малюе. У мастацтве Орда знаходзіць суцяшэнне ад нярадасных думак пра будучыню.

Нечакана ён атрымаў запрашэнне ад адстаўнога генерала Адама Ржавускага навучаць яго сына музыцы і маляванню. Орда пасяліўся ў Чуднове, маёнтку Ржавускіх, якія славіліся сваёй любоўю да літаратуры і мастацтва. У іх доме напрыканцы 1840-ых гадоў жыў Ян Баршчэўскі, аўтар славутага твора "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Дачка А. Ржавускага была жонкай Бальзака. Атмасфера пакланення музам, якая панавала ў доме Ржавускіх, спрыяла росквіту талентаў Напалеона Орды.

Орда быў не толькі цудоўным мастаком, музыкантам, кампазітарам, але і педагогам. Ён - аўтар "Граматыкі польскай мовы" для французаў, якая выйшла ў 1856 годзе ў Парыжы, а потым - у 1858 і 1874 гадах - у Варшаве. Вынікам шматгадовай працы стала "Граматыка музыкі", якая ўбачыла свет у 1873 годзе ў Варшаве. Аб ёй з захапленнем адзываўся С. Манюшка.

Магчыма, у Чуднове і нарадзілася ў яго ідэя стварыць мастацкую энцыклапедыю гістарычных мясцін, увекавечыць алоўкам "старыя руіны замкаў і выдатныя рэзідэнцыі, што сведчаць аб прыгажосці і цывілізацыі краю".

З юнацкім запалам Орда прымаецца за ажыццяўленне сваёй задумы. Духоўную падтрымку яму аказаў вядомы польскі пісьменнік і гісторык Ю. Крашэўскі.

Больш як дзесяць гадоў, да самай смерці, Напалеон Орда прысвяціў ажыццяўленню сваёй задумы. Ён аб'ездзіў Гродзенскую, Мінскую, Віцебскую, Магілёўскую, Віленскую, Кіеўскую, Падольскую, Ковенскую, Ліфляндскую губерні, а таксама Пазнаншчыну, Мазовію, Прусію і іншыя мясціны.

Мастак сістэматызаваў свае творы. Кожнай губерні прызначалася асобная папка. Лепшыя малюнкі Орды друкаваліся ў папулярных польскіх часопісах пад спецыяльнай рубрыкай "З папкі Напалеона Орды", што спрыяла шырокай вядомасці іх аўтара. Магчыма, апошняя акалічнасць падштурхнула яго да выпуску сваіх малюнкаў-літаграфій асобнымі серыямі. У 1873 годзе ў Варшаве выходзіць першая серыя - "Альбом гістарычных краявідаў Польшчы" ("Album Widoków Historycznych Polski"). Літаграфіі з малюнкаў зрабіў Алаіз Місуровіч на Варшаўскім літаграфічным камбінаце Максіміляна Фаянса. Выданне Орда ажыццявіў за свой кошт.

На вокладцы ён змясціў літаграфію з відарысам родных Варацэвічаў і зрабіў надпіс: "Уласнасць роду Ордаў на працягу 300 гадоў да 1831 года - незабыўная і дарагая для аўтара Радзіма". Вяртанне да малой радзімы стала для яго адкрыццём Айчыны, якую ён адкрываў для іншых.

Альбом выйшаў значным накладам і карыстаўся добрым попытам. Юзаф Крашэўскі пісаў: "Гэтыя пейзажы - адзіны збор такога роду. Не ведаю чалавека, якому ўдалося зрабіць нешта падобнае. Мы атрымлівалі асалоду, разглядаючы іх і ўспамінаючы розныя мясціны. Дзякую Вам за гэтую выдатную працу. Калі альбом яшчэ папоўніцца, як Вы абяцаеце, то шчасліва завершыцца яшчэ адна велізарная праца, якая многіх спакушала, але якую ніхто не змог выканаць".

На выручаныя грошы Напалеон Орда выдае наступны альбом. Усяго было надрукавана восем альбомаў, у якіх было змешчана 260 малюнкаў-літаграфій.

У 1880 годзе Орду прымаюць у Варшаўскае таварыства заахвочвання прыгожага мастацтва. Ён становіцца адным з заснавальнікаў Мінскага музычнага таварыства, стварае стыпендыяльны фонд для падтрымкі здольных вучняў рэальнай школы ў Пінску. Вартая павагі яго шматгранная дзейнасць на ніве культуры. Усё зробленае Напалеонам Ордам стала набыткам еўрапейскай культурнай спадчыны.

Даследчыкі лічаць, што мастацкая скарбніца Напалеона Орды налічвае больш за 2000 малюнкаў, да нашага часу дайшло больш за 1000. Арыгіналы іх захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве (большая частка), у Нацыянальным музеіў Варшаве, альбом акварэляў - у бібліятэцы імя В. Стафаніка ў Львове, адзін з альбомаў літаграфій з малюнкаў Напалеона Орды - у Валынскім краязнаўчым музеі. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі таксама ёсць вялікая калекцыя літаграфій з малюнкаў Орды.

Апошнія гады жыцця Напалеон Орда падарожнічаў па Галіччыне, Келецкіх, Сувалкскіх і Варшаўскіх землях, працягваў шмат маляваць. У 1883 годзе раптам захварэў і памёр у адным са шпіталяў Варшавы. Пахаваны ў радавым склепе на радзіме ў Іванаве. Аб гэтым Напалеон Орда прасіў у сваім завяшчанні.

У 1997 годзе ў Іванаве яму ўсталяваны помнік, які стварыў таленавіты скульптар I. Голубеў. Але лепшым помнікам Напалеону Орду сталі яго творы, у якіх праслаўляецца творчы геній чалавека.

Аутар тэксту: В.К. Чаропка

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!