Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565)

Мікалай Крыштаф Радзівіл, які таксама атрымаў мянушку Чорны нарадзіўся 4 лютага 1515 года, на пачатку стагоддзя Рэфармацыі, у якой і сыграў немалаважную ролю, пакінуўшы вялікі след у гісторыі грамадскай і культурнай дзейнасці, а таксама ў справе рэфармавання царквы. Мікалай Радзівіл Чорны, безумоўна, адзін з вядомейшых палітычных дзеячоў нашай радзімы – канцлер Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі, заснавальнік нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, чалавек, якога называлі некаранаваным каралём Беларусі, апосталам Рэфармацыі.

Мікалай Радзівіл ЧорныСвае юнацтва ен правеў у Кракаве, пры каралеўскім двары, дзе пасябраваў з будучым вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыґімонтам II Аўгустам, з прыходам якога да ўлады ў 1544 годзе ў жыцці маладога Радзівіла пачынаецца новы бліскучы перыяд. Ён становіцца бліжэйшым дарадцам новага ўладара, а сяброўскіе адносіны з вялікім князем у хуткім часе ўзмацняюцца яго шлюбам са стрыечнай сястрой Мікалая – Барбарай Радзівіл. У 1547 годзе Радзівіл Чорны атрымаў тытул князя Сьвятарнай Рымскай імпэрыі.

За некалькі наступных год Радзівіл становіцца “некаранаваным каралём Беларусі”. У 1549 годзе, на сойме, за Радзівіламі быў замацаваны княскі тытул. Ен становіцца ваяводам Троцкім, да яго уладаньняў, і без таго вельмі вялікіх па тым часам, дадаюцца Дрысьвяты і Берасьцейскае староства. Яшчэ праз два гады Мікалай Радзівіл атрымлівае пасаду канцлера Вялікага Княства і ваяводы віленскага і атрымлівае вялікакняскі прывелей, паводле якога за ім было замацавана беспрэцэдэнтнае права на захоўваньне ў сваім архіве ўсіх дакумантаў справаводства Вялікага Княства. Такім чынам, нясьвіскі архіў прыроўніваўся да дзяржаўнага. А паколькі Жыгімонт II Аўгуст большую частку свайго часу знаходзіўся ў Кароне Польскай, фактычная ўлада ў краіне была засяроджана ў руках Мікалая Радзівіла.

У 1553 годзе, негледзячы на дэкрэт, прыняты яшчэ Жыгімонтам Старым, паводле якога ўсялякі шляхціч пазбаўляўся шляхецкай годнасьці ў тым выпадку, калі “набіраўся лютаравай ерасі” Мікалай Радзівіл Чорны абвяшчае сябе лютэранцам. У хуткім часе сям'я магната і ягоны двор прынялі аналягічнае рашэньне. Гэта атрымала рэзананс ня толькі ў Вялікім Княстве, але і ў суседніх краінах. Гэтая падзея стала штуршком дзеля рэфармацыі царквы. Прыклад валадарнага Радзівіла прыцягальна паўзьдзейнічаў на шляхту, пачаўся масавы пераход яе ў кальвінізм. Пераход у кальвінізм большай часткі палітычнай эліты Вялікага Княства абумовіў актыўнае распаўсюджваньне Рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі. Па ўсей краіне пачалося заснаванне рэфарматарскіх цэркваў, з-за мяжы запрашаюцца знакамітые сваім інтэлектам прапаведнікі, пры цэрквах адчыняюцца школы, як пачатковые такі вышэйшые, а Віленская школа, заснаваная Мікалаем Радзівілам Чорным, напрыканцы XVI стагодзьдзя прэтэндавала нават на ступень акадэміі. Гэтые школы давалі лепшую адукацыю, чым каталіцкіе, і таксама спрыялі распаўсюджанню Рэфармацыі.

Попыт на пратэстанцкую літаратуру у 60-я гады XVI паўплываў на актыўнае стварэнне друкарняў, у якіх, акрамя таго, выдаваліся школьные падручнікі ды папулярные выданні. Адна з першых друкарняў, якая выдавала кнігі на беларуская мове, была заснавана ў Нясвіжы. Тут друкаваліся кнігі Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, і іншых вядомых культурных і грамадскіх дзеячоў.

Аб посьпеху беларускай Рэфармацыі сьведчыць перапіска Мікалая Радзівіла з Жанам Кальвінам. Беларускаму магнату былі прысьвечаны яго Камэнтары да Пасланьняў апостала Паўла. А так сама тое, што Радзівіл дабіўся адмены падпісанага яшчэ Ягайлам акту, паводле якога дзяржаўную пасаду мае права займаць толькі каталік. Такім чынам была саксавана няроўнасць паводле веравызначэння.

У 1558 годзе краіна апынулася ў цяжкім становішчы, якое было вызвана наступствамі Інфлянцкай вайны. Полацк і правабярэжнае падзвінне было захоплена маскоўскім царом. Частка палітычнай эліты схілялася да вуніі з Польшчай, але Мікалай Радзівіл і яго паплечнікі стаялі на пазіцыях незалежнасці Вялікага Княства. Паміж Жыгімонтам Аўгустам і яго галоўным памочнікам Радзівілам Чорным адбыўся разлад, кароль папракаў Радзівіла тым, што ен імкнецца “зрабіць зь Літвы такую дзяржаву, якая была ў часы Гедзіміна і Альгерда”.

Між тым у 1564 годзе брат Чорнага гетман Мікалай Радзівіл Руды, на рацэ Уле дашчэнту разбіў маскоўскі корпус, а харугвы Філона Кміты-Чарнабыльскага другую частку варожага войска адсунулі да Смаленску. Усталявалася замірэньне, што дало дадатковыя аргумэнты на карысьць пазыцыі Радзівіла Чорнага.

Неўзабаве пасля гэтага, 29 траўня 1565 году на 50-м годзе жыцьця Мікалай Радзівіл Чорны памірае ад пакутлівай хваробы. Пасля гэтага адказнысць за развіцце Рэфармацыйнага руху на беларусі бярэ на сябе яго брат - Мікалай Радзівіл Руды герой Інфлянцкай вайны, найвышэйшы гетман літоўскі.

К.Я. Шышыгіна-Патоцкая, "Нясвіж і Радзівілы", Мінск: Беларусь, 2007. - 240 с.: іл.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Язэп напiсаў(ла) 19.03.2014 15:30

Обнаружена неизвестная ранее картина с изображением Николая Радзивилла “Черного”. Согласно заключению экспертизы, проведенной специалистами из Академии наук и Национального художественного музея Республики Беларусь, полотно могло быть написано в XVI или XVII веке. 
Читать полностью: http://news.tut.by/culture/209735.html

http://news.tut.by/culture/209735.html
http://pan-demetrius.livejournal.com/69883.html#comments
Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 11:03

ДВА ПИСЬМА КОРОЛЕВЫ БОНЫ ИЗ РУКОПИСНЫХ ФОНДОВ ГОСУДАРСТВЕННОЙ ПУБЛИЧНОЙ БИБЛИОТЕКИ им. САЛТЫКОВА-ЩЕДРИНА

В Ленинграде в Государственной Публичной библиотеке им. Салтыкова-Щедрина имеется большой рукописный фонд П. П. Дубровского, хранящийся здесь еще со времени основания библиотеки. В состав этого фонда входят, в частности, польские документы XVI-XVII вв....



I. Бона, Милостью Божьей Королева Польская, Великая Княжна Литовская, Земель Русских, Прусских и Мазовецких Государыня.

Пани Виленская! Мы вняли той речи, с которой Твоя Милость к нам обратилась, чтобы оправдать своего сына Николая, что он нашему слуге Островицкому не ответил на вызов и не отвечает и не хочет делать ничего плохого против него, что было бы опасно и вредно для его здоровья и что сын Твоей Милости помирился с Островицким и они руки дали друг другу. Мы рады тому, что они помирились. Пусть Твоя Милость напомнит своему сыну, чтобы он сохранил это перемирие и вел себя по-дружески и спокойно с этим нашим слугой, так, чтобы для него не было опасности ни от сына Твоей Милости, ни от слуг его. Потому что если бы что-нибудь потом случилось — а поручительства порваны против воли Островицкого — тогда бы мы знали, что нам делать в защиту нашего слуги.

Дай бог, чтобы Твоя Милость была здорова и чтобы все твои дела шли хорошо. Написано в Кракове, 16 декабря 1542 года

_________________

II. Бона, Божьей Милостью Королева Польская, Великая Княжна Литовская, Земель Русских, Прусских и Мазовецких Государыня.

Пани Виленская! Здоровья и всяких благ желаем Твоей Милости. Да будет известно Твоей Милости, что мы говорили с Его Королевской Милостью о том деле, о котором ты просила. Его Милость Король сказал нам, что все это Его Королевской Милости очень нравится, потому что этот молодой человек очень предусмотрительный и добродетельный и честного имени, а также с всеми в хороших отношениях.

Его Королевская Милость будет рад видеть, чтобы Твоя Милость свою дочь отдала ему в жены. Это ответ и мнение Его Королевской Милости

Будь здорова, Твоя Милость. Писано в Бресте, в замке 1544.


Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.