Г. Сагановіч - Айчыну сваю баронячы (Канстанцін Астрожскі, 1460-1530)
- Да чытача
- Нашчадак ваярскага роду
- Конадні вялікіх перамен
- Трагедыя на Вядрошы
- Кайданы маскоўскай няволі
- Перамога, што ратавала княства
- "Жыцця свайго не шкадаваў"
- "Непараўнальны з ніводным"
"Непараўнальны з ніводным"
Памёр князь Астрожскі 8 жніўня 1530 года ў Тураве. Цела славутага абаронцы згодна з яго апошняй воляю пахавалі ў Пячорскай лаўры, пад скляпеннямі Ўспенскага сабора. Там, дзе ўжо амаль стагоддзе ляжаў ягоны прадзед - залічаны да святых Хведар. Каменная шыльда надмагілля, пастаўленага маладзейшым сынам, сведчыла:
"Маскву з татарамі паклаўшы, выпісаў 63 над імі перамогі, дадай афарбаваныя крывёй Рось, Дняпро, Альшаніцу, дадай шмат замкаў, шмат манастыроў, шмат цэркваў, якія вымураваў у княстве Астрожскім ды ў стольным месце Вільня...; для калек ён пакінуў шпіталі, для дзетак - школы, для людзей рыцарскіх - палашы з дзідамі ў Марсавай Акадэміі, і міла напішы: Сцыпіёну Рускаму Канстанціну Іванавічу Астрожскаму, Гетману - Вялікае Княства Літоўскае. Гэта ўсё. Надмагілле"*.
* Пад час страшнага пажару ў 1718 годзе першапачатковая шыльда загінула. Было моцна пашкоджанае і самое надмагілле.
Яшчэ пры жыцці ён меў эўрапейскую славу, рымскі легат у пасланні да папы не забыўся адзначыць, што гетман Жыгімонта - "у бітвах Ромул! На жаль, ён схізматык, аслеплены празмернай адданасцю грэцкай веры, і не хоча ні на кроплю адступаць ад ейных догматаў". Калі б яго ўдалося перацягнуць у каталіцтва, працягваў легат, за ім пайшло б мноства народу, - настолькі вялікі быў ягоны аўтарытэт паміж суайчыннікаў.
"Князем, найбольш вартым светлай памяці", назваў Астрожскага Кромер, "непараўнальным з ніводным сучасным правадыром" - Дэцый, "мужам, поўным ваеннай славы", - Ваповій. Краніст М.Стрыйкоўскі пісаў, што цяжка нават выславіць усю дзейнасць гэтага сціплага з выгляду і невысокага чалавека, ды называў яго "другім Ганібалам".
Ягонае гетманства сталася ўзорам вайсковай чыннасці. У 1531 годзе, аддаючы булаву найвышэйшага гетмана Ю.Радзівілу, вялікі князь Жыгімонт Аўгуст наказваў, каб той выконваў абавязкі гетмана так, "як справаваў князь Астрожскі".
Ён не меў сабе роўных у змаганні з татарамі і маскоўцамі - галоўнымі ворагамі краіны пры ягоным жыцці. Бадай, не было яшчэ такога князя, які б гэтак нястомна рупіўся пра належную абарону дзяржавы, які б гэтак не шкадаваў сваіх сродкаў на харугвы коннікаў, ставячы іх на ўласны кошт, які б усё жыццё так прыгожа і годна аддаў Айчыне. У імя яе ён сведама пайшоў на парушэнне клятвы, дадзенай пад імем Бога, за што маскоўскія летапісцы празвалі яго "Божим врагом и государевым изменником"...
Сапраўды, аніхто не служыў Вялікаму Княству Літоўскаму адданей за Астрожскага, "брата расейцаў па царкве, але іх страшнага ворага ў полі", - скрушна ўсклікне праз стагоддзі расейскі гісторык М.М.Карамзін. Але аніякай супярэчнасці тут няма. Ён служыў толькі сваёй Радзіме... І больш нікому.
"Быў гетманам найвышэйшым як правадыр узброенных аддзелаў. Пасля смерці зрабіўся гетманам як узор таго, як трэба жыць і працаваць, каб быць пераможцам"[24].
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Мн., 1969. Т.1. С.541.
- Ярушевич А. Ревнитель православия князь К.И.Острожский (1461-1530) и православная Литовская Русь в его время. Смоленск, 1897.
- Charkiewicz W. Scypion Ruski Konstanty, książe Ostrogski wielki hetman Litewski. Wilno, 1936.
- Максимович М. Письма о князьях Острожских к графине А.Д.Блудовой. Киев, 1866; Быков Н.П. Князья Острожские и Волынь. Петроград, 1915.
- Антонович В.Б. Очерк истории Великого Княжества Литовского до половины ХV ст. Киев, 1878. С.51.
- Карамзин Н.М. История государства Российского. М., 1989. Кн.ІІ, т.VІ. С.181.
- Stryjkowski M. Kronika Polska. Warszawa, 1846.T.2. S.309.
- Полное собрание русских летописей. М., 1975. Т.32. С.176.
- Herbst St. Bitwa nad Wiedrosza 1500 r. // Wieki średnie. Warszawa, 1962. S.280.
- Герберштейн С. Записки о Московии. Пер. с нем. М., 1988. С.189.
- Батюшков П.Н. Памятники русской старины в западных губерниях империи. СПб., 1872. Вып.5. С.27.
- Charkiewicz W. Scypion Ruski... Wilno, 1936. S.20-21.
- Malinowski M., Przezdziecki A. Źródła do dziejów polskich. Wilno, 1844. T.2. S.424-425.
- 1100 Jahre österreichische und europäische Geschichte in Urkunden des Haus-, Hof- und Staatsarchiv. Wien, 1949. S.53-56.
- Герберштейн С. Записки о Московии. М., 1988. С.114.
- Карамзин Н.М. История государства Российского. М., 1989. Кн.ІІІ, т.ІХ. Прим. № 57.
- Сапунов А. Витебская старина. Витебск, 1885. Т.4, ч.1. С.87.
18. Тэкст песні ўзяты з кнігі: Найдзюк Я. Беларусь учора і сяньня. Менск, 1944.
- Полное собрание русских летописей. М., 1980. Т.35. С.126.
- Грыцкевіч А., Трусаў А. Бітва пад Оршай // Мастацтва Беларусі. 1990. № 8. С.29-30.
- Акты Западной России. СПб., 1848. Т.2. С.143.
- Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной России. Вильно, 1867. Т.1. С.6.
- Герберштейн С. Записки о Московии. М., 1988. С.188.
- Charkiewicz W. Scypion Ruski... Wilno, 1936. S.39.
дзякуй велікі, вельмі файна
Дуже дякую, гарна стаття, взнав з неї для себе багато цікавого і нового з біографії і діяльності Костянтина Івановича:)
Молодцы, нужно просвещать население насчёт истории родного края
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.