Ігнацій Дамейка. Жыццё і справы (1802-1889)

Уступ

Ігнат ДамейкаДавайце ўспомнім. Першым томікам серыі Знакамітыя палякі Лідчыны – выдадзенай Камітэтам гісторыі навукі і тэхнікі Польскай акадэміі навук і Таварыствам польскай культуры на Лідчыне, якое дзейнічае на Беларусі – томік напісаны Паўлам Камароўскім і Аляксандрам Колышка прысвечаны Людвіку Нарбутту, легендарнаму герою паўстання 1863 года, які загінуў у бітве пад Дубичамі ва ўзросце 31 год. Адначасова была расказана смутная і сложная пасляваенная гісторыя мемарыальнай дошкі памяці Л. Нарбутта, якая была ўрачыста адкрыта ў 1938 годзе на мурах лідскага касцёла ксяндзоў піяраў у 75-ую гадавіну Яго геройскай смерти. Расказ пра сучасны лёс гэтай гістарычнай табліцы напісаў навочны сведка падзей – сп. Аляксандр Колышка – суаўтар публикацыі і адначасова многагадовы старшыня ТПКнаЛ.

Мэтай нашай серыі з’яўляецца не толькі прыпамінанне МІНУЛАГА, але паказ Чытачам у якіх формах мінулае жыве ў СЁНЕШНІМ і якія існуюць мажлівасці захавання яе ў свядомасці БУДУЧЫХ ПАКАЛЕННЯЎ. Такіж характар мае другі томік серыі пра Ігнація Дамейку, міжнароднай славы вучоным у мінералогіі і геалогіі, знакамітым арганізатары адукацыі і навукі ў Чылі, а адначасова звязаным сэрцам з Зямлёю Лідскаю, дзе правёў дзяцінства і частку маладосці. Яго называюць “апосталам навукі ў Чылі”, дзе прыйшлося яму жыць, працаваць і тварыць праз усё зрелое жыццё, але ён застаўся верным сваёй радзімая зямлі, твердзячы: "Люблю Чылі, а ўздыхаю па Польшчы..."

Кніжка, якую аддаем у рукі Чытачу, з’яўляецца змененным выданнем Ядвігі Гарбоўскай і Кшыштафа Якубоўскага пад назваю “Ігнацій Дамейка (1802-1889)”, якая была выдадзена ў 1995 годзе ў выніку супрацоўніцтва Камітэту гісторыі навукі і тэхнікі Польскай акадэміі навук і Таварыства польскай культуры на Лідчыне. Варта адзначыць, што яна была выдадзена ў двуязычнай версии – польскай і беларускай – з нагоды адкрыцця ў Крупаве каля Ліды 1 верасня 1995 года невялічкага музея прысвечанага Дамейку. Экспазіцыя, якую падрыхтаваў варшаўскі Музей зямлі Польскай акадэміі навук, размясціўся ў сярэдняй школе. Ініцыятарам гэтага цудоўнага чыну было ТПКнаЛ са старшынёй А. Колышка і вельмі заангажаваным у справу Станіславам Ушакевічам на чале. Планы Таварыства падтрымалі ўлады Крупава і Ліды, адміністрацыя школы і грамадства, а запрашэнне да супрацоўніцтва – Музей зямлі ПАН і Камітэт гісторыі навукі і тэхнікі ПАН.

Па ініцыятыве жыхароў Крупава вуліцы Лідскай, цэнтральнай вуліцы вёскі, нададзена імя І. Дамейкі, а ў недалёкім Заполлі, дзе ў маёнтку дзядзькі некалькі год гаспадарыў малады Ігнацы – саслана пад дамовы арышт за патрыятычную дзейнасць у Віленскім універсітэце – з фінансавай дапамогай польскага Міністэрства культуры і штукі устаноўлены абеліск з памятнаю дошкаю.

Памятаю, якбы гэта было учора, а ад тых падзей мінула ўжо пяць год – што для жыхароў Крупава і ваколіц вялікім переживанием такое шматстаронняе увекавечанне памяці земляка, які зусім нечакана заняў такое значнае месца ў іх гістарычнай свядомасці, і пра каторага многія нават не чулі. Сведчаннем доброжелательного рэха дамекаўскіх урачыстацей сярод жыхароў Лідчыны можа быць факт, што некаторыя з іх ва ўзросце 70-80 год пешшу праходзілі 10-20 км, каб паспець у Крупава на 830 раніцы. Дошку на ўваходзе ў дамекаўскі музей у школе выканаў мясцовы разбяр Казімір Місюра, а вядомы мастак з Гродна Станіслаў Кічка, ўзбагаціў экспазіцыю партрэтам Ігнація Дамейкі.

Пішу аб усім гэтым, таму што друкаванае слова захавае ў часе і прасторы гэтыя факты, ініцыятывы і дасягненні людзей, якія сведчаць пра непреходяіих ценностях і атракцыйнасці нашай навукі і культуры і пра іх універсальны характар. Такім чынам зноў паўстаў мост паміж дзевятнадцацівенай мінуўшчынай і сёнешнім днём.

Паколькі кніга пра Ігнація Дамейку Я. Гарбоўскай і К. Якубоўскага, выдадзеная ў 1995 г., сталася вялікай рэдкасцю на Лідчыне амаль адразу пасля з’яўлення, зноў выдаем яе як другі том серыі Знакамітыя палякі Лідчыны ў польска-беларускай версіі, але ў больш прывабным выглядзе, пашыранай і папраўленай. Маем надзею, что ў двутысячным годзе яна трапіць да шырэйшага кола Чытачоў.

Старшыня Камітэта гісторыі навукі і тэхнікі
Прафесар Доктар Ірэна Стасевіч-Ясюкова
Крыніца: <Павет>

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.