Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (1914-1918)

Становішча на Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны

Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж блокамі капіталістычных дзяржаў - Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя і Расія) - за калоніі, рынкі збыту тавараў, крыніцы сыравіны і сферы ўплыву прывяло да першай сусветнай вайны, якая пачалася 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. У вайну былі ўцягнуты 33 краіны з насельніцтвам 1,5 млрд чалавек.

З першых дзён вайны заходнія губерні краіны, у тым ліку беларускія, былі пераведзены на ваеннае становішча. У сувязі з гэтым ваенныя ўлады і губернатары атрымалі неабмежаваныя правы. Уводзіліся ваенна-палявыя суды. Без дазволу ваенных улад забаранялася распаўсюджванне газет і кніг, правядзенне маніфестацый, сходаў, забастовак. Праверцы на палітычную добранадзейнасць падлягалі ўсе чыгуначнікі. Згодна з загадам камандуючага Паўночна-Заходнім фронтам прадугледжваліся жорсткія меры ў адносінах да ўдзельнікаў забастовак на чыгунцы.

Удзел Расіі ў вайне адпавядаў інтарэсам буржуазіі і дваранства. Яны разгарнулі ў краіне шавіністычную прапаганду. У першыя дні вайны на Беларусі прайшлі "патрыятычныя" маніфестацыі, сходы, малебны, збіраліся грошы на "абарону айчыны". Асобую "ініцыятыву" па зборы сродкаў сярод насельніцтва па загадзе ўлад праявілі земствы. Дэпутацыя дваранства і гарадской думы перадала Мікалаю II пры наведванні ім у кастрычніку 1914 г. Мінска 30 тыс. руб. на "патрэбы вайны". Шавінізм ахапіў не толькі памешчыкаў і буржуазію, але і частку рабочых, інтэлігенцыі, вучнёўскай моладзі і асабліва сялянства. На сацыял-шавіністычныя пазіцыі сталі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі выступалі супраць вайны. Яны заклікалі да ператварэння імперыялістычнай вайны ў вайну грамадзянскую. Асудзіла вайну газета беларускага нацыянальнага руху "Наша ніва".

У пачатку вайны Расія паспяхова пачала ваенныя дзеянні на Заходнім фронце. Па патрабаванні Францыі, якая была пад пагрозай акупацыі нямецкімі войскамі, дзве рускія арміі пачалі наступленне ў Прусіі. Адначасова Расія захапіла Галіцыю. Аднак становішча на Заходнім фронце к восені 1914 г. пагоршылася ў сувязі з тым, што сюды Германія перакінула значныя ваенныя сілы з Францыі. Пруская наступальная аперацыя дзвюх рускіх армій закончылася паражэннем. У 1915 г. Германія пачала актыўнае наступленне з мэтай хуткага разгрому Расіі. Летам рускія войскі былі выціснуты з Галіцыі. Нямецкае камандаванне планавала акружэнне арміі ў Польшчы.

Ваенныя дзеянні на Беларусі пачаліся ў жніўні 1915 г. Да пачатку верасня руская армія пад пагрозай акружэння вымушана была пакінуць значную частку яе тэрыторыі. У сувязі з гэтым стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. 9 верасня нямецкія войскі прарвалі фронт у раёне Свянцян. Руская армія спыніла наступленне немцаў у пачатку кастрычніка 1915 г. Фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск - Паставы - Смаргонь - Баранавічы - Пінск. Безвынікова закончылася спроба рускай арміі ў сакавіку, а таксама ў чэрвені - ліпені 1916 г. прарваць фронт у раёне возера Нарач і Баранавіч. У ходзе баёу на Беларусі руская армія панесла вялікія страты. Толькі ў нарачанскай аперацыі было забіта, паранена і захоплена ў палон звыш 90 тыс. чалавек.

Немцы акупіравалі 1/4 частку Беларусі, дзе жыло да вайны амаль 2 млн чалавек. Захопленая тэрыторыя была ўключана ў склад так званай "зямлі Обер-ост". Насельніцтва цярпела масавыя грабяжы, якія нярэдка заканчваліся падпаламі дамоў, забойствамі людзей. У жыхароў Гродна немцы запатрабавалі 10 тыс. руб. у якасці кантрыбуцыі. Дзейнічала жорсткая сістэма розных падаткаў, прымусовых работ, штрафаў, рэквізіцый. Насельніцтва ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў плаціла падушную подаць. Абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў, працаздольнае насельніцтва, сельскагаспадарчыя прадукты, жывёла, лясныя багацці Белавежскай пушчы вывозіліся ў Германію. Нямецкія ўлады планавалі каланізаваць і германізаваць мясцовых жыхароў шляхам перасялення немцаў на захопленыя землі. Пашыралася дзейнасць каталіцкага касцёла, адкрываліся прыватныя нямецкія школы, у астатніх школах уводзілася нямецкая мова.

Цяжкае сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча склалася і на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. У час наступлення кайзераўскіх войскаў тысячы людзей кінуліся на ўсход. Групы бежанцаў немцы пастаянна абстрэльвалі і бамбілі. Адступаючая руская армія часта прымушала жыхароў пакідаць свае населеныя пункты. Перш за ўсё падлягала высяленню мужчынскае насельніцтва ад 15 да 45 гадоў. Шмат бежанцаў, якія не мелі сродкаў, каб рухацца ў глыб краіны, заставаліся ў прыфрантавой паласе. У Мінскай і Віцебскай губернях у канцы 1915 г. іх налічвалася 247 тыс. Дапамога, якая аказвалася бежанцам з боку саюзаў земстваў і гарадоў, Чырвонага крыжа, была недастатковая. Бежанцы гінулі ад холаду, голаду і эпідэмій. Цывільныя і ваенныя ўлады выкарыстоўвалі бежанцаў як танную рабочую сілу.

Насельніцтва прыфрантавой паласы выконвала цяжкія ваенныя павіннасці: рамонт дарог, пабудову мастоў, ахову чыгуначных ліній і інш. У адной Мінскай губерні ў перыяд з чэрвеня 1915 г. па жнівень 1916 г. у капанні акопаў удзельнічала звыш 219 тыс. мужчын і жанчын. Маштабы абарончых работ былі такімі вялікімі, што для іх выканання ваенныя ўлады вырашылі мабілізаваць на Заходні фронт 100 тыс. чалавек з некаторых раёнаў краіны. Так, з Сібіры ў Оршу ў жніўні 1916 г. прыбыла першая партыя кітайцаў.

Вайна нанесла вялікія страты сельскай гаспадарцы Беларусі. Пасяўныя плошчы ў неакупіраваных паветах скараціліся ў 1914-1917 гг. на 1э,6 %, пагалоўе жывёлы зменшылася на 11,4 %. З беларускай вёскі было мабілізавана больш паловы працаздольных мужчын. Шмат часу і сіл у сялян забіралі ваенныя павіннасці. За нявыхад на абарончыя работы селяніну пагражалі штрафы і турэмнае зняволенне. Шматлікія рэквізіцыі хлеба, фуражу, свойскай жывёлы садзейнічалі росту гаспадарак, у якіх не было кароў і коней. У вёсцы хутка ішоў працэс расслаення сялян. У гады вайны спынілася ўтварэнне хутарскіх і адрубных гаспадарак, ішло разарэнне існаваўшых. Толькі Віцебскім аддзяленнем Сялянскага банка ў студзені 1915 г. былі прададзены 333 хутарскія ўчасткі. Істотныя змены адбыліся і у памешчыцкай гаспадарцы. У ёй востра адчуваўся недахоп рабочай сілы. Таму ваенныя ўлады прымушалі сялян, бежанцаў і салдат працаваць у маёнтках. Увядзенне ў Расіі ў канцы 1914 г. "сухога закону" прывяло да заняпаду вінакурства, а гэта ў сваю чаргу садзейнічала скарачэнню вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, пасеваў бульбы, асабліва ў Мінскай губерні. Ва ўмовах вайны некаторыя памешчыкі аддавалі свае землі ў арэнду, частка з іх разаралася.

У цяжкім становішчы знаходзілася і прамысловасць Беларусі. Многія фабрыкі і заводы з-за адсутнасці паліва, сыравіны, попыту на прадукцыю скарачалі сваю вытворчасць, закрываліся. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў у гады вайны зменшылася на 65 %. Разам з тым існаваўшыя і створаныя ваеннымі ведамствамі, саюзамі земстваў і гарадоў прадпрыемствы, якія выконвалі ваенныя заказы, хутка павялічвалі прыбытак. У той час выпуск цывільнай прамысловасці Беларусі складаў усяго 12 -16 % даваеннага ўзроўню. Адбыліся якасныя і колькасныя змены ў складзе рабочых. Большасць іх (58,4 %) складалі падлеткі і жанчыны. На прадпрыемствы прыйшлі выхадцы з дробнабуржуазных слаёў горада і вёскі, а таксама кваліфікаваныя рабочыя, мабілізаваныя з прамысловых цэнтраў краіны для работы на армію. Адбывалася канцэнтрацыя пралетарыяту. На прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці з колькасцю працуючых звыш 100 чалавеку 1917 г. налічвалася 62,4 % рабочых, у той час як у 1913 г. - 49,5 %.

Скарачэнне сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці, разруха на транспарце, казнакрадства, спекуляцыя прывялі да вострага недахопу тавараў народнага ўжытку, росту цэн. На пачатак 1917 г. пакупная здольнасць рубля знізілася да 27 кап. Цэны на харчовыя прадукты і адзенне з 1913 па 1917 г. узраслі ў 5-8 разоў. Для пакрыцця расходаў на вайну царскі урад толькі за два гады вайны павялічыў прамыя падаткі на 43 %, ускосныя - на 54 %. Асабліва цяжкія ўмовы жыцця склаліся ў гарадах, якія былі перапоўнены вайскоўцамі, бежанцамі і беспрацоўнымі. Не хапала жылля, транспарту, рабочых месцаў, востра адчуваўся харчовы крызіс. Становішча рабочых у гады вайны значна пагоршылася. На прадпрыемствах павялічваўся рабочы дзень, уводзіліся звышурочныя работы, дзейнічала шырокая сістэма штрафаў. Сярэдняя заработная плата рабочых Беларусі была меншай за агульнарасійскую на 47,6 %. Праца на прадпрыемствах, якія выконвалі ваенныя заказы, разглядалася як "спецыфічны від вайсковай службы". Таму ўдзельнікі забастовак накіроўваліся на фронт у штрафныя роты.

Рабочы рух на Беларусі у гады вайны не набыў такога размаху, як у прамысловых цэнтрах Расіі. Больш таго, напярэдадні лютаўскай рэвалюцыі ён амаль спыніўся. Да сакавіка 1917 г. вядомы 34 стачкі, 32 з якіх насілі эканамічны характар. За гэты перыяд адбыліся 202 сялянскія выступленні. Разам з традыцыйнымі формамі сялянскага руху з'явіліся новыя - адмаўленне ад выканання ваенных павіннасцяў і прымусовых ваенных работ, супраціўленне рэквізіцыям і інш.

Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыцця садзейнічалі росту антываенных настрояў сярод салдат. Да сакавіка 1917 г. з Заходняга фронту дэзерціравала 13 648 салдат. За гэты перыяд адбылося звыш 60 салдацкіх хваляванняў. Самым буйным выступленнем салдат на Заходнім фронце і Беларусі з'явілася паўстанне 4 тыс. салдат і матросаў на гомельскім размеркавальным пункце ў кастрычніку 1916 г. Паўстанне было задушана ваеннай сілай,

Ва ўмовах ваеннага становішча на Беларусі левыя партыі не праяўлялі палітычнай актыўнасці. Эсэры засяродзілі ўвагу на рабоце ў крэдытных таварыствах і спажывецкай кааперацыі. Бундаўцы займаліся аказаннем дапамогі бежанцам і беспрацоўным. Бальшавікі, якіх была нязначная колькасць, пры магчымасці праводзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу сярод насельніцтва і салдат Заходняга фронту. З канца 1914 г. пачаў дзейнічаць Палескі камітэт РСДРП, які быў разгромлены перад пачаткам вайны. У Мінску летам

1915 г. узнікла латышская сацыял-дэмакратычная група. У арміях Заходняга фронту дзейнічала звыш 30 бальшавіцкіх арганізацый. Аднак адзінай партыйнай арганізацыі бальшавікоў у Беларусі ў той час не было.

У гады вайны склаліся неспрыяльныя ўмовы для развіцця беларускага нацыянальнага руху. Частка яго ўдзельнікаў вымушана была пакінуць Беларусь. Перасталі друкавацца беларускамоўныя газеты і кнігі. У жніўні І915 г. спынілася выданне газеты "Наша ніва". З 1915 г. у Вільні пачаў дзейнічаць Беларускі народны камітэт, які выказваўся за незалежнасць Беларусі і Літвы і адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага. Створаная ім для практычнага вырашэння гэтай задачы "Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага" па аб'ектыўных і суб'ектыўных прычынах распалася. Пытанне аб незалежнасці беларускага народа дзеячы Беларускага народнага камітэта ўздымалі ў 1916 г. на Стакгольмскай і Лазанскай канферэнцыях народаў Расіі.

Ідэю незалежнасці Беларусі прапагандавала на сваіх старонках і газета "Гоман", якая выходзіла ў Вільні пад рэдакцыяй Вацлава Ластоўскага.

Аўтар - В.Р. Рудкін

Каментары чытачоў
Макарий напiсаў(ла) 20.08.2010 16:14
На месте бывшего Московского военного братского кладбища, в 500м от Храма Всех Святых чудом сохранился гранитный памятник с надписью: "Студент московского университета Сергей Александрович Шлихтер. Погиб в бою под Барановичами 25 июня 1915 года".
Антось напiсаў(ла) 05.09.2010 08:17
А дзе служылi у гады Першай сусветнай вайны Янка Купала i Якуб Колас?
Руслан напiсаў(ла) 14.09.2010 17:47
У кнiзе Гардзiенкi Н.С. "Беларусы у Вялiкабрытанii" (Мн., 2010) змашчаны "Бiяграфiчны слоунiк". На старонках 518-519 ёсць звесткi пра беларускага вайскоуца Анiську Дамiнiка ((12.01.1888 - 28.12.1971). "Нарадзiуся у в.Слойнiкi Сакольскага павету Гарадзенскай губернii (сёньня Падляскае ваяводства, Польшча). У 1906 г. скончыу школу у Саколцы, увосень 1907 г. быу прыняты на вайсковую службу. Служыу у Гароднi у 1909 г. У часе Першай сусветнай вайны - у войску, быу на фронце на тэрыторыi Беларусi. Пасля рэвалюцыi вярнууся дахаты. З 1920 г. у польскiм войску. Пасьля сканчэньня курсау падхарунжых у Быдгошчы адпраулены на фронт у ваколiцы Львова. У 1923 г. звольнены у рэзэрвы, працавау у банку. Друкавауся у беларускiм часопicе "Хрысцiянская думка". У часе Другой сусветнай вайны прызваны у польскае войска, трапiу у савецкi палон, знаходзiуся у Гразоуцы Валагодзкай вобласцi (Расея). З 1942 г. служыу у Армii Андэрса. Да 1946 г. знаходзiуся у Палестыне, дзе сярод iншага дапамагау у выданьнi польскамоунага часопiса Tygodnik Katolicki. Пазьней правёу яшчэ год у Эгiпце, адкуль у 1947 г. перабрауся у Вялiкабрытанiю. Ад 1949 г. асеу у Лёндане. Жыу у Беларускiм доме, дапамагау iм апеквацца. Памёр у Лёндане, пахаваны на могiльнiку St. Pancras cemetery".
Magnus Dux напiсаў(ла) 04.11.2010 13:32
Зянон Пазьняк знайшоў унiкальны здымак Менску часоў Першай сусветнай вайны i размясьцiў яго ў сецiве -http://www.svaboda.org/content/article/2191677.html
Архивариус напiсаў(ла) 23.02.2011 12:02
У Георгия Скорины, который является далеким наследником знаменитого Франциска Скорины и который жил в мексиканском городке Ломос де Сотело, сохранились документы об своем отце Яне (Иване), служившем в годы Первой мировой войны комендантом Бобруйской крепости.
Генадзь напiсаў(ла) 28.02.2011 13:38
Цiкавы матэрыял пра ўшанаваньне памяцi ахвыр Першай сусветнай вайны змешчаны ў артыкуле "Па слядах Першай сусветнай" на сайце http://www.belhistory.com/course2.html
Richard напiсаў(ла) 05.08.2012 16:46
- Когда губернатор Гирс издал циркуляр с призывом к бдительности, первыми оказались начеку минские жандармы. Задержали девицу Антонину Кедыс, которая слишком много времени проводила в постелях российских офицеров. И не просто проводила, а выпытывала у них сведения военного характера. Когда девицу допросили, оказалось, что перед минскими спецслужбами - почти Мата Хари. Настоящая ее фамилия - Эрма Ляудер. Родилась в Тильзите в семье торговца лесом. Закончила летную школу. Весь предшествующий войне 1913 год провела в шпионских полетах над крепостями Ковно (нынешний Каунас) и Гродно. В начале войны по поддельным документам пробралась в Минск, чтобы собирать разведданые не в небе, а в офицерских койках. Может, потому, что с объявлением войны барышень официально отстранили от полетов. 
http://news.tut.by/society/192909.html
Віктар напiсаў(ла) 19.01.2013 19:50
паправіў спасылку) http://www.belhistory.com/course2.shtml
Генадзь напiсаў(ла) 28.02.2011 13:38
Цiкавы матэрыял пра ўшанаваньне памяцi ахвыр Першай сусветнай вайны змешчаны ў артыкуле "Па слядах Першай сусветнай" на сайце
Mishelle напiсаў(ла) 13.03.2014 11:55
Де Голль во время Первой мировой войны находился в немецком плену в белорусском городе Щучин. Он сам поведал об этом уже после войны в специальной подробной записке, сохранившейся в его личном архиве и опубликованной много лет спустя во втором томе "Писем, записок и дневников" (GAULLE Ch. de. Lettres, notes et carnets. 1919 - Juin 1940, P. 1980, p. 295 - 311). Сначала де Голля отправили в Оснабрюк в Вестфалии, потом в городок Нейсе в Восточной Германии. Оттуда его повезли в город Щучин в оккупированной немцами Западной Беларуси. Потом, в октябре 1916 г., определили в Ингольштадт.
Мыкола напiсаў(ла) 17.03.2014 15:44

Вось што прынесла вайна Беларусi:


БЕЛОРУССКИЕ БЕЖЕНЦЫ 1915 г .

(по данным мемуарных источников)

http://www.confcontact.com/2012_06_14/is2_zanevsky.htm

Стась напiсаў(ла) 01.04.2014 10:19
КРЫЛОВА-ГАЛЫНСКАЯ Лізавета Фёдараўна, нар. 1902 у г. Менск, расейка, машыністка Менскай канторы «АРА». Жыла: Менск, вул. Шпітальная 38, кв. 1. Арыштаваная 23.10.13. Асуджаная 24.03.03 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за к/р дзейнасьць паводле арт. 49 КК БССР на 3 гады высылкі, Кацерынбурская губ. 92.05.19 справа пераглядалася Пракуратурай РБ. КГБ РБ 33889-с
Стась напiсаў(ла) 01.04.2014 10:50
КУЛЬКІН Абрам Ісакавіч, нар. 1889 у г. Растоў-на-Доне, габрай, загадчык Мэдычнай базы Менскай канторы АРА. Жыў: Менск, вул. Серпухаўская 28, кв. 8. Арыштаваны 23.10.08. Асуджаны 24.03.03 за палітычную недабранадзейнасьць паводле арт. 49 КК БССР на 3 гады ППЛ. 92.05.19 справа пераглядалася Пракуратурай РБ. КГБ РБ 33888-с
Рэктар напiсаў(ла) 09.04.2014 16:56
«Беларусь у Першай сусветнай вайне» / фотавыставаhttp://znyata.com/vystavki/belarus-pervaya-mirovaya.html
Стась напiсаў(ла) 11.04.2014 09:58
СЯМЁНАВА (Крылова, Галынская) Лізавета Фёдараўна, нар. 1901 у г. Менск, беларуска, зь мяшчан, сярэд. адук., машыністка Амэрыканскай адміністрацыі дапамогі, г. Менск. Асуджаная 24.03.03 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за сувязь з амэрыканскай адміністрацыяй паводле арт. 49 КК БССР на 3 гады высылкі, г. Усолье, г. Шадрынск. 92.07.20 справа пераглядалася Пракуратурай РБ. КГБ РБ 34324-с
Марук напiсаў(ла) 31.05.2014 17:08
Известная французская предсказательница Марианна Ленорман скончалась в 1843 году, в возрасте 71 года. Она успела перед смертью предсказать Первую мировую войну и революцию в России.

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пакідаць каментары.