Я. Станкевіч - Курс гісторыі Крывіі-Беларусі

  1. Арыйцы
  2. Славяне й Балты
  3. Жыцьцё Беларусаў у VII-X вв. (да прыйма хрысьцянства)
  4. Ад прыходу Варага-Русаў да палавіны XIII в. Політычны развой
  5. Полаччына ад сьмерці Ўсяслава Вялікага да палавіны XIII в.
  6. Імкненьне да задзіночаньня

Арыйцы

Найстаршымі прэдкамі Беларусаў ці - правільней - Крывічоў былі Арыйцы. Спачатна Арыйцы былі адным суцэльным народам. 3 часам яны сталі дыфэрэнцыявацца і, напасьледак, падзяліліся на шмат асобных народаў арыйскіх. Вось якія паўсталі народы арыйскія: Германе, Кельты, Італікі (на Апэнінскім паўабтоку), Гэлены ці - накш - Грэкі (на Балканскім паўабтоку), Славяне, Балты, Альбанцы (цяпер між Сэрбаў і Грэкаў на ўзьбярэжжу Адрыятыцкага мора), Армяне (у Закаўказьзю), Курды (у цяперашняй Турэччыне), Пэрсы, Аўганістанцы, Індусы і іншыя.

Апрача таго былі арыйскія народы пазьней загінулыя, як Гэтыты ў Малой Азіі, Тохары ў Сярэдняй Азіі.

Гэткім парадкам, расьсяліўшыся, Арыйцы занялі блізу ўсю Эўропу і вялікую часьць Азіі. 3 часам Арыйцы перасяліліся ў Амэрыку, Аўстралію і Новую Зэляндыю.

Цяпер Арыйцаў часта завуць Індоэўропэйцамі або Індогерманцамі. Першы назоў паходзіць ад таго, што на адным канцы цяперашняга прастору арыйскага ё Індыя, а на другім Эўропа; другі йзноў ужываецца дзеля таго, што з аднаго канца жывуць Індусы, а з другога - Германцы.

Мяшаньне Арыйцаў

Расьсяляючыся, апрычоныя народы арыйскія ня ўсюды занялі пусты прастор. Часта на такім прасторы ўперад жылі і асталіся жыць розныя народы даарыйскія. Гэтак ведама, што побач із Італікамі жылі Этрускі; разам із Грэкамі жылі паняволеныя імі даарыйскія Пэлязгі.

3 часам даарыйскія народы, што асталіся жыць із Арыйцамі, зьмяшаліся зь імі і прынялі іхнюю мову. Ад гэтага асобныя галіны арыйскія перасталі быць чыстымі Арыйцамі, а ўвыйшлі ў склад новай расы, паўсталай ізь зьмяшаньня Арыйцаў з даарыйцамі. Але ня ўсе Арыйцы зьмяшаліся.

Значэньне Арыйцаў Вельмі цікава, што Арыйцы ўсюды ўзялі верх над мясцовымі неарыйцамі. Такжа ўсюды, дзе зьявіліся Арыйцы, пашыралася мова іхняя. Далей, нельга не зьвярнуць увагі, што Арыйцы йдуць наперадзе ў культурна-цывілізацыйным развою людзтва.

Дата публікацыі: 24.02.2008


Каментарыі чытачоў

Няма каментарыеў. Ваш каментарый будзе першы.


Вы можаце пакінуць свой каментарый, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.

Увядзіце код