Этнаграфічныя й гістарычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі

Беларускія этнаграфічныя граніцы

Этнаграфічная мапа Беларусі
Этнаграфічная мапа Беларусі паводле Я. Станкевіча

Знаць беларускія этнаграфічныя прасторы ня толькі трэба, каб маць іх наўвеце пры ўзнаўленьню беларускага гаспадарства, але таксама дзеля культурнае і іншае нацыянальнае работы ды ня толькі ў Бацькаўшчыне, але й вонках, на эміграцыі. Нашае грамадзтва яшчэ да апошняга часу ня ведала, што некаторыя, ды немалыя прасторы - этнаграфічна беларускія. Ведама, што ад гэтага цярпела беларуская нацыянальная праца і то ў усіх яе галінах - навуковай, асьветнай а іншых.

Гэтта на месцу будзе зацеміць, што калі палітык можа быць гібкі ў сваіх тэрыторыяльных дамаганьнях, можа іх пашыраць і звужаць, залежна ад абставінаў, то этнаграфічныя, як і гістарычныя граніцы сусім ад нас не залежаць, яны залежаць вылучна ад цяперашніх і даўнейшых, этнаграфічных і гістарычных фактаў. Прыкладам, малая частка беларускае этнаграфічнае прасторы была па першай сьветнай вайне прылучана да Латвы, і Беларусы супроць гэтага не протэставалі, але ўсі згаджаліся што да этнаграфічнай беларускасьці гэтае прасторы, і была там ведзена беларуская культурная работа.

Беларуская мова і іншыя беларускія этнаграфічныя асаблівасьці вельмі зіндывідуалізаваныя, вельмі яны накшыя ад этнаграфічных рысаў суседніх народаў. Асабліва гэта трэба сказаць пра беларускую мову. На прасторах адылі, што даўгі час належылі да чужога гаспадарства, беларуская мова і іншыя беларускія этнаграфічныя рысы падпалі пад большы альбо меншы чужы ўплыў, і рэдчас мы мусім даводзіць, што гэткія прасторы этнаграфічна беларускія.

У гэтым артыкуле этнаграфічныя граніцы праведзеныя блізу вылучна подле мовы, як надзвычайна важнай, найгалаўнейшай рысы, што ўзьнікла, як рэзультат апрычонай псыхікі народнай.

Гэткія ё беларускія этнаграфічныя граніцы: пачынаючы ля возера Пскоўскага ў бодцы, што ляжыць на поўнач ад м. Пячоры, граніца з Эстонцамі праходзе прыблізна ўздоўж гаспадарствавай граніцы з Эстоняй проста на паўдні так, што м. Пячора і м. Ізбарск застаюцца па баку беларускім; дайшоўшы гэтак да граніцы латоўскай, яна йдзець у тым-жа прасьцінку да чыгункавае станцы Корсаўка ў Люцынскім пав. Віцебскае губ. [1], ля каторае адзначаюць суцэльную беларускую прастору. Адгэтуль граніца прастае на паўдзённы ўсход і йдзець, км. 10-15 не даходзячы Себескага пав. Дайшоўшы да р. Сінюхі, яна рэзка зварочуецца на заход, і ад возера Чэрза - нат на паўночны заход; адлі дугою прастае траха да граніцы Рэжыцкага павету, адгэтуль ламанай ліняй яна йзноў ідзець на паўднявы ўсход да граніцы Люцынскага пав. ізь Себескім а Дрысенскім. На ўсход ад Рэжыцы і да Люцына шмат беларускіх астраўкоў. Адлі граніца йдзець на паўдзённы заход, прыблізна па ліні, дзелячай паветы Люцынскі, Рэжыцкі а Дзьвінскі ад Дрысенскага, у прасьцінку да Дзьвіны, 6 1/2 км. на заход ад Прыдруйска. Далей па Дзьвіне беларуская граніца йдзець спачатку на заход да Дзьвінска, адлі на паўночны заход да Ілукста. Прастора на ўсход ад Ілукста занята Беларусамі. Дагэтуль, дакладней: да мяжы Курляндзкае губ. з Ковенскай Беларусы гранічаць із Латышамі. Ад Ілукста граніца прастае на паўдня ў Ковенскую губэрню захадней возера Дрысьвят, захапляючы часьць Новааляксандраўскага павету.

Ад возера Дрысьвят граніца йдзець у паўднявым прасьцінку да Віленскае губэрні, да р. Дзісны. Перарэзаўшы Дзісну, яна йдзець Сьвянцянскім паветам крыху ламанай ліняй на паўдня й заход каля лятувіскіх воласьцяў Цьверачы, Гадуцішак (на ўсход ад іх), Сьвянцян, пакідаючы на паўдня беларускія воласьці Камаі (у 1890 г. Беларусаў было 4 264, Лятувісаў - 954), Лынтупы, Камелішкі. Яшчэ паўднявей суцэльнай масаю жывуць Беларусы ў валасьцёх Страчы, Сьвіры, Шэметаве, Нестанішках, Ясеве, Занарачы, Войстаме, Дубатове, Кабыльніках, Вішневе (усі Сьвянцянскага павету). Адлі, перайшоўшы р. Жамайцянку, граніца крывой ліняй ідзець Віленскім паветам на заход, траха да Кернава, пакідаючы на поўнач лятувіскія воласьці - Янішкі, Гедройці, Шырвінты, Мусьнікі, а на паўдня беларус кія воласьці - Няменчына, Падбярэзьзе, Майшаголу, Салечнікі (у 1890 г. Беларусаў - 4 719, Лятувісаў - 489), Варняны (Беларусаў - 11 363, Лятувісаў - 3 480); Рэшу, Міцкуны, Кярдзееўцы, Шумск, Быстрыцу, Рукойме, Рудоміна (усі Віленскага пав.). Ля Кернава беларуская граніца пераходзе на левы бераг р. Вяльлі і йдзець ламанай ліняй у паўднявым прасьцінку, займаючы да беларускага краю воласьці Еўе (у 1890 г. Беларусаў - 4 982, Лятувісаў - 1 303) і Трокі, із заходу сёлы Мустыняны (485 Беларусаў і 314 Лятувісаў), Даўгердзішкі, Багданцы (775 Белару-саў, 97 Лятувісаў), належачыя да воласьці Шумелішкі, і сяло Талькава (Ганушыскае вол.), адлі Міжырэчча (Беларусаў - 7 393, Лятувісаў - 725), пакідаючы на паўдні станцу Рудзішкі, адлі на ўсход і паўднявы ўсход, да граніцы Лідзкага пав. і нат пераходзячы яе ля Падбор'я; адгэтуль па пагранічнай ліні Лідзкага пав., пакідаючы на поўначы менаваную раней беларускую воласьць Салечнікі, адлі яна пераходзе да Ашмянскага пав., пры гэтым лятувіскі край із заходу займае воласьць Дзявенішкі (зь лятувіскімі сёламі Ўткуны, Беняконі, Шадоні, Стагляны, Давяны, Мілкуны, Гірдзюны, Канвалішкі) і часьць беларускае воласьці Седліска, наймя сёлы Гарманішкі й Пашэле; гэткім парадкам, беларуская граніца мае тут з усходу беларускія воласьці Гроўжышкі, Гальшаны, Трабы, з паўдня Сыботнікі, Геранёны, Седліска, Палітніцу (Беларусаў - 346, Лятувісаў - 325) (тры апошнія мясцовасьці Седліскае воласьці); засталыя воласьці Ашмянскага пав. -усі беларускія. Адлі граніца йдзець па паўночнай часьці Лідзкага пав.: ад Геранён на паўднявы заход, траха да станцы Бастуны Палескае чыгункі і далей да Забалацьця; адгэтуль граніца йдзець на поўнач, пакідаючы на ўсходзе сяло Пелясу і лятувіскую воласьць Радунь; да Беларусі тут адыходзіць мешаная воласьць Эйшышкі (Новы Двор - Беларусаў 853, Лятувісаў 93, Парадунь - Беларусаў 853, Лятувісаў 161, Браталожа - Беларусаў 899, Лятувісаў 218, Гарнастале - Беларусаў 867, Лятувісаў 137, Падборы) і Нача воласьці Канявы, наагул лятувіскае. Ад Эйшышак адлі граніца йдзець на паўднявы заход, пакідаючы на ўсходзе воласьць Дубічы, да возера Дуб. Ляжачая з паўдня прастора Лідзкага павету вылучна беларуская. Да лятувіскіх воласьцяў у паўночнай часьці павету належа яшчэ Аляксандрава (сёлы Ракішкі, Горадна, Казакоўшчына, Наркушкі). Ад воз. Дуб беларуская граніца прастае да пагранічнай ліні Горадзенскае губэрні да ўтоку рэчкі Ратнічанкі ў Нёман ля Друзгенікаў.

Каля Друзгенікаў беларуская мова пераходзе да Сувальскае губэрні, займаючы паўднёва-ўсходнюю часьць Сейненскага пав. і траха ўвесь павет Аўгустоўскі.

У Сувальшчыне суседзьмі Беларусаў з паўночнага заходу а заходу ё ўжо Палякі. Па Сувальскай губ. граніца йдзець ад р. Нёмна на Копцева да Аўгустоўскага каналу, адлі па сыстэме каналу да места Аўгустова і далей па р. Неце да граніцы з Горадзенскай губ. [2].

I ў Горадзенскай губэрні суседзьмі Беларусаў ё Палякі. Тут граніца йдзець у паўднявым прасьцінку каля Сухаволі й Карыціна на заход ад іх, на Кнышын, Харошчу (14 км. на заход ад Беластоку); потым яна йдзець на Сураж да р. Нарава [3], скуль да Міжырэчча Бела-Падляскага павету [4]; ад Міжырэчча граніца йдзець ужо - з украінскай этнаграфічнай прастораю-у прасьцінку паўдзённа-ўсходнім косай ліняй на Любяж так, што праходзе кілёмэтраў 10-15 ад местаў Белая Падляская [5] а Берасьце; ад Любяжа граніца йдзець да Дубравіцы, скуль да бодкі, што шаснанцаць км. на поўнач ад Алеўска; адгэтуль граніца йдзець у тым-жа паўднёва-ўсходнім прасьцінку да Патапавічаў Аўруцкага павету, скуль да ўтоку Цецерава ў Дняпро. На беларускім баку тут застаюцца Чарнабыль, Кагановічы, Аўруч, Славечна, Хабное, а на ўкраінскім - Карасьцень, Алеўск, Сарны.

Этнаграфічную беларускасьць тэрыторыі, ляжачай на поўнач ад праведзенай граніцы, паказаў я ў вартыкуле "Дрыгвічы" (Веда, 1952 г., бач. 162-165, пра мову кажацца на б. 164) і ў варт. "Дзярвяне" (Там-жа, б. 165-176, асабліва на б. 171-176).

Е. Карскі, на каторага з такой радасьцяй паклікаецца I. Сідарук у сваёй брашуры "Проблема украінсько-білоруськоі мовноі межі" (Авгсбург, 1948), нарабіў шмат абмылаў пры разгранічэньню беларускае мовы з мовамі расійскай а ўкраінскай. Абмылы гэныя выніклі з прычыны абмыльных прынцыпаў моўнага разгранічэньня, каторымі Карскі карыстаўся. Гэтак, ён уважаў дыфтонгі за асаблівасьць украінскае мовы, тымчасам-жа гэта рыса беларуская, на пэўнай украінскай моўнай прасторы яе нямаша-ка. Карскі не даволі браў пад увагу зацьвярдзелае р, сусім ня браў пад увагу зацьвярдзелага ц і шмат якіх іншых беларускіх рысаў. Апрача таго, Карскі, каторага Сідарук завець найлепшым ведамцам беларускае мовы і сумленным яе дасьледаваньнікам, ня ёсьць ані такім добрым, ані нат сумленным, ды як "истинно-русский", дарма што беларускага паходжаньня, ён шмат дзе скарачаў тэрыторыю беларускае мовы, залічаючы да Беларусі адно тыя прасторы, дзе беларуская мова недазнала чужога ўплыву. Да праведзеных Карскім граніцаў беларускае мовы на ўсходзе Беларусі расійскія дасьледаваньнікі зрабілі вялікія паправы на карысьць Беларусаў. Пара, каб падобныя паправы зрабілі на паўдні Беларусі ўкраінскія моваведы, з каторых адылі дагэтуль бальшыня, як Зілінскі, Ганцоў і апошні Сідарук, сьпяшаліся згадзіцца з "граніцамі Карскага". Невялічкую папраўку да беларуска-ўкраінскае граніцы Карскага на заходнім Палесьсю зрабіў Л. Асоўскі (Осовскі) у працы "Zagadnienie jezykowe Polisia" (Варшава, 1936), залічаючы да беларускае моўнае тэрыторыі Лунінец, Давідгарадок а Столін. Да беларуска-ўкраінскае граніцы Карскага на ўсходнім Палесьсю (ад палітычнае граніцы з Польшчаю да 1939 г. да р. Дняпра) вялікую папраўку зрабіў украінскі мававед П. Бузук у працы "Спробы лінгвістычнае географіі Беларусі", праводзячы граніцу ўздоўж палітычнае граніцы Беларускае Савецкае Рэспублікі з Украінскай Савецкай Рэспублікай. 3 папраўкаю Бузуковай згадзіўся Л. Асоўскі: Бузук, як ведама, дасьледаваў толькі мову тэрыторыі Беларускае Сав. Рэспублікі. Калі-б ён дасьледаваў і мову паўночнае прасторы Украінскае Сав. Рэспублікі, дык можна спадзявацца, што беларуска-ўкраінскую моўную граніцу правёў бы ён шмат ніжэй. Узноў такі Маскоўская Дыялектолёгічная Коміся (фактычна ейны сябра Н. Дурново) у сваім "Очерку русской диалектологии" шмат беларускіх моўных рысаў, што заразом ё ў т. зв. паўночна-ўкраінскім нарэччу, каторае генэтычна ё беларускім, залічыла да рысаў украінскіх і за ўкраінскія ўважае іх на тэрыторыі беларускага паўдзённага нарэчча. Дык няма дзіва, што гэткім парадкам адразаецца да Украіны вялізарная этнаграфічная тэрыторыя беларуская.

I. Сідарук у вышменаванай брашуры за Карскім абмыльна ўважае дыфтонгі за асаблівасьць украінскую. Сідарук, паклікаючыся на "Наріс украінськоі діялектологіі" Яр. Рудніцкага, піша, што зацьвярдзелае р ё таксама ў часьці заходне-ўкраінскага нарэчча. Тымчасам Рудніцкі констатуе толькі цяперашні стан спачатнага мяккога р у заходне-ўкраінскім нарэччу, прыводзячы на б. 7 прыклад рябий (побач із "рабий"), каторы дык-жэ сьветча пра спачатнае мяккое р і ў гэтым нарэччу ўкраінскім; гэтае мяккое р адно пасьлей тут зацьвярдзела, выдзяляючы ізь сябе й, тымчасам як у мове беларускай, разам із моваю разгляданых Сідаруком мясцовасьцяў, маем спачатную зацьвярдзе-ласьць р. Можна яшчэ тут зацеміць, што Рудніцкі на б. 19 свае менаванае працы прыводзе прыклад дьівирь (дзевер) - зь мяккім р з тае-ж Узднястраншчыны, дзе, подле яго й Сідарука, мае быць зацьвярдзелае р. Гэты прыклад сьветча, што яшчэ й цяпер, прынамся часткава, вымаўляецца там мяккое р. Сідарук ня ўзяў на ўвагу зацьвярдзелага ц і шмат якіх іншых рысаў беларускіх як такіх, што заразом ведамыя ў генэтычна беларускіх, але зукраінізаваных паўдзённа-палескіх гаворках (зь іх колькі прыведзена ў "Ведзе" 1952 г., б. 166-167), так і такіх, што ё толькі ў чыста беларускай мове. 3 гэтых другіх Сідарук ня ўзяў яшчэ пад увагу хормаў на -ом, -ох у прызначальным і мясцовым склонах мн. л. спакменьнікаў мужчынскіх а ніякіх (братом, братох, у сілох), зьмякчэньня н у вабстрактных спакменьніках на -іня (шырыня, чысьціня), зьяўленьне новага н у лічніках 11-19 (двананцаць), займёнаў гэты, гэны, такіх новых дыялектычных зьяваў беларускіх, як пераходы па вусьняных сугуках у у (бук, му заміж бык, мы), зацьвярдзеньня с у зваротных дзеясловах (мыюса) і іншых. Пры ўсім гэтым нельга ня прызнаць, што ў Кобрынскім пав., асабліва ў некаторых ягоных астраўкох, ё вялікі ўплыў украінскае мовы. У меншай меры гэта датыкаецца паветаў Берасьцейскага а Пінскага. Але ад гэтага ўплыву мова гэных мясцовасьцяў не перастала быць беларускай.

Ад утоку Цецерава ў Дняпро граніца йдзець да м. Осьцер ля р. Дзясны, адлі Дзясною да ўтоку ў яе Сейма, адгэтуль проста на ўсход да бодкі, што крыху на паўдня ад м. Глухава [6]; адгэтуль граніца йдзець проста на паўдня і займае да этнаграфічнае Беларусі паўночна-ўсходнюю часьць Пўцівельскага пав. б. Курскае губэрні разам ізь м. Пуціўлям, тут на заходзе граніца беларуска-ўкраінская праходзе па граніцы б. Глухаўскага пав. з б. Пуцівельскім, на паўдні граніцаю з украінскай моваю ё р. Сейм, а на ўсходзе граніцаю з расійскай моваю ё ўсходняя мяжа Пуцівельскага павету [7]. Адгэтуль граніца з расійскай моваю йдзець на поўнач, праходзе 25 км. на ўсход ад м. Дзьмітраўска б. Курскае губ. і крыху на ўсход ад местаў Дзьмітраўска й Карачэва б. Арлоўскае губ., адлі, памалу сьхінаючыся наўсход, ідзець да м. Болхава, скуль да м. Белеў, тады Акою да ўтоку Вугры ў яе, адлі на м. Медынь, скуль да сяла Матаева, што крыху на ўсход ад м. Гжацка, адгэтуль усходнім берагам р. Гжаці, 10-14 км. ад яе, да мяжы б. Цьверскае губ. з б. губ. Смаленскаю.

Праведзеная ўсходняя граніца адцінае да беларускае этнаграфічнае тэрыторыі блізу ўсю б. Смаленскую губэрню, з выняткам усходняй часьці Гжацкага пав., болыную часьць б. Калускае губэрні і ладныя часьці б. Арлоўскае й Курскае губэрняў. Граніца гэтая вызначаная Маскоўскай Дыялектолёгічнай Комісяй [8], да каторай пасьлей дадаў свае дасьледаваньні выдатны сябра гэтае Комісі, I. Галанаў [9].

Прыблізна на ўсход ад м. Вязьмы ў Смаленшчыне, а таксама ў Калужчыне й Арлоўшчыне, з выняткам Трубчэўскага пав., ды ў Куршчыне, з выняткам Пуцівельскага пав., беларуская мова вельмі абрусела, але ўсё-ж ткі яна ў васнове засталася беларускай. Жыхары гэтых прастораў звычайна ўсьведамляюць сваю апрычонасьць ад Расійцаў. Між іншага, Е. Буддэ ў сваіх дыялектолёгічных запісах з Арлоўшчыны падаець гаворку аднае жанчыны, каторая кажа, што ў іх звычаі й гаворка накшая, ня руская, а вось там далей на ўсход гавораць паруску. У дваццатых гадох, калі ў СССР была некаторая свабода нацыянальнае працы, была нат арганізацыя беларускіх студэнтаў, паходзячых із Гжацкага пав.

Прывяду некаторыя факты й сьветчаньні пра мову ўсходніх земляў беларускіх, каторай граніца з моваю расійскай гэтта праведзена.

 

  1. Пачынаючы адгэтуль, граніца з Латышамі й Лятувісамі пададзена подле Е. Карскага "Этнографическая карта белорусского племени" (Петроград, 1918). Ведама, што адміністрацыйны падзел Карскі падаець такі, які быў да 1918 г. Гэны падзел не адказуе, ведама, падзелу цяперашняму, але ўсё-ж такі ён памагае орыентавацца; а што да цяперашніх адміністрацыйных падзелаў, то яны так часта мяняюцца, што за імі ня ўгонешся.
  2. Карскі ў зацемцы на б. 16 менаваяае свае працы дадаець: "Адцемленую граніцу па Сувальскай губ., улетку 1901 г., удалося мне ўстанавіць асабіста". Да такіх-жа вывадаў прыдзем і на аснове кнігі Э. Вольтэра "Списки населенных мест Сувалской губ." (СПб., 1901). "Уперад Беларусы жылі тут, відавочна, яшчэ паўднявей, далей на паўдзённы заход... Як паказуюць мясцовыя дзеячы, чарасло (паласа) гэта йдзець яшчэ далей на паўдня да Райгарада"; "...усё гэта жыхарства... ужывае беларускую мову, каторую можна нат сустрэць яшчэ паўднявей у Ломжынскім павеце" (Риттих. Приложение к материалам для этнографии Царства Польского. СПб., 1864, б. 16). Запіс мовы з Аўгустоўскага пав. ў М. Каяловіча (Русскнй ннвалнд, 1864, № 78), а таксама ў Рыттыха (о. с).

    "У сьпісаньню 1897 г. адцемлена крыху Беларусаў і ў Марыампольскім пав. (Сувальшчыны), наймя 489 чал." (Карскі, там-жа).

    Што тая часьць Сувальшчыны, каторая занята цяпер польскай моваю, належыла ўперад да беларускае этнаграфічнае прасторы, сьцьвярджае таксама польскі дыялектолёг K. Nitsch у працы "Dialecty jezyka polskiego" (Encyklopedia polska, t. II - dzial III (cz. II), 1915, б. 253-254).

    Спалёнізавана таксама Тыкацінская воласьць у Высака-Мазавецкім павеце. Там "Прыданыя тыпу беларускага. Сялянскія сёлы ў Тыкацінскай вол. і ў узнараўскім чарасьле ў вясельных абрадах цягнуцца да Падляшша занараўскага. Прыданыя (przenosiny), ня кажучы ўжо пра іншыя абрады, чыста пра гэта сьветчаць" (St. Dworakowski. Zwyczaje rodzinne w powiecie Wysoko-Mazowieckim. Warszawa, 1935, б. 88).

  3. Дагэтуль граніца з Палякамі праведзеная подле вышменаванае мапы Карскага.
  4. Беларуска-польская граніца, вызначаная ў гэтым артыкуле, блізу ані ня розьніцца ад польскае этнаграфічнае граніцы на ўсходзе ў зборнай граматыццы польскіх моваведаў "Jezyk polski i jego historia..." (Encyklopedia polska, t. II - dzial III (cz. II), 1915, б. 253-254 і "Mapa dialektow polskich").
  5. Мову Бела-Падляскага павету я асабіста дасьледаваў у 1941 г. Як колькасьцяй сваіх рысаў, так і важнасьцяй іх яна беларуская; адно пачынаючы км. 10-15 на паўдня ад Белае Паддяскае ўкраінскія рысы ў мове пераважаюць, але й тут ё ў мове ладне беларускіх асаблівасьцяў.
  6. Пра гэтую граніцу я прывёў даводы ў сваім артыкуле пра Севяран у "Ведзе" 1952 г., б. 238-241.
  7. Беларускасьць менаванае часьці Пуцівельскага'павету я паказаў у вартыкуле "Беларусы Пуцівельскага пав. б. Курскае губэрні" (Веда, 1952, б. 241-250). Да таго, што там сказана, дадам гэтта, што знаходзім у Карскага. Ён кажа: "У іх (Беларусаў Пуцівельскага павету) няма дзеканьня, але надта мяккая вымова д й т; ё ў і іншыя беларускія асаблівасьці, пераважна ў слоўніку; бытавыя рысы чыста беларускія" (Этногр. карта блр. племенн. Петроград, 1918, б. 25). Там-жа на б. 26 Карскі зазначае, што ў Пуцівельскім пав. беларускімі ё сёлы Бяруха, Новая Слабада, Лінова, Калішчы, Буваліна, Старыя й Новыя Віры. Як паведамляе М. Халанскі (гл. менаваны мой артыкул у "Ведзе"), беларускімі ё таксама некаторью сёлы, сумежныя з Глінскай пустынёй, прыкл. царкоўнае сяло Козіна і м. Пуцівель. Нельга згадзіцца з Карскім, каторы думае, не падаючы ніякіх даводаў, што пуцівельскія Беларусы - перасяленцы. Пра перасяленьне нічагусенькі ня ведама, а тымчасам сёлы пуцівельскіх Беларусаў мянуюць ужо на пачатку XV стг. (гл.:Веда, б. 241), а м. Пуцівель ведамнае ад XI стг.
  8. Н. Н. Дурново, Н. Н. Соколов, Д. Н. Ушаков. Опыт диалектологической карты русского языка в Европе (Труды Московской Диалектологической Комиссии, V, Масква, 1915).
  9. Н. Голанов. Несколько новых данных к вопросу о географическом распространении диссимилятивного акания (Сборник статей в честь акад. А. й. Соболевского, АНС, Ленннград, 1928, б. 479-183).

 

Каментары чытачоў
Русин напiсаў(ла) 23.10.2011 16:07
Именной указ Царя 1655 09 03 о присвоения себе титула великого князя Литвы, Белой Руси, Волыни и Подолии. "Мы царь...заняли столицу княжества Литвы Вильно и многие другие города, а также Белую Русь...и указали своему царскому величеству писать в своем царском титуле и именовать себя великим князем Литвы и Белой Руси и Волыни и Подоли." источник: Полное собрания законов Российской империи
Алесь напiсаў(ла) 03.11.2011 14:44
У падарожных нататках Шпілеўскага П.М. "Путешествие по Полесью и белорусскому краю (Мн., Полымя, 1992, с.51) указана этнаграфічная мяжа паміж Палессем і беларускімі землямі ля вёскі Сяняўка: "От Молдовид до Сенявки оставалось не более ста вёрст, и потому в пять часов пополудни я сидел уже в чистенькой, щегольской комнатке сенявской станции. Сенявка лежит на срединном пункте довольно значительных трактов, именно: брестского, пинского, слуцкого и несвижского и составляет границу между Полесьем и Белоруссией; оттого-то по одному тракту, в двух-трех верстах от Сенявки, слышится речь полесская, а по другому - белорусская".
Міхась напiсаў(ла) 25.11.2011 15:48

З кнігі Андрэя Котлярчука  "Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў" (Мн., 2002, с.126)можна даведацца пра беларуска-ўкраінскую мяжу ў 1708 годзе: "Шмат швэдаў загінула альбо адстала на шляху Карла XII у другой палове верасьня 1708 г. са Старшынаў праз малятычы, Крычаў, Лобжу, Касьцюковічы, канічы на Ўкраіну, першым мястэчкам якой былі Касьценічы (ля Імгліну). Расейская выведка дакладала, што "которым трактом шел Швед і тем трактом везде пометано больных жівых многое чісло, такожде і мертвых пометано многое чісло"
Міхась напiсаў(ла) 25.11.2011 15:59

Пётр Дусбургский:

Мемель - тоже река, вытекающая из королевства Руссии, впадающая в море рядом с замком и городом Мемель...

Гэта гаворка вядзецца пра Нёман, які бярэ пачатак на землях Беларусі.

Андрусь напiсаў(ла) 19.08.2012 12:10
Современные исследования доказывают, что никакой "древнерусской народности" как общего корня русских, беларусов и украинцев никогда не существовало. Не было и никакого "общего государства Древней Руси". Не существовало так называемого "древнерусского языка", который был церковнославянским - вымершим солунским диалектом Македонии IX-XI веков, на котором равно писали в Польше, Румынии, Молдавии, Хорватии - что очевидно не "Древняя Русь" и не "древнерусская народность".
Журнал "Наука и технологии России" опубликовал в июле 2008 года статью "Генные путешествия во времени". В ней писалось:
"Не так давно учёные ИМГ РАН совместно с белорусскими и украинскими коллегами изучали три восточнославянских этноса на примере жителей Киевской, Новгородской областей и Пинского района Беларуси. Проводили анализ по пяти полиморфным маркёрам, определяя их сочетания  (гаплотипы). У представителей всех трёх этнических групп обнаружились два наиболее часто встречающихся гаплотипа, но для русских был характерен один, для украинцев - второй, а для беларусов - и первый и второй практически в равной степени. На основе полученных данных учёные предположили, что беларусы по своим генетическим характеристикам ближе других находятся к тому праэтносу, от которого произошли восточные славяне".

Летапісец напiсаў(ла) 17.10.2013 20:39
Ядром сучаснай тэрыторыі Беларусі сталі землі Белай Русі (Полацак, Смаленск, Плескаў або Пскоў - землі крывітэнаў і радзімічаў), Чорнай Русі (Менск і Новагародак - зямля дыгавітаў), Палесся (Берасце -валыняне і мазаўшане, Тураў - уласна палешукі) і землі "гістарычнай Літвы".

Дзе знаходзілася ўласна Літва і хто  яе засяляў? .
Адказы відавочныя:
1. насельніцтва былі ліцьвіны - пабрацімы яцьвягаў і іншых прускіх плямёнаў (заходнія балты). Вялікапольская хроніка нездарма назвае Міндоўга каралём прусаў. Жмудзіны належылі да усходніх балтаў.
2 Веравызнанье ліцьвінаў- язычніцтва і ўсходняе хрысціянства пад уплывам рускіх князёў (глядзі Дублінскі рукапіс);
3. Гістарычная Літва - гэта ўласна землі ля ракі Віліі. У хроніцы Літоўскай і Жамойцкай чытаем такія радкі:
"а Троянови, молодшему, на Новогорудку и на подляских замках, также на Повилской землЪ, або ЛитвЪ, удЪл назначил"...
Калі Літва набрала моц за часам мангольскай навалы на рускія княствы, тады першай заваяванай тэрыторыяй стала Літва Завілейская, былая калонія крывітэнаў.
У той жа Хроніцы чытаем далей:
"Потым, гды в Литве люду великия личба розмножилася, почали переходити за реку Вилию в Завилийскую землю, которую на той час княжаты руские держали, и там жмойт в пустынях осажатися почала"... Угісторыі пра князя Свідрыгайлу узгадваецца шлях ад Віцебска да Браслава па Завельскай старане ў летапісу Красінскага
4. Першай сталіцай ліцьвінаў лічыцца горад Кернаў. Знаходзіўся ён на беразе Віліі .
Хроніка Літоўская і Жамойцкая:
"В той же Литве Кернос замок заложил и место над рекою Вилиею збудовал и от своего имени Керно наменил"...
Керно сугучна толькі з Крэва, мабыць таму у гэтым замку і была падпісана гістарычная Крэўскаяя унія?
Liv напiсаў(ла) 29.11.2013 10:21

Латгалия (Лотва) также входила в состав Полоцких земель.

"Сохранились сведения о полоцкой княжне по имени Рогнеда-Горислава, ревностной христианке, проживавшей в Краслове и вышедшей замуж за киевского князя. Она, конечно, не могла обойтись без храма в родном городе".

Cедмица.RU

Лех напiсаў(ла) 07.04.2014 14:18
Андрусь напiсаў(ла) 19.10.2014 15:18
На прошедшей 17 октября 2014 года пресс-конференции для российских СМИ Лукашенко среди прочего отметил, что "часть псковских, смоленских и брянских земель когда-то принадлежали Беларуси".

http://news.tut.by/society/420135.html
Читать полностью:  http://news.tut.by/society/420135.html

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пакідаць каментары.