Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Літва, княства Наваградскае, княства Літоўскае і Наваградскае, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае, Жамойцкае і іншых зямель - пад такімі назвамі была вядома ў гісторыі і ўпісала сваю старонку ў еўрапейскую і сусветную гісторыю адна з самых магутных і мудрых краін сярэднявечча, пачаткі якой адносяцца да сярэдзіны XIII ст

У XIII ст. усходнеславянскія абшары былі яшчэ пакрыты мноствам дробных феадальных удзельных княстваў, валадары якіх з пераменным поспехам змагаліся за першынства ў сваіх рэгіёнах. Прынамсі, на беларускіх землях такіх княстваў налічвалася каля 20.

На балцкіх землях на сярэдзіну XIII ст. сталай дзяржаўнасці яшчэ не было. Стан у гэтым рэгіёне можна вызначыць як пераддзяржаўны. Тут узнікаюць племянныя саюзы, вылучаюцца "старшыя" князі (кунігасы), якія ўмацоўваюць сваю ўладу. Як сведчыць гісторыя, такі пераддзяржаўны стан мог праіснаваць даволі працяглы час. Але пагражальная для самога выжывання балтаславянскага насельніцтва знешняя небяспека вымушала суцішаць міжкняжацкія ўнутраныя разборкі і вылучала ідэю кансалідацыі, аб'яднальную ідэю, на першы план. Бо ж сапраўды гэтым часам на суседніх паўночных землях - тэрыторыях латышоў і эстаў - ордэн мечаносцаў далёка не прапаведніцкімі метадамі насаджаў хрысціянства. Рэальная пагроза ад гэтых нязваных хрысціцеляў паўставала для палачан, пскавічоў, Ноўгарада Вялікага, ды і для той жа Жмудзі і Літвы. Асаблівую небяспеку сталі ўяўляць ворагі з паўночнага захаду, калі ў 1237 г. мечаносцы аб'ядналіся ў адзін ордэн з тэўтонамі, якія знішчылі перад гэтым магутнае балцкае племя прусаў і марылі аб новых заваяваннях на ўсходзе

Не меншая пагроза навісала для нашых продкаў у сярэдзіне XIII ст. з паўднёвага ўсходу. Адно за адным падпадалі пад мангола-татарскае ярмо ўсходнія і паўднёвыя княствы. Нават самыя магутныя з іх - тая ж Галіцка-Валынская Русь - вымушаны былі выплачваць даніну ардынскім захопнікам.

У такой сітуацыі дзеля абароны сваёй незалежнасці, у рэшце рэшт дзеля выжывання, насельніцтва балта-ўсходнеславянскага памежжа павінна было аб'яднаць свае намаганні. Але спраўдзіць ідэю кансалідацыі балта-славянскіх зямель было не так проста, бо на лідэрства ў гэтым рэгіёне прэтэндавалі па меншай меры тры цэнтры: Наваградак, літоўска-жмудскі асяродак і Полацк. Нельга забываць і аб палітычных амбіцыях у гэтым рэгіёне галіцкіх князёў.

Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кіеўскай Русі і мела багатыя традыцыі незалежнага і самастойнага існавання, павінна было стаць тым цэнтрам, які б аб'яднаў вакол сябе знямоглыя ад феадальных усобіц і іншаземных набегаў навакольныя землі. Але ж Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, цяжкая зацяглая барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачыла сілы гэтага волата. І ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак. Пацвярджэннем таму з'яўляюцца як летапісныя звесткі, так і археалагічныя крыніцы.

Летапісныя паведамленні аб падзеях сярэдзіны XIII ст. літаральна застракацелі звесткамі аб Наваградку, аб Наваградскай зямлі. Археолагі, якія ў пасляваенны час пачалі рабіць у Наваградку раскопкі, былі пастаўлены перад неабходнасцю тлумачэння такой з'явы, што ў XIII ст. гэты ў нядаўнім мінулым нічым не адметны рэгіянальны цэнтр "напоўнены імпартнымі вырабамі". Хаця горад па сваіх памерах адносіўся да невялікіх, але "па знаходках прадметаў раскошы супернічае са знакамітымі старажытна-рускімі гарадамі, а ў шэрагу выпадкаў з'яўляецца ўладальнікам унікальных рэчаў"[1].

Вялікі князь літоўскі Міндоўг.
Вялікі князь літоўскі Міндоўг. Гравюра з "Чронікі Еўрапейскай Сарматыі" Аляксандра Гваніні, 1581 г./p>

Узвышэнне Наваградка ў сярэдзіне XIII ст. вынікае з яго геапалітычнага становішча на гэты час. Тое, што багацце і раскоша пацяклі сюды - натуральная з'ява, бо пацяклі яны ў самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гарачых крывавых межаў, дзе сутыкаліся балты і славяне з крыжацкай і мангола-татарскай наваламі. Грошы і багацце давалі моц і ўладу. І калі ў 30-я гг. XIII ст. Наваградак знаходзіўся ў залежнасці ад Галіцка-Валынскай Русі, то ў другой палове 40-х гг. наваградцы праводзяць сваю самастойную лінію ў складаных міждзяржаўных стасунках у гэтым рэгіёне.

Менавіта ў верхнім Панямонні разгортваліся асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве. Першым князем - прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка - выступіў літоўскі князь Міндоўг. Трэба мець на ўвазе, што летапісная Літва размяшчалася на сённяшніх усходне-літоўскіх і паўночна-заходніх беларускіх землях.

Да з'яўлення ў Наваградку Міндоўг у летапісах упамінаецца сярод іншых князёў-кунігасаў на балцкіх тэрыторыях. Так, у 1219 г. Міндоўг даў абавязацельствы галіцка-валынскім князям ваяваць супраць палякаў. У 1237 г. ён па жаданні Данілы Галіцкага выступае супраць Конрада Мазавецкага. Аднак у сярэдзіне 40-х гг. Міндоўг церпіць няўдачу ў бітве з крыжакамі і яго пазіцыі ў Літве значна слабеюць. Скарыстаўшы гэта, праціўнікі-кунігасы Міндоўга выдвараюць яго з Літвы. Тады і з'яўляецца Міндоўг у Наваградку, дзе, паводле Густынскага летапісу, у 1246 г. "прия веру Христову от Востока (г.зн. праваслаўную) со многими своими баяры".

Як князь Наваградка Міндоўг выконвае волю і памкненні наваградскіх баяр, якія, паміж іншым, супадалі з яго асабістымі інтарэсамі. З дапамогай сілы Міндоўг напрыканцы 40-х - пачатку 50-х гг. XIII ст. адваёўвае для сябе Літву, далучыўшы яе да Наваградка. Паводле Іпацеўскага летапісу Міндоўг "Литву зане, поимана бе вся земля Литовьская".

Хрышчэнне Міндоўга.
Хрышчэнне Міндоўга. Гравюра XIX ст.

Добра разумеючы, то гэты крок прыдзецца не даспадобы магутным галіцка-валынскім князям, Міндоўг шукае падтрымку на Захадзе. Ён прымае каталіцтва і ў 1252 ці 1253 г. карануецца ў Наваградку з бласлаўлення папы рымскага Інакенція XIV. Тым самым валадар Літвы мяркуе спыніць крыжацкі ўціск і здабыць саюзнікаў у супрацьстаянні з галічанамі. Але надзеі Міндоўга не спраўдзіліся. Тройчы абрушвалася моц галіцка-валынскага войска на землі Наваградчыны, несучы з сабой смерць, рабаванне, гвалт.

Няўдачы, што праследавалі Міндоўга, выклікалі незадаволенасць ім у баярскім асяродку наваградчан. У хуткім часе на княжацкі пасад яны запрашаюць сына Міндоўга - Войшалка. Гэта быў таленавіты, дальнабачны, жорсткі палітык-валадар. На пачатку сваёй кар'еры ў ролі князя наваградскага ён разыгрывае складанейшую палітычную камбінацыю, мэтай якой было захаванне незалежнасці Наваградка ад галіцкіх князёў. Войшалк аддае сваё наваградскае княжанне Раману, сыну Данілы Галіцкага. Сам жа ўваходзіць у давер да магутнага паўднёварускага валадара. У зручны ж момант - недзе напрыканцы 50-х гг. XIII ст. - Войшалк забівае Рамана і вяртае страчаны пасад. У гэты час абвастраюцца адносіны паміж валадаром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. Здаецца, пытанне аб лідэрстве ў рэгіёне павінна вырашыцца паміж гэтымі асобамі.

Але на авансцэну выходзіць трэцяя сіла - жмудскі князь Трайнята. Менавіта са жмудскага асяродку паўстае другая спроба аб'яднання балта-ўсходнеславянскіх зямель у адзіны палітычны арганізм. Увосень 1263 г., калі войска Міндоўга знаходзілася ў паходзе на Бранск, валадар Літвы і два яго малодшыя сыны былі забітыя змоўшчыкамі. На чале іх стаяў ужо згаданы вышэй Трайнята. Ён вырашыў знішчыць пад корань усіх мажлівых канкурэнтаў. Пачаў гэтую няўдзячную справу жмудскі князь з пляменніка Міндоўга Таўцівіла, што на той час княжыў у Полацку. Полацк на самой справе і сам меў намеры скарыстаць сітуацыю і, забіўшы Трайняту, далучыць суседнія балцкія землі да сваёй дзяржавы. Больш увішным аказаўся жмудскі князь, які забіў полацкага Таўцівіла. Тады, як сведчаць летапісы, "Войшалк убоявся того же и бежа до Пiньска".

Але трыумф Трайняты быў нядоўгім. Праз некаторы час ён быў зарэзаны конюхамі Міндоўга, пасля чаго і надышла развязка драмы: Войшалк "поиде с пиняны к Новогороду и оттоле пое с собою Новогородце и поиде в Литву княжить". Наступным этапам у дзейнасці Войшалка было далучэнне да сваіх уладанняў балцкіх земляў Нальшанаў і Дзяволтвы.

Такім чынам, князь наваградскі Войшалк стварыў тое ядро дзяржавы, якое з цягам часу абрастала суседнімі землямі і пераўтварала княства Літоўскае, Літву ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае.

Такім чынам, можна з упэўненасцю канстатаваць, што сярод заснавальнікаў княства Літоўскага былі разам з балцкімі і заходнебеларускія землі. Прычым у існаванні такога палітычнага аб'яднання было зацікаўлена насельніцтва як тых, так і другіх зямель.

Але ў апошнія тры дзесяцігоддзі XIII ст. перад маладой дзяржавай стаяла адна задача: выжыць у акружэнні суседзяў, што былі не зацікаўлены ў з'яўленні новага дзяржаўнага ўтварэння, да якога хінуліся яшчэ не падуладныя крыжакам ці ардынцам землі. І з гэтай задачай уладары Літоўскай дзяржавы паспяхова справіліся. Гэта стала мажлівым, па-першае, з прычыны гістарычнай мэтазгоднасці, калі яднанне сіл дазваляла балтаславянскаму насельніцтву верхняга і сярэдняга Панямоння адстаяць сваю свабоду і жыццё. Па-другое, з'яўленне на авансцэне гісторыі магутных дзяржаўных дзеячаў - Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня, Віценя - не дазволіла згінуць дзяржаве ў крыві міжусобных дынастычных звадак.

Ды урэшце рэшт да княства Літоўскага ў гэты час павярнулася тварам гістарычнае шанцаванне. Невядома, як бы склаўся лёс гэтай дзяржавы, калі б аб'яднальныя працэсы ў Панямонні прыпалі на 30 - 40-я гт. XIII ст. - час найвялікшага ўздыму Галіцка-Валынскага княства, - ці, скажам, на тыя ж 30 - 40-я гг. XIV ст., калі ў моц увайшоў Ордэн. Але ж так склалася гістарычна, што станаўленне дзяржаўнасці Літвы прыпала на той перыяд, калі гэтаму працэсу Галіцка-Валынская дзяржава ўжо не магла перашкодзіць, а Ордэн тое ж зрабіць яшчэ не быў у сілах.

Аб гэтым сведчаць факты з палітычнай гісторыі княства Літоўскага пасля забойства Войшалка. Прадстаўнік галіцкага княжацкага дома Шварн, які быў паўнапраўным уладаром-спадкаемцам Літвы, не вытрымаў барацьбы з мясцовай апазіцыяй на чале з Тройдзенем. Галічанін быў адлучаны ад улады. А ва ўмовах палітычнага драблення Галіцка-Валынскай Русі ёй не ўдалося паставіць пад свой кантроль падзеі ў Літоўскай дзяржаве нават з дапамогай ардынскай сілы.

Увакняжыўшыйся на літоўскім троне недзе ў 1269/1270 г. Тройдзень энергічна, з дапамогай сілы і подкупаў праводзіў палітыку кансалідацыі зямель, што склаліся ў адзіны дзяржаўны арганізм у 50 - 60-я гт. XIII ст. Яму ўдалося стабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю ў Літоўскай дзяржаве. Гэта дазволіла адвадзіць на пэўны час ворагаў ад прэтэнзій на незалежнасць Літвы. А што прэтэнзіі такія існавалі, сведчаць летапісныя згадкі. На пачатку 70-х гг. XIII ст. князь луцкі Мсціслаў Данілавіч "пошел бяшеть от Копыля, воюя по Полесью". У 1275 г. Леў Данілавіч у хаўрусе з залатаардынскім ханам Менгу-Цімурам беспаспяхова спрабаваў падначаліць землі верхняга Панямоння. Праз некаторы час для той жа мэты ён скарыстаў сілы арды Нагая. Але зноў жа безвынікова. У хуткім часе пасля згаданых выпраў з Галіччынай і Валынню быў заключаны мір. Гэта дазволіла Тройдзеню кінуць сілы на абарону паўночна-заходніх межаў.

Да другой паловы 70-х гг. XIII ст. яны былі больш-менш спакойнымі. Гэта ў многіх выпадках быў вынік паспяховага адбіцця крыжацкіх рэйдаў (успомнім перамогу ў бітве ля возера Дурбе). Але справа была яшчэ і ў тым, што ў 1260 г. на прускіх землях, дзе ўжо ўсталявалася ордэнская ўлада, супраць захопнікаў успыхнула паўстанне. Зацятая барацьба працягвалася больш дзесятка гадоў. Толькі ў 1274 г. аднавіліся захопніцкія выправы тэўтонаў на прускія землі і далей на ўсход. Аднак поспех далёка не заўсёды спадарожнічаў крыжакам. У 1279 г. яны атрымалі страшэннае паражэнне ад войска Тройдзеня і на некаторы час суцішылі свой уціск на Літву. Але ўсё ж крыжацкай агрэсіі не перапынілі, бо барацьба за жмудскія землі працягвалася і ў 80 - 90-х гг. XIII ст., а ў 1300 - 1315 гг. крыжакі рабілі наезды ў асноўным на Жмудзь ажно 20 разоў.

Тым не менш Літоўская дзяржава пасля смерці Тройдзеня ў 1280 г., які, безумоўна, умацаваў яе становішча, атрымала мажлівасць для далейшага развіцця. Што і знайшло сваё ўвасабленне ў дзейнасці наступных уладароў. Асабліва яскрава цэнтралізатарскія памкненні выявіліся ў палітыцы вялікіх князёў Віценя і Гедыміна. Менавіта за часы іх панавання ў склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі амаль усе беларускія землі, якія не прымалі ўдзелу ў яе заснаванні.

Вялікі князь Гедымін
Уступленне Гедзіміна ў Кіеў у 1321 г. Гравюра XIX ст.

Шляхі іх уваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы былі розныя. Скупыя, адрывачныя звесткі, што дайшлі ад той далёкай пары, не дазваляюць вызначыць дакладную карціну гэтага працэсу. Пад 1326 г. у летапісах упамінаецца князь менскі Васіль ужо як васал вялікага князя Гедыміна, але на якіх умовах і пры якіх абставінах гэта адбылося, меркаваць цяжка. Сваю ролю ў пашырэнні дзяржаўнай тэрыторыі Літоўскай дзяржавы адыгралі шлюбныя сувязі, недругараднае месца адводзілася і ваенна-палітычнаму ўціску. Але ўсё ж ёсць усе падставы, каб з вялікай доляй упэўненасці гаварыць аб дабравольна-дагаворнай аснове ўваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы найбольш буйных беларускіх зямель - Полацкай і Віцебскай. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў літоўскіх. Яны зацвярджалі аўтаномны статус названых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Па меншай меры можна выдзеліць чатыры характэрныя рысы аўтаномнасці. Першая звязана з правам палачан і віцяблян выказаць сваю думку і самым сур'ёзным чынам уплываць на прызначэнне вялікім князем першай асобы ў сваёй зямлі. Вялікі князь быў абавязаны "им давать воеводу по старому, по их воли, и который им будет нелюб воевода ... ино нам воеводу им иного дати, по их воли".

Другая - гэта тое, што аўтаномнасць Полацкай і Віцебскай зямель прадугледжвала абмежаванне судовай улады вялікакняжацкіх намеснікаў ці ваявод. Гэта вельмі важны момант, бо заканадаўчыя нормы і судовыя ўстановы практычна вызначаюць статус асобы ў грамадстве. Кантроль за статусам мясцовае баярства захоўвала за сабой. У прыгаданых земскіх прывілеях спецыяльна агаворвалася: "А воеводе нашому полоцкому мешчан не судити одному, судити ему с бояры и мешчаны".

Трэцяя рыса аўтаномнасці выяўлялася ў мажлівасці функцыяніравання полацкага і віцебскага веча (сойма). Прычым на гэтых сходах насельніцтва Полацка ці Віцебска вырашаліся многія важныя пытанні мясцовага кіравання: выбранне мясцовых улад, нормы нясення вайсковай службы, гаспадарчыя гарадскія справы, нарэшце, абмяркоўваліся міждзяржаўныя гандлёвыя дагаворы.

Чацвёртая, бадай самая важная з вызначаных рыс пэўнай самастойнасці Полацкай і Віцебскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага заключаецца ў выключным, манапольным праве мясцовага баярства займаць усе пасады мясцовага кіравання. Гэта значыць, мясцовыя землеўладальнікі захоўвалі за сабою права ўладарыць ў сваёй зямлі. Зусім нездарма менавіта з Падзвіння выйшла абсалютная большасць родаў беларускага паходжання, прадстаўнікі якіх займалі кіруючыя пасады як у мясцовых, так і ў цэнтральных органах улады Вялікага Княства Літоўскага. Тут былі радавыя гнёзды князёў Друцкіх, Лукомскіх, Адзінцэвічаў. Адсюль паходзілі такія вядомыя ў гісторыі прозвішчы, як Глябовічы, Ільінічы, Неміравічы, Корсакі, Зяноўевічы і многія іншыя.

Усе прыведзеныя факты дазваляюць гаварыць аб аўтаноміі далучаных зямель да Вялікага Княства Літоўскага.

Феадальныя княствы дзяржавы, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў Х - XII стст., сваім вопытам дзяржаўнасці, развітай эканомікай, культурай удыхвалі свае багатыя традыцыі ў новай Літоўскай дзяржаве, робячы яе Вялікім Княствам.

Дакументы і матэрыялы

Урывак з "Хронікі з летапісцаў старадаўніх" Феадосія Сафановіча аб жыцці і дзейнасці князя Міндоўга

"По смерти отца своего Ринголта Мивдог застал князем литовским и жмодским...; з прусами, з крижаками славный провадил войны. Потом от сыновцов (пляменнікаў) своих Тевтиила и Викинта з помочью войск короля руского Даниила Миндог был так барзоутескеный, аж мусил мистра крижацкого Андрея просити о помоч. А гды ему Андрей не хотел дати помочи, ажбы окрестился в рымскую веру, учинил так Мендог, окрестился. А жебы в вере охотне тривал, прислал ему папеж Ниокентий корону, и укоронован застал королем литовским. Але того ж року знову покинул веру рымскую и до паганских забобонов вернулся... Сам с тым Мендог от Трониата, своего сыновца, гды спал, был забитай з двома сынами, Руклею и Репикасом"[2].

фрагменты з тэксту Іпацьеўскага летатсу аб падзеях палітычнай барацьбы паміж Наваградскай, Галіцка Валынскай, Жамойцкай і Полацкай землямі ў 50 - 60-я гг. XIII ст.

"В лето 6760 (1252) изгна Мидог сыновца своего Тевтевила и Едивида, пославшю ему на войну ею со уем (дзядзькам) своим со Выконтом, на Русь воевать ко Смоленьску, и рече: "Што кто приемлеть, собе держить"; вражбою бо за ворожьство с ними Литву заня, поимана бе вся земля Литовьская и бесчисленое имение их, притрене бо богатьство их; и посла на не вои свое, хотя убити я. Онема же уведавшима, и бежаста ко князю Данилу и Василкови, и приехаша во Волод мерь... Данил же и Василко, брат его, розгадав со сыном, брата си посла на Воковыеск, а сына на Услоним, а сам иде ко Здитову: и поймаша грады многы и взвратишася в домы...

В лето 6763 (1255) потом же Воишелк створи мир с Данилом и выда дщерь Миндогдову за Шварна, сестру свою, и приде в Холм к Данилу...

В лето 6770 (1262) во осень убит бысть великий князь литовьски Миньдовг, самодержець бысть во всей земле Литовьской... По Миндовгови же убитьи, Воишелк убоявься того же и бежа до Пиньска и ту живяшеть, а Тренята нача княжити во всей земле Литовьской и в Жемоти. И посла по брата по Товтивила до Полотьска, река тако "Брате! Приеди семо, розделите землю и добыток Миндовьгов". Оному же прехавшу к нему, и поча думатя Товтивил, хотя убити Треняту, а Тренята собе думашеть на Товтивила пак; и принесе думу Товтивилову боярци его Прокопий Полочанин. Тренята же попередив и убив Товтивила и нача княжити один. Посем же почаша думати конюси-Миндовгови, 4 паробци, како бы лзе им убити Треняту, оному же идущу до мовницы мыться, они же, усмотревше собе время таково, убиша Треняту, и тако бысть конець убитья Тренятина. Се же услышав Воишелк, пойде с Пиняны к Новугороду, и оттоле поя со собою Новгородце и пойде в Литву княжить; Литва же вся прияша и с радостью, своего господинца Воишелк нача городы имати во Дявельтве и в Нальщанех городы же поимав, а ворогы своя избив, и тако придоша восвояси... Посем же Воишелк дал княженне свое зятю своему Шварнови, а сам опять восхоте пряти мниский чин и посем Лев* приеха к нему в манастырь и уби Воишелка завистью, оже бяшеть дал землю Литовьскую брату его Шварнови..."

Крыніцы:

  • [1] Гуревич Ф.Д. Древний Новогрудок. Л., 1981. С. 154
  • [2] Сафонович Феодосий Хроника з летописцев стародавних Киев, 1992 С 172-173
Каментары чытачоў
Ірына напiсаў(ла) 05.06.2008 11:02
Вельмі цікавы матэрыял і сайт. Мне спадабалася. Жадаю аўтарам поспехаў!!!
Крысціна напiсаў(ла) 05.06.2010 16:05
Усё, што напісана ў білетах па гісторыі Беларусі (9 клас 2010г), паведамляецца абы-як ды і скудна. Мне вельмі пашансавала знайсці менавіта гэты сайт. (\"падыходзіць да 1 пытання 13 білета\")
Архивариус напiсаў(ла) 10.06.2010 08:15
С именем Миндовга связана довольно любопытная загадка в отечественной историографии - упоминание замка Ворута (Рута). Из летописей известно, что во время одного из походов на Литву галицких князей в этом замке укрывался Миндовг. Возможно, что замок был резиденцией либо родовым гнездом великого князя. Некоторые историки из современной Летувы придерживаются мнения, что Рута находилась на территории их государства. Однако есть некоторые сведения про Руту, которая была расположена на территории современной Беларуси, в непосредственной близости от Новогрудка. Так, в «Литовских епархиальных ведомостях» за 1885 год была помещена большая статья под названием «Виленский Свято-Троицкий монастырь», в которой есть упоминание про поместье Руту Новогрудского воеводства: «Имение Свираны (21 верста от Вильны) некогда принадлежало князьям Гольшанским. Часть Свиран, с фольварками Крошты и Шешоли, достались Константину Острожскому в качестве приданого, которое он получил за женою своею Татьяной из князей Гольшанских. Эта часть Свиран, пожалованная в 1552 году князем Константином Острожским Пречистенскому собору, отдана была Рутским в обмен на Руту». Известный белорусский писатель Ян Чачот (1796- 1847) в письме к Юзефу Ежовскому от 22 августа 1820 года писал о своем намерении поехать в скором времени из Новогрудка в Щорсы, причем маршрут должен был пролегать через Руту. В то время поместье Рута под Новогрудком принадлежало судье Медарду Растоцкому, другу и опекуну Мицкевичей. Ко всему вышесказанному следует добавить, что в Кареличском районе Гродненской области в наше время существуют целых две деревни под названием Рута, причем расположенных рядом – Горная Рута и Дольная Рута. Не вызывает никакого сомнения, что такое название имеет чисто славянскую основу. В переводе с украинского языка «рута» - это роза. В белорусском же языке слово «рута» могло происходить от названия народа «рутены» и их страны Рутении. В самой России схожее название есть у города Старая Руса. Исходя из приведенного материала, вполне можно утверждать, что замок Миндовга находился именно в западнобелорусских землях, на территории т. н. «Черной Руси».
Дмитрий напiсаў(ла) 12.06.2010 08:28
Вообще-то, название Рута было широко распространено в древности на землях восточных славян, а не в Прибалтике. Так, река Рута (предположительно, современная Ока) упоминается в персидском географическом трактате 982 года «Худуд ал-Алам» (полное название «Книга о пределах мира от востока к западу»). Среди иных упоминаний следует отметить битву на Руте 5 мая 1151 года между войсками киевского князя Изяслава Мстиславовича и князя Юрия Долгорукого. Событие интересно тем, что черниговский князь Владимир Давыдович вместе с половцами сражался на стороне Юрия Долгорукого, а его брат Изяслав Давыдович – на стороне киевского Изяслава. Битва завершилась поражением Юрия, а Владимир Давыдович был убит. Его тело после битвы отыскал брат Изяслав и отвез в Чернигов, чтобы похоронить в Спасском соборе. Сам Изяслав стал черниговским князем (Рыбаков, 1979. С. 106-110). В «Блакiтнай кнiге Беларусi» (Мн.: БелЭн, 1994) есть сведения про реку Рута, левый приток реки Сервечь, что протекает в Новогрудском и Кореличском районах. Ее протяженность составляет 26 км. Исходя из вышеизложенного, рассуждения про местонахождение замка Рута на территории современной Летувы теряют всякие основания. Трудно найти черную кошку в темном доме, особенно если ее там нет.
Чародей напiсаў(ла) 22.06.2010 09:35
В народной медицине известна трава Рута. Растет трава, как правило, на каменистых и щебнистых склонах. Во времена Гиппократа рута применялась как противовоспалительное и мочегонное средство. Во Франции рутой натирались для предохранения от заражения чумой при эпидемиях.
letti напiсаў(ла) 19.04.2014 17:54
Новгор. 4-я лет., 1131. "Мстислав с Низовцами ходил на Литву и плени я". Что здесь разумелись низовцы Поднепровские, ясно из известия южно-русской летописи о том же событии под 1132 г.: "ходи Мьстислав на Литву с сынъми своими, и с Ольговичами и с Всеволодом Городеньским... а Киян тогда много побиша Литва". Ипат., 12.
Алесь напiсаў(ла) 09.08.2014 11:24

Войтоловский Л.Н. Всходил кровавый Марс: по следам войны. — М.: Воениздат, 1998.:

— Покуль людзи жили на гетым свеци як брат с братом и дзержали Бога у серцы и стару праувду, детуль была им удача у всех дзелах... 

Самым верным блюстителем старой полесской правды был князь Изяслав Черный. Это был смелый воин, прозванный Черным за свой суровый мстительный нрав и за темный страх, который внушал он своим врагам. Весь век свой провел он в боях и сечах с литовцами, которых истребил не меньше, чем Самсон филистимлян{71}. На смертном одре он завещал своему роду неукротимую ненависть к Литве. Мало-помалу потомки Изяслава истощились, изнежились и погрязли в пирах и пьянстве. Однажды одному из внуков Изяслава Черного, князю Можайскому, пришлось долго и безуспешно гоняться за старым зубром. Изнуренный погоней, зубр совсем близко подпустил к себе князя, но в ту минуту, когда князь уже собрался метнуть копье, зубр отпрянул в сторону и попал в шалаш, где спасался святой отшельник. Скрестив набожно руки, вышел отшельник навстречу князю и начал просить его, чтобы он пощадил зубра. Князь весело рассмеялся в ответ и нанес зубру смертельный удар копьем. В гневе отшельник проклял князя Можайского, и результатов проклятия пришлось ждать недолго. Почти в то же мгновение примчался к князю гонец с печальной вестью: в отсутствие князя на дом его напали литовцы, которые всюду рыщут в лесу и хотят захватить князя в плен. Понял князь, что нет ему спасения, доколе святой отшельник не снимет проклятия с него. В диком отчаянии упал князь на колени перед отшельником, моля о прощении. А со всех сторон долетал уже топот вражьих коней, и гремели оружием литовцы. Святой отшельник сотворил молитву и, омочив целебный цветок в болотных водах, окропил им убитого зубра. Тело зубра дрогнуло, из ран его хлынула густая красная кровь. Вдруг земля расступилась, раздался глухой подземный удар, и из разверстой могилы показался Изяслав Черный на своем боевом коне. В неистовом страхе попадали литовцы наземь, и король их крикнул безмолвному Изяславу: «Именем нашей вечной вражды! Если ты исчадие болотного сатаны, сгинь, провались в трясину! Но если ты отмечен милостью Божьей, во имя всевышнего — говори!»

И в ответ король услыхал: «Король литовский! Царству твоему приходит конец». И с этими словами все исчезло. Дрожащими руками осенил себя крестным знаменем князь Можайский и побрел с поникшей головой в свой разоренный замок...

Ваяр напiсаў(ла) 21.08.2014 09:25

Сигизмунд Герберштейн

Записки о Московии

Внутри (этого круга) только две нерусские области — Литва (Lithwania, Lythen) и Жемайтия; расположенные среди русских, они говорят, однако, на своем языке и принадлежат латинской церкви; впрочем, живут в них большей частью русские.

Руссией владеют ныне три государя; большая ее часть принадлежит [великому] князю московскому, вторым является великий князь литовский (-, in Littn), третьим — король польский, сейчас владеющий как Польшей, так и Литвой.

Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:14

ЛЬВОВСКИЕ ЗАМЕТКИ

I.

Обнаружены на пергаменном листе, который служил обложкой для одной из богословских книг львовского монастыря кармелиток. Записаны во времена Казимира Ягеллончика.




В лето Господне 1351, во вторник после октавы ** доселе неверными литовцами был разорён старый Львов и были перебиты многие христиане.

В лето Господне 1385 был коронован Владислав Ягайло и [в лето] 1434 он умер и [в лето] 1434 его сын Владислав унаследовал Венгрию и [в лето] 1444 погиб в битве.

Нынешний [король] Казимир был коронован в 1447 лето Господне.

Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:22

СОХАЧЕВСКИЕ ЗАМЕТКИ

Также в лето Господне {1}294, в канун [дня] святого Иоанна в доме братьев в Червинске умер сын Земовита князь всей Мазовии Конрад, который построил монастырь в Блонье (Blonye).

Также прежде в лето Господне 1321, в день Воздвижнья Святого Креста, во времена короля Владислава с позволения князя Земовита замок Добжина [был ограблен] литовцами; тогда были убиты два добжинских шляхтича.

Также в лето Господне 1338 литовцы опустошили мазовецкую землю возле Пултуска и Чеханова; и в день святой Ядвиги погнали в свою землю множество людей и возле упомянутого замка в мазовецкой реке из их две тысячи утонуло и тп.

Также в лето Господне 1350, в день Пятидесятницы некий литовский князь со своим войском опустошил Ленчицкую землю и было там убито множество людей. Преследуя его с сильным войском, Казимир, когда тот пребывал в Сухово (Sucowo) в Мазовии, возле замка Сохачев, в четверг после Пятидесятницы обратил его в бегство, остановившихся для отдыха снова нашёл, схватил и перебил их своим мечом; однако многие [из литовцев] утонули в той реке Бзура (Bzura). И поскольку они были воры, потому и во зле погибли.

Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:26

НЕКОТОРЫЕ ПРИПОМИНАНИЯ

QUAEDAM MEMORABILIA

В 1258 лето Господне чешский король Пржемысл пришёл в Пруссию и опустошил её, а также основал [замок] Королевскую Гору в Кёнигсберге (in Kinspargk) и город, а также вместе с оломоуцким епископом Бруно он основал церковь в Вармии...

Чешский король Вацлав во Вроцлаве встретился с польским королём Владиславом, или иначе: Ягайло в 1384 лето Господне
Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:30
Также на Пятидесятницу, в лето 1304 Ленчица была опустошена литовцами и [тамошняя] церковь сильно пострадала от огня.

Стих:

В лето одна тысяча триста, а также [прибавь] дважды по десять,
Литовцы тащили связанных путами детей (natos) господина (tyranni) Саксонии.

Также в лето Господне 1323 литовцы опустошили добжинскую землю и на обращение святого Павла сожгли город Добжин.

Также [в лето] 1307, в день святого Галла литовцы опустошили калишскую землю.

Также в лето Господне 1343, за три дня до дня блаженного Григория, 60 тысяч литовцев опустошили франкфуртскую землю.

Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:39

Жалованная грамота князя рыцарям Добжиньского ордена.

8.III.1237

Поскольку по слову апостола нам подобает готовиться к судному дню, творя дела высочайшего милосердия, чтобы за преходящее воздалось бы потомкам тем, что останется на родной земле, да будет известно ныне живущим и грядущим [поколениям], что я, [Конрад], милостью Божией князь Мазовии и Куявии, со всеобщего согласия и по единой воле сыновей моих, а именно: Б[олеслава], князя Мазовии [Казимира], князя Куявии равно как и других двух, младших, С[емовита] и З[емомысла], во спасение душ наших, жалуем и даруем магистру Б[руно] и братьям его, из Ордена рыцарей Христовых, некогда дома Добжиньского, замок Дрогичин и всю территорию, которая простирается от этого замка до междуречья Буга и Нура вплоть до границ с Рутенией, не нарушая права церкви мазовецкой и нобилей, кто бы и чем бы ни владел до сих пор по течению упомянутых рек, со всеми работами и должностями, бобрами, реками, озерами, пастбищами, местами сбора пошлин в самом Дрогичине с кораблей или с телег, и со всем правом, которое вышеупомянутый замок до сей поры, как известно, имел, будет вечно владеть по наследственному праву, чтобы они, воинствуя в Ордене своем, посвященном Христу, защищали от напора язычников народ христианский. И тот Б[руно], а именно магистр упомянутого Ордена, и братья его нам и сыновьям нашим, а особенно князю Мазовецкому, обещали преданно соблюдать право патроната и упомянутую землю, а именно Мазовию, вместе с нами защищать со своими подданными от любых захватчиков, за исключением еретиков и пруссов или любых врагов веры христианской, с которыми обязаны бороться лично. А мы со своей стороны обещали вышеупомянутую землю, а именно Дрогичин, верно защищать от врагов. Кроме того, упомянутые братья обещали не сажать никаких иных правителей в ущерб нам на земле Дрогичинской, а также не отдавать в держание и не продавать ее, ничего не менять и не жаловать и никоим образом не отчуждать без нашего на то совета и согласия. Кроме того, обещали они наших людей, будь то свободные или рабы, ни самим, ни через посредников не переманивать, а если они перейдут к ним по собственному желанию, то ни в коем случае их не удерживать. А мы обещаем вышеупомянутым братьям, что их горожане и все жители означенной земли, а также идущие к ним по землям нашим и наших сыновей, освобождаются от любых пошлин и прочего [предусмотренного] законом, и только по причине какого-то серьезного затруднения магистр или его заместитель может отказаться и не явиться, если того потребует общая земля наша или их совет. И если кто бы то ни было, князь или господин, осмелится нарушить это дарение наше словом или делом, да навлечет он на себя гнев Божий и Пресвятой Девы Марии, равно как всех угодников Божиих, и да постигнет его участь Дафана и Авирона. Составлено в год благодати 1237, 8 иды марта. Рукой правителя д[ано] в Гомбине.

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пакідаць каментары.