Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

Унутры- і знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.

У першай палове XIV ст. Літоўская дзяржава, што пачыналася на землях верхняга і сярэдняга Панямоння, павялічыла свае абшары не менш як удвая. Пашыралася яна ў асноўным за кошт суседніх усходніх і паўдневых зямель. Гэта, як ужо згадвалася, землі Полацкая, Віцебская і Менская. Недзе да 1340 г. межы княства Літоўскага ва ўсходнім кірунку выйшлі на рубеж Вязьма - Расна, гэта значыць праходзілі па заходняй Смаленшчыне. Да таго ж у гэты час далучаны былі да Княства Пінск з Туравам.

Блізкія добразычлівыя стасункі за панаванне Гедыміна мела Літва з Ноўгарадам Вялікім, Псковам і Цвер'ю Гэтыя рускія землі бачылі ў дзяржаве Гедыміна саюзніцу ў барацьбе супраць маскоўскага ўціску, які ўзмацніўся ў гады княжання Івана Каліты (1325 - 1340) Бадай, у адзначаны перыяд упершыню сутыкнуліся інтарэсы Масквы і Літвы за права панавання ва ўсходнеславянскім рэгіёне.

Пераважны ўсходнеславянскі зачын Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (9/10 тэрыторыі і 8/10 насельніцтва) выразна паўставаў з факту падзелу дзяржавы на ўдзелы пасля пагібелі вялікага князя Гедыміна ў 1341 г. Паводле яго волі гаспадарства дзялілася на 7 частак' "Монивиду дал отец Корачев да Слоним, Наримонту - Пинеск, Олгирду   - Крево, да к тому князь витебский, сынов не держал, принял его к дотьце, - Витебск в зяти. Евнутия осадил во Вильни на великом княжени. А Кестутию - Троки. Корияту - Новгородок. А Люборта принял володимерский князь к дотьце - во Володимер й в Луцеск и во всю землю Волынскую". Як відаць з прыведзенай цытаты з "Летапісца вялікіх князей літоўскіх", большасць цэнтраў дзяржавы размяшчалася на сённяшніх беларускіх і часткова ўкраінскіх землях.

Пасля гедымінавых падзелаў для Вялікага Княства Літоўскага настаў час выпрабаванняў на трываласць. Лес дзяржавы мог пайсці па ўжо накатаным класічным ўзоры развіцця раннефеадальных еўрапейскіх манархій. Гэта значыць, беларуска-літоўскае гаспадарства маглі чакаць удзельная дробнасць і крывавыя міжусобіцы. Але цяжкае знешнепалітычнае становішча (пагроза ў першую чаргу ад крыжакоў) ды наяўнасць сярод гедымінавых нашчадкаў моцных дзяржаўных палітыкаў не дапусцілі шлях развіцця Вялікага Княства па мажліва апісаным сцэнарыі.

Яўнут , сярэдні сын Гедыміна, які згодна з яго воляй стаў вялікім князем і на гэтай пасадзе не праявіў дбайнасці, быў у 1345 г. змешчаны з вялікага княжання. Справу яго змяшчэння арганізавалі браты Альгерд і Кейстут. Са згоды апошняга менавіта Альгерд стаў вялікім князем літоўскім. Ён і пачынае правядзенне адзіна мажлівай палітыкі, якая вынікала з этнатэрытарыяльнай пабудовы Княства. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае і Рускае выступае на гістарычнай арэне з праграмай збірання вакол Вільні тых рускіх зямель, якія ў свой час былі аб'яднаны ва ўладзіміравай Кіеўскай Русі. Паказальна ўжо тое, што першую палову жыцця Альгерд пражыў у Полацку (да 1345 г. ён быў жанаты на віцебскай княгіні Марыі Яраслаўне), дзе, верагодна, прыняў праваслаўе (аб'яднальнік праваслаўных рускіх зямель усё ж павінен быў быць праваслаўным) і спрабаваў падпарадкаваць сваёй уладзе Пскоў.

Калі ж Альгерд стаў вялікім князем, ён з поспехам працягваў ажыццяўляць сваю "агульнарускую" праграму. Ім робяцца спробы авалодаць Ноўгарадам Вялікім, практычна далучаюцца да Вялікага Княства Валынь (1352), Бранск і Смаленск (1357), Кіеўшчына ды Падолле (1362 -1364), Чарнігава-Северская зямля (канец 60 - пачатак 70-х гг. XIV ст.).

У тым жа ўсходнім кірунку з боку беларуска-літоўскага гаспадарства не менш адчувальнай была экспансія ідэалагічная. З мэтай прадвырашэння першынства палітычнай улады ва ўсходнеславянскім рэгіёне вялікія князі літоўскія (Гедымін, Альгерд) імкнуліся, і часам небеспаспяхова, да ўтварэння праваслаўнай мітраполіі і ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Сваё 32-гадовае княжанне Альгерд падсумаваў стварэннем моцнага праваслаўнага бастыёна на ўсходзе Еўропы з вялікай патэнцыяй для далейшага развіцця. Але зусім не ў планах каталіцкага Захаду было, каб патэнцыі тыя рэалізаваліся. Не без умяшальніцтва ва ўнутрыпалітычную дынастычную барацьбу паміж Альгердавічамі рымскай курыі і Польскага каралеўства - правадніка яе лініі ва Усходняй Еўропе - адбылася палітычная пераарыентацыя Вялікага Княства Літоўскага і Рускага ў празаходні, пракаталіцкі бок.

Суперніцтва паміж Альгердавічамі за валоданне віленскім тронам распачалося адразу пасля смерці вялікага князя ў 1377 г. Згодна з воляй Альгерда ў Вільні ўвакняжыўся яго старэйшы сын ад другога шлюбу - Ягайла. У апазіцыю да новага валадара стаў старэйшы сын ад першага Альгердава шлюбу Андрэй Полацкі. Ягайла, каб пазбавіць свайго апанента апоры, якой з'яўлялася Полаччына, вырашыў у 1377 г. адняць у Андрэя свой ўдзел. Такія дзеянні маладога вялікага князя прывялі да стварэння антыягайлаўскай кааліцыі ў складзе князя полацкага, маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, князя смаленскага і бранскага. Моц гэтага хаўрусу быў апрабаваны ў Кулікоўскай бітве, у якой чынны ўдзел прымалі Альгердавічы - "Андрей да брат его Дзмітрый" (князь бранскі).

Пасля ад'езду ў Маскву полацкага князя Андрэя Ягайла перадае гэтую зямлю брату Скіргайлу. Але палачане не прымаюць стаўленіка Вільні. На працягу вясны - лета 1381 г. яны не дапускалі ў горад Скіргайлу, а пасля прынялі бок Кейстута ў спрэчцы за ўладу паміж апошнім і Ягайлам.

Нестабільнае становішча ў краіне прымушала Ягайлу шукаць надзейную апору як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Першыя спробы знайсці моцнага саюзніка ў асобе князя маскоўскага не прынесла Ягайлу плёну. Здаецца ўжо дамоўлены шлюб дачкі Дзмітрыя Данскога з вялікім князем літоўскім не адбыўся. Прычынай гэтага з'явілася занадта амбіцыйная пазіцыя Масквы. Праект дамовы паміж суседнімі княствамі прадугледжваў не толькі хрышчэнне язычніцкай часткі насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў праваслаўную ("грэцкую") веру, але і меў на ўвазе тое, што "великому князю Ягайле быти в их воли". А гэта значыць, што Ягайла станавіўся васалам Дзмітрыя. Гэта, безумоўна, было непрымальным для ліцвінскага боку.

Зыходзячы з акалічнасці, што ўсходні сусед княства, а таксама частка ўсходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага сталі да Ягайлы ў апазіцыю, ён пачаў набліжаць да сябе язычніцкі набілітэт (знаць), паступова рыхтуючы яго да хрышчэння ў "рымскую" (каталіцкую) веру з абяцаннямі значных за тое прывілеяў.


Пячаткі князёў Вітаўта, Карыбута і Лугвеня. 1385 г.

Гэтая палітычная лінія Ягайлы вынікала з яго пачасціўшыхся кантактаў з Польшчай. Менавіта ў гэты час (верасень 1382 г.) заходні сусед Княства застаецца без караля. Польская каралева Ядзвіга была заручана з Вільгельмам Габсбургам, меліся і ўласна польскія прэтэндэнты на карону. Але Польскае каралеўства аддавалася Ягайлу. Выйшла так з прычыны зацікаўленасці каталіцкага Захаду ў абмежаванні распаўсюджвання ў Еўропе праваслаўнай веры і недапушчальнасці стварэння новай магутнай апоры ўсходняга хрысціянства, якім была Візантыйская імперыя, Вялікае Княства Літоўскае часоў Альгерда прэтэндавала на гэтую ролю. Таму Польшча дала згоду аддаць каралеўскі трон літоўскаму князю ў абмен на каталіцкую Літву з далейшым прыцэлам на акаталічванне ўсходнеславянскіх зямель Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

Ягайла разумеў, што акаталічванне дзяржавы будзе праходзіць у нялёгкіх умовах. Але стаўка была высокая - каралеўства Польскае. Да таго ж на сярэдзіну 80-х гг. XIV ст. для ажыццяўлення гэтага акта склалася даволі спрыяльная сітуацыя. У верасні 1382 г. Ягайла гвалтоўна забівае свайго дзядзьку Кейстута, які не прымаў палітыку пляменніка. У кастрычніку таго ж года вялікі князь літоўскі, ахвяраваўшы палову Жмудзі крыжакам. заключыў з імі часовы мір. У гэты час была страшэнна вынішчана Масква пасля наезду хана Тахтамыша.

Рэалізацыя польска-вялікакняжацкага саюза канкрэтна распачалася ў 1385 г. падпісаннем Крэўскай уніі. У 1386 г. Ягайла прымае каталіцтва, бярэ ў жонкі каралеву Ядзвігу і займае польскі трон. У лютым 1387 г. ён выдае прывілеі, якія выяўлялі змест польска-ліцвінскіх дамоўленасцяў напярэдадні заключэння ўніі. Па-першае, Уладыслаў-Ягайла заснаваў біскупства ў Вільні і адарыў яго землямі. Пачатковы дар вялікага князя каталіцкаму асяродку ў Вялікім Княстве складаўся з 50 - 60 вёсак. Па-другое, землеўласнікі каталіцкай веры атрымлівалі ад гаспадара значныя эканамічныя прывілеі.

Паводле граматы "караля польскага, вялікага князя літоўскага і спадкаемца Русі" (так Уладыслава-Ягайлу велічалі афіцыйныя дакументы) ад 20 лютага 1387 г. феадальная знаць каталіцкага веравызнання атрымлівала неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрага дзяржаўных павіннасцяў. На праваслаўных феадалаў, што вялі сваю радаслоўную галоўным чынам з беларускіх зямель, гэты прывілей не распаўсюджваўся. Натуральна, такі дыскрымінацыйны закон для знаці "рускага" паходжання выклікаў у іх асяродку рэзкае незадавальненне палітыкай вярхоўнай улады Вялікага Княства.

Як з гэтага часу (з канца XIV ст.) так званае "рускае" пытанне не аднойчы падымалася і выкарыстоўвалася рознымі палітычнымі дзеячамі і групоўкамі. Першым выкарыстаў яго Вітаўт, які ў 90-я гг. XIV ст. выступіў з праграмай стварэння самастойнага "Літоўска-Рускага" каралеўства, якое б супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, а з другога - Маскве. Унутры дзяржавы для ажыццяўлення сваёй праграмы Вітаўт узяў у саюзнікі апазіцыйную каталіцкай экспансіі Польшчы праваслаўную знаць, за межамі Вялікага Княства - Ордэн, якому было выгадна пагаршэнне адносін паміж Княствам і Польскай дзяржавай, а таксама татарскага эмігранта, ранейшага залатаардынскага хана Тахтамыша. З Ордэнам вясной 1398 г. на востраве Салін было заключана пагадненне, па якім Вітаўт абвяшчаўся "каралём Літвы і Русі". Аб сувязях жа Вітаўта з Тахтамышам, які выдаў літоўскаму князю ярлык на кіраванне ўсімі рускімі землямі, чытаем у "Хранографе":

"Витовт рече: я тебя (Тахтамыша) посажю на Орде и на Сараи, и на Болгарах, и на Азтархан, и на Озове, и на Заятцькой Орде, а ты мене посади на Московском великом княжении... и на Новгороде Великом, и на Пскове, а Тферь и Рязань моа и есть, а Немцы и сам возму".

Аднак гэтым амбіцыёзным задумам здзейсніцца не ўдалося. 12 жніўня 1399 г. на р.Ворскла адбылася рашаючая бітва паміж кааліцыяй Вітаўт - Тахтамыш і правіцелямі Залатой Арды Цімурам і Едзігеем, у якой "попусти бог татаром". Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, сам жа вялікі князь "побеже в мале дружине".

У пасляворсклаўскі перыяд Усходняя Еўропа аб'ядналася пад эгідай Польскага каралеўства. Гэта дало свой плён у бітве пад Грунвальдам. 15 ліпеня 1410 г. аб'яднаным польска-вялікакняжацкім войскам была разбіта крыжацкая армада. Балта-славянскія народы перамаглі лютага ворага, які пагражаў ім духоўным ды фізічным вынішчэннем. Удар па заваёўніках быў настолькі ашаламляльны, што славянскія землі 5 стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі.

Крыжакі атручваюць Вітаўтавых дзяцей.
Крыжакі атручваюць Вітаўтавых дзяцей. Гравюра XIX ст.

Разам з тым вынікам паражэння на Ворскле быў дагавор 1401 г. паміж Вялікім Княствам і Польшчай, які пацвярджаў "польска-літоўскую" ўнію, што была заключана за 16 гадоў да гэтага ў Крэве.

У 1413 г. адбылося прыняцце пастановы Гарадзельскага сойма 1413 г. аб уніі паміж Вялікім Княствам і Польшчай, паводле якой праваслаўная знаць Княства ставілася практычна ў дыскрымінацыйнае становішча ў гэтай этнічна неаднароднай дзяржаве. Параграф трэці Гарадзельскай пастановы, працягваючы прывілеі 1387 і 1401 гг., устанаўліваў, што толькі "каталікі, Рымскай царкве падуладныя", маглі валодаць і карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілеямі і падараваннямі пануючаму класу з боку вярхоўнай улады. У 6-м пацвярджалася забарона на шлюбы паміж каталікамі і праваслаўнымі. Асаблівае значэнне ў далейшай унутрыпалітычнай барацьбе ў Вялікім Княстве меў § 9 Гарадзельскага прывілея, па якім на "дастоінства, месцы і пасады" назначаліся "толькі каталіцкай веры прыхільнікі і падуладная святой Рымскай царкве. Таксама і ўсе пастаянныя ўрады земскія... надаюцца толькі спавядальнікам хрысціянскай каталіцкай веры", § 11 і 12 пазбаўлялі праваслаўных феадалаў права выбрання вялікага князя, якім зноў жа карысталіся толькі "паны і шляхціцы зямлі літоўскае, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя".

У 1430 г. вялікім князем літоўскім становіцца малодшы брат Ягайлы Свідрыгайла Альгердавіч, які ў свой час выступаў апанентам вымушанай прапольска-каталіцкай палітыкі Вітаўта першых дзесяцігоддзяў XV ст. Прычым цікава, што барацьбу супраць колішняга "гаспадара" Вялікага Княства ён вёў, выкарыстоўваючы праграму Вітаўта 90-х гг. XIV ст. - праграму стварэння Літоўска-Рускай дзяржавы з апорай на праваслаўныя элементы Вялікага Княства. Як заўважаў гісторык XVI ст. Мацей Стрыйкоўскі, Свідрыгайла змагаўся супраць Вітаўта, "абапіраючыся на Русь, што яму спачувала”.

Свідрыгайла і на вялікае княжанне ўзышоў пры падтрымцы князёў і баяр беларускіх, украінскіх, рускіх зямель Вялікага Княства. Таму няма нічога дзіўнага, што новапасаджаны "гаспадар" пачаў абапірацца на гэтыя сілы ў кіраванні дзяржавай. Пры ім праваслаўная арыстакратыя "рускіх" абласцей княства займае вышэйшыя пасады, засядае ў "вернай" вялікакняжацкай Радзе (князі Друцкія, Карсаковічы, Хадкевічы, Палазовічы і інш.). Яны ж прымаюць удзел у вырашэнні самых адказных дзяржаўных пытанняў. І гэта нягледзячы на папярэджанні Гарадзельскай пастановы, што розніца ў веравызнаннях вядзе да палітычных супярэчнасцяў. На самой справе не розніца ў веры вяла да супярэчнасцяў у палітыцы. Іх нараджала імкненне да манапольнага валодання вышэйшымі дзяржаўнымі пасадамі, якія давалі толькі аднаму крылу феадальнай знаці Вялікага Ккяства Літоўскага права на ўладу і багацце.

Узрастанне палітычнай ролі феадалаў праваслаўнага веравызнання, страта каталіцкай арыстакратыяй неабмежаванай улады прывялі да змовы апошняй супраць Свідрыгайлы Альгердавіча. У ноч на 1 верасня 1432 г. адбыўся замах на вялікага князя. Змоўшчыкі пасадзілі на віленскі прастол брата Вітаўта, а Свідрыгайла ратаваўся ўцёкамі ў Полацк. Полацк, які ўвесь час знаходзіўся ў гушчы палітычных падзей, становіцца сталіцай Вялікага Княства Рускага.

Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае распалася на два дзяржаўныя ўтварэнні. Як занатаваў летапісец:

"И Литва же посадиша великого князя Жигимонта Кесьтутевич на великое княжение на Вилни ... и приде Швитригайло на Полотескъ и на Смоленскъ, и князи руськие и бояре посадиша князя Швитригайла на великое княженне на Руское". Апошняя з названых дзяржаў, якая стварылася і дзейнічала на аснове аўтаноміі Полацкай, Віцебскай, Смаленскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага існавала недзе 4 гады. Намінальна яна загінула ў выніку ваеннага паражэння войскаў Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам летам 1435 г., але фактычна Вялікае Княства Рускае спыніла сваё існаванне ў выніку авантурных, неабачлівых дзеянняў "князя рускага , які не ў моцы быў адолець тонкай дыпламатыі "вялікага князя на Вільна і Троках", скаардынаванай з польскім каралём. Для таго каб выбіць у Свідрыгайлы апору на праваслаўных феадалаў "рускіх" зямель, 15 кастрычніка 1432 г. каралём Польшчы Уладзіславам-Ягайлам быў выдадзены са згоды Жыгімонта Кейстутавіча прывілей, па якім прадстаўнікі знакамітых радоў беларускага, украінскага, рускага паходжання праваслаўнага веравызнання ураўноўваліся ў некаторых правах з феадаламі-каталікамі. Праз год і сем месяцаў, 6 мая 1434 г., быў абнародаваны аналагічны прывілей за подпісам аднаго вялікага князя Жыгімонта. Неабходнасць яго выдання тлумачыцца ў прэамбуле тым, што "гаспадар" жадае "нашыя землі Літоўскія і Рускія прывесці ў парадак і справы іх давесці да найлепшага стану... каб паміж народамі гэтых зямель не было ніякага разладу ці непатрэбнага ўрону... каб яны карысталіся роўнымі міласцямі і тым больш горача і настойліва імкнуліся заўсёды да адзінства душ і дапамагалі захаванню найшчаслівейшага стану гэтых зямель". Восем пунктаў, што ішлі ўслед за гэтай прэамбулай, даравалі "рускім" князям і баярам права свабоднага распараджэння спадчыннымі маёнткамі па прыкладзе "іншых месц хрысціянскіх"; права атрымання ў спадчыну зямельных уладанняў жонкамі і дзецьмі; вызвалялі княжацкіх і баярскіх падданых ад асобных дзяржаўных падаткаў і павіннасцяў; дазвалялі мець ва ўжытку праваслаўнай шляхце нараўне з феадаламі-каталікамі гербы і знакі шляхецтва.

Прывілей 1434 г., па якім "руская" знаць дабілася саслоўнай роўнасці з каталіцкай арыстакратыяй, - безумоўная перамога праваслаўнай знаці ў барацьбе за раўнапраўе. Але гэта была перамога не канчатковая. Адно з галоўных пытанняў - удзел праваслаўных феадалаў у кіраванні дзяржавай - гэтай граматай не вырашалася.

На працягу XV ст. дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага эвалюцыяніраваў ад неабмежаванай манархіі да манархіі парламенцкага тыпу, пры якой самаўладства абмяжоўвалася так званым парламентам, што складаўся з дзвюх палат: Рады і Сойма.

На ўнутраную палітыку вялікіх князёў літоўскіх і паноўрадных усё больш уздзейнічала знешнепалітычная сітуацыя. На працягу XVI ст. Вялікае Княства абараняла сваю незалежнасць і багацце ад набегаў крымскіх татар, якіх зведала 45 за першую палову гэтага стагоддзя. Але галоўны вораг беларуска-літоўскага гаспадарства ў гэты час паўстаў на ўсходзе. З канца XV ст. Маскоўская дзяржава прыпісвае сабе ролю спадкаемцы Кіева, а пасля жаніцьбы Івана III на дачцэ візантыйскага імператара - спадкаемцы Візантыі і галавою ўсіх праваслаўных хрысціян Усходняй Еўропы. Гэта спрычынілася да аб'яўлення ўсходнеславянскіх зямель Вялікага Княства сваёй вотчынай і адкрытай агрэсіі супраць заходняга суседа.

Паседжанне Паноў-Рады і Сената. 1506 г.
Супольнае паседжанне Паноў-Рады Вялікага Княства Літоўскага і Сената Польскага Каралеўства. Гравюра 1506 г.

Першая палова XVI ст. была запоўнена войнамі паміж Вялікімі Княствамі Маскоўскім і Літоўскім. Баявыя дзеянні вяліся ў 1500 - 1503 гг., 1506 - 1508, 1512 - 1522, 1534 - 1537 гг. З аднаго і другога боку былі і перамогі і паражэнні. Масква інспірыравала ўнутраныя канфлікты ў беларуска-літоўскай дзяржаве. Варта прыгадаць хаця б мяцеж Міхала Глінскага ў 1508 г. Уся захопніцкая палітыка Масковіі адбывалася пад ідэалагічным вэлюмам абароны праваслаўя. Гэта прымусіла вялікакняжацкі ўрад пайсці на значныя змены ва ўнутранай палітыцы.

З пачатку XVI ст. усё выразней праводзіцца лінія на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя Вялікага Княства незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай прыналежнасці. З гэтага часу праваслаўных беларускага, украінскага паходжання можна сустрэць сярод радных засядацеляў і кіраўнікоў самага высокага рангу (Канстанцін Астрожскі, Р.Хадкевіч). Гарадзельская пастанова ўжо не дзейнічала і, як зжыўшая сябе, была адменена ў 1563 г. З гэтага часу пасады дзяржаўнага кіравання маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Надалей заканадаўчае афармленне роўнасці ў правах усёй шляхты "веры хрысціянскай" знайшло месца ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.

У XVI ст. буйныя феадалы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага рознага этнічнага паходжання - беларускага, літоўскага, украінскага, рускага, розных вер - каталіцкай, праваслаўнай, пратэстанцкай - уяўлялі сабой адну сацыяльную групу. Яна была аб'яднана агульнасцю палітычных, эканамічных, класавых інтарэсаў. Вялікае Княства Літоўскае стала іх супольнай дзяржавай - Айчынай. Нездарма ў першай палове XVI ст. у найвышэйшым органе ўлады - Гаспадарскай Радзе - не сустракалася груповак, якія б утварыліся на аснове этнічных ці рэлігійных адрозненняў.

Такім чынам, пасля першага - ваенна-абарончага - аб'яднання ў XIII -XIV стст. беларускіх і балцкіх зямель у адзіную дзяржаву і амаль двухсотгадовага перыяду "прыціркі" этнасаў поліэтнічнага дзяржаўнага ўтварэння ў XVI ст. адбылося другое -дзяржаўна-палітычнае - аб'яднанне грамадства Вялікага Княства. У гэты час на другі план адыходзяць мясцовыя, этнічныя, рэлігійныя інтарэсы, а найперш усведамляецца агульнадзяржаўны ліцвінскі патрыятызм.

Вялікае Княства Літоўскае у XVI ст.
Вялікае Княства Літоўскае у XVI ст. (да Люблінскай уніі 1569 г.)

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае XVI ст. увайшло ў сусветную гісторыю як адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, што стварыла ўнікальны ўзор палітычнага і грамадскага ладу, прававой дэмакратыі, мірнага суіснавання ды супрацоўніцтва розных народаў і царкоўна-рэлігійных сістэм.

Дакументы і матэрыялы

Паведамленне "Хронік Літоўскай і Жмойцкай" аб перамозе войск Альгерда над татарамі ў бітве на Сініх Водах:

"Олгерд ... выправился против татаров в Поля Дикие ... А гды пришли до Синей Воды, минувши Канев и Черкасы, указалася им в полю великая орда... Славное звитязство (перамогу) Олгерд над татарами одержал, и все поля до Киева здавна належачие от их лотровства (панавання) очистил, вернулся до Литвы з частю войска своего, а другуя часть в Подолю оставил..."[3]

Вытрымкі з "Пахвалы вялікаму князю Вітаўту, якая змешчана ў "Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх"

"... Хачу вам расказать пра вялікага князя Аляксандра, гэтак званага Вітаўта, літоўскіх і рускіх і шмат іншых земляў гаспадара... Але немагчыма ні расказаць, ні апісаць справы вялікага князя Вітаўта. Калі б было магчыма спасцігнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна б было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара. Вялікі князь Вітаўт валодаў Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім і шмат якімі іншымі землямі, проста кажучы, усёю Рускаю зямлёю. Ды не толькі ўся руская была яму падуладная... няма земляў ні на ўсходзе, ні на захадзе, адкуль не прыходзілі б пакланіцца гэтаму слаўнаму гаспадару... Як ад мора шмат вады выходзіць, так і ад гэтага слаўнага гаспадара, вялікага князя Вітаўта, мудрасць сыходзіць"[4].

Апісанне ў "Хроніцы з летапісцаў старадаўніх" грамадзянскай вайны 30-х гг. XV ст. у Вялікім Княстве Літоўскім

"Року 1432 Жигмунт Кеистутовичь зостал великим князем литовским. Свидригала, в тои час в Ошмяне будучи, отстережении, побег... Затым полотчане и киевляне, и Русь вся приняли его за князя, бо их добростью своею себе прихилял и рускои веры держался... Потом Свидригаяла, собравши вояско ... пошел на Литву, повоевал и пополил Вилно, Троки... Крево, Лиду, нишия многии места... Потом умерл крол Ягела року 1434. Свидригалло мешкал на Витебском княжении. Потом Свидригало, собравши воиско, воевал на Жигмунта, князя литовского. Жигмунту пощастилося, же свитяжил (перамог) Свидригаила и выгнал его з Литвы, и Руское отнял от него княжение"[5].

Урыўкі з веялікакняжацкай граматы ад 7 чэрвеня 1563 г. а6 ураўнаванні ў правах шляхты каталіцкай і праваслаўнай веры

"... До рады нашое, и на уряды (пасады) дворные и земские, не только подданые костелу Римскому от того часу обираны и прекладаны быти мають, але одивако и заровно вси рыцерского стану з народу шляхетского люди веры хрестиянское, яко Литва, так и Русь, кождый водле заслуги годности своее..."[6]

Крыніцы:

  • [3] Поўны збор рускіх летапісаў. Т. 32. С. 43
  • [4] Спадчына. № 4. 1991. С. 98 - 99.
  • [5] Феодосий Софонович. Хроника з литописцев старадавних. Киев, 1992. С. 183 - 184
  • [6] Белоруссия в эпоху феодализма.Т. І.С.143.
Каментары чытачоў
Ірына напiсаў(ла) 05.06.2008 11:02
Вельмі цікавы матэрыял і сайт. Мне спадабалася. Жадаю аўтарам поспехаў!!!
Крысціна напiсаў(ла) 05.06.2010 16:05
Усё, што напісана ў білетах па гісторыі Беларусі (9 клас 2010г), паведамляецца абы-як ды і скудна. Мне вельмі пашансавала знайсці менавіта гэты сайт. (\"падыходзіць да 1 пытання 13 білета\")
Архивариус напiсаў(ла) 10.06.2010 08:15
С именем Миндовга связана довольно любопытная загадка в отечественной историографии - упоминание замка Ворута (Рута). Из летописей известно, что во время одного из походов на Литву галицких князей в этом замке укрывался Миндовг. Возможно, что замок был резиденцией либо родовым гнездом великого князя. Некоторые историки из современной Летувы придерживаются мнения, что Рута находилась на территории их государства. Однако есть некоторые сведения про Руту, которая была расположена на территории современной Беларуси, в непосредственной близости от Новогрудка. Так, в «Литовских епархиальных ведомостях» за 1885 год была помещена большая статья под названием «Виленский Свято-Троицкий монастырь», в которой есть упоминание про поместье Руту Новогрудского воеводства: «Имение Свираны (21 верста от Вильны) некогда принадлежало князьям Гольшанским. Часть Свиран, с фольварками Крошты и Шешоли, достались Константину Острожскому в качестве приданого, которое он получил за женою своею Татьяной из князей Гольшанских. Эта часть Свиран, пожалованная в 1552 году князем Константином Острожским Пречистенскому собору, отдана была Рутским в обмен на Руту». Известный белорусский писатель Ян Чачот (1796- 1847) в письме к Юзефу Ежовскому от 22 августа 1820 года писал о своем намерении поехать в скором времени из Новогрудка в Щорсы, причем маршрут должен был пролегать через Руту. В то время поместье Рута под Новогрудком принадлежало судье Медарду Растоцкому, другу и опекуну Мицкевичей. Ко всему вышесказанному следует добавить, что в Кареличском районе Гродненской области в наше время существуют целых две деревни под названием Рута, причем расположенных рядом – Горная Рута и Дольная Рута. Не вызывает никакого сомнения, что такое название имеет чисто славянскую основу. В переводе с украинского языка «рута» - это роза. В белорусском же языке слово «рута» могло происходить от названия народа «рутены» и их страны Рутении. В самой России схожее название есть у города Старая Руса. Исходя из приведенного материала, вполне можно утверждать, что замок Миндовга находился именно в западнобелорусских землях, на территории т. н. «Черной Руси».
Дмитрий напiсаў(ла) 12.06.2010 08:28
Вообще-то, название Рута было широко распространено в древности на землях восточных славян, а не в Прибалтике. Так, река Рута (предположительно, современная Ока) упоминается в персидском географическом трактате 982 года «Худуд ал-Алам» (полное название «Книга о пределах мира от востока к западу»). Среди иных упоминаний следует отметить битву на Руте 5 мая 1151 года между войсками киевского князя Изяслава Мстиславовича и князя Юрия Долгорукого. Событие интересно тем, что черниговский князь Владимир Давыдович вместе с половцами сражался на стороне Юрия Долгорукого, а его брат Изяслав Давыдович – на стороне киевского Изяслава. Битва завершилась поражением Юрия, а Владимир Давыдович был убит. Его тело после битвы отыскал брат Изяслав и отвез в Чернигов, чтобы похоронить в Спасском соборе. Сам Изяслав стал черниговским князем (Рыбаков, 1979. С. 106-110). В «Блакiтнай кнiге Беларусi» (Мн.: БелЭн, 1994) есть сведения про реку Рута, левый приток реки Сервечь, что протекает в Новогрудском и Кореличском районах. Ее протяженность составляет 26 км. Исходя из вышеизложенного, рассуждения про местонахождение замка Рута на территории современной Летувы теряют всякие основания. Трудно найти черную кошку в темном доме, особенно если ее там нет.
Чародей напiсаў(ла) 22.06.2010 09:35
В народной медицине известна трава Рута. Растет трава, как правило, на каменистых и щебнистых склонах. Во времена Гиппократа рута применялась как противовоспалительное и мочегонное средство. Во Франции рутой натирались для предохранения от заражения чумой при эпидемиях.
letti напiсаў(ла) 19.04.2014 17:54
Новгор. 4-я лет., 1131. "Мстислав с Низовцами ходил на Литву и плени я". Что здесь разумелись низовцы Поднепровские, ясно из известия южно-русской летописи о том же событии под 1132 г.: "ходи Мьстислав на Литву с сынъми своими, и с Ольговичами и с Всеволодом Городеньским... а Киян тогда много побиша Литва". Ипат., 12.
Алесь напiсаў(ла) 09.08.2014 11:24

Войтоловский Л.Н. Всходил кровавый Марс: по следам войны. — М.: Воениздат, 1998.:

— Покуль людзи жили на гетым свеци як брат с братом и дзержали Бога у серцы и стару праувду, детуль была им удача у всех дзелах... 

Самым верным блюстителем старой полесской правды был князь Изяслав Черный. Это был смелый воин, прозванный Черным за свой суровый мстительный нрав и за темный страх, который внушал он своим врагам. Весь век свой провел он в боях и сечах с литовцами, которых истребил не меньше, чем Самсон филистимлян{71}. На смертном одре он завещал своему роду неукротимую ненависть к Литве. Мало-помалу потомки Изяслава истощились, изнежились и погрязли в пирах и пьянстве. Однажды одному из внуков Изяслава Черного, князю Можайскому, пришлось долго и безуспешно гоняться за старым зубром. Изнуренный погоней, зубр совсем близко подпустил к себе князя, но в ту минуту, когда князь уже собрался метнуть копье, зубр отпрянул в сторону и попал в шалаш, где спасался святой отшельник. Скрестив набожно руки, вышел отшельник навстречу князю и начал просить его, чтобы он пощадил зубра. Князь весело рассмеялся в ответ и нанес зубру смертельный удар копьем. В гневе отшельник проклял князя Можайского, и результатов проклятия пришлось ждать недолго. Почти в то же мгновение примчался к князю гонец с печальной вестью: в отсутствие князя на дом его напали литовцы, которые всюду рыщут в лесу и хотят захватить князя в плен. Понял князь, что нет ему спасения, доколе святой отшельник не снимет проклятия с него. В диком отчаянии упал князь на колени перед отшельником, моля о прощении. А со всех сторон долетал уже топот вражьих коней, и гремели оружием литовцы. Святой отшельник сотворил молитву и, омочив целебный цветок в болотных водах, окропил им убитого зубра. Тело зубра дрогнуло, из ран его хлынула густая красная кровь. Вдруг земля расступилась, раздался глухой подземный удар, и из разверстой могилы показался Изяслав Черный на своем боевом коне. В неистовом страхе попадали литовцы наземь, и король их крикнул безмолвному Изяславу: «Именем нашей вечной вражды! Если ты исчадие болотного сатаны, сгинь, провались в трясину! Но если ты отмечен милостью Божьей, во имя всевышнего — говори!»

И в ответ король услыхал: «Король литовский! Царству твоему приходит конец». И с этими словами все исчезло. Дрожащими руками осенил себя крестным знаменем князь Можайский и побрел с поникшей головой в свой разоренный замок...

Ваяр напiсаў(ла) 21.08.2014 09:25

Сигизмунд Герберштейн

Записки о Московии

Внутри (этого круга) только две нерусские области — Литва (Lithwania, Lythen) и Жемайтия; расположенные среди русских, они говорят, однако, на своем языке и принадлежат латинской церкви; впрочем, живут в них большей частью русские.

Руссией владеют ныне три государя; большая ее часть принадлежит [великому] князю московскому, вторым является великий князь литовский (-, in Littn), третьим — король польский, сейчас владеющий как Польшей, так и Литвой.

Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:14

ЛЬВОВСКИЕ ЗАМЕТКИ

I.

Обнаружены на пергаменном листе, который служил обложкой для одной из богословских книг львовского монастыря кармелиток. Записаны во времена Казимира Ягеллончика.




В лето Господне 1351, во вторник после октавы ** доселе неверными литовцами был разорён старый Львов и были перебиты многие христиане.

В лето Господне 1385 был коронован Владислав Ягайло и [в лето] 1434 он умер и [в лето] 1434 его сын Владислав унаследовал Венгрию и [в лето] 1444 погиб в битве.

Нынешний [король] Казимир был коронован в 1447 лето Господне.

Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:22

СОХАЧЕВСКИЕ ЗАМЕТКИ

Также в лето Господне {1}294, в канун [дня] святого Иоанна в доме братьев в Червинске умер сын Земовита князь всей Мазовии Конрад, который построил монастырь в Блонье (Blonye).

Также прежде в лето Господне 1321, в день Воздвижнья Святого Креста, во времена короля Владислава с позволения князя Земовита замок Добжина [был ограблен] литовцами; тогда были убиты два добжинских шляхтича.

Также в лето Господне 1338 литовцы опустошили мазовецкую землю возле Пултуска и Чеханова; и в день святой Ядвиги погнали в свою землю множество людей и возле упомянутого замка в мазовецкой реке из их две тысячи утонуло и тп.

Также в лето Господне 1350, в день Пятидесятницы некий литовский князь со своим войском опустошил Ленчицкую землю и было там убито множество людей. Преследуя его с сильным войском, Казимир, когда тот пребывал в Сухово (Sucowo) в Мазовии, возле замка Сохачев, в четверг после Пятидесятницы обратил его в бегство, остановившихся для отдыха снова нашёл, схватил и перебил их своим мечом; однако многие [из литовцев] утонули в той реке Бзура (Bzura). И поскольку они были воры, потому и во зле погибли.

Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:26

НЕКОТОРЫЕ ПРИПОМИНАНИЯ

QUAEDAM MEMORABILIA

В 1258 лето Господне чешский король Пржемысл пришёл в Пруссию и опустошил её, а также основал [замок] Королевскую Гору в Кёнигсберге (in Kinspargk) и город, а также вместе с оломоуцким епископом Бруно он основал церковь в Вармии...

Чешский король Вацлав во Вроцлаве встретился с польским королём Владиславом, или иначе: Ягайло в 1384 лето Господне
Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:30
Также на Пятидесятницу, в лето 1304 Ленчица была опустошена литовцами и [тамошняя] церковь сильно пострадала от огня.

Стих:

В лето одна тысяча триста, а также [прибавь] дважды по десять,
Литовцы тащили связанных путами детей (natos) господина (tyranni) Саксонии.

Также в лето Господне 1323 литовцы опустошили добжинскую землю и на обращение святого Павла сожгли город Добжин.

Также [в лето] 1307, в день святого Галла литовцы опустошили калишскую землю.

Также в лето Господне 1343, за три дня до дня блаженного Григория, 60 тысяч литовцев опустошили франкфуртскую землю.

Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:39

Жалованная грамота князя рыцарям Добжиньского ордена.

8.III.1237

Поскольку по слову апостола нам подобает готовиться к судному дню, творя дела высочайшего милосердия, чтобы за преходящее воздалось бы потомкам тем, что останется на родной земле, да будет известно ныне живущим и грядущим [поколениям], что я, [Конрад], милостью Божией князь Мазовии и Куявии, со всеобщего согласия и по единой воле сыновей моих, а именно: Б[олеслава], князя Мазовии [Казимира], князя Куявии равно как и других двух, младших, С[емовита] и З[емомысла], во спасение душ наших, жалуем и даруем магистру Б[руно] и братьям его, из Ордена рыцарей Христовых, некогда дома Добжиньского, замок Дрогичин и всю территорию, которая простирается от этого замка до междуречья Буга и Нура вплоть до границ с Рутенией, не нарушая права церкви мазовецкой и нобилей, кто бы и чем бы ни владел до сих пор по течению упомянутых рек, со всеми работами и должностями, бобрами, реками, озерами, пастбищами, местами сбора пошлин в самом Дрогичине с кораблей или с телег, и со всем правом, которое вышеупомянутый замок до сей поры, как известно, имел, будет вечно владеть по наследственному праву, чтобы они, воинствуя в Ордене своем, посвященном Христу, защищали от напора язычников народ христианский. И тот Б[руно], а именно магистр упомянутого Ордена, и братья его нам и сыновьям нашим, а особенно князю Мазовецкому, обещали преданно соблюдать право патроната и упомянутую землю, а именно Мазовию, вместе с нами защищать со своими подданными от любых захватчиков, за исключением еретиков и пруссов или любых врагов веры христианской, с которыми обязаны бороться лично. А мы со своей стороны обещали вышеупомянутую землю, а именно Дрогичин, верно защищать от врагов. Кроме того, упомянутые братья обещали не сажать никаких иных правителей в ущерб нам на земле Дрогичинской, а также не отдавать в держание и не продавать ее, ничего не менять и не жаловать и никоим образом не отчуждать без нашего на то совета и согласия. Кроме того, обещали они наших людей, будь то свободные или рабы, ни самим, ни через посредников не переманивать, а если они перейдут к ним по собственному желанию, то ни в коем случае их не удерживать. А мы обещаем вышеупомянутым братьям, что их горожане и все жители означенной земли, а также идущие к ним по землям нашим и наших сыновей, освобождаются от любых пошлин и прочего [предусмотренного] законом, и только по причине какого-то серьезного затруднения магистр или его заместитель может отказаться и не явиться, если того потребует общая земля наша или их совет. И если кто бы то ни было, князь или господин, осмелится нарушить это дарение наше словом или делом, да навлечет он на себя гнев Божий и Пресвятой Девы Марии, равно как всех угодников Божиих, и да постигнет его участь Дафана и Авирона. Составлено в год благодати 1237, 8 иды марта. Рукой правителя д[ано] в Гомбине.

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пакідаць каментары.