Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

Развіццё феадальных адносін

Аснову эканамічнага развіцця беларускіх зямель у другой палове XIII - першай палове XVII ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі з'яўляліся земляробства і жывёлагадоўля.

Права ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху манапольна належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя абшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспадарскіх зямель валодаў вялікі князь. Усё больш зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. У сярэдзіне XVI ст. колькасць шляхты, якая мела землі на Беларусі, складала каля 162 тыс. чалавек (9 % усяго насельніцтва). Валодалі маёнткамі на беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.

На паншчыне.
На паншчыне.

У XIV - першай палове XV ст. панская гаспадарка насіла натуральны характар, задавальняючы неабходныя патрэбы землеўласнікаў. Але ўжо з другой паловы XV ст. усё больш характэрным для гаспадарання становіцца паглыбленне грамадскага падзелу працы. Самае яскравае сведчанне гэтага - хуткі рост колькасці гарадоў і мястэчак - цэнтраў рамяства і гандлю. У сувязі з гэтым далейшае пашырэнне атрымаў унутраны рынак, дзе збываліся прадукты сельскай гаспадаркі і купляліся неабходныя рамесныя вырабы. Павелічэнне попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў краінах Заходняй Еўропы садзейнічала і пашырэнню знешняга гандлю. Усё большыя прыбыткі даваў феадалам гандаль збожжам. Каб павялічыць колькасць панскай ворнай зямлі, трэба было прымушаць сялян працаваць на ёй. Гэта выклікала неабходнасць карэнным чынам перабудоўваць панскую гаспадарку. На змену ранейшаму панскаму двару, гаспадарка якога забяспечвала толькі унутраныя патрэбы землеўласніка, прыйшоў фальварак, які арыентаваўся галоўным чынам на рынак. Вытворчасць у такой гаспадарцы была заснавана на працы не нявольнай чэлядзі, а селяніна-паншчынніка.

Рэарганізацыя панскай гаспадаркі паступова набірала тэмпы. На працягу XV ст. спарадычна з'яўляюцца фальваркі, з пачатку ж XVI ст. усё большае значэнне набываюць двары з панскай ворнай зямлёй. Панямонне і Падзвінне - рэгіёны сплаўных рэк з развітымі знешнімі гандлёвымі сувязямі - сталі тэрыторыяй, дзе ўпершыню сустракаецца панская гаспадарка - фальварак- Ужо ў 1450 г. Такая гаспадарка ўпамінаецца ў маёнтку Менедыкаўскім на Наваградчыне. Фальварак згадваецца ў запісах Браслаўскага земскага суда за 1481 г. у маёнтку Відзы, а ў 1498 г. "подле рек Дисны", у 1499 г. - у маёнтку Холхла Менскага павета. Шэраг упамінанняў аб фальварках утрымліваюць дакументы першай паловы XVI ст.- за 1507, 1524, 1528, 1529, 1548 гт. Да сярэдзіны XVI ст. на той частцы тэрыторыі Беларусі, якая была звязана сплаўнымі рэкамі Буг, Нёман і Дзвіна, дзе знаходзіліся буйныя гандлёвыя цэнтры, і якая не падвяргалася пастаянным ваенным разбурэнням, фальварак стаў асноўнай формай арганізацыі гаспадаркі феадалаў. "Устава на валокі" 1557 г. з'яўляецца дакументам, які не распачынаў рэформу, а ўжо падсумоўваў пэўны вопыт фальварачнага гаспадарання. Паводле "Уставы" зямля наразалася на валокі (21,36 га). Часцей за ўсё сялянская сям'я не магла ўзяць сабе цэлую валоку, каб выконваць вызначаныя павіннасці. Тады дазвалялася дзвюм - тром сем'ям браць валоку і несці з яе павіннасці. Фальварак ствараўся на лепшых землях, якія адразаліся ад сялянскіх надзелаў, з разлікам на апрацоўку адной фальваркавай валокі - 7. сялянскіх валок. У канцы XVI ст. аднавалочны надзел у сялянскай сям'і быў параўнаўча рэдкай з'явай. У гэты час з 4293 гаспадарак у васьмі паветах Беларусі 1526 (34,9 %) размяшчаліся на плошчы ў адну ці болей валок.

Пчальнік.
Пчальнік. Гравюра першай паловы XVI ст.
Догляд саду.
Догляд саду. Гравюра першай паловы XVI ст.

Эканамічная эвалюцыя панскай гаспадаркі выклікала істотныя змены ў становішчы сялянскіх мас. Развіццё фальварачна-паншчыннай сістэмы паскарала прымацаванне сялян да зямлі. Дзяржава рэагавала на патрэбы пануючага класа, задавальняючы заканадаўчымі нормамі імкненне феадалаў павялічваць колькасць прыгонных. Аб гэтым сведчаць прывілей 1447 г., які паклаў пачатак юрыдычнага запрыгоньвання сялянства, Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 г., Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 г. і Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г, апошні з якіх завяршаў гэты працэс. Раней існаваўшыя катэгорыі сялян ("чэлядзь нявольная", "людзі пахожыя", "непахожыя") паступова ператварыліся ў адзіны клас-саслоўе - прыгоннае сялянства.

Па формах рэнты сяляне падраздзяляліся на наступныя асноўныя катэгорыі: "даннікі", "цяглыя", "чыншавыя". Да канца XV ст., у час панавання натуральнай гаспадаркі, першая група пераважала. Даніна натурай была галоўнай у сістэме павіннасцяў. Але па меры ўсталявання фальварачна-паншчыннай сістэмы на захадзе Беларусі на першае месца выходзіць паншчына - праца ў панскай гаспадарцы. Так, паводле дакументальных даных ва ўладаннях Ю.М.Радзівіла ў 1528 г. на Літве і Беларусі з 1422 сялянскіх службаў 1229 былі цяглымі, тады як даннікі складалі ўсяго 193 службы. Ва ўладаннях Віленскага епіскапства на сярэдзіну XVI ст. каля 2/3 вясковага насельніцтва складалі цяглыя сяляне. Тэксты грамат з Полацкай зямлі ўжо называюць "прыгон" у якасці павіннасці. У адной з полацкіх грамат, датаванай 26 снежня 1502 г., сказана, што царкоўныя сяляне вёсак Далчаны, Веснічы і Пуцілкаўляны "в пригон ... хоживали".

Грамата, якая адносіцца да 1506 - 1509 гг., упамінае сярод жыхароў стана Бездзераўскага ў Полацкім ваяводстве людзей цяглых. Гэтую катэгорыю сялян называе сярод насельніцтва Гадамышскай воласці Полацкага павета грамата, што датуецца 1506 -1513 гт. Грамата 1507 г. акрамя дані патрабуе ад падданых "работы" на падараванне маёнтка Плісы Полацкага павета. Прыгоннымі называе другая грамата 1507 г. сялян уладання Гарчаны. У дзвюх граматах 1508 г. названы тры катэгорыі сялян: кутнікі, даннікі і цяглыя. Восем "служб тяглых" у маёнтку Славані падараваў вялікі князь літоўскі ў 1510 г. князю Палубенскаму. Практычны сэнс паняцця "прыгон" для таго часу выразна тлумачыць даравальная грамата полацкаму баярыну Яцку Сінковічу ад 19 жніўня 1511 г., дзе ўказваецца, што прыгонныя людзі ў панскім двары "пашню пашуть и вси потягли тягнуть...".

Сенакос.
Сенакос. Гравюра першай паловы XVI ст.
Ловы.
Ловы. Гравюра першай паловы XVI ст.

У пачатку XVI ст. устанавілася паншчына памерам 1 дзень у тыдзень з адзінкі абкладання. Да сярэдзіны стагоддзя яна дасягнула ў сярэднім 2 дні на тыдзень.

Факты сведчаць, што паншчына ў другой палове XVI - першай палове XVII ст. стала адной з галоўных павіннасцяў сялян на беларускіх землях. Аналіз рэнтавай структуры сялянскіх надзелаў у прыватнаўласніцкіх маёнтках Беларусі паказаў, што на захадзе 58 %, а з улікам складаных надзелаў з цяглай доляй 64,9 % сялянскіх гаспадарак у другой палове XVI - першай палове XVII ст. мелі цяглыя надзелы.

Памер паншчыны землеўласнік вызначаў асабіста, з улікам захавання магчымасці весці гаспадарку сялянам на сваім надзеле, а таксама з улікам вастрыні і размаху супраціўлення эксплуатуемых падданых феадальнаму прыгнёту. З сярэдзіны XVI ст. паншчына часцей за ўсё вызначалася колькасцю рабочых дзён з валокі ці яе часткі. Радзей сустракаецца ў крыніцах патрабаванне выканання паншчыны з дыму - двара селяніна. Больш таго, падымнае і пазямельнае вылічэнне паншчыны часам перапляталася: колькасць дзён з валокі дапаўнялася колькасцю дзён з дыму. Увядзенне падымнага вызначэння паншчыны павялічвала колькасць дзён, якія селянін павінен быў адпрацаваць на панскай ворнай зямлі, таму што ў акрэслены перыяд на адной валоцы размяшчалася, як правіла, некалькі сялянскіх гаспадарак.

Паншчыну адбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчыны. На працу сяляне павінны былі выходзіць ці з рабочай жывёлай, ці без яе - па неабходнасці. Феадалы жорстка каралі сялян, калі тыя спазняліся ці не выходзілі на працу ў вызначаныя дні.

Шавец.
Шавец. Гравюра пачатку XVI ст.

Інакш праходзіў працэс развіцця панскай гаспадаркі на ўсходзе Беларусі. Там фальварак быў рэдкай з'явай, прычым ён ствараўся толькі дзеля задавальнення патрэб феадальнай адміністрацыі. Панская гаспадарка на ўсходзе мела не земляробчы, а пераважна прамысловы характар (вытворчасць лесаматэрыялаў, попелу, дзёгцю, смалы і інш.). Асноўным вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўсходняй Беларусі з'яўлялася сялянская гаспадарка, якая яшчэ не ведала паншчыны.

Умоўную мяжу паміж захадам і ўсходам Беларусі, дзе ў XVI ст. назіралася розніца ў эвалюцыі рэнтавых адносін, можна правесці па лініі Орша - Барысаў - Менск- - Слуцк - Пінск.

Акрамя паншчыны сяляне давалі дзякло, якое складалася са збожжа, прадуктаў жывёлагадоўлі, промыслаў і інш., грашовы чынш. Ва ўсходняй Беларусі галоўнай павіннасцю заставалася даніна, прычым большай часткай дарагім футрам, мёдам. У дадзены перыяд у гэтым рэгіёне назіраецца тэндэнцыя да змены натуральнай дані грашовым эквівалентам.

Гарбар.
Гарбар. Мініяцюра пачатку XVI ст.

Узмацненне прыгнёту выклікала супрацьдзеянне з боку сялянства, сацыяльныя канфлікты ў беларускай вёсцы. Адной з найбольш распаўсюджаных і масавых праяў антыфеадальнага пратэсту на Беларусі былі скаргі. Формай адкрытага супраціўлення павелічэнню эксплуатацыі былі ўцёкі ад сваіх гаспадароў. Больш радыкальнымі формамі класавай барацьбы сялянства былі адмовы ад выканання павіннасцяў, нападзенні на маёнткі, парубкі лесу, патравы пасеваў і сенажацяў, у некаторых выпадках забойства панскіх слуг, а то і саміх землеўласнікаў. Сялянскіх войнаў у класічным разуменні на Беларусі ў сярэднявеччы не было. Найбольш шырокімі і вядомымі былі выступленні сялян вёсак Багушэвічы і Задобрычы Свіслацкай воласці, рух пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, да якога далучылася частка беларускіх сялян і гараджан.

У XIV - XVI стст. на Беларусі назіраўся інтэнсіўны працэс урбанізацыі. Калі да 1500 г. крыніцы падаюць звесткі аб 83 гарадах Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, то з 1500 па 1600 г. згадваюцца 530 гарадскіх пасяленняў, 387 з якіх знаходзіліся на тэрыторыі нашага края. Населенасць гарадоў была не надта вялікая: ад 1,5 да 3 тыс. жыхароў. Але меліся і буйныя цэнтры - больш 10 тыс. насельнікаў. Вызначаўся сярод беларускіх гарадоў найстаражытнейшы Полацк. Жыхары добра разумелі яго вялікае значэнне, калі ў 1464 г. падчас перамоў з магістратам горада Рыгі заяўлялі: "А Полтеск тежн есть, хвалячи бога, место славутное ..., а не нижшое во чести и во всём ни Вилни, а ни Мариборка, а ни Кданьска".

Некаторыя беларускія гарады XIV - XVI стст. сталі буйнымі цэнтрамі рамяства. Гэта ў першую чаргу Бярэсце, Гародня, Слуцк, Менск, Магілёў, Пінск. Рамяство тут было прадстаўлена некалькімі дзесяткамі прафесій. З мэтай абароны рамеснай вытворчасці ад самавольстваў феадалаў, канкурэнцыі і для наладжвання збыту прадукцыі гарадскія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі.

Горадня
Горадня. Гравюра М.Цюндта. 1568 г.

Выдзяленне мяшчанства ў асобнае саслоўе спарадзіла імкненне з іх боку ператварыць горад у непадлеглую для ўмяшальніцтва землеўладальнікаў тэрыторыю. Гараджане дамагаліся і ўрэшце дабіваліся ад вярхоўнай улады надання іх населеным пунктам магдэбургскага права. Паводле яго мяшчане выходзілі з-пад юрысдыкцыі землеўласнікаў, вызваляліся ад шэрага феадальных павіннасцяў, выбіралі гарадскія органы ўлады -магістрат, суд. Аднымі з першых беларускіх гарадоў, якія атрымалі права на самакіраванне, былі Бярэсце (1390), Слуцк (1441), Гародня (1496), Полацк (1498), Менск (1499).

Адной з галоўных гарадскіх функцый была гандлёвая. Рынкі гарадоў звязвалі паміж сабой ўсе рэгіёны Вялікага Княства. Беларускія ж купцы - " госці" - пракладвалі гасцінцы - тракты да Варшавы, Познані, Гданьска, Рыгі, Кралеўца (Калінінграда), Ноўгарада, Цверы, Масквы, звязваючы тым самым Заходнюю Еўропу з усходнім светам.

Наваградскі замак.
Наваградскі замак. Малюнак-рэканструкцыя Віктара Сташчанюка.

Такім чынам, разгледжаныя асаблівасці аграрных адносін і ўрбанізацыйных працэсаў на беларускіх землях дазваляюць заключыць, што XV - першая палова XVII ст. - час глыбокіх сацыяльна-эканамічных зрухаў, якія ўзламвалі векавыя традыцыі феадальных асноў і стваралі спрыяльную глебу для развіцця новых вытворча-грамадскіх адносін. На жаль, гэтыя працэсы былі перапынены крывавымі войнамі сярэдзіны XVII - пачатку XVIII ст.

Дакументы і матэрыялы

Вытрымкі з "Уставы на валокі" аб зацікаўленасці дзяржаеы ва утварэнні фальваркаў і нормах павіннасцей цяглых сялян з валокі

"Фольварки хочем мети абы везде становены, яко наболшы быти могуть, пры каждых замках и дворех нашых, окром где бы кгрунты злые и непожыточные быля ... Цыншу з волоки кгрунту доброго - 21 гр., з середнего - 12 гр., с подлого - 8 гр., а з вельми подлого, песковатого альбо блотливого - 6 гр.; овса з волок доброго и середнего кгрунту - по две бочки, а с подлого -одна бочка ... а за отвоз бочки каждое - 5 гр.; с тых жа менованых кгрунтов с кождое волоки сена воз один альбо 3 гр. за сено, а за отвоз 2 гр., а з вельми подлого кгрунту сена и овса давати не повинни, нижли з кождое волоки всякого кгрунту мають давати гусь альбо полтора гроша, кур двое або пенезей 16, яек двадцать, або пенезей 4; на неводы гр.2... Робота тяглым людем с кождое волоки по два дни ма неделю, а толоки чотыре лете, с чым кажуть, за што мает быти отпушчена им работа о божьем нароженьни тыйдень, о месопустех тайдень, о великодня тыйдень..."[7]

Апісанне парадку адбывання паншчыны ў інвентары маёнтка Раклішкі Лідскага павета за 1585 г.

"На працу сяляне абавязаны выходзіць і станавіцца на вызначаным месцы з узыходам сонца, а пакідаць работу хутка пасля захаду сонца. Працу павінен заказваць войт ці ўраднік. Хто б пасля заказу не выйшаў на працу, то за такую непаслухмянасць павінен адпрацаваць за адзін дзень два дні, не пакідаючы тэрыторыі панскага двара, а за другі дзень - чатыры дні, таксама знаходзячыся пры двары. Калі хто-небудзь не выйшаў на працу ўсе тры дні ці на працягу шасці тыдняў па разу ў тыдзень, асабліва летам, то за гэта тыдзень у ланцугах павінен працаваць у двары. Пасля гэтага такі чалавек урадніку павінен быў даць барана. Калі б і пасля гэтага ў яго здарыліся нявыхады на працу, тады - бічаванне каля слупа. Калі хто праз хваробу не змог выйсці на паншчыну, тады павінен загадзя папярэдзіць войта .[8]

Вытрымка з артыкула 13 раздзела 12 Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. аб умовах захавання свабоды вольным селянінам пасля 10-гадовага тэрміну пражывання ў адным і тым жа маёнтку

"К тому уставуем, естли бы который чоловек стану простого ..., будучи волным, похожим... зашедшы за кого с князей, панов, шляхты, будь запоможенье от того пана взявши або не взявши, а десеть лет за тым паном заседел, таковый чоловек або дети его, похочут ли проч отыйти, повннии будуть откупитися з службы десетма копами грошей и то все, што будуть у пана того своего запоможенье взяли, заплатити".[9]

Фрагмент скаргі сялян вёскі Старакожы Горацкай воласці ўладальнікам князям Сапегам на злоўжыванні мясцовага адміністратара (лаўніка), датаванай 30-мі гг.. XVII ст

"Мы, убогие подданые волости Горские з села Старакожы, ускаржаемося вашым милостям, нашым милостивым паном, на лавника старокожского на име Рома Беззубца, который нам великие а незносные кривды чынит от колко лет. Безвинне нас грабит и грабежы у него гинуть, а коли почнем у него грабежов просит, тогды нас бьеть, мордуеть нас самих и детей наших што узмовит на нас брат пану, то сам берет во двое того. Ябедник лихий, присяжник, лихвяр. С пугою железною ходит, што кат. Дети, скоро обачывшы его с пугою идучого, то от него утекают, а псы и духу его боятся"[10]

Паведамленне аб уцёках сям'і падданага князя Палубенскага з маёнтка Котчыенскага Слонімскага павета і апісанне сялянскай гаспадаркі

В року прошлом тисеча шестсот семом, месяца апреля первого дня подданый его милости властный, именя его Котчынского з села Озера в повете Слонимском лежачего най ме Павлюк Осипцович, который дей давност земскую на маётности Котчынской заседевшы здрадливе утекшын з жоною своею Полонеею и з сынам двема Харком, Василем и з дочкою Овдотею і зо всею маетностю то ест меновите кляча одна, волы два, коров две свиней четверо, курей четверо, телица двухлетняя, телят рочных двое,овец старых шестеро, молодых двое, збожя малочоного жита бочок десет, ячменю бочок чотыры, овса бочок гры, пшеницы бочка, грыки бочок тры, ярыцы шанок (136 л), гороху полшанка, сочовнцы шанок, колеса нароги и иншое суде домовое, бочки, ушатки, кублы "[11]

Вытрымка са статута 1591г. аднаго з цэхаў г. Менска аб выкананні неабходных патрабаванняў для атрымання звання майстра:

"Імкнучыся да таго, каб рамествы нашага цэха займелі ва ўсіх славу і адабрэнне, устанаўліваем, каб кожны, хто захоча з дазволу ўсяго цэха стаць майстрам у гор Менску, сваімі б рукамі вырабіў у прысутнасці двух вызначаных цэхам для назірання майстроў ніжэй апісаны шэдэўр па свайму рамяству і перадаў яго ў цэх

Кавальскае рамяство цясак, падкова, сякера. Гэтыя 3 рэчы павінны быць выраблены ў 1 дзень А калі б пералічаныя рэчы не былі б зроблены здавальняюча з першага раза, тады, па рашэнню майстроў і цэха, ён павінен гэтыя рэчы вырабляць другі і трэці раз Калі б і на трэці раз ён не справіўся, тады становіцца бадзяжным рамеснікам ці падмайстрам, пакуль лепш не навучыцца"[12]

Крыніцы:

  • [7] Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 1. С. 217, 219
  • [8] Акта, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. Внльно, 1877. Т. 14. С. 312-335. Пераклад з польскай.
  • [9] Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989. С. 317
  • [10] Рукапicны аддзел бібліятэкі Акадэмii навук Літвы. Ф. 17. С. 104. Ар. 6.
  • [11] Нацыянальны архіў РБ. Ф. 1785. В. 1. Спр. 22. Ар. 15.
  • [12] Белоруссия в эпоху Феодализма Т. 1. С. 296.
Каментары чытачоў
Ірына напiсаў(ла) 05.06.2008 11:02
Вельмі цікавы матэрыял і сайт. Мне спадабалася. Жадаю аўтарам поспехаў!!!
Крысціна напiсаў(ла) 05.06.2010 16:05
Усё, што напісана ў білетах па гісторыі Беларусі (9 клас 2010г), паведамляецца абы-як ды і скудна. Мне вельмі пашансавала знайсці менавіта гэты сайт. (\"падыходзіць да 1 пытання 13 білета\")
Архивариус напiсаў(ла) 10.06.2010 08:15
С именем Миндовга связана довольно любопытная загадка в отечественной историографии - упоминание замка Ворута (Рута). Из летописей известно, что во время одного из походов на Литву галицких князей в этом замке укрывался Миндовг. Возможно, что замок был резиденцией либо родовым гнездом великого князя. Некоторые историки из современной Летувы придерживаются мнения, что Рута находилась на территории их государства. Однако есть некоторые сведения про Руту, которая была расположена на территории современной Беларуси, в непосредственной близости от Новогрудка. Так, в «Литовских епархиальных ведомостях» за 1885 год была помещена большая статья под названием «Виленский Свято-Троицкий монастырь», в которой есть упоминание про поместье Руту Новогрудского воеводства: «Имение Свираны (21 верста от Вильны) некогда принадлежало князьям Гольшанским. Часть Свиран, с фольварками Крошты и Шешоли, достались Константину Острожскому в качестве приданого, которое он получил за женою своею Татьяной из князей Гольшанских. Эта часть Свиран, пожалованная в 1552 году князем Константином Острожским Пречистенскому собору, отдана была Рутским в обмен на Руту». Известный белорусский писатель Ян Чачот (1796- 1847) в письме к Юзефу Ежовскому от 22 августа 1820 года писал о своем намерении поехать в скором времени из Новогрудка в Щорсы, причем маршрут должен был пролегать через Руту. В то время поместье Рута под Новогрудком принадлежало судье Медарду Растоцкому, другу и опекуну Мицкевичей. Ко всему вышесказанному следует добавить, что в Кареличском районе Гродненской области в наше время существуют целых две деревни под названием Рута, причем расположенных рядом – Горная Рута и Дольная Рута. Не вызывает никакого сомнения, что такое название имеет чисто славянскую основу. В переводе с украинского языка «рута» - это роза. В белорусском же языке слово «рута» могло происходить от названия народа «рутены» и их страны Рутении. В самой России схожее название есть у города Старая Руса. Исходя из приведенного материала, вполне можно утверждать, что замок Миндовга находился именно в западнобелорусских землях, на территории т. н. «Черной Руси».
Дмитрий напiсаў(ла) 12.06.2010 08:28
Вообще-то, название Рута было широко распространено в древности на землях восточных славян, а не в Прибалтике. Так, река Рута (предположительно, современная Ока) упоминается в персидском географическом трактате 982 года «Худуд ал-Алам» (полное название «Книга о пределах мира от востока к западу»). Среди иных упоминаний следует отметить битву на Руте 5 мая 1151 года между войсками киевского князя Изяслава Мстиславовича и князя Юрия Долгорукого. Событие интересно тем, что черниговский князь Владимир Давыдович вместе с половцами сражался на стороне Юрия Долгорукого, а его брат Изяслав Давыдович – на стороне киевского Изяслава. Битва завершилась поражением Юрия, а Владимир Давыдович был убит. Его тело после битвы отыскал брат Изяслав и отвез в Чернигов, чтобы похоронить в Спасском соборе. Сам Изяслав стал черниговским князем (Рыбаков, 1979. С. 106-110). В «Блакiтнай кнiге Беларусi» (Мн.: БелЭн, 1994) есть сведения про реку Рута, левый приток реки Сервечь, что протекает в Новогрудском и Кореличском районах. Ее протяженность составляет 26 км. Исходя из вышеизложенного, рассуждения про местонахождение замка Рута на территории современной Летувы теряют всякие основания. Трудно найти черную кошку в темном доме, особенно если ее там нет.
Чародей напiсаў(ла) 22.06.2010 09:35
В народной медицине известна трава Рута. Растет трава, как правило, на каменистых и щебнистых склонах. Во времена Гиппократа рута применялась как противовоспалительное и мочегонное средство. Во Франции рутой натирались для предохранения от заражения чумой при эпидемиях.
letti напiсаў(ла) 19.04.2014 17:54
Новгор. 4-я лет., 1131. "Мстислав с Низовцами ходил на Литву и плени я". Что здесь разумелись низовцы Поднепровские, ясно из известия южно-русской летописи о том же событии под 1132 г.: "ходи Мьстислав на Литву с сынъми своими, и с Ольговичами и с Всеволодом Городеньским... а Киян тогда много побиша Литва". Ипат., 12.
Алесь напiсаў(ла) 09.08.2014 11:24

Войтоловский Л.Н. Всходил кровавый Марс: по следам войны. — М.: Воениздат, 1998.:

— Покуль людзи жили на гетым свеци як брат с братом и дзержали Бога у серцы и стару праувду, детуль была им удача у всех дзелах... 

Самым верным блюстителем старой полесской правды был князь Изяслав Черный. Это был смелый воин, прозванный Черным за свой суровый мстительный нрав и за темный страх, который внушал он своим врагам. Весь век свой провел он в боях и сечах с литовцами, которых истребил не меньше, чем Самсон филистимлян{71}. На смертном одре он завещал своему роду неукротимую ненависть к Литве. Мало-помалу потомки Изяслава истощились, изнежились и погрязли в пирах и пьянстве. Однажды одному из внуков Изяслава Черного, князю Можайскому, пришлось долго и безуспешно гоняться за старым зубром. Изнуренный погоней, зубр совсем близко подпустил к себе князя, но в ту минуту, когда князь уже собрался метнуть копье, зубр отпрянул в сторону и попал в шалаш, где спасался святой отшельник. Скрестив набожно руки, вышел отшельник навстречу князю и начал просить его, чтобы он пощадил зубра. Князь весело рассмеялся в ответ и нанес зубру смертельный удар копьем. В гневе отшельник проклял князя Можайского, и результатов проклятия пришлось ждать недолго. Почти в то же мгновение примчался к князю гонец с печальной вестью: в отсутствие князя на дом его напали литовцы, которые всюду рыщут в лесу и хотят захватить князя в плен. Понял князь, что нет ему спасения, доколе святой отшельник не снимет проклятия с него. В диком отчаянии упал князь на колени перед отшельником, моля о прощении. А со всех сторон долетал уже топот вражьих коней, и гремели оружием литовцы. Святой отшельник сотворил молитву и, омочив целебный цветок в болотных водах, окропил им убитого зубра. Тело зубра дрогнуло, из ран его хлынула густая красная кровь. Вдруг земля расступилась, раздался глухой подземный удар, и из разверстой могилы показался Изяслав Черный на своем боевом коне. В неистовом страхе попадали литовцы наземь, и король их крикнул безмолвному Изяславу: «Именем нашей вечной вражды! Если ты исчадие болотного сатаны, сгинь, провались в трясину! Но если ты отмечен милостью Божьей, во имя всевышнего — говори!»

И в ответ король услыхал: «Король литовский! Царству твоему приходит конец». И с этими словами все исчезло. Дрожащими руками осенил себя крестным знаменем князь Можайский и побрел с поникшей головой в свой разоренный замок...

Ваяр напiсаў(ла) 21.08.2014 09:25

Сигизмунд Герберштейн

Записки о Московии

Внутри (этого круга) только две нерусские области — Литва (Lithwania, Lythen) и Жемайтия; расположенные среди русских, они говорят, однако, на своем языке и принадлежат латинской церкви; впрочем, живут в них большей частью русские.

Руссией владеют ныне три государя; большая ее часть принадлежит [великому] князю московскому, вторым является великий князь литовский (-, in Littn), третьим — король польский, сейчас владеющий как Польшей, так и Литвой.

Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:14

ЛЬВОВСКИЕ ЗАМЕТКИ

I.

Обнаружены на пергаменном листе, который служил обложкой для одной из богословских книг львовского монастыря кармелиток. Записаны во времена Казимира Ягеллончика.




В лето Господне 1351, во вторник после октавы ** доселе неверными литовцами был разорён старый Львов и были перебиты многие христиане.

В лето Господне 1385 был коронован Владислав Ягайло и [в лето] 1434 он умер и [в лето] 1434 его сын Владислав унаследовал Венгрию и [в лето] 1444 погиб в битве.

Нынешний [король] Казимир был коронован в 1447 лето Господне.

Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:22

СОХАЧЕВСКИЕ ЗАМЕТКИ

Также в лето Господне {1}294, в канун [дня] святого Иоанна в доме братьев в Червинске умер сын Земовита князь всей Мазовии Конрад, который построил монастырь в Блонье (Blonye).

Также прежде в лето Господне 1321, в день Воздвижнья Святого Креста, во времена короля Владислава с позволения князя Земовита замок Добжина [был ограблен] литовцами; тогда были убиты два добжинских шляхтича.

Также в лето Господне 1338 литовцы опустошили мазовецкую землю возле Пултуска и Чеханова; и в день святой Ядвиги погнали в свою землю множество людей и возле упомянутого замка в мазовецкой реке из их две тысячи утонуло и тп.

Также в лето Господне 1350, в день Пятидесятницы некий литовский князь со своим войском опустошил Ленчицкую землю и было там убито множество людей. Преследуя его с сильным войском, Казимир, когда тот пребывал в Сухово (Sucowo) в Мазовии, возле замка Сохачев, в четверг после Пятидесятницы обратил его в бегство, остановившихся для отдыха снова нашёл, схватил и перебил их своим мечом; однако многие [из литовцев] утонули в той реке Бзура (Bzura). И поскольку они были воры, потому и во зле погибли.

Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:26

НЕКОТОРЫЕ ПРИПОМИНАНИЯ

QUAEDAM MEMORABILIA

В 1258 лето Господне чешский король Пржемысл пришёл в Пруссию и опустошил её, а также основал [замок] Королевскую Гору в Кёнигсберге (in Kinspargk) и город, а также вместе с оломоуцким епископом Бруно он основал церковь в Вармии...

Чешский король Вацлав во Вроцлаве встретился с польским королём Владиславом, или иначе: Ягайло в 1384 лето Господне
Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:30
Также на Пятидесятницу, в лето 1304 Ленчица была опустошена литовцами и [тамошняя] церковь сильно пострадала от огня.

Стих:

В лето одна тысяча триста, а также [прибавь] дважды по десять,
Литовцы тащили связанных путами детей (natos) господина (tyranni) Саксонии.

Также в лето Господне 1323 литовцы опустошили добжинскую землю и на обращение святого Павла сожгли город Добжин.

Также [в лето] 1307, в день святого Галла литовцы опустошили калишскую землю.

Также в лето Господне 1343, за три дня до дня блаженного Григория, 60 тысяч литовцев опустошили франкфуртскую землю.

Паляшук напiсаў(ла) 24.08.2014 10:39

Жалованная грамота князя рыцарям Добжиньского ордена.

8.III.1237

Поскольку по слову апостола нам подобает готовиться к судному дню, творя дела высочайшего милосердия, чтобы за преходящее воздалось бы потомкам тем, что останется на родной земле, да будет известно ныне живущим и грядущим [поколениям], что я, [Конрад], милостью Божией князь Мазовии и Куявии, со всеобщего согласия и по единой воле сыновей моих, а именно: Б[олеслава], князя Мазовии [Казимира], князя Куявии равно как и других двух, младших, С[емовита] и З[емомысла], во спасение душ наших, жалуем и даруем магистру Б[руно] и братьям его, из Ордена рыцарей Христовых, некогда дома Добжиньского, замок Дрогичин и всю территорию, которая простирается от этого замка до междуречья Буга и Нура вплоть до границ с Рутенией, не нарушая права церкви мазовецкой и нобилей, кто бы и чем бы ни владел до сих пор по течению упомянутых рек, со всеми работами и должностями, бобрами, реками, озерами, пастбищами, местами сбора пошлин в самом Дрогичине с кораблей или с телег, и со всем правом, которое вышеупомянутый замок до сей поры, как известно, имел, будет вечно владеть по наследственному праву, чтобы они, воинствуя в Ордене своем, посвященном Христу, защищали от напора язычников народ христианский. И тот Б[руно], а именно магистр упомянутого Ордена, и братья его нам и сыновьям нашим, а особенно князю Мазовецкому, обещали преданно соблюдать право патроната и упомянутую землю, а именно Мазовию, вместе с нами защищать со своими подданными от любых захватчиков, за исключением еретиков и пруссов или любых врагов веры христианской, с которыми обязаны бороться лично. А мы со своей стороны обещали вышеупомянутую землю, а именно Дрогичин, верно защищать от врагов. Кроме того, упомянутые братья обещали не сажать никаких иных правителей в ущерб нам на земле Дрогичинской, а также не отдавать в держание и не продавать ее, ничего не менять и не жаловать и никоим образом не отчуждать без нашего на то совета и согласия. Кроме того, обещали они наших людей, будь то свободные или рабы, ни самим, ни через посредников не переманивать, а если они перейдут к ним по собственному желанию, то ни в коем случае их не удерживать. А мы обещаем вышеупомянутым братьям, что их горожане и все жители означенной земли, а также идущие к ним по землям нашим и наших сыновей, освобождаются от любых пошлин и прочего [предусмотренного] законом, и только по причине какого-то серьезного затруднения магистр или его заместитель может отказаться и не явиться, если того потребует общая земля наша или их совет. И если кто бы то ни было, князь или господин, осмелится нарушить это дарение наше словом или делом, да навлечет он на себя гнев Божий и Пресвятой Девы Марии, равно как всех угодников Божиих, и да постигнет его участь Дафана и Авирона. Составлено в год благодати 1237, 8 иды марта. Рукой правителя д[ано] в Гомбине.

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пакідаць каментары.