Я. Станкевіч - Крыўя-Беларусь у мінуласьці
- Беларуская раса
- Плямёны беларускія
- Політычны развой
- Прыход Норманаў
- Ад прыходу Норманаў да палавіны XIII в.
- Задзіночанае гаспадарства крывіцкае (Ад палавіны ХШ да канца XVTII в.)
- Назоў задзіночанага гаспадарства крывіцкага
- Довады крывіцкае гаспадарсьцьвенасьці Вялікага Княства Літоўскага
- Дальшы развой падзеяў у Вялікім Княстве Літоўскім
- Крыўя ў гаспадарсьцьве расейскім
- Вера
- Мова й культура ад пачатку да канца стагодзьдзя ХIII
- Ад пачагку XIV стагодзьдзя да канца XVII
- Ад канца XVII стаг. да 1839 г.
- Ад 1839 г. да пачатку XX стагодзьдзя
- Ад 1905 да 1920 году
Беларуская раса
Беларуская мова ёсьць аднэй з моваў славянскіх; із старых элемэнтаў іншых ёсьць у ёй толькі малая жменька слоў паходжаньня балтыцкага. 3 другога боку, па ўсёй займанай Беларусамі тэрыторыі расьцярушана мноства географічных і ня мала асобавых (прозьвішчы) назоваў балтыцкага паходжаньня. Да-лей, ад найдаўнейшых часоў ажно дагэтуль па ўсёй тэрыторыі расьсяленьня беларускага народу ў народным мастацтве беларускім (на тканінах, у кераміццы, у прыборах будынкаў, у некаторых вырабах рамясла) пануе орнамэнт геомэтрычны [1]. 3 народаў, гукаючых славянскімі мовамі, ніякі іншы народ у сваім народным мастацтве орнамэнту геомэтрычнага ня знае. Затое, як у Беларусаў, гэомэтрычны орнамэнт пануе ў народным мастацтве народаў балтыцкіх (Ліцьвіноў, Латышоў). Ведама, у народным мастацтве адбіваецца псыхіка народу. Дзеля таго, як географічныя назовы балтыцкія, так і геомэтрызм у народным мастацтве беларускім зьяўляюцца важнымі довадамі таго, што Беларусы паўсталі ізь зьліцьця часьці Славян із часьцяй Балтаў. 3 гэтым-бы было ў згодзе географічнае палажэньне беларускага народу. Менаванае зьліцьцё настала яшчэ ў пару прэгісторычную. Пазьней, на ваччу гісторыі, гэты працэс да некаторай меры паўтарыўся, калі ўліліся ў беларускі народ яшчэ два плямёны балтыцкія - Голядзь на ўсходзе і Яцьвягі на заходзе.
У згодзе з антрополёгічным паходжаньням Беларусаў ёсьць псыхічны тып беларускі. Беларус кемны, быстры, борзда орыентуецца, вельмі здольны да вышшых перажываньняў душэўных, ён лёгка працінаецца абстрактнымі ідэямі, лёгка захапляецца поэзіяй і мастацтвам, ён наагул даволі пачуцьцёвы і не матэрыялісты, - гэта ўсё рысы славянскія. A - з другога боку - натура Беларуса глыбокая, трывалкая, узьдзержлівая, ён станаўкі, упорысты і вельмі адпорны на ўсякі націск, даволі скрытны, ня лёгка праяўляецца (трэба зь Беларусам доўга пажыць, каб яго пазнаць), - гэта рысы тыпу балтыцкага. Да рысаў балтыцкіх трэба аднесьці і тое, што Беларус ня ўспыхвае й ня выбухае, на'т ня борзда загараецца, але ўгарэўшыся, гарыць доўга, гарыць ўнутры на'т тады, калі знадворку здаецца згаслым. На вайне Беларус супакойна-адважны. 3 гледзішча Паляка Беларус супакойны й маўклівы, а з гледзішча Ліцьвіна ён рухлівы й гаваркі.
Дзеля таго што спачатныя Славяне і спачатныя Балты былі чыстыя Арыйцы, дык і Беларусы належаць да чыстых Арыйцаў.
Менаваным сваім паходжаньням антрополёгічным Беларусы вельмі розьняцца як ад іншых народаў, гукаючых славянскімі мовамі (Палякоў, Украінцаў і іншых), так і ад народаў балтыцкіх. А найбалей Беларусы расава розьняцца ад Расейцаў, бо апошнія аславянізаваныя Фіны і часткава аславянізаваныя Турка-Татары, значыцца зусім не Арыйцы.
- [1] Прыр.: Очерки по исгории изобразительного искусства Белоруссии, 1940 г.
Цярэшка / 24.06.2008 17:34
Я ня разумею, чаму мова Станкевіча дасюль ня цікавіць нашых моваведаў?
Вы можаце пакінуць свой каментарый, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.