В. Ластоўскі - Што трэба ведаць кажнаму беларусу
- Пра сябе і свой народ
- Пра беларускую зямлю
- Пра сваю мову
- Пра гісторыю Беларусі
- Пра веру Беларуса
- Пра Бацькаўшчыну
- Пра нацыянальныя адзнакі беларуса
- Пра патрыятычныя павіннасьці
- Пра беларускую сям'ю
- Беларус на чужыне
- Нашая гордасць
- Прысяга беларуса
Пра сябе і свой народ
Кажны сучасны культурны чалавек перш-наперш павінен ведаць, хто ён такі, якая ягоная мова, народ і край, дзе ён жыве, якая ягоная гісторыя. Ён ад малых дзён павінен умець ужо адказаць на самыя простыя асноўныя пытанні, як прыкладам:
- Хто мы?
- Мы беларусы.
- Хто гэта беларусы?
- Беларусы - гэта народ арыйскае расы, славянскага племя.
- Што гэта народ або нацыя?
- Народ або нацыя - гэта згуртаваньне людзкіх пакаленьняў, у іхным бязупынным патоку, ніколі няспыняльным і невычарпальным, якія маюць адно расавае паходжаньне, г. зн. у чыіх жылах цячэ адна кроў, хто засяляе адну тэрыторыю, мае свой арыгінальны фізычны і духовы тып, свае звычаі, культуру, гісторыю і народны характар, якім розьняцца ад іншых людзей, гавораць аднэю моваю, ды праяўляюць сваю нацыянальную сьведамасьць і волю.
- Ці беларусы зьяўляюцца народам?
- Так, беларусы зьяўляюцца народам, бо маюць сваю асобную мову, беларускую, засяляюць суцэльнай масай адну тэрыторыю, маюць сваю даўную гісторыю, культуру, звычаі, становяць асобны фізычны і духовы тып і праяўлялі ды праяўляюць сваю нацыянальную сьведамасьць і волю, імкнучыся да лепшага самастойнага жыцьця.
- Ці шмат ёсьць народаў?
- На сьвеце ёсьць шмат розных народаў, і кажны дбае пра сваё дабро, пашыраючы нават часта свае уплывы на суседнія народы, каб карыстаць з іхных багацьцяў і працы, вывышаючы сябе, а паніжаючы іншых. Так, прыкладам, нашыя суседзі - расейцы і палякі - заўсёды стараліся пашыраць свае уплывы сярод беларусаў. Яны выкарыстоўвалі нашых людзей, нашыя багацьці, ды, пануючы у нашым краі, сьпіхалі беларусаў на апошняе месца, стараліся русыфікаваць або палёнізаваць беларусаў. Яны стараліся угаварыць нясьведамых нашых братоў, каб выракаліся свайго роднага: мовы, песьні і граматы, а заміж нашага роднага падсоўвалі сваё чужацкае. Гэткіх авечак у воўчай скуры трэба высьцерагацца.
- Хто можа належыць да таго ці іншага народу або нацыі наагул і да беларускага народу у паасобку?
- Прыналежнасьці да таго ці іншага народу або нацыі нельга выбіраць паводле свайго успадабаньня. Прыналежным да таго ці іншага народу стаецца кажны чалавек ужо ад свае прыроды, ад свае крыві, целам і душой сваёй. Гэта значыць, у каго плыве беларуская кроў, хто гаворыць пабеларуску, - той гэтым самым прыналежыць да беларускага народу.
Сьведамым грамадзянінам народу свайго становіцца беларус толькі тады, калі ён усьведаміцца, - гэта значыць, пазнае добра, хто ён сам ды пачуе духовую і кроўную сувязь з усім сваім народам.
Народная сьведамасьць збліжае і злучае людзей у вадну моцную сям'ю. Даражэйшы і мілейшы нашаму сэрцу будзе кажны беларус, хоць-бы ён найдалей ад нас жыў, бо ён прыналежыць да нашага народу беларускага, бо гэта наш брат з народнасьці. Усе іншыя народы, хоць-бы яны і жылі на Беларусі, аднак яны нам чужыя, бо яны спагадаюць і любяць кажны свой народ і сваю Бацькаўшчыну, а ня нашую.
- Колькі ёсьць усіх беларусаў?
- Беларусаў агулам на усім сьвеце жыве больш за 15 міліёнаў. Сваім лікам беларускі народ займае сярод іншых народаў паважнае месца. Найвялікшым народам зьяўляюцца:
немцы, якіх ёсьць больш за 100 міліёнаў.
расейцаў " " " 65 "
ангельцаў " " " 47 "
французаў " " " 42 "
італьлянцаў " " " 42 "
украінцаў " " " 40 "
гішпанцаў " " " 25 "
румынаў " " " 19 "
беларусаў " " " 15 "
вугорцаў " " " 10 "
галяндцаў " " " 8 "
партугальцаў " " " 7 "
чэхаў " " " 6 "
баўгараў " " " 6 "
грэкаў " " " 6 "
швэдаў " " " 6 "
фінаў " " " 4 "
данцаў " " " 4 "
нарвэжцаў " " " 3 "
ірляндцаў " " " 3 "
славакаў " " " 3 "
ліцьвіноў " " " 3 "
латышоў " " " 2 "
эстонцаў " " " 1 "
- Чаму кажны з нас павінен называцца беларусам?
- Бо усе мы нарадзіліся беларусамі, у жылах нашых плыве беларуская кроў, гаворым пабеларуску і чуемся беларусамі.
- А як называецца той, хто выракаецца свайго народу?
- Той, хто выракаецца свайго народу - рэнэгат, зраднік, прадажнік - душапрадаўца. Зрада-ж - гэта найгоршая ганьба. Таму шчыры беларус заўсёды будзе трымацца свайго беларускага народу, свайго краю. Шчыры беларус, праўдзівы сын свайго народу, заўсёды будзе тэй думкі: няхай лепей загіну, чымся адракуся ад свайго народу беларускага. Бо з Беларусяй і з беларускім народам зьвязана нашае жыцьцё, бо Беларусь - гэта нашае найвышэйшае дабро, нашая радасьць і слава.
- Якія абавязкі беларуса да свайго народу і краю?
- Беларус павінен любіць свой край, сваю мову і не выракацца іх. Павінен дбаць, каб у беларускім краі разьвіваўся дабрабыт, беларуская культура, і каб народ увесь быў шчасьлівым. Для дабра свайго народу і краю беларус павінен быць гатовым на найвялікшыя ахвяры, нават аддаць жыцьцё.
Табой заўседы ганарусь, мая Радзіма Беларусь!!!
А яшчэ беларусы могуць быць баптыстамі ці якімі іншымі пратэстантамі прынамсі
И? А если не ганаруся, а просто живу тут, расстрел? Вот выхожу из дома, и вижу что дети в садиках матом друг друга облаживают, подростки морды бьют, тетки наровят друг другу в волосы вцепится, те кто постарше вообще.. расейцы безголовые. как то не хочу я этим ганарыцца. в самом деле
Тэкст напісаны ў пачатку 20-га стагоддзя вялікім рамантыкам і адным з пачынальнікаў беларускага нацыяналізму, прашу быць меньш крытычнымі ў ацэнках і не пераносіць на сённяшні дзень.
Я за глобализацию!
Ластоўскі меў рацыю. дарэчы, й цяпер сітуацыя мала зьмянілася, хіба пагоршала. Іншы раз мне здаецца, што маскалі пачынаюць перамагаць... Але ж вось - патрапіў на вашу старонку і адчуў палёгку. Адлягло. Жыве Беларусь! Жыве вечна!!!
ааі, у тваіх жа руках і руках іншых беларусаў магчымасць зрабіць Радзіму лепей. Чым проста сядзець і глядзець, трэба варушыцца.
Белая Русь -- часть Киевской Руси. Также как Великая Русь и Малая Русь. Мы -- великорусы, белорусы, малорусы -- один народ. И мы будем жить в одном государстве! Из России.
Расеяц - [памаўчыце калі ласка]. Глядзі[це] каб [вашу] Рашу на запцацкі не разабралі - а не зрабілі гэта толькі з геапалітычных прычын - мацнеючага Кітая, які Раша і мусіць стрымліваць. У Рашы 150 народаў пражывае, калі разваліцца - застанецца адна Масква, ў якой і так жыць немагчыма. [Без хамства калі ласка, - Admin]
Беларускасць у сэрцах беларусаў трэба насаджаць метадамi папулярызацыi i прапаганды, i не як iнакш. Усякi хто для гэтай мэты выкарыстоўвае погляды на гiсторыю i спрабуе пасеяць нянавесьць да iншых сучасных народаў(у тым лiку i Расii), той i ёсть сапраўдны злачынец..
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.