А. Котлярчук - Час вікінгаў у Беларусі: канец IX - пачатак XIII ст.

  1. Скандынаўская калянізацыя Вялікага Ўсходняга шляху
  2. Скандынаўскія цэнтры на абшарах Беларуси: Полацак, Маскавічы, Пруднікі, Гнёздава/Сьвінецак
  3. Вараскія знаходкі на абшарах Беларусі
  4. Полацак і Полацкае княства ў скандынаўскіх сагах
  5. Вікінгі ў беларускім фальклёры
  6. Скандынаўская тапаніміка беларускай зямлі
  7. Скандынаўскі ўплыў на старажытнабеларускую культуру

Скандынаўская калянізацыя Вялікага Ўсходняга шляху

Гістарычна Швэцыя была павернутая сваім тварам на Усход.
Гаральд Ернэ (Harald Hjarne, 1848-1922)
клясык швэдскай гістарычнай навукі.

Вікінгі ўва Ўсходняй Эўропе зьяўляюцца ў сярэдзіне VIII ст. і працягваюць сваю дзейнасьць да пачатку XIII ст. На жаль, пры мностве гіпотэзаў дагэтуль бракуе праўдападобных крыніцаў. Але калі савецкая "антынарманская" школа бьша пабудаваная цалкам на мітах пра "русы люд", "раксаланаў", "рэчку Русь", дык швэдзкія й заходнія гісторыкі заўсёды ішлі ад фактаў, якіх, тым ня менш, не хапае, каб скласьці ясны абраз тагачасных падзеяў. Як і абсалютная бальшыня сучасных гісторыкаў, аўтар падтрымлівае "нарманскую", дакладней, "вараскую" канцэпцыю гісторыі старажытнай Русі*.

*Тэрмін "нарманізм" не пасуе да рэаліяў Усходняй Эўропы, бо "norrman" (паўночны чалавек) - пазначэньне вікінгаў на Захадзе Эўропы. У нашых крыніцах яны вядомыя як "варагі", "русь", альбо "сьвеі".

Як вядома, мэтаю данскіх і нарвэскіх вікінгаў быў Захад. Акурат у Заходняй Эўропе былі заснаваныя скандынаўскія дзяржавы ў Ангельшчыне (Ёрвік), Нармандыі, Сыцыліі. У сваю чаргу, швэдзкія вікінгі прасоўваліся на Усход у землі тагачасных фінскіх і славянскіх плямёнаў [Arbman 1961:89]. Асноўным цэнтрам гэтага прасоўваньня на усход была старашвэдзкая Бірка на высьпе возера Мэларэн (Malaren). Потым да яе далучыўся горад Вісьбю (Visby) на высьпе Готлянд (Gotland) [Sawyer 1985:167]. Першай швэдзкай калёніяй бьша Старая Ладага/Aldejgjuborg, заснаваная ў сяр. VIII ст. на паўночным захадзе сучаснай Расеі. Акурат тут швэдзкія вікінгі-купцы атрымалі ад навакольнага фінскага насельніцтва назоў "Русь" ("Routsi"). Этнонім гэты паходзіць альбо ад назвы паморскай швэдзкай правінцыі Русьлаген (Roslagen), альбо ад назвы маракоў-веславаньнікаў "русь-чалавек" (rops-maen). Пабудаваны этнонім строга паводле законаў фінскіх дыялектаў. Параўнайце наступныя назвы фінскіх плямёнаў: "Чудзь", "Весь", "Водзь", "Сумь", "Лібь". Дагэтуль тэрмін "Русь" ("Routsi") выкарыстоўваецца для пазначэньня Швэцыі ў фінскай ды эстонскай мовах.

У заходняй гістарычнай навуцы паходжаньне паняцьця "Русь" лічыцца канчаткова вырашаным, а ўсе спэкуляцыі на гэты конт ("русы", "раксаланы" й г.д.) антынавуковымі [Stender-Petersen 1953:242-245]. Яўхім Карскі яшчэ ў 1930 годзе заўважьгў, што назва швэдзкіх вікінгаў "роусь" была запазычана ў фінскіх этнасаў наўгародзкімі славенамі й полацкімі крывічамі. У першыя стагодзьдзі існаваньня старажытнага Полацкага й Ноўгарадзка-Кіеўскага княстваў назоў "Русь" ніколі ня зьмешваўся з назовам "Славяне". Напрыклад, выразна адрозьнівае "Русь" ад "Славянаў" збор законаў "Руская праўда" [Karskii 1930:90]. Усе імёны першых князёў і грыдзяў (чаляднікаў) у даўнейшых памятках выключна скандынаўскія.

У IX ст., паступова прасоўваючыся з Ладагі й Ноўгараду на ўсход, швэдзкія вікінгі праклалі міжнародны гандлёвы шлях ад Балтыцкага да Чорнага мора й далей на ўсход. Сымбалем далечыні падарожжаў швэдзкіх ваяроў-купцоў лічыцца фігурка Буды зь Індыі, знойдзеная на высьпе Гельгё (Helgo) возера Мэларэн ля Стакгольму, якая сёньня захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музэі Швэцыі (Statens Historiska Museum).

На рачных прасторах паміж Балтыкай і Чорным морам швэдзкія ві-кінгі засноўваюць гандлёвую карпарацыю, якая атрымала назву "варагі" (varjager, varingar). Слова гэтае мае скандынаўскі карэнь "var" -клятва. Згодна з "Рускай праўдай" варагі валодалі выключна прывілеяваным становішчам у старажытнарускім грамадзтве [Stender-Petersen 1953:250]. Старажытнарускія летапісы злучалі паняцьце "Русь" і "Варагі" ў адно, маючы на ўвазе, безумоўна, скандынаваў: "идоша за мо рекь Варагом к Русі, сіце боса звахуть Варази суть яко се друзии зъвутся Свеі, друзии же Оурмане, Ангелане, друзии Гете" [PSRL 1997-1:19].

Першая зьвестка пра скандьшаўскае гаспадарства на абшарах плямёнаў фінаў і ўсходніх славянаў датуецца 839 годам. Праз Хазарскі каганат і Бізантыю да імпэратара Сьвятой Рымскай імпзрыі Людвіка прыбыло пасольства ад народу "Русь" (Rhos). Якраз так назваў дэлегацыю ў сваім лісьце імпэратар Бізантыі Тэафіль. Але нямецкае баярства са зьдзіўленьнем адзначыла, што насамрэч гэтыя Русы па сваёй мове належаць да швэдаў (Suetos) [Stender-Petersen 1953:247]. Швэдзкай дзяржавай лічылі старажытную Русь таксама арабскія аўтары [Karras 1989:46].

У X ст., перамогшы Хазарскі каганат (акурат у часе вайны паўстала неабходнасьць пабудовы "гарадоў"-умацаваньняў уздоўж Дняпра), швэдзкія вікінгі апанавалі ўсе рачныя шляхі ад Балтыкі да Чорнага мора. Балтыцкае мора па-швэдзку мае назоў Усходняе мора (Ostersjon). Славяне й фіны гэтае мора "ўсходнім" называць ня маглі, бо для іх яно было заходнім. Таму назвалі яго "Вараскім" на імя купцоў, якія прыходзілі са Скандынавіі [Labuda 1960:64]. Пра гэта пісаў пры канцы XVII ст. гісторык Хвядос Сафановіч: "словяни осели ажь до Двины и там все берега и того край осели на остаток ажь до Ледова и Балтгского мора, которое Варяжским Русь называет" [Safanovic 1952:96]. У сваю чаргу, Чорнае мора называлі "морам Русое" усходнія географы, напрыклад,Аль-Масудзі(сярэдзіна Хст.)[П 1989:189],тое самае мы сустракаем у "Аповесьці мінулых гадоў". "Рускім" Чорнае мора называе таксама заходнеэўрапейская "Славянская хроніка" Гельмольда (др. пал. XIICT.)[LI 1989:189].

Зь цягам часу скандынаўская дзяржава "Русь", палітычная ўлада ў якой належала швэдзкім вікінгам, апанавала ўсе рачныя шляхі ад Балтыкі да Чорнага мора. Сыстэма Вялікага Ўсходняга шляху (Storosterled), якую кантралявалі скандьшавы, была досыпь складанай. Існавала колькі маршрутаў яго праходжаньня. Сярод іх не згаданы канкурэнтнай Полацку кіеўскай хронікай "Аповесьць мінулых гадоў" шлях з Балтыкі наўпрост праз Полацак і Віцебск па Дзьвіне ў Дняпро, які быў карацейшы за Неўска-Ладаскі маршрут. Менавіта полацкі варыянт вялікага ўсходняга шляху ўзгадвае адзіная швэдзкая сага "Гутасага" (Gutasagan). Згодна гэтай гісторыі Готлянду, пісанай у пачатку ХШ ст. готляндзкай гаворкай: "ля 1030 году Ігар Дальняход зь сябрамі праплыў парацэДзьвіна (Dyna) праз Русь (Ryzaland) у Грэцыю...".

У швэдзкіх крыніцах краіна Русь атрымала ўласны назоў "Гардарыка" (Gardarike) - краіна ўмацаваных гарадкоў, бо ў мэтрапольнай Швэцыі VIII-X стст. не было жаднай патрэбы будаваць умацаваньні.

Цэнтрамі "Гардарыкі", альбо "Вялікай Швэцыі", сталі Aldejgjuborg /Старая Ладага, Holmgard/Ноўгарад, Palteskia/Полацак, Syrnes/Гнёздава, Konugard/Кіеў (Княскі горад). Мэтаю падарожжа варагаў-купцоў быў Miklagard/Kaнcтaнтынопaль - найбуйнейшы гандлёвы цэнтар тагачаснага сьвету. Падарожжа ад швэдзкай Біркі праз Балтыку на Русь пры добрым надвор'і займалаўсяго пяць дзён [L1 1989:145]. Багата швэдзкіх вікінгаў служыла ў каралеўскай гвардыі Бізантыйскай імпэрыі, дзе яны былі вядомы як "варангі" (varangus) [Stender-Petersen 1953]. Шмат зь іх складалі гвардыю вугорскага караля Х-ХІ стст., дзе яны былі вядомы як "оруш" (orosz) [LI 1989:115]. Нарвэскі кароль Гаральд (Harald, 1047-1066) у маладосьці служыў зьбіральнікам палюдзьдзя ("бірчым") у кіеўскага князя Яраслава/Jaritsleif Мудрага, жонкаю якога была швэдка Інгегерд/Ірына. Закахаўшыся ў дачку Яраслава скандынаўку Елізавету/Ellisiv, Гаральд прысьвяціў ей верш на старашвэдзкай мове. Твор гэты захаваўся.

Галоўнаю мэтай усходняга гандлю швэдзкіх вікінгаў былі рабы, якіх абменьвалі на срэбра. Невыпадкова куфіцкія дырхемы знойдзены на ўсходнім узьбярэжжы Швэцыі ды на заходнім, нашым, баку Балтыкі -у Беларусі, Латвіі й на поўначы сучаснай Расеі. Гандлёвае падарожжа ў Бізантыю ("Усход", "Грэцыю"), мяркуючы па надпісах рунічных камянёў Уплянду, было звычайнаю справай швэдзкіх вікінгаў. Акурат яны пакінулі падчас свайго побыту рунічныя надпісы на старашвэдзкай мове ў Ноўгарадзе, Полацку, Кіеве, Канстантынопалі (Сафійскі сабор). На абшарах старажытнай Русі знойдзена вялізарная колькасыдь скандынаўскіх памятак, большую за якую археолягі знайшлі толькі ў самой Швэцыі ды на фінскім узьбярэжжы. Заўважым, што на абшарах старажытнай Русі дагэтуль ня знойдзена жаднай памяткі альбо комплексу памятак данскага ці нарвэскага паходжаньня. Усе знаходкі атрыбутуюцца дасьледнікамі як акурат швэдзкія [Sverdlov, Shaskolskii 1986:113].

Гандлёвы шлях на ўсход меў выключнае значэньне для старажытнай Швэцыі. На Ўсход везьлі футра, мячы, медзь, сьвінец, коней. На абшарах усходніх славянаў і старажьггаых фінаў як падатак зьбіраліся каштоўныя шкуры, воск (тагачасны сьвет меў моцную патрэбу ў сьвечках), мёд. Важнае значэньне набыў гандаль рабамі, які красаваў у тагачаснай Швэцыі. Рабы былі хадавым таварам на рынках Усходу. Асноўным пастаўніком была Ўсходняя Балтыка. Напрыклад, эстонцам (эстам) паходжаньнем быў захоплены калісьці вікінгамі ў рабства нарвэскі кароль Улаф Трыгвасон (Olof Tryggvason) [Karras 1989: 47].

Скандынаўскія знаходкі на абшарах Беларусі. Складальнік Ф.Гурэвіч.

Скандынаўскія русы кантралявалі з DC ст. Чорнае мора, а таксама грабил шэраг паходаў на караблёх на Касыгі. Апонші швэдзкі паход на Усход датуецца другой паловай XI ст., калі караблі вікінгаў на чале зь Ігарам Дальняходам (Ingvar Vittfame), верагодна, трапілі ў Грузію, але ня здолелі вярнуцца дадому. Успаміны пра гэтую выправу адбітыя на 26 рунічных камянёх Уплянду, афармленьне якіх у свой час патрабавала вялікіх сродкаў [Kan 1996:48]. Вядома, што менавіта Ігар Дальняход на чале ўласнай дружыны ля 1030г.зрабіў рэйд па Дзьвіне [Abrahamson 2002].

Што да полацкіх крывічоў, наўгародзкіх славенаў альбо кіеўскіх палянаў дык скандынаўскія калёніі здаваліся выспачкамі ў іх моры. Швэдзкія вікінгі забясьпечвалі збыт прадукцыі тутэйшых гаспадарак ды вызначалі памер, характар ("палюдзьдзе") і месца ("пагост") збору падаткаў. Бедныя славянскія плямёны (пра гэта сьведчаць пахаваньні) ня мела аніякага сэнсу рабаваць.

Паступова, на працягу стагодзьдзяў, скандынаўская палітычная эліта асымілявалася ў славянскім асяродзьдзі. Тутэйшыя абшары, населеныя ўсходнімі славянамі, атрымалі назву Русь і вызналі праваслаўе. Вынікам стаўся своеасаблівы скандынаўска-славянскі сымбіёз. Этнолягі даўно заўважылі, што ў адрозьненьне ад звычайных палітонімаў (этнонімаў), палітонім "рускі" адказвае на пытаньне "чый", але не на пытаньне "хто" (паляк, немец і т.д.). Таму ўсходнеславянскія этнасы лічыліся ў сярэдня-веччы "рускімі". Акурат таму вызнаюць праваслаўе і лічаць сябе "рускімі" фінамоўныя карэлы й карпацкія русіны, на мову якіх паўплывалі заходнеславянскія гаворкі. Бо ад Карэліі да Карпатаў у паўночным і паўднёвым кірунку сягалі межы старажытнай Русі. Сёньня скандынаўскі карэнь "Русь" захавалі дзьве краіны Ўсходняй Эўропы: Беларусь і Расея.

Крыніца: Андрэй Котлярчук - Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Менск, - Энцыклапедыкс.- 2002

Дата публікацыі: 11.05.2008



Каментарыі чытачоў

Няма каментарыеў. Ваш каментарый будзе першы.


Вы можаце пакінуць свой каментарый, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.

Увядзіце код