Час вікінгаў у Беларусі: канец IX - пачатак XIII ст.

Вікінгі ў беларускім фальклёры

Няма выдумкі бяз праўды.
Народная прыказка

Пад мурамі фантастычных
легендаў народу заўсёды
хаваюцца кавалкі праўды.
Чэслаў Мілаш

Уяўленьні беларускага народу пра ўласную гісторыю, старажытных суседзяў ёсьць складаным, неадназначным сацыякультурным фэномэнам, вывучэньне якога яшчэ наперадзе. Але няма сумневу, што побач з народнай міталягізацыяй гісторыі існуе міжпакаленная повязь ведаў у яе вуснай фальклёрнай форме [Mylnikov 1996:7-16,322].

Ігнаруючы гісторыю факту (што, дзе й калі адбывалася), народная памяць захоўвае тым ня менш цікавыя "ўяўленьні" пра розныя падзеі мінуўшчыны. Напрыклад, даволі вялікая колькасьць беларускіх легендаў пра вікінгаў Рагнвальда, Тура, князёўну Рагнеду сьведчыць пра інтэнсіўнасьць кантактаў нашых народаў з паўночнымі гасьцьмі. Да таго ж, пабудова легендарных сюжэтаў пра вікінгаў мае шмат супольнага са скандынаўскай міталёгіяй. Пагатоў вобраз полацкага князя Ўсяслава Чарадзея з дынастыі Рагнвальда мае шмат супольнага са старашвэдзкай мітаэпічнай традыцыяй. У хроніках гаворыцца пра тое, што матка Ўсяслава нарадзіла яго ў выніку нейкага чараўніцтва і "бысть яму язвено на главе его" (НВ 1:153). Добра ведамая галоўная рыса вобразу Ўсяслава Чарадзея - ягоная здольнасьць абяртацца ў ваўкалака: "... Ад іх скочыў зьверам дзікім. Апоўначы зь Белгарада ахутаўся сіняй імглой... скочыў ваўком да Нямігі з Дудутак" ("Слова аб паходзе Ігаравым", пераклад Янкі Купалы). Вобраз Усяслававаўкалака быў нагэтулькі пашыраны, што захаваўся ў былінах як княжа-ваўкалак - "Волх Всеславович".

Заўважу, што ў беларускім фальклёры вобраз ваўкалака хутчэй адмоўны, часам жаласны, і ніколі гераічны. Між тым у скандынаўскай міфалёгіі здольнасьць вікінга перакінуцца ў ваўка лічылася галоўнай здольнасьцю вікінга-ваяра, якога пры яе наяўнасьці звалі бярсэркам. Ha Pyci гэты талент меў яшчэ адзін скандынаў, адзін зь бярсэркаў конунга Эйрыка / Eirikr - Грым Эгір. Згодна з "Сагай аб Грольву-Пешаходу" акурат Грым Эгір захапіў Старую Ладагу, цэнтар вараскай актыўнасьці на поўначы Русі, бо "ён быў здольны набываць аблічча ваўка й розных іншых зьвяроў так хутка, што гэта ніхто не заўважаў" [Pankratova 1997:7-12].

Добра вядомы сюжэт у беларускім фальклёры - легенда пра "волатаў" - мітычных асілкаў, якія жылі на зямлі Беларусі ў векапомныя часы. Шмат курганоў наш люд заве "валатоўкамі". Лічыцца, што ў іх пахаваныя "вялікія, доўгія людзі". Цікава, што тэма волатаў ёсьць надзвычай папулярнай таксама ў скандынаўскай міталёгіі. Абшарамі, заселенымі во-латамі, скандынавы лічылі найхутчэй нашу частку Эўропы "Вялікую" альбо "Халодную" Швэцыю. Волаты займалі важнае месца ў эпасе вікінгаў і як захавальнікі глыбіннай мудрасьці[МасЫп5кіі 1997:158].

Між іншым у "Сазе Тыдрэкса" паведамляецца імя галоўнага героя асілка-каваля. Невядомы аўтар кажа, што асілка звалі па-нямецку "Велент" (Velent), а па-вараску Вола[н]т (Volont) [Stender-Petersen 1953:261]!

Зьвернем увагу на відавочную сувязь паміж беларускімі легендамі пра Тура зь існым у паганскай скандынаўскай культуры богам Турам/Tor.

У тураўскай легендзе "Прарочы сон князя" важную роль выконвае "воз" заснавальніка места вікінга Тура [Pamiats 1994:94]. Між тым вядома, што "воз" - адзін з найгалаўнейшых атрыбутаў бога Тура. Таксама можна гаварыць пра падкрэсьлены ў легендзе матыў рыбы й рыбалкі. Як вядома, рыбалка - улюбёны занятак бога Тура. Таму гаварыць, быццам вараскі князь Тур - выдумка й міт, значыць, супярэчыць адзінай наратыўнай крыніцы пра заснаваньне Турава. На зьмену гэтай крыніцы можа прыйсьці толькі фантазія аўтараў. Гаварыць пра тое, што зь іншых старажытных беларускіх местаў ніводнае не названа "вараскім імем" [HB-1:171] супярэчыць зьвесткам тапанімікі, згодна зь якой мястэчка Рагнедзіна колішняга Полацкага княства паходзіць ад імя князёўны-скандынаўкі Рагнеды/Ragnhild.

У беларускіх легендах пра Тура ("Турава гара") сустракаецца вядомая скандынаўскай міталёгіі апазыцыя бог Тур / зьмеі. Падкрэсьлю, бадай галоўным сымбалем культу бога Тура ёсьць "кола" - салярны дыск. Выява салярнага дыску часта сустракаецца на срэбных амулетах старажытнабеларускіх местаў часу вікінгаў. Ведама, гэтыя амулеты належалі эліце грамадзтва. Цікава, што толькі ў Тураве існаваў унікальны для Беларусі звычай упрыгожваць шчыты хатаў зробленым з дрэва салярным знакам з крыжам угары (сымбалем перамогі хрысьціянства). Дарэчы, у гонар "бога" Тура скандынавы дагэтуль называюць сваіх дзетак. Прыгадаем хіба знакамітага нарвэскага падарожніка Тура Хэердала/Thor Heyerdahl.

Цікавымі ёсьць таксама полацкія легенды пра курган Рагвалода й Рагнеды, што месьціцца ў Расонскім раёне [LIP: 279,280]. Па-першае, легенда дакладна перадае зьвесткі пра забойства полацкага князя. Дарэчы, у фальклёры бытуе акурат скандынаўская форма князевага імя -Рогвальд [LIP:279]. Забойства Рагвалода адбылося "каменным молатам" - рытуальнай мітычнай зброяй скандынаўскага эпасу. Пра папулярнасьць вобразу Рагнеды ў беларускім фальклёры ды пра тое, што частка інфармацыі можа адпавядаць праўдзе, добра напісаў Юрка Віцьбіч: "У Падзьвіньні між маляўнічымі азёрамі, якіх паблізу амінае рака Дрыса, прытока Дзьвіны, знаходзіцца парослая векавымі дубамі Гара Рагнеды. Паводле народнага паданьня, чэлядзъ кіеўскага князя Ўладзіміра забіла тут каменным молатам полацкага князя Рагвалода з сынамі, а потым тут-жа суродзічы пахавалі ягоную дачку Рагнеду-Гарыславу, выконваючы гэтым ейную перадсъмяротную просьбу. Магчыма, гэтае паданьне і адпавядае праўдзе, бо калі ў 1866 г. навукоўцы дасьледавалі магілу Рагнеды ў Заслаўі, дык у знойдзенай і багата звонку аздобленай труне адсутнічаў касьцяк. Затое наступнае паданьне ёсъцъ усяго толькіпрыгожы домысл, у якім, аднак, адбіліся адвечныя мары народу: скрозь і на Полаччыне і на Віцебшчыне кажуць, што напярэдадні вайны зъяжджае з Гары Рагнеды на белым кані магутны, увесь закуты ў панцыр коньнік. На Дзьвіне ж, паміж Дрысай і Дзьвінскам, знаходзіцца старажытнае і прыгожае мястэчка Краслаўка (Kraslava). Калісьці гэта адзін з заходніх полацкіх прыгарадаў, які менаваўся Гарыслаўка, у гонар другога імя Рагнеды-Гарыславы, што цалкам адпавядала ейнаму жыцьцю. Паводле паданьня Гарыслава неаднойчы наведвала сваю Гарыслаўку, і ў гэтым няма падставаў сумлявацца, бо да прыгранічнага заходняга полацкага прыгараду - гістарычнай Герцыке - адсюль 70 кілямэтраў, а яшчэ далей, паблізу сучаснага Ашэрадэна (Aizkraukle), омывала Дзьвіна найболыи заходні з усіх Барысавых камянёў.

На Раслаўшчыне Ізяслаў і Рагнеда знайшлі адбітак у трох геаграфічных назовах - сяло Саслаўль, мястэчка Рагнедзіна і ўрочышча Ляпёхі. Цяперашняе сяло Саслаўль адзначана на мапах XII ст. як вялікі горад Ізяслаўль. Паблізу ад Саслаўляў прыгожай мясцовасьці на трох рэчках, зь якіх адна Чарняўка сваім назовам нагадвае рэчку Чарніцу ў Заслаўі, разьляглося мястэчка Рагнедзіна. У двох кілямэтрах ад мястэчка знаходзіцца ўрочышча Ляпёхі і адразу ж прыгадваецца Ляпёха - адзін з найболыи прыбліжаных слугаў Рагнеды" [Vitsbich 1956:8].

Народная памяць упарта лічыць першых прадстаўнікоў вараскай дынастыі ў Беларусі ініцыятарамі хросту тутэйшага насельніцтва. Рагнеда згодна з паданьнем была першай хрысьціянкай Беларусі, узяла імя Анастасься ды заснавала ў Заслаўі першы манастыр [ОСМЕ 1878-1:80]. Тураўскі люд дагэтуль верыць, што места было ахрышчана зь ініцыятывы князя Тура [Pamiats 1994:94]. Нагадаем, што час жыцьця Рагнеды й Тура (канец IX - пач. X ст.) супадае з пачаткам хросту Pyci.

Сярод беларускіх легендаў захавалася адна, у якой дзеюць швэдзкія вікінгі пад сваім імем - "сьвеі". Акурат гэты этнонім (suiar) cycтракаецца ў рунічных надпісах магільных камянёў Уплянду [Pritsak 1981:348]. Побач з "варагамі" назоў "сьвеі" ўжывалі й старажытнабе-ларускія хронікі [Letapis Avraamki 2000:188]. Дык вось, "сьвеі"-швэды, якія жылі ў Падзьвіньні, - галоўныя героі беларускай легенды пра паходжаньне назову возера "Сьвеўлівы", што каля Себежу. Нягледзячы на фантастычны сюжэт, легенда адлюстроўвае памяць народу пра колішнія эпахальныя падзеі краіны. Па-першае, гэта барацьба нямецкай Рыгі й Полацкага княства, у ваярскай дружыне якога служылі скандынавы. У легендзе "добрым сьвеям" супрацьстаіць злавесны "нямецкі рыцар Ліхадзей" [LIP 101:86]. Па-другое, побач зь сьвеямі жыве згодна зь легендай іншы неславянскі народ - "лівы", які ўрэшце "пакінуў сваё гарадзішча ды пайшоў к сіняму мору" [Тамсама: 89]. Гаворка ідзе пра старажытнае насельніцтва сучаснай Латгаліі - фіна-вугорскі народ "лівы" альбо "лібь" старабеларускіх хронікаў. Міграцыя ліваў да Балтыкі сапраўды пацьвярджаецца археалягічнымі крыніцамі. Цяпер у селішчах каля Рыгі (Livod Randa) жывуць і маюць культурную аўтаномію апошнія прадстаўнікі гэтага народу (каля 1 700 чалавек), збольшага асыміляванага латышамі.

Крыніца: Андрэй Котлярчук - Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Менск, - Энцыклапедыкс.- 2002

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Рагвалод напiсаў(ла) 10.03.2011 14:47

Древнескандинавские географические сочинения

IX. 1. «Какие земли лежат в мире»

В той части мира находится Европа, и самая восточная [там] — Великая Свитьод. Туда приходил крестить апостол Филипп. В том государстве есть та [часть], которая зовется Руссия, которую мы называем Гардарики. Там такие главные города: Морамар, Ростова, Сурдалар, Хольмгард, Сюрнес, Гадар, Палтескья, Кёнугард. Там первым жил Магон, сын Иафета, сына Ноя. Рядом с Гардарики лежат такие земли: Кирьялы, Ревалы, Тавейсталанд, Вирланд, Эйстланд, Ливланд, Курланд, Эрмланд, Пулиналанд, Виндланд — самый западный ближайший к Данмарку.

(Hauksbok,1892—1896, s. 155).

Рагвалод напiсаў(ла) 10.03.2011 14:56

X. «Сага об Одде-Стреле»

Гардарики — такая большая страна, что были тогда там вла­дения многих конунгов: Марро звался конунг, он правил Морамаром, та земля находится в Гардарики; Радстав звался конунг, и там, где он правил, [земля] называлась Радстова; Эддвал звался конунг, он правил тем владением, которое на­зывается Сурсдал, Хольмгейр звался тот конунг, который вслед за Квилланусом правил Хольмгардом; Палтес звался конунг, он правил Палтескьюборгом; Кёнмар звался конунг, он правил Кенугардами, а там сначала жил Магог, сын Иафета, сына Ноя. Все эти конунги, которые сейчас названы, давали дань конунгу Квилланусу. Но прежде чем Одд пришел в Хольмгард, Квилланус три предшествующие зимы собирал войско. Думали люди, что он заранее знал о предстоящем приходе Одда. Там были с ним все перечисленные ранее конунги. Сварт, сын Гейррида, был [там], а также Эгмунд, победитель Эйфьова, — так он был назван. Там было также огромное войско из Кирьялаланда и Равесталанда, Реваланда, Вирланда, Эйстланда, Ливланда, Витланда, Курланда, Ланланда, Эрмланда и Пулиналанда. Это было такое огромное войско, что невозможно со­считать, сколько сотен в него входило; люди были сильно удивлены, для чего могло предназначаться такое несметное ко­личество людей, которое там было собрано. (Orvar-Odds saga, 1888, s. 187).

Litvin напiсаў(ла) 10.03.2011 19:04
Варяжское происхождение Рюрика вызывает сомнение в силу сведений из других древнерусских источников. Например, в Сказании о князьях владимирских (конец XV— начало XVI в) записано следующее: ...И в то время некии воевода новгородцкий, именем Гостомысл, скончевает свое житие, и созва вся владелца Новагорода, и рече им: «О мужии новогородьстии, совет даю вам аз, яко да пошлете в Прусьскую землю мужа мудрыя и призовите от тамо сущих родов владелца себе». Они же шедше в Прузскую землю и обретоша тамо некоего князя именем Рюрика, суща от рода римъскаго Августа царя, и молиша князя Рюрика посланьницы от всех новогородцов, дабы шел к ним княжити. Князь же Рюрик пришед в Новъгород, имея с собою два брата, имя единому Трувор, а другому Синеус, а третей племянник его с ним имянем Олег; и от того времени наречен бысть великий Новград, и нача князь великий Рюрик первый княжити в нем в лето 6375.
Арунас напiсаў(ла) 14.03.2011 16:36

Битва Рорика с куршами и шведами

По данным Саксона Грамматика куши и шведы, ранее платившие датчанам «ежегодную дань», напали на Данию, когда Рорик стал королем Дании. К восстанию присоединились также и другие племена, которые выбрали общего короля. Этих «варваров» Рорик разбил в морском сражении, а потом и остальных славян принудил подчиниться и платить ему дань.

Этого Рорика можно отождествить с викингом Рориком, активно действовавшем в Фрисландии и Ютландии в середине IX в. Император Людовик Благочестивый около 837 г. поручил ему оборону Фрисландского города Дорештада, на которого нападали викинги. Император Лотарь около 841 г. изгнал его оттуда, но в 850 г. Рорик снова силой укрепился в Дорештаде. Когда в Дании начались внутренние столкновения, Рорик ходил на Данию в 855 и 857 гг. и укрепился в Южной Ютландии в 857 г. В то же время его положение в Фрисландии усложнилось. В 863 г. он с датчанами безуспешно нападал на Дорештад, в 867 г. вновь упоминаются намерения изгнанного из Фрисландии Рорика укрепиться в бывшем лене. Только в 870-873 гг. франконские короли подтвердили ему его лен. В 882 г. Рорик был уже мертв.

Поскольку Саксон борьбу Рорика в Балтийском море увязывает с началом его правления в Дании, их можно отождествить с укреплением исторического Рорика в Ютландии в 857 г. Эта дата хорошо сходится и с событиями на Руси. В последнее время получает все больше признания мнение, что Рорик Ютландский и родоначальник династии Русских князей Рюрик есть одно и то же лицо. Его призыв в Северную Русь русские летописи относят к 862 г., а смерть - к 879 г. Это условные даты, но они по существу совпадают с датами жизни исторического Рорика.

Борьба Рорика с куршами и шведами, описанная Саксоном, есть как бы связывающее звено на пути Рорика на Русь. Шведы издавна имели колонии и в Куляндии (Гробиня-Зэбург), и в Северной Руси (Ладога-Альдейгьюборг). В середине IX в. племена окрестностей Ладоги восстали против шведских варягов и изгнали их. Примерно в то же время в Балтийском море показался энергичный датский викинг Рорик, который удачно воевал с шведами и куршами. Естественно, что жители окрестностей Ладоги пригласили Рорика оборонять их от шведов.

Дзед напiсаў(ла) 15.03.2011 14:09
Цесныя сувязi памiж русскiмi князямi i скандынавамi захавалiся i на пачатку XII cтагоддзя. Напрыклад, у 1127 годзе князь Мсцiслаў Вялiкi здзейснiў паход на Полацак. Жонкай Мсцiслава была шведская князёўна Хрысцiна Iнгаўна. У гэтым жа паходзе ўдзельнiчаў яго сын смаленскi князь Расцiслаў Мсцiслававiч. Цiкава, што памёр князь Расцiслаў 17 сакавiка 1167 года на тэрыторыi Смаленскага княства ў вёсцы Зарубе, якая належыла яго сястры Рагнедзе -http://kremlion.ru/praviteli/rostislav/
Ingrid напiсаў(ла) 05.08.2012 12:42
В "Саге о Тидреке Бернском" XIII века рассказывается, что князь Вилькин со своими воинами пошел на Восток, захватил Полоцк и Смоленск, и, оставив там своих воинов, сам вернулся в "страну Вилькинланд". Паве Урбан предпологал, что в такой форме отразилось "предание о прежнем переселении части вильцев-лютичей с запада на восток" (П.Урбан. Старажытныя лiцьвiны. Мова, паходжанне, этнiчная прыналежнасць. Мн., 2003. - С.71). Хотя вполне вероятно, что упомянутый Вилькин был первым известным князем ободритов Вильчан (около 795 года) согласно франкским летописям.
Волат напiсаў(ла) 04.10.2012 11:01
Паляшук напiсаў(ла) 04.12.2012 11:18
А вось цытата з Супрасльскага летапісу пра Рагвалода:
"В лъто 6488 (980)... Бъ бо Рогволод пришел и замория, имъ бо власть свою в Полъцку". (Хронікі і летапісы Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час. Тэматытчны дадатак да нумару "ARCHE" №9 за 2009. 2010. - с.78)
Паляшук напiсаў(ла) 04.12.2012 11:33
А Рурык прыйшоў на Русь не со Швецыі, а з Памераніі альбо Ютландыі. Пра гэта нават у Слуцкім летапісе запісана наступнае:
"Летописець о великом князи московскомь, како далеки от роду Володимерова

В лето 6000 (492) То придоша з Немец 3 браты в Новьгородокь Трувор. Первыи князь, Рюрикь, пришедь из немець и роди княза Игоря, а Игорь роди Святьслава, и Святьслав роди Володимера, иже крести Рускую землю. Владимир роди Ярослава, Ярослав роди Всеволода, Всеволод роди Владимира Мономаха, Манамах роди Юрья и Юрьи роди Всеволода Великое Гнездо, а Всеволод роди Ярослава; при сем князи Батыи быль, татарове взяли Рускую землю. Ярославль роди Александра Храбраго и Ярослава, Александра роди Данилия, Данилеи роди Иоана Доброго Калиту, иже исправи Рускую землю о татеи и отразброя, от всякого мятежа. Иван роди Дмитрия, тои бо Дмитръи называеться самодържень. Дмитреи роди Василия, Василеи роди Василя ж, Василеи роды Иоан роди Иоан, Иоан роди Дмитреи.

В лето 6496 (988). У Володимира 12 сыновь было: 1. Вышеслав, 2. Изяславь, 3. Святополк, 4. Ярославль, 5. Всеволода, 6. Святославль, 7. Мьстиславль, 8. Борис, 9. Глеб, 10. Станиславь, 11. Судиславь, 12. Позвиздь. Посади же Вышеслава в Новегороде, Изяславя в Полоцку, Святополка в Туровъ.

(Там жа, 156-157)
litva напiсаў(ла) 30.12.2012 16:47

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пакідаць каментары.