Час вікінгаў у Беларусі: канец IX - пачатак XIII ст.

Скандынаўская тапаніміка беларускай зямлі

Разам з наратыўнымі й археалягічнымі зьвесткамі важным паказьнікам скандынаўскай прысутнасьці ў старавечнай Беларусі ёсьць тапаніміка. Ведама, паводле агульнай колькасьці скандынаўская тапаніміка нашай зямлі значна саступае, напрыклад, Вялікай Брытаніі, толькі на паўночным узьбярэжжы якой налічваецца каля 1 000 айконімаў скандынаўскага паходжаньня [Simpson 1967:33]. Але супольная рыса ёсьць. Як у Ангельшчыне, дык у Беларусі ўсе скандынаўскія айконімы гуртуюцца ў межах колішняе гістарычнае дзейнасьці вікінгаў. У Ангелынчыне гэта паўночнае й паўночна-заходняе ўзьбярэжжа. У Беларусі гэта Падзьвіньне й Падняпроўе - абшары колішняга Полацкага княства. Ёсьць паралелі ў характары тапанімікі. Найчасьцей гэта вытворныя ад мянушак скандынаўскіх конунгаў, гандлёвыя паняткі, розныя этнонімы паўночных "гасьцей". Да прыкладу, вядомы скандынаўскі айконім старажытнага Ноўгараду "Парамонім двор" - славянізаваная назва старашвэдзкага слова "Farmannagarpr", што ад "farman" - купец [Stender-Petersen 1953:257].

На беларускіх землях найбольш значны адбітак пакінула так званая этнатапаніміка, гэта значыць, айконімы, сугучныя старашвэдзкаму этноніму "сьвеі".

Паходжаньне гэтай назвы сувязана з гістарычным айконімам цэнтральнага абшару сучаснай Швэцыі - "Сьвеялянду". У перакладзе з швэдзкай мовы "Сьвеялянд" значыць "зямля сьвеяў". Акурат "сьвеі", а ня "готы" далі назву сучаснай швэдзкай дзяржаве. На зямлі сьвеяў існавалі месты (Бірка, Сіггуна, Упсола), якія мелі гандаль на Вялікім Усходнім шляху. Этнонім "сьвеі" добра вядомы скандынаўскай сага-эпічнай традыцыі, рунічным каменьням Уплянду ў форме "suiar" [Pritsak 1981: 348]. Беларусы ведалі швэдзкіх вікінгаў пад рознымі назовамі**: "русь", "варагі", "калбягі", "сьвеі". Назва "сьвеі" сустракаецца ў старабеларускіх летапісах [Letapis Avraamki 2000:188], вядомая яна й беларускаму фальклёру [LIP: 84-90].

**Гэта залежала ад шэрагу прычынаў, якія патрабуюць спэцыяльнага дасьледаваньня.

Сярод тапонімаў гэтага шэрагу рака Сьведзь - прыток Бярэзіны ў басэйне Дняпра [Zhuchkevich 1968:165]. Якраз тут пралягаў шлях вікінгаў у Польшчу (Кракаў), адтуль у Нямеччыну й Прагу. Таксама гэта рэчка Сьвень - прыток Дзясны, адной зь нітак Вялікага Ўсходняга шляху. Прыгадаем яшчэ азёры Падняпроўя: Сьвядзёра й Сьведзкае. У Падзьвіньні ёсьць легендарнае возера Сьвеўлівы, існавалае нібыта на мяжы двух народаў: сьвеяў і ліваў. Каля Прапойску-Слаўгараду месьціцца веска Сьвенск [Zhuchkevich 1974:335]. На сучаснай беларуска-расейскай этнічнай мяжы з 1211 г. дзейнічае праваслаўны Сьвенскі манастыр (мястэчка Сьвень, Бранская вобласьць, Расея). Манастыр заснаваны як філія Кіева-Пячорскай лаўры. Сярод манахаў лаўры бьші вікінгі-скандынавы, між іншым, славутыя сьвятыя праваслаўныя Сымон й Афрыкан [Braun 1902:365]. Заснаваньне манастыра было выклікана вострай патрэбай хрысьціянізацыі радзімічаў, якія забілі першага казаньніка на імя Кукша. Адзначым, што ўсе назовы з асновай "сьвеі", відавочна, неславянскія.

Два вядомыя сёньня скандынаўскія тапонімы паходзяць з Турава. Гэта назоў места, які адказвае на пытаньне: каму належыць горад? Toe, што назоў паходзіць ад імя вікінга Тура /Tor, цьвердзяць як наратьгўныя, так і фальклёрныя крыніцы. У прадмесьце Турава, Пагосьце (сёньня гэта асобная веска), цячэ невялічкі раўчук Тур. Цікава, што акурат "Пагост" быў месцам збору падаткаў, так званага палюдзьдзя. Таму прысутнасьць тут князя-конунга цалкам верагодная.

Шэраг тапонімаў зьвязаны з полацкай князёўнай Рагнедай/Ragnhild. Па-першае, гэта возера Рагнедзь на поўначы Заслаўя, горад, пабудаваны Ўладзімерам Вялікім (Valdemar) для Рагнеды, і ў якім яна спачыла.

У XIX ст. возера высахла, але назоў захаваўся [ОСМЕ 1878-1:80]. Па-другое, гэтае места Рагнедзіна (сёньня расейскае мястэчка "Рогнедино", сучасная Бранская вобласьць), заснаванае згодна з паданьнем Рагнедай [Vitsbich 1956]. Каля возера Дрыса на паўвысьпе Перавоз паміж рэчкамі Дрыса й Буша стаіць славутая гара "Рогвальда й (Р)Ягнеды".

3 старашвэдзкае (а не старанямецкае!) мовы беларусы запазычылі назоў "Інфлянты", які ў старабеларускай мове выкарыстоўваўся для пазначэньня сучасных латыскіх земляў. Гэты назоў латыскага Падзьвіньня ("Inflanti") значыцца на адным з рунічных каменяў Уплянду [Pritsak 1981:363]. Зрэшты, назоў нашае краіны "Беларусь" утрымлівае скандынаўскі карэнь "русь" (Roslagen).

Наяўнасьць скандынаўскай тапанімікі ў Беларусі сьведчыць пра інтэнсіўнасьць кантактаў паміж продкамі нашых народаў за часам росквіту Полацкага княства. Маючы шчыльную повязь з гістарычнымі фактамі, тапаніміка дапамагае зразумець характар міжэтнічных дачыненьняў, тлумачыць некаторыя цьмяныя падзеі даўнейшых часоў.

Крыніца: Андрэй Котлярчук - Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Менск, - Энцыклапедыкс.- 2002

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Рагвалод напiсаў(ла) 10.03.2011 14:47

Древнескандинавские географические сочинения

IX. 1. «Какие земли лежат в мире»

В той части мира находится Европа, и самая восточная [там] — Великая Свитьод. Туда приходил крестить апостол Филипп. В том государстве есть та [часть], которая зовется Руссия, которую мы называем Гардарики. Там такие главные города: Морамар, Ростова, Сурдалар, Хольмгард, Сюрнес, Гадар, Палтескья, Кёнугард. Там первым жил Магон, сын Иафета, сына Ноя. Рядом с Гардарики лежат такие земли: Кирьялы, Ревалы, Тавейсталанд, Вирланд, Эйстланд, Ливланд, Курланд, Эрмланд, Пулиналанд, Виндланд — самый западный ближайший к Данмарку.

(Hauksbok,1892—1896, s. 155).

Рагвалод напiсаў(ла) 10.03.2011 14:56

X. «Сага об Одде-Стреле»

Гардарики — такая большая страна, что были тогда там вла­дения многих конунгов: Марро звался конунг, он правил Морамаром, та земля находится в Гардарики; Радстав звался конунг, и там, где он правил, [земля] называлась Радстова; Эддвал звался конунг, он правил тем владением, которое на­зывается Сурсдал, Хольмгейр звался тот конунг, который вслед за Квилланусом правил Хольмгардом; Палтес звался конунг, он правил Палтескьюборгом; Кёнмар звался конунг, он правил Кенугардами, а там сначала жил Магог, сын Иафета, сына Ноя. Все эти конунги, которые сейчас названы, давали дань конунгу Квилланусу. Но прежде чем Одд пришел в Хольмгард, Квилланус три предшествующие зимы собирал войско. Думали люди, что он заранее знал о предстоящем приходе Одда. Там были с ним все перечисленные ранее конунги. Сварт, сын Гейррида, был [там], а также Эгмунд, победитель Эйфьова, — так он был назван. Там было также огромное войско из Кирьялаланда и Равесталанда, Реваланда, Вирланда, Эйстланда, Ливланда, Витланда, Курланда, Ланланда, Эрмланда и Пулиналанда. Это было такое огромное войско, что невозможно со­считать, сколько сотен в него входило; люди были сильно удивлены, для чего могло предназначаться такое несметное ко­личество людей, которое там было собрано. (Orvar-Odds saga, 1888, s. 187).

Litvin напiсаў(ла) 10.03.2011 19:04
Варяжское происхождение Рюрика вызывает сомнение в силу сведений из других древнерусских источников. Например, в Сказании о князьях владимирских (конец XV— начало XVI в) записано следующее: ...И в то время некии воевода новгородцкий, именем Гостомысл, скончевает свое житие, и созва вся владелца Новагорода, и рече им: «О мужии новогородьстии, совет даю вам аз, яко да пошлете в Прусьскую землю мужа мудрыя и призовите от тамо сущих родов владелца себе». Они же шедше в Прузскую землю и обретоша тамо некоего князя именем Рюрика, суща от рода римъскаго Августа царя, и молиша князя Рюрика посланьницы от всех новогородцов, дабы шел к ним княжити. Князь же Рюрик пришед в Новъгород, имея с собою два брата, имя единому Трувор, а другому Синеус, а третей племянник его с ним имянем Олег; и от того времени наречен бысть великий Новград, и нача князь великий Рюрик первый княжити в нем в лето 6375.
Арунас напiсаў(ла) 14.03.2011 16:36

Битва Рорика с куршами и шведами

По данным Саксона Грамматика куши и шведы, ранее платившие датчанам «ежегодную дань», напали на Данию, когда Рорик стал королем Дании. К восстанию присоединились также и другие племена, которые выбрали общего короля. Этих «варваров» Рорик разбил в морском сражении, а потом и остальных славян принудил подчиниться и платить ему дань.

Этого Рорика можно отождествить с викингом Рориком, активно действовавшем в Фрисландии и Ютландии в середине IX в. Император Людовик Благочестивый около 837 г. поручил ему оборону Фрисландского города Дорештада, на которого нападали викинги. Император Лотарь около 841 г. изгнал его оттуда, но в 850 г. Рорик снова силой укрепился в Дорештаде. Когда в Дании начались внутренние столкновения, Рорик ходил на Данию в 855 и 857 гг. и укрепился в Южной Ютландии в 857 г. В то же время его положение в Фрисландии усложнилось. В 863 г. он с датчанами безуспешно нападал на Дорештад, в 867 г. вновь упоминаются намерения изгнанного из Фрисландии Рорика укрепиться в бывшем лене. Только в 870-873 гг. франконские короли подтвердили ему его лен. В 882 г. Рорик был уже мертв.

Поскольку Саксон борьбу Рорика в Балтийском море увязывает с началом его правления в Дании, их можно отождествить с укреплением исторического Рорика в Ютландии в 857 г. Эта дата хорошо сходится и с событиями на Руси. В последнее время получает все больше признания мнение, что Рорик Ютландский и родоначальник династии Русских князей Рюрик есть одно и то же лицо. Его призыв в Северную Русь русские летописи относят к 862 г., а смерть - к 879 г. Это условные даты, но они по существу совпадают с датами жизни исторического Рорика.

Борьба Рорика с куршами и шведами, описанная Саксоном, есть как бы связывающее звено на пути Рорика на Русь. Шведы издавна имели колонии и в Куляндии (Гробиня-Зэбург), и в Северной Руси (Ладога-Альдейгьюборг). В середине IX в. племена окрестностей Ладоги восстали против шведских варягов и изгнали их. Примерно в то же время в Балтийском море показался энергичный датский викинг Рорик, который удачно воевал с шведами и куршами. Естественно, что жители окрестностей Ладоги пригласили Рорика оборонять их от шведов.

Дзед напiсаў(ла) 15.03.2011 14:09
Цесныя сувязi памiж русскiмi князямi i скандынавамi захавалiся i на пачатку XII cтагоддзя. Напрыклад, у 1127 годзе князь Мсцiслаў Вялiкi здзейснiў паход на Полацак. Жонкай Мсцiслава была шведская князёўна Хрысцiна Iнгаўна. У гэтым жа паходзе ўдзельнiчаў яго сын смаленскi князь Расцiслаў Мсцiслававiч. Цiкава, што памёр князь Расцiслаў 17 сакавiка 1167 года на тэрыторыi Смаленскага княства ў вёсцы Зарубе, якая належыла яго сястры Рагнедзе -http://kremlion.ru/praviteli/rostislav/
Ingrid напiсаў(ла) 05.08.2012 12:42
В "Саге о Тидреке Бернском" XIII века рассказывается, что князь Вилькин со своими воинами пошел на Восток, захватил Полоцк и Смоленск, и, оставив там своих воинов, сам вернулся в "страну Вилькинланд". Паве Урбан предпологал, что в такой форме отразилось "предание о прежнем переселении части вильцев-лютичей с запада на восток" (П.Урбан. Старажытныя лiцьвiны. Мова, паходжанне, этнiчная прыналежнасць. Мн., 2003. - С.71). Хотя вполне вероятно, что упомянутый Вилькин был первым известным князем ободритов Вильчан (около 795 года) согласно франкским летописям.
Волат напiсаў(ла) 04.10.2012 11:01
Паляшук напiсаў(ла) 04.12.2012 11:18
А вось цытата з Супрасльскага летапісу пра Рагвалода:
"В лъто 6488 (980)... Бъ бо Рогволод пришел и замория, имъ бо власть свою в Полъцку". (Хронікі і летапісы Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час. Тэматытчны дадатак да нумару "ARCHE" №9 за 2009. 2010. - с.78)
Паляшук напiсаў(ла) 04.12.2012 11:33
А Рурык прыйшоў на Русь не со Швецыі, а з Памераніі альбо Ютландыі. Пра гэта нават у Слуцкім летапісе запісана наступнае:
"Летописець о великом князи московскомь, како далеки от роду Володимерова

В лето 6000 (492) То придоша з Немец 3 браты в Новьгородокь Трувор. Первыи князь, Рюрикь, пришедь из немець и роди княза Игоря, а Игорь роди Святьслава, и Святьслав роди Володимера, иже крести Рускую землю. Владимир роди Ярослава, Ярослав роди Всеволода, Всеволод роди Владимира Мономаха, Манамах роди Юрья и Юрьи роди Всеволода Великое Гнездо, а Всеволод роди Ярослава; при сем князи Батыи быль, татарове взяли Рускую землю. Ярославль роди Александра Храбраго и Ярослава, Александра роди Данилия, Данилеи роди Иоана Доброго Калиту, иже исправи Рускую землю о татеи и отразброя, от всякого мятежа. Иван роди Дмитрия, тои бо Дмитръи называеться самодържень. Дмитреи роди Василия, Василеи роди Василя ж, Василеи роды Иоан роди Иоан, Иоан роди Дмитреи.

В лето 6496 (988). У Володимира 12 сыновь было: 1. Вышеслав, 2. Изяславь, 3. Святополк, 4. Ярославль, 5. Всеволода, 6. Святославль, 7. Мьстиславль, 8. Борис, 9. Глеб, 10. Станиславь, 11. Судиславь, 12. Позвиздь. Посади же Вышеслава в Новегороде, Изяславя в Полоцку, Святополка в Туровъ.

(Там жа, 156-157)
litva напiсаў(ла) 30.12.2012 16:47

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пакідаць каментары.