Што такое Вялікае Княства Літоўскае?

Вялікае Княства Літоўскае - гэта сярэднявечная беларуская дзяржава, што паўстала ў ХІІІ стагоддзі на Новагародскай зямлі. Умацаванне яе адбывалася на эканамічным і культурным грунце старадаўных беларускіх княстваў - Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага.

Жамойты (або, як сёння яны сябе называюць, летувісы) да ўзнікнення Вялікага Княства Літоўскага не мелі ніякага дачынення. Утварэнне яго дыктавалася інтарэсамі беларускіх феадалаў, нашыя старажытныя землі складалі аснову эканамічнай і вайсковай магутнасці Княства, панавальнае месца ў ім займала беларуская мова і культура, а дзяржаўнае заканадаўства развівалася з традыцыйнага (звычаёвага) права старажытных славянскіх народаў. Такім чынам, азначэнне гэтай дзяржавы як беларускай мае пад сабой усе падставы.

У сваім развіцці Вялікае Княства прайшло тры асноўныя этапы: станаўлення і ўмацавання - ХІІІ-ХІV стагоддзі; росквіту і найвышэйшай магутнасці - ХV першая палова ХVІІ стагоддзя; паступовага аслаблення і заняпаду - другая палова ХVІІ стагоддзя - канец ХVІІІ стагоддзя.

Пачатковы этап станаўлення новай Беларускай дзяржавы характарызаваўся моцнымі цэнтралізацыйнымі тэндэнцыямі Новагародка, ягонай зацятай барацьбой з Жамойцяй, Галіцка-Валынскай зямлёй, а гэтаксама з крыжакамі - Лівонскім і Тэўтонскім ордэнамі. Вялікае Княства няспынна імкнулася да пашырэння сваіх межаў шляхам заваёваў у часы Альгерда (1345-1347) і Вітаўта (1392-1430). Абшары гаспадарства павялічваліся і шляхам мірнага пераходу пад ягоную юрысдыкцыю суседніх дзяржаваў, яскравы прыклад чаго - добраахвотнае далучэнне да Княства ў 1559-1560 гадах Інфлянтаў, якія шукалі паратунку ад Маскоўшчыны.

Экспансіянісцкая палітыка Вялікага Княства, уваходжанне ў яго склад велізарных абшараў Усходняй Эўропы надавала нашай дзяржаве характар імперыі. Асабліва гэта датычыць часоў Вітаўта, калі ўлада манарха была неабмежаванаю, межы гаспадарства сягалі Балтыйскага і Чорнага мораў, а пад яго пратэктаратам знаходзіліся Ноўгарад Вялікі, Пскоў і Разань.

Дый пазней Княства абвяшчала свае прэтэнзіі на першынства ў славянскім свеце і не толькі ў ім, напрыклад у перыяд княжання Сцяпана Батуры, калі нават паўстаў план крыжовага паходу "праз Маскву на Турэччыну". Але сказанае, вядома, менш за ўсё датычыць другой паловы ХVІІ-ХVІІІ стагоддзя, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывала глыбокі заняпад і паступова страчвала свае землі.

У залежнасці ад дзяржаўна-палітычных межаў краіны ўдакладняўся і яе афіцыйны назоў. У ХІІІ-ХІV стагоддзях яна называлася Вялікае Княства Літоўскае, а часцей за ўсё проста Літва, пасля далучэння ўкраінскіх земляў гаспадарства атрымала найменне Вялікае Княства Літоўскае і Рускае. Затым, з уваходжаннем у яго склад Жамойці, а пазней Інфлянтаў ды іншых тэрыторыяў яго пачалі менаваць Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае, Інфлянцкае ды інш. Гэтакім чынам, назоў дзяржавы адлюстроўваў не федэратыўную будову, як гэта часта сцвярджаюць, а тэрытарыяльныя валоданні вялікага князя.

Палітычны лад Вялікага Княства Літоўскага - тыповая абмежаваная феадальная манархія на чале з вялікім князем. Ролю найвышэйшага заканадаўчага органа выконваў Галоўны з'езд (Сойм) шляхты, на які дэпутатаў абіралі праз дэмакратычныя выбары.

Паводле прынцыпаў дзяржаўнага і адміністрацыйнага ўпарадкавання Вялікае Княства з'яўлялася ўнітарнай краінай. Усялякія сепаратныя памкненні земляў, ваяводстваў, паветаў ці проста асобных моцных феадалаў расцэньваліся як парушэнне закону, дзяржаўнае злачынства і таму жорстка пераследваліся. Своеасаблівы феадальны "федэралізм" меў месца толькі на пачатку ўваходжання новых земляў у склад гаспадарства, у пэўны "пераходны перыяд", калі далучаныя абшары "асвойваліся". Але ён, як правіла, з часам разбураўся пад націскам агульнай унітарнай тэндэнцыі, што панавала ў Беларускай дзяржаве, асабліва з канца ХІV стагоддзя, калі Вітаўт на працягу 1392-1396 гадоў дарэшты зліквідаваў сістэму мясцовага (удзельнага) княжання. З другой паловы ХV стагоддзя цэнтралізацыйныя працэсы яшчэ больш паскорыліся, бо набылі вагу агульнагаспадарскія законы.

Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае - гэта спецыфічнае дзяржаўнае ўтварэнне, што існавала ў ХІІІ-ХVІІІ стагоддзях у геаграфічным цэнтры Эўропы, пераемніцай якога - пасля працяглага знаходжання нашых земляў у складзе Расейскай імперыі - была Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная 25 сакавіка 1918 года, у пэўнай меры ўтвораная ў 1919-1920 гадах Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, і, нарэшце, сёння пераемніцай гістарычных і культурных традыцый Вялікага Княства Літоўскага з'яўляецца суверэнная Рэспубліка Беларусь.

Крыніца: 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1999

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Алесь напiсаў(ла) 03.08.2008 04:32
Вялікае Княства Літоўскае,вось сапраудная назва дяржавы. Як працяг Манархiя!
Стась напiсаў(ла) 15.04.2014 14:31
Экспансiя Лiтвы распачалася значна раней, чым у 13 стагоддзi. Вось гэтаму пацьверджаньне:

Берасцяная грамата №590 з Ноугараду (1075-1100)
"Литва въстала на корелоу"
Letti напiсаў(ла) 19.04.2014 16:54
Происхождение названия Литва (Lietuva) до сих пор не получило однозначного объяснения. В исторических источниках и разных языках это название существует в 3 вариантах: с корнем liet- (литовская традиция), lit- (славянская традиция) и leit- (латышская традиция). Согласно гипотезе польского языковеда Яна Отрембского (Jan Otr^bski), это название происходит от гидронима, наименования реки Leita или Lieta, восходящего к литовскому глаголу lieti - «лить». Литовский языковед Казимерас Кузавинис (Kazimieras Kuzavinis) предполагает, что начало названию Литвы мог дать славянизированный (из лит. Lietava) гидроним Lietauka (Летаука/Летавка). Так в настоящее время называется правый приток реки Нерис, вытекающий из болотистой местности и впадающий в Нерис несколько выше устья реки Швентойи. Название этой реки, как и еще нескольких речек, носящих однокоренные названия, характерные для данного края, можно связать с тем, что все они текут в низменных местах, берега их пологи, а долины широки, поэтому реки легко выходят из берегов - разливаются (лит. issiLIEja). Река Летаука протекает примерно в 25 км от Кернаве, важного политического центра древнего Литовского государства. По мнению Казимераса Кузавиниса, по реке с течением времени вся округа стала называться так же, а позже наименование местности, ставшей центром, вокруг которого объединялись другие земли, превратилось в название живущего здесь народа.

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пакідаць каментары.