В. Русак - Думкі аб Слуцкім паўстаньні

  1. Думкі аб Слуцкім паўстаньні
  2. Голас былога старшыні зьезду случчыны
  3. Вытрымка зь невядомага артыкула В. Русака*
  4. Ліст Васіля Русака Канстанціну Езавітаву

Думкі аб Слуцкім паўстаньні

Васіль Русак
Васіль Русак. Прага, канец 1930-х гг.

Адным зь яскравых змаганьняў за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі, каб надзець свой панцыр, каб у будучыні ізноў не папасьці ў каляніяльную залежнасьць ад другіх народаў, было Слуцкае Паўстаньне ў лістападзе - сьнежні 1920 г., у якім прымала ўчасьце - дабравольна ўсё здольнае насіць зброю населеньне Случчыны. 3 усіх тагачасных паўстанчых рухаў на Беларусі адно Слуцкае Паўстаньне ясна паставіла мэтаю свайго змаганьня Вольную і Незалежную Дзяржаву Беларусі. Вызначаецца яно й тым, што было праявай волі й жаданьняў ня толькі ўзброеных змагароў-паўстанцаў, але ўсяе Случчыны, бо вялося згодна з фармальнай пастановай усяго жыхарства "…"**

Паўстаньне распачалося па загаду Рады Случчыны, якую выбраў і якой даручыў выкананьне сваёй волі зьезд Случчыны, што адбыўся 14-15 лістапада 1920 г. пад маім кіраўніцтвам. І ўжо 21 лістапада была першая ахвяра праліцьця крыві сябра паўстанца Ф. Валодзькі

3 Паўстаньнем Случчыны салідарызавалася тагды ўся Беларусь. Беларускія жаноцкія арганізацыі прыслалі 1-му Слуцкаму палку палкавы сьцяг нацыянальны з Пагоняй, вышытымі на ім словамі прысьвячэньня: "Тым, якія першымі паўсталі і пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына!" <...>

Вораг быў у чысленнай перавазе і падгатаваны к вайне. Мы былі ў меншым ліку - хто ня быў малы, ня будзе вялікі! 12 тысяч паўстанцаў з аружжам у руках цэлай Случчыне сказалі голасна: "Гнаць польскіх паноў і маскоўскіх камісараў! Нехай жыве Вольная Беларусь!" <...>

Так, пад нацыянальным сьцягам і Пагоняй вастанаўлівалася традыцыя сівой мінуўшчыны з 1249 г., калі былі разьбіты батыйскія поўчышчы на рацэ Няцеча каля Койданава. Рада Случчыны, як кіраўнічы орган паўстаньня, прытрымоўвалася дзяржаўных прынцыпаў, прагалошаных на 1-ым Усебеларускім зьездзе 5-17 сьнежня 1917 г. і Граматы акту 3 25 сакавіка 1918 г.*** аб дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў этнаграфічных межах: Беларуская Дзяржава мае быць Рэспублікай. <...>

НАРБ, ф. 459, воп. 1, спр. 13, арк. 48-49 адв. Аўтэнт., рук.

*Дата напісаньня невядомая.

**Далей нечытэльна.

*** Маецца на ўвазе Трэцяя Ўстаўная Грамата БНР.

Дата публікацыі: 08.03.2008


Каментары чытачоў

Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.






Увядзіце код