Панькоўска-Будаўскае паўстаньне
Суцэльная калектывізацыя і спадарожная ёй "ліквідацыя кулацтва як клясы", або раскулачваньне, выклікалі на Беларусі шэраг сялянскіх хваляваньняў, сярод якіх адным з найбольш характэрных зьяўляецца Панькоўска-Будаўскае паўстаньне.
Беларусь. Радань. Панькоўская Буда. 3 давен-даўна тут жывуць працавітыя беларусы. На поўдзень ад Панькоўскае Буды, аж пад самы Гомель, пайшлі вялікія і малыя Буды, або ў перакладзе на сучасную мову - старыя, яшчэ радзіміцкія смалярні. А на поўнач ад Панькоўскае Буды праз усю Смаленшчыну й Віцебшчыну аж да Полацку пайшлі вялікія і малыя, яшчэ крывічамі заснаваныя, Рудні. За савецкія часы Панькоўская Буда сталася цэнтрам аднайменнага сельсавету Касьцюковіцкага раёну Магілёўскае вобласьці БССР.
Жылі ў Панькоўскай Будзе два браты Маруды - Марка і Янка. Паміж іншых 150 гаспадароў сяла яны ўважаліся за найбольш заможных. Старэйшы, Марка, меў на сваім утрыманьні бацькоў, дваіх дзяцей і кульгавага брата. У малодшага Янкі было чацьвёра дзяцей, меншых за шэсьць год. Браты мелі на абодвух адзін вятрак, перададзены ім непрацаздатным бацькам. Заможнасьць гэтых дьвюх сем'яў тлумачылася тэй працавітасьцю, якую характарызуе прыказка "Хто рана ўстае, таму Бог дае". За гэтую працавітасьць, што зусім не пасавала да іхняга прозьвішча, уся Панькоўская Буда з павагай ставілася да братоў Марудаў.
Калі ў 1929 г. Панькоўскую Буду, як і ўсе іншыя Буды і Рудні, ахапіла пошасьць суцэльнае калектывізацыі, да братоў Марудаў увечары нечакана завіталі старшыня й сакратар тутэйшага сельсавету. Яны запрапанавалі ім заўтра, яшчэ досьвіткам, пакінуўшы ўсю маёмасьць і забраўшы з сабою толькі пілы ды сякеры, зьявіцца разам з сем'ямі на бліжэйшую чыгуначную станцыю Бялінкавічы, скуль цягнік завязе іх да Сібіру.
Пачуўшы гэтае, мужчыны насупіліся, завойкалі старыя, загаласілі маладзіцы, а ў адказ ім, хаця нічога і не разумеючы, плачма заплакалі дзеці. Маруды спрабавалі даводзіць, што, працуючы ці на млыне, ці на ральлі, яны ніколі ня мелі наймітаў, заўсёды спраўляліся самі, а, значыцца, паводле савецкіх законаў, не зьяўляюцца кулакамі. У адказ старшыня і сакратар заўважылі, што калі ўсюды ёсьць кулакі, яны мусяць быць і ў Панькоўскай Будзе. Адыходзячы, яны ў рашучы спосаб загадалі пакінуць досьвіткам сяло і зьявіцца на станцыю.
Вестка аб прызначаным на заўтра высяленьні маланкай абляцела ўсіх аднавяскоўцаў і абурыла іх. Некаторыя зь сялянаў пайшлі ў сельсавет, каб абараніць Марудаў. Старшыня абазваў іх падкулачнікамі і прыстрашыў перавесьці за гэтыя захады на індывідуальны сельскагаспадарчы падатак. Другія пачалі складаць за братоў агульнае хадайніцтва ў раён і вобласьць. Яны адзначылі ў хадайніцтве, што добра ведаюць Марудаў як сумленных працаўнікоў, ручаюцца за іх усёй сялянскай грамадой і просяць уладу, як канчалася хадайніцтва, - "паймець ласку да старых, убогіх і дзяцей". Бяз малага ўсё сяло падпісала хадайніцтва, пакрыўшы яго каравымі сялянскімі подпісамі, а часам, з прычыны няпісьменнасьці, і крыжыкамі. Потым яны прыйшлі да братоў і сказалі:
- Няхай заўтра Янка з гэтай заявай падасца ў Касьцюковічы да раённых уладаў, а другую адтуль пашле поштай у Магілёў да абласных уладаў. А ты, Марка, пільнуй сваю гаспадарку! Якія-ж вы кулакі? Вось пан Цярэшчанка аднаго лесу меў бадай што дзесяць тысяч дзесяцінаў, а ў вас толькі вятрак, які ад ветру ва ўсе бакі хіліцца. Не дамо вас у крыўду!
Досьвіткам Янка Маруда пайшоў з хадайніцтвам аднавяскоўцаў у Касьцюковічы. Ён і ня меў на ўвеце, што напярэдадні старшыня сельсавету, даведаўшыся наконт хадайніцтва, паведаміў аб ім па тэлефоне дваццаціпяцітысячніка, а той папрасіў раённую міліцыю затрымаць Янку яшчэ па дарозе ў Касьцюковічы за непаслушэнства ўладам і пад канвоем прывесьці ў Панькоўскую Буду. Ужо да Касьцюковічаў заставалася ня больш як два кілямэтры, калі міліцыянэр, што выехаў адтуль, затрымаў Янку Маруду й загадаў яму ісьці назад. Праз некалькі гадзін стомлены, запылены, пешы, ён уваходзіў у роднае сяло, падганяны міліцыянэрам. I першы сустрэчны дзед, спачувальна паглядзеўшы на пешага, крыкнуў коннаму:
- Эй, работніцка-сялянскі! Ты-б яшчэ пятлю на ягоную мужыцкую шыю накінуў!
Міліцыянэр замахнуўся на дзеда нагайкай.
У сваёй хаце Янка Маруда пабачыў старшыню сельсавету і дваццаціпяцітысячніка, які адразу паскудна вылаяў яго. Яны патрабавалі хадайніцтва, пэўне, жадаючы даведацца, хто яго падпісаў увогуле і хто першы.
- Няма ў мяне ніякіх хадайніцтваў, - сказаў Янка.
Яго старанна абшукалі і сапраўды ніякіх папераў не знайшлі. Ідучы назад, ён, падпільнаваўшы мамэнт, калі міліцыянэр, пакінуўшы яго бяз увагі, пачаў скручваць цыгарку, кінуў няўпрыцем паперку ў прыдарожную канаву. Разьюшаны старшыня дапытваўся:
- Арцём Лаўрыненка пісаў?
- Я ўчора яго ў вочы ня бачыў, - адказаў Янка.
Старшыня штурхануў яго кулаком у грудзі і, адыходзячы, загадаў:
- Рыхтуйся! Заўтра мы цябе з братам нарэшце пасадзім на фурманкі. Цэлай кумпаніяй прыйдзем выпраўляць.
I заўтра, на трэці дзень высяленьня, да хатаў братоў разам са старшынёй, сакратаром і дваццаціпяцітысячнікам прыйшоў увесь тутэйшы беспартыйны актыў. Аднак іх сустрэла грамада абураных сялянаў, якія шчыльнай сьцяной стаялі вакол Марудавых хатаў.
- Гэй, Кузьма! - крычалі яны актывістам. - Што? Прапіў хату, дык цяпер млын хочаш прапіць? Бач, і Сідар тут! Тэй самы, што дзіця сваё ў жонкі скраў ды ў карты прагуляў! А ты, Хведар, па суседскіх клецях больш не шпацыруеш?
Актывісты паспрабавалі прарвацца да хатаў, аднак на іхнія галовы і сьпіны бяз жалю абваліліся цяжкія мужыцкія кулакі. Пачухваючы зьбітыя месцы, яны накіраваліся да будынку сельсавету, а ўслед ім крычалі:
- Не дамо нашых Марудаў!
На чацьвёрты дзень высяленьня раніцою ў Панькоўскую Буду ўварваўся наўгалёп вялікі зводны конны аддзел міліцыі з Касьцюковічаў і Хоцімску. Яшчэ перад самым сялом на ўзгорку яны паставілі кулямёт і выпусьцілі зь яго ўгору чаргу куляў. Звальваючы сялянаў з ног сваймі коньмі, зьбіваючы іх направа й налева з усяго размаху нагайкамі, яны прарваліся да хатаў Марудаў. За імі да гэтых хатаў пад'ехалі на фурманках актывісты. 3 хатаў вывалаклі пад рукі жанчынаў, выгналі, падштурхоўваючы ў сьпіны, старых, пасадзілі іх на фурманкі, амаль кідаючы туды-ж дзяцей. Спакойныя, нібы скамянелыя, твары былі ў Маркі і Янкі, аднак Бог адзін ведае, як чуліся яны ў гэты час. I вось яны ўжо едуць па вясковай вуліцы ў кірунку да станцыі. Вакол іх у два рады гарцуюць міліцыянэры, адганяючы нагайкамі сялянаў. Старая Ігнаціха прыціскае да грудзей пачарнелы ад часу абраз. Ейны сівабароды сямідзесяціпяцігадовы Ігнат, трымаючы ў руцэ торбачку зь беларускай зямлёй, прыўзьнімаецца над фурманкай, хрысьціцца і кланяецца на ўсе чатыры бакі грамадзе, як з даўніх часоў хрысьціліся і кланяліся ўсе тыя, якіх везьлі на кару. Старэчым голасам ён крычыць:
- Бывайце, хрысьціяне! Даруйце, дзеля Хрыста, калі часам каго-небудзь пакрыўдзіў. Не дазволіў Бог спачыць пасьля крывавых мазалёў на родным могільніку. Хай будзе Ягоная сьвятая воля. Ведаю, што не вінавайцы вы нашых пакутаў.
- Бачыць Бог: не вінавайцы! - адказваюць згібелыя ад шматлікіх год і цяжкое працы дзяды. -Даруй нам, Ігнат! Даруй!
Адна маладзіца, праскочыўшы праз ланцуг міліцыянэраў і не зьвяртаючы ўвагі на іхнюю брудную лаянку і ўдары нагайкай, падае Янкавай Агаце збан і скрутак:
- Вось толькі што надаіла. Дзятву напоіш сырадоем. I блінцы прыпяканыя вазьмі.
А вось і ўзгорак, на якім па-ранейшаму стаіць тупарылы кулямёт і за якім назаўсёды схаваецца роднае сяло.
- Бывайце, Марка і Янка! Пашчасьліў вам Божа! - крычаць аднавяскоўцы.
I Марка і Янка абарочваюцца і бяз словаў нізка да самае сырое зямлі ў апошні раз кланяюцца роднай Панькоўскай Будзе.
Прайшло ладне часу. Сяло Панькоўская Буда ўжо даўно згубіла сваю старую радзіміцкую прыгожую назву і менавалася калгасам імя Сяргея Міронавіча Кірава. Здавалася, ніколі ў мінулым не існавала ні прымусовае калектывізацыі, ні паўстаньня, а нават калі яны й меліся раней, дык раны ад іх нібы даўно ўжо загаіліся ў сялянскіх душах. Даўно зьніклі ў лясох да скону жыцьця, да апошняе кулі зацятыя ворагі бальшавікоў - партызаны. Яны зьніклі, аднак у 1937 г. на шмат якіх хвоях і ялінах бліжэйшага лесу зьявіліся лістоўкі з заклікам: "Бі прыгнятальнікаў сялянства - бальшавікоў!".
Лістоўкі былі напісаныя ад рукі чарнілам. Адмыслова, у сувязі зь імі, прыехаў у калгас імя Кірава энкавэдыст Мажайскі. Старшыня сельсавету разам з энкавэдыстам, параўноўваючы почарк лістоўкаў з почаркам шматлікіх заяваў, у розны час пададзеных у сельсавет, прыйшлі да выснаву, што лістоўкі напісаў работнік тутэйшага саўгасу Арцём Лаўрыненка. Старшыня пры гэтым прыгадаў, што калісьці Лаўрыненку закідалі, нібы гэта ён напісаў хадайніцтва за раскулачаных братоў Марудаў.
Апоўначы энкавэдысты разам з панятым накіроўваюцца да хаты Лаўрыненкі, каб яго арыштаваць. Яны доўга грукаюць у дзьверы, і ніхто на іхні грукат не адклікаецца. Нарэшце чуецца голас абуджанага васьмігадовага сына гаспадароў:
- Бацька з маткай сьпяць на гарышчы.
Двое, што прыйшлі арыштоўваць, падымаюцца па драбінах на падстрэшша. Першы - паняты, другі - энкавэдыст. Каб падмануць Лаўрыненку, першы гаворыць:
- Ну, Арцём, сёньня твая чарга вартаваць.
Лаўрыненка, заўважыўшы за сьпіной панятога энкавэдыста, мінуючы драбіны, кумільгам саскоквае з падстрэшша і, убегшы ў хату, замыкаецца ў ёй. Пасьля настойлівага грукату ён адчыняе дзьверы і прапушчае ў хату панятога, аднак, калі парог пераступае энкавэдыст Мажайскі, на ягоную галаву зь сілай абвальваецца сякера. Спалоханы паняты кідаецца да акна і, выбіўшы яго, уцякае.
Калі праз колькі гадзінаў прыбылі энкавэдысты, дык, адправіўшы ў Касьцюковічы труп Мажайскага, распачалі допыт жонкі Лаўрыненкі. Увесь раён быў узьняты на ногі ў пошуках Лаўрыненкі - і міліцыя, і камсамол, і калгасны актыў. Мінулі два-тры тыдні, а ён нібы скрозь зямлю праваліўся. Пазьней сталася ведама, што Лаўрыненка ў гэты час перахоўваўся ў вёсцы Белая Дубрава ў свайго цесьця. Яго заўважылі камсамольцы, калі ён, пакінуўшы Белую Дубраву, зьбіраўся пераплысьці раку Бесядзь, за якой пачынаўся лес. Яны схапілі яго ўжо ў вадзе і пасьля напаўжывым прывезьлі ў Касьцюковічы.
Неўзабаве адбыўся суд. Жонку Лаўрыненкі саслалі на шэсьць год у аддалены сібірскі канцэнтрацыйны лягер. Арцёма Лаўрыненку ня судзілі. Яго закатавалі ў НКВД да суда.
Так скончылася Панькоўска-Будаўскае народнае паўстаньне. Ды толькі-ж ці скончылася яно?
Гарыць і ня гасьне пад попелам прысак. Налятуць вятры, зьдзьмухнуць попел, і аж пад самае неба зноў шугане полымем ніколі не згасальны прысак.
Феликс Эдмундович Дзержинский, уроженец Беларуси, также высказвал антисоветские взгляды.
На Х съезде РКП(б) дзержинский просил освободить его от занимаемой должности председателя ВЧК. "Я, - заявил он, не хоче, а главное не могу там больше работать. Вы знаете, - говорил он, - моя рука никогда не дрожала, когда я направлял карающий меч на головы наших классовых врагов, но теперь наша революция вступила в критический период, во время которого приходится карать не только классовых врагов, но и трудящихся - рабочих и крестьян в Кронштадте, в Тамбовской губернии и в других местах. Вы знаете, товарищи, - говорил Дзержинский, - что я не щадил своей жизни в революционной борьбе, боролся за лучшую долю рабочиих и крестьян. А теперь приходится их репрессировать" (Журнал "Вопросы истории", 1988, №4, с.182).
В конце 1926 года Дзержинский в своем письме к Куйбышеву выразил опасение, что "страна найдет своего диктатора - похоронщика революции, какие бы красные перья не были бы на его костюме" (Журнал "Коммунист", 1928, №7, с.104).
Активное участие в подавлении крестьянских восстаний принимал и знаменитый беларуский коммунист Голодед.
СПРАВКА. Николай Матвеевич Голодед родился 21 мая 1894 года в селе Старый Кривец Новозыбковского района Брянской области в крестьянской семье. В детстве батрачил, затем работал на шахтах Криворожья, где включился в революционную борьбу. В годы первой мировой войны был на Юго-Западном фронте. Потом участвовал в октябрьских событиях, гражданской войне. В Коммунистическу партию всупил в 1918 году. В 1918-1923 годах - на советской работе в Новозыбковском и Горецком районах. Был председателем исполкома Горецкого Совета, возглавлял в районе борьбу с бандитизмом. В феврале 1924 года избирается членом Временного бюро ЦК РКП(б), а в декабре 1925-го - вторым секретарем ЦК КП(б)Б. С мая 1927 по май 1938 года - председатель СНК БССР и член ЦК КП(б)Б. С 1930 года - кандидат в члены ЦК ВКП(б). Член ЦИК СССР и БССР (1927-1937гг.). 21 июня 1937 года выбросился из здания НКВД во время допроса.
Про "заслуги" Голодеда во время подавления крестьянских восстаний пишет Ростислав Платонов (Палітыкі. Ідэі. Лёсы. Грамадзянскія пазіцыі ва ўмовах нарастання ідэолага-палітычнага дыктату ў Беларусі 20-30-х гадоў (Мн., 1996, с.326):
"Вот письмо на имя наркома обороны К.Ворошилова, о котором Волкович, а тем более Гикало, не могли не знать, ибо копия его оказалась в архиве ЦК. В письме подробно рассказывается о ликвидации восстания и эсеровского бунта и об участии Н.Голодеда в боях с бандами. Завершается оно словами: "Отмечая исключительную роль и героизм тов. Голодеда, я, как бывший командир Чаусского отряда по подавлению стрекопытовского восстания и 4-го Горецкого отряда по подавлению бунта Иванова и Прудникова, в связи с наступлением 15-летия освобождения БССР от белополяков и других банд ставлю перед вами вопрос о возбуждении ходатайства перед ЦИК Союза о награждении высокой боевой наградой тов. Голодеда Николая Матвеевича, ныне председателя Совнаркома БССР". И подпись: Бывший командир отрядов по подавлению банд Капитонов Лука Семенович".
Парадокс истории с Голодедом состоит в том, что на XVIсъезде КП(б)Б (10-19 июня 1937г.) Д.Волкович обвинил его в обратном:
"К нам поступил дополнительный материал относительно Голодеда. Мы имели заявление, что при ликвидации восстания в Глинке и Сураже Западной области было эсеровское восстание. Для подавления восстания был направлен первый ленинский полк и первый ленинский батальон. При ликвидации восстания члены-главки были пойманы. Среди них, кажется, был и Голодед. Во время привода их на допрос один из них убил красногвардейца и бежал. По-моему, это был Голодед. Он был в защитной форме с георгиевским крестом (читает архивный документ). Все это, товарищи, совпадает. По документам Красной Армии видно, что у Голодеда есть георгиевский крест. Мы и этот документ послали в ЦК ВКП(б)".
Активное участие в подавлении крестьянских восстаний принимал и знаменитый беларуский коммунист Голодед.
СПРАВКА. Николай Матвеевич Голодед родился 21 мая 1894 года в селе Старый Кривец Новозыбковского района Брянской области в крестьянской семье. В детстве батрачил, затем работал на шахтах Криворожья, где включился в революционную борьбу. В годы первой мировой войны был на Юго-Западном фронте. Потом участвовал в октябрьских событиях, гражданской войне. В Коммунистическу партию всупил в 1918 году. В 1918-1923 годах - на советской работе в Новозыбковском и Горецком районах. Был председателем исполкома Горецкого Совета, возглавлял в районе борьбу с бандитизмом. В феврале 1924 года избирается членом Временного бюро ЦК РКП(б), а в декабре 1925-го - вторым секретарем ЦК КП(б)Б. С мая 1927 по май 1938 года - председатель СНК БССР и член ЦК КП(б)Б. С 1930 года - кандидат в члены ЦК ВКП(б). Член ЦИК СССР и БССР (1927-1937гг.). 21 июня 1937 года выбросился из здания НКВД во время допроса.
Про "заслуги" Голодеда во время подавления крестьянских восстаний пишет Ростислав Платонов (Палітыкі. Ідэі. Лёсы. Грамадзянскія пазіцыі ва ўмовах нарастання ідэолага-палітычнага дыктату ў Беларусі 20-30-х гадоў (Мн., 1996, с.326):
"Вот письмо на имя наркома обороны К.Ворошилова, о котором Волкович, а тем более Гикало, не могли не знать, ибо копия его оказалась в архиве ЦК. В письме подробно рассказывается о ликвидации восстания и эсеровского бунта и об участии Н.Голодеда в боях с бандами. Завершается оно словами: "Отмечая исключительную роль и героизм тов. Голодеда, я, как бывший командир Чаусского отряда по подавлению стрекопытовского восстания и 4-го Горецкого отряда по подавлению бунта Иванова и Прудникова, в связи с наступлением 15-летия освобождения БССР от белополяков и других банд ставлю перед вами вопрос о возбуждении ходатайства перед ЦИК Союза о награждении высокой боевой наградой тов. Голодеда Николая Матвеевича, ныне председателя Совнаркома БССР". И подпись: Бывший командир отрядов по подавлению банд Капитонов Лука Семенович".
Парадокс истории с Голодедом состоит в том, что на XVIсъезде КП(б)Б (10-19 июня 1937г.) Д.Волкович обвинил его в обратном:
"К нам поступил дополнительный материал относительно Голодеда. Мы имели заявление, что при ликвидации восстания в Глинке и Сураже Западной области было эсеровское восстание. Для подавления восстания был направлен первый ленинский полк и первый ленинский батальон. При ликвидации восстания члены-главки были пойманы. Среди них, кажется, был и Голодед. Во время привода их на допрос один из них убил красногвардейца и бежал. По-моему, это был Голодед. Он был в защитной форме с георгиевским крестом (читает архивный документ). Все это, товарищи, совпадает. По документам Красной Армии видно, что у Голодеда есть георгиевский крест. Мы и этот документ послали в ЦК ВКП(б)".
Беларус. В 1916 окончил пехотное училище, в 1917 штабс-капитан. Большевик с 1917, с 1918 в Красной Армии. Командовал 1-м Московским революционным полком, затем бригадой, 42-й стрелковой дивизией, 31-й бригадой Гомельской кавдивизии. Отличился в боях против войск Н.И. Махно. В 1919 награжден орденом Красного Знамени, в 1921 почетным революционным оружием. В 1922-23 учился в Военной академии РККА, после чего командирован на нелегальную работу за границу. В Вене работал "под крышей" советского торгпредставительства, под фамилией Ярославский. Координировал действия Военного центра Болгарской компартии. После взрыва 16 апреля 1925 г. в Софийском соборе решил отойти от дел и уехал в Германию. В августе 1925 был отравлен в кафе города Майнца сотрудниками ИНО ОГПУ.
Восстание в Кронштадте также было спровоцировано грабительской политикой Коммунистической партии в отношении крестьян. Об этом свидетельствуют документы того времени (возьмем сборник под названием "Кронштадт 1921. Документы о событиях в Кронштадте весной 1921 г. / Составление, введение и примечания В. П. Наумова, А. А. Косаковского. — М.: Международный фонд «Демократия», 1997"):
РАПОРТ ПРЕДСЕДАТЕЛЯ ТРОЕК ПРИ 1-м И 2-м ОСОБЫХ ОТДЕЛЕНИЯХ ОСОБОГО ОТДЕЛА ОХРАНЫ ФИНЛЯНДСКОЙ ГРАНИЦЫ42
Начальнику особого отдела охраны финляндской границы республики. Копия бывш. Председателю Петрогубчека и начособотдела тов. Комарову
"...Выявить присутствие какой-либо организации и захватить ея агентов при всем старании не удалось... Общие же причины возникновения мятежа — общее недовольство матросов политикой партии по отношению к крестьянству, усилившейся после того, как моряки побывали в 5% отпуску в деревне".
20апреля 1921 года
Председатель Троек 1-го и 2-го Особотделений Отдела Охранфингран НИКОЛАЕВ
ЦА ФСБ РФ, ф. 114728, материалы по Кронштадтскому мятежу, лл. 23—25 об. Заверенная копия.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.