Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Ю. Віцьбіч 09.02.2008

Койданаўская Незалежная Рэспубліка

Койданаўскае паўстаньне, як і Слуцкі фронт БНР, або Слуцкае паўстаньне, выбухнула ў 1920 годзе ў так званай "нэўтральнай зоне", між польскім і савецкім франтамі. "Так званай" таму, што, не зважаючы на прадугледжаную замірэньнем нэўтральнасьць гэтае зоны, бальшавікі адразу-ж пачалі ствараць тут свае рэўкамы. I яны атрымалі такі адпор ад мясцовага насельніцтва, што знайшоў адбітак нават у іхняй прэсе, якая сьвядома амінала антыбальшавіцкія паўстаньні. Аднак перш чым перайсьці да самога паўстаньня, трэба крыху ахарактарызаваць ягоны цэнтр, які мае цікавую гісторыю.

Ужо ў XII ст. Койданава ведама пад імем Крутагор'я. Тут двойчы былі ўшчэнт зьнішчаныя ў сваім паходзе на захад татарскія орды: у 1241 г. войскам Вялікага Княства Літоўскага, якое вёў князь Скірмунт, і ў 1249 г. тым-жа гераічным войскам на чале са славутым Мяндоўгам. У апошняй бітве ўзначальваў татараў і разам зь імі тут загінуў хан Койдан, ад імя якога мястэчка і атрымала сваю новую назву Койданава.

За савецкім часам імя татарскага хана замянілася імем шэфа чэкістаў, і Койданава сталася Дзяржынскам. У адміністрацыйных адносінах мястэчка ў Расейскай імпэрыі належала да Менскага павету той-жа губэрні, а ў сучасны мамэнт зьяўляецца раённым цэнтрам Менскае вобласьці БССР.

Яшчэ ў 1919 г., у часе паміж нямецкай і польскай акупацыямі (сьнежань 1918 - жнівень 1919 г.), бальшыня з тых койданаўцаў, што падлягалі паводле савецкіх загадаў мабілізацыі ў Чырвоную армію, уважылі за лепшае стацца дэзэртырамі і пайсьці ў лес. Бальшавіком тады бракавала і сілаў і часу, каб вылавіць іх там і пакараць. Пры паляках (жнівень 1919 г. - ліпень 1920 г.) дэзэртыры выйшлі зь лесу і зноў часткова вярнуліся туды ў часе балыьшвіцкага наступу і водступу (ліпень 1920 г. - жнівень 1920г.). Аднак яны менш за ўсё нагадвалі сабою тых, хто перахоўваўся ад "пролетарского правосудия". Яны ўважалі за лепшае адкрытае змаганьне з бальшавізмам.

Кіраўніком партызанаў Койданаўшчыны быў Паўлюк Калечыц, які паходзіў з самога мястэчка

Койданава, а ягонай "правай і левай рукой" былі Баравік зь вёскі Беглічы і Тодар Куль зь вёскі

Макаўчыцы. Савецкія журналісты I. Шпілеўскі і Л. Бабровіч у часапісе "Наш край" (№ 3 (42) за 1929 г.) адзначаюць: "У склад банды ўваходзілі амаль што ўсе койданаўскія хлапцы-дэзэртыры, што не жадалі служыць у Чырвонай арміі, а таксама й сыны заможных сялянаў з бліжэйшых вёсак". Апорнымі пунктамі, вакол якіх канцэнтраваліся партызаны, зьяўляліся Дзягільнінская і Касілаўская школы ды фальварак Янава, які належаў шляхціцу Шпакоўскаму, а штаб знаходзіўся ў вёсцы Дзягільня.

Два названыя журналісты з шчырасьцю, блізкай да гіроніі, адзначаюць, што "калі рэўкам трохі ачухаўся ад часоў вайны", ён перш за ўсё загадаў усім дэзэртырам добраахвотна зьявіцца ў Койданаўскі вайсковы камісарыят для накіраваньня іх у Чырвоную армію. Аднак ніхто не зьявіўся. Пэўна, рэўкам ня меў ніякага аўтарытэту: убачыўшы, што мабілізацыя правалілася, рэўкамаўцы прапанавалі дэзэртырам пайсьці калі не на фронт, дык хаця-б у лес, каб напілаваць дроў для савецкіх установаў. Дэзэртыры адмовіліся і ад гэтае прапановы. Калі рэўкам адважыўся некаторых зь іх арыштаваць, дык койданавец Скуратовіч, узьлезшы на званіцу тутэйшае Пакроўскае царквы, пачаў біць у набат. Пачуўшы звонавы заклік, з усіх бакоў зьбегліся дэзэртыры разам са сваякамі, рынуліся да рэўкаму, паразганялі ўсіх бальшавікоў і вызвалілі арыштаваных. Так адбыўся першы разгон першага Койданаўскага рэўкаму, старшынёй якога быў Кажушка, а сакратаром - Трызна, селянін зь вёскі Лучыца.

На другі-ж дзень зь Менску прыбыў чэкісцкі карны атрад, але ўдзельнікі першага антыбальшавіцкага выступу загадзя пайшлі ў лес. Чэкісты аднавілі рэўкам у новым складзе: старшынёй быў прызначаны Гарун, сакратаром - Сігналоўскі. Новы рэўкам, каб пазьбегчы памылак старога, перш за ўсё арганізаваў узброены атрад міліцыі, які ўзначаліў Тывянік. Калі першы рэўкам няўдала пасылаў дэзэртыраў пілаваць дровы, дык другі вырашыў скарыстаць для гэтае мэты 17 узброеных міліцыянэраў. Аднак партызаны разам зь сялянамі бліжэйшае вёскі Рудзіца абяззброілі гэтых міліцыянэраў і пасадзілі іх у турму мястэчка Рубяжэвічы, што знаходзілася на падуладнай ім тэрыторыі. Тут, у гэтай турме, койданаўскія міліцыянэры сустрэліся з раней захопленым партызанамі старшынём Менскага павятовага выканкаму Грузалем.

Новы рэўкам знайшоў усё-ж досыць сілаў, калі не для змаганьня з партызанамі, дык для таго, каб арыштаваць бяззбройных сялянаў зь вёскі Рудзіца. У адказ ён атрымаў ультыматум ад партызанаў за подпісам Паўлюка Калечыца з прапановай на працягу трох дзён вызваліць сялянаў, а самім добраахвотна пакінуць Койданава. Рэўкам гэтаму ультыматуму не падпарадкаваўся. Тады на трэці дзень партызаны прыйшлі ў Койданава і пасьля кароткай узброенай сутычкі арыштавалі рэўкам і вызвалілі зьняволеных сялянаў. Адначасна з рэўкамам былі арыштаваныя менскі павятовы вайсковы камісар Уледукес і начальнік Менскае павятовае міліцыі Сурба, што знаходзіліся ў той час у Койданаве. Гэтак адбыўся другі разгон Койданаўскага рэўкаму.

Кіраўнік партызанаў Койданаўшчыны Паўлюк Калечыц абвясьціў мястэчка Койданава і ягоную ваколіцу Койданаўскай Незалежнай Рэспублікай. На вуліцах былі расклееныя адпаведныя адозвы да насельніцтва. Нажаль, гэтыя адозвы не дайшлі да нас, аднак ведама, што ў іх насельніцтва заклікалася да змаганьня за Вольную і Незалежную Беларусь. Адначасна Рэспубліка была абвешчана на ваенным становішчы, і паўсюдна былі расстаўленыя вартавыя. У гэты час паблізу ад Койданава, на левым беразе ракі Вусы, стаялі чырвонаармейскія часткі, штаб якіх знаходзіўся ў мястэчку Самахвалавічы, што на рацэ Пцічы. Бальшавікі, відаць, адчувалі моц паўстаньня, бо для разгрому яго паслалі з самахвалавіцкага штаба бранявік. Але яшчэ перад Койданавым гэты бранявік сустрэў такі моцны агонь, што прымушаны быў вярнуцца назад.

Адбіўшы першы бальшавіцкі напад, партызаны пачалі арыштоўваць койданаўскіх камуністаў. Адначасна за подпісам Паўлюка Калечыца выйшаў загад аб мабілізацыі ўсіх мужчынаў, здатных на тое, каб трымаць зброю. Трэба адзначыць, што на гэты раз дэзертыраў ня было, хаця ніхто і не пагражаў за невыкананьне загаду расстрэлам. I. Шпілеўскі і Л. Бабровіч сьцьвярджаюць, нібы "каля кажнага тутэйшага мабілізаванага вартавога стаяў бандыт із зброяй". Гэтае недарэчнае сьцьверджаньне ня толькі не адпавядае рэчаіснасьці, аднак увогуле пярэчыць цьвярозаму розуму. Сапраўды - адзін па сваёй ініцыятыве ўзбройвае другога, каб увесь час сачыць за ім, як за ворагам, і гэтым сам сябе скоўвае.

Койданаўская Незалежная Рэспубліка праіснавала 4 дні. Партызаны, нягледзячы на ўпартае змаганьне, ня ў стане былі перамагчы 12 -ы чырвонаармейскі стралковы полк 2-е брыгады. Яны адышлі зноў да вёскі Дзягільня. Разам зь імі пайшлі ўсе тыя койданаўцы, якія ўдзельнічалі ў паўстаньні. Адсюль партызаны спрабавалі зноў перайсьці ў наступ, аднак беспасьпяхова.

Койданаўская Незалежная Рэспубліка да некаторае ступені нагадвае адначасную сабе Сочынскую Сялянскую Рэспубліку, што праіснавала амаль месяц. Першая і другая стварыліся ў "нэўтральнай зоне" -адна паміж Польшчай і Саветамі, другая - паміж Грузіяй і Саветамі. Аднак між імі ёсьць і значная розьніца. Сочынская Сялянская Рэспубліка, створаная расейскімі эсэрамі на чужаземным для іх грунце, зусім ігнаравала нацыянальны мамэнт, у той час як ён выразна адбіўся ў Койданаўскай Незалежнай Рэспубліцы. Другое істотнае адрозьненьне гэтых дзьвюх рэспублік палягае на тым, што койданаўцы змагаліся вылучна з бальшавікамі, а сочынцы - з антыбальшавікамі, рэшткамі расейскае Белае арміі, і гэтым фактычна падтрымлівалі расейскую Чырвоную армію.

Трэба прыгадаць тут з пашанай імёны найбольш актыўных койданаўскіх партызанаў. Гэта Паўлюк Калечыц, Баравік, Тодар Куль, Скуратовіч, Язэп Пятухоўскі, Сікорскі, браты Міхал, Янка і Казімір Доўнары, Уладзімер Вашкевіч, Кастусь і Зенька Лабачы, Янка Тарнагурскі, Паўлюк Бабраўніцкі, Варатніцкі, Янка Грушэўскі, Алесь Кавалеўскі, Андрэй Мялешка, Драздоўскі, Міхал Мазуркевіч, Тоўсьцік, Янка Быкоўскі, Сачко, Паўлюк Шот, Дудкоўскі і шмат іншых. Гэты сьпіс узяты з савецкіх першакрыніц. Усе яны загінулі - хто ў часе зацятага бою, хто ў бальшавіцкіх засьценках. Такі-ж лёс спасьцігнуў усіх іхніх блізкіх і дальшых сваякоў, што заўчасна скончылі сваё жыцьцё ў савецкіх канцэнтрацыйных лягерох.

Пасьля разгрому Койданаўскай Незалежнай Рэспублікі паўстанцы яшчэ доўгі час змагаліся, гуртуючыся пераважна вакол паселішчаў Дзягільня, Янава й Касьцевічы. "Нельга было, - прыгадваюць з абурэньнем I. Шпілеўскі і Л. Бабровіч, - зрабіць выбары ў мясцовую ўладу нават за дзьве вярсты ад мястэчка, бо ўсе баяліся помсты бандытаў". I толькі калі яны ўсе да аднаго загінулі, адказаўшы нам сваю помсту, толькі тады іхняе роднае Койданава атрымала тымчасовае і чарговае імя крамлёўскага бандыта Дзяржынскага. Цяжкай бронзавай ступою ўзышоў ён па касьцях нашых братоў на пастамэнт пасярэдзіне беларускага мястэчка. Мы ўжо аднойчы скідалі яго адтуль. Прыйдзе час - скінем назаўсёды. I тады ўзыдзе на пастамэнт Паўлюк Калечыц разам із сваімі сябрамі, а ўнізе пад імі, трымаючы ў руках вяроўку, застыгне на варце верны званар Беларускае Народнае Рэспублікі юнак Скуратовіч.

Крыніца: Віцьбіч, Ю.
Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі / Юрка Віцьбіч. -Вільня: Gudas, 2007. - 308с.

Каментары чытачоў
Агата напiсаў(ла) 16.08.2012 19:16

Феликс Эдмундович Дзержинский, уроженец Беларуси, также высказвал антисоветские взгляды.

На Х съезде РКП(б) дзержинский просил освободить его от занимаемой должности председателя ВЧК. "Я, - заявил он, не хоче, а главное не могу там больше работать. Вы знаете, - говорил он, - моя рука никогда не дрожала, когда я направлял карающий меч на головы наших классовых врагов, но теперь наша революция вступила в критический период, во время которого приходится карать не только классовых врагов, но и трудящихся - рабочих и крестьян в Кронштадте, в Тамбовской губернии и в других местах. Вы знаете, товарищи, - говорил Дзержинский, - что я не щадил своей жизни в революционной борьбе, боролся за лучшую долю рабочиих и крестьян. А теперь приходится их репрессировать" (Журнал "Вопросы истории", 1988, №4, с.182).
В конце 1926 года Дзержинский в своем письме к Куйбышеву выразил опасение, что "страна найдет своего диктатора - похоронщика революции, какие бы красные перья не были бы на его костюме" (Журнал "Коммунист", 1928, №7, с.104).

Стась напiсаў(ла) 25.08.2012 15:52

Активное участие в подавлении крестьянских восстаний принимал и знаменитый беларуский коммунист Голодед.
СПРАВКА. Николай Матвеевич Голодед родился 21 мая 1894 года в селе Старый Кривец Новозыбковского района Брянской области в крестьянской семье. В детстве батрачил, затем работал на шахтах Криворожья, где включился в революционную борьбу. В годы первой мировой войны был на Юго-Западном фронте. Потом участвовал в октябрьских событиях, гражданской войне. В Коммунистическу партию всупил в 1918 году. В 1918-1923 годах - на советской работе в Новозыбковском и Горецком районах. Был председателем исполкома Горецкого Совета, возглавлял в районе борьбу с бандитизмом. В феврале 1924 года избирается членом Временного бюро ЦК РКП(б), а в декабре 1925-го - вторым секретарем ЦК КП(б)Б. С мая 1927 по май 1938 года - председатель СНК БССР и член ЦК КП(б)Б. С 1930 года - кандидат в члены ЦК ВКП(б). Член ЦИК СССР и БССР (1927-1937гг.). 21 июня 1937 года выбросился из здания НКВД во время допроса.

Про "заслуги" Голодеда во время подавления крестьянских восстаний пишет Ростислав Платонов (Палітыкі. Ідэі. Лёсы. Грамадзянскія пазіцыі ва ўмовах нарастання ідэолага-палітычнага дыктату ў Беларусі 20-30-х гадоў (Мн., 1996, с.326):
"Вот письмо на имя наркома обороны К.Ворошилова, о котором Волкович, а тем более Гикало, не могли не знать, ибо копия его оказалась в архиве ЦК. В письме подробно рассказывается о ликвидации восстания и эсеровского бунта и об участии Н.Голодеда в боях с бандами. Завершается оно словами: "Отмечая исключительную роль и героизм тов. Голодеда, я, как бывший командир Чаусского отряда по подавлению стрекопытовского восстания и 4-го Горецкого отряда по подавлению бунта Иванова и Прудникова, в связи с наступлением 15-летия освобождения БССР от белополяков и других банд ставлю перед вами вопрос о возбуждении ходатайства перед ЦИК Союза о награждении высокой боевой наградой тов. Голодеда Николая Матвеевича, ныне председателя Совнаркома БССР". И подпись: Бывший командир отрядов по подавлению банд Капитонов Лука Семенович".
Парадокс истории с Голодедом состоит в том, что на XVIсъезде КП(б)Б (10-19 июня 1937г.) Д.Волкович обвинил его в обратном:
"К нам поступил дополнительный материал относительно Голодеда. Мы имели заявление, что при ликвидации восстания в Глинке и Сураже Западной области было эсеровское восстание. Для подавления восстания был направлен первый ленинский полк и первый ленинский батальон. При ликвидации восстания члены-главки были пойманы. Среди них, кажется, был и Голодед. Во время привода их на допрос один из них убил красногвардейца и бежал. По-моему, это был Голодед. Он был в защитной форме с георгиевским крестом (читает архивный документ). Все это, товарищи, совпадает. По документам Красной Армии видно, что у Голодеда есть георгиевский крест. Мы и этот документ послали в ЦК ВКП(б)".
Стась напiсаў(ла) 25.08.2012 15:53

Активное участие в подавлении крестьянских восстаний принимал и знаменитый беларуский коммунист Голодед.
СПРАВКА. Николай Матвеевич Голодед родился 21 мая 1894 года в селе Старый Кривец Новозыбковского района Брянской области в крестьянской семье. В детстве батрачил, затем работал на шахтах Криворожья, где включился в революционную борьбу. В годы первой мировой войны был на Юго-Западном фронте. Потом участвовал в октябрьских событиях, гражданской войне. В Коммунистическу партию всупил в 1918 году. В 1918-1923 годах - на советской работе в Новозыбковском и Горецком районах. Был председателем исполкома Горецкого Совета, возглавлял в районе борьбу с бандитизмом. В феврале 1924 года избирается членом Временного бюро ЦК РКП(б), а в декабре 1925-го - вторым секретарем ЦК КП(б)Б. С мая 1927 по май 1938 года - председатель СНК БССР и член ЦК КП(б)Б. С 1930 года - кандидат в члены ЦК ВКП(б). Член ЦИК СССР и БССР (1927-1937гг.). 21 июня 1937 года выбросился из здания НКВД во время допроса.

Про "заслуги" Голодеда во время подавления крестьянских восстаний пишет Ростислав Платонов (Палітыкі. Ідэі. Лёсы. Грамадзянскія пазіцыі ва ўмовах нарастання ідэолага-палітычнага дыктату ў Беларусі 20-30-х гадоў (Мн., 1996, с.326):
"Вот письмо на имя наркома обороны К.Ворошилова, о котором Волкович, а тем более Гикало, не могли не знать, ибо копия его оказалась в архиве ЦК. В письме подробно рассказывается о ликвидации восстания и эсеровского бунта и об участии Н.Голодеда в боях с бандами. Завершается оно словами: "Отмечая исключительную роль и героизм тов. Голодеда, я, как бывший командир Чаусского отряда по подавлению стрекопытовского восстания и 4-го Горецкого отряда по подавлению бунта Иванова и Прудникова, в связи с наступлением 15-летия освобождения БССР от белополяков и других банд ставлю перед вами вопрос о возбуждении ходатайства перед ЦИК Союза о награждении высокой боевой наградой тов. Голодеда Николая Матвеевича, ныне председателя Совнаркома БССР". И подпись: Бывший командир отрядов по подавлению банд Капитонов Лука Семенович".
Парадокс истории с Голодедом состоит в том, что на XVIсъезде КП(б)Б (10-19 июня 1937г.) Д.Волкович обвинил его в обратном:
"К нам поступил дополнительный материал относительно Голодеда. Мы имели заявление, что при ликвидации восстания в Глинке и Сураже Западной области было эсеровское восстание. Для подавления восстания был направлен первый ленинский полк и первый ленинский батальон. При ликвидации восстания члены-главки были пойманы. Среди них, кажется, был и Голодед. Во время привода их на допрос один из них убил красногвардейца и бежал. По-моему, это был Голодед. Он был в защитной форме с георгиевским крестом (читает архивный документ). Все это, товарищи, совпадает. По документам Красной Армии видно, что у Голодеда есть георгиевский крест. Мы и этот документ послали в ЦК ВКП(б)".
Агата напiсаў(ла) 27.08.2012 11:12
Разочаровался в советской системе и еще один активный участник борьбы с крестьянским движением - уроженец Беларуси Нестерович (псевдоним Ярославский) Владимир Степанович (1895-1925).
Беларус. В 1916 окончил пехотное училище, в 1917 штабс-капитан. Большевик с 1917, с 1918 в Красной Армии. Командовал 1-м Московским революционным полком, затем бригадой, 42-й стрелковой дивизией, 31-й бригадой Гомельской кавдивизии. Отличился в боях против войск Н.И. Махно. В 1919 награжден орденом Красного Знамени, в 1921 почетным революционным оружием. В 1922-23 учился в Военной академии РККА, после чего командирован на нелегальную работу за границу. В Вене работал "под крышей" советского торгпредставительства, под фамилией Ярославский. Координировал действия Военного центра Болгарской компартии. После взрыва 16 апреля 1925 г. в Софийском соборе решил отойти от дел и уехал в Германию. В августе 1925 был отравлен в кафе города Майнца сотрудниками ИНО ОГПУ.
Агата напiсаў(ла) 27.08.2012 11:19

Восстание в Кронштадте также было спровоцировано грабительской политикой Коммунистической партии в отношении крестьян. Об этом свидетельствуют документы того времени (возьмем сборник под названием "Кронштадт 1921. Документы о событиях в Кронштадте весной 1921 г. / Составление, введение и примечания В. П. Наумова, А. А. Косаковского. — М.: Международный фонд «Демократия», 1997"):


РАПОРТ ПРЕДСЕДАТЕЛЯ ТРОЕК ПРИ 1-м И 2-м ОСОБЫХ ОТДЕЛЕНИЯХ ОСОБОГО ОТДЕЛА ОХРАНЫ ФИНЛЯНДСКОЙ ГРАНИЦЫ42

Начальнику особого отдела охраны финляндской границы республики. Копия бывш. Председателю Петрогубчека и начособотдела тов. Комарову

"...Выявить присутствие какой-либо организации и захватить ея агентов при всем старании не удалось... Общие же причины возникновения мятежаобщее недовольство матросов политикой партии по отношению к крестьянству, усилившейся после того, как моряки побывали в 5% отпуску в деревне".

20апреля 1921 года

Председатель Троек 1-го и 2-го Особотделений Отдела Охранфингран НИКОЛАЕВ

ЦА ФСБ РФ, ф. 114728, материалы по Кронштадтскому мятежу, лл. 23—25 об. Заверенная копия.

Агата напiсаў(ла) 27.08.2012 11:27
Таким образом, пора писать в учебниках правдивую историю нашей страны. Необходимо рассказать, что власть Коммунистической партии - не была властью рабочих и крестьян. В действительности она никогда не являлась народной властью. Как писал  Э.Радзинский в книге про Сталина, Коммунистическая партия являлась Орденом мечегосцев (по выражению самого Сталина), а в отношении крестьянства проводилась политика "военно-феодальной эксплуатации" (по выражению Бухарина).

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.