Армія Краёва на Беларусі. Частка IІI. Схватка даўжынёю ў 10 гадоў

Пеленгатар зафіксаваў

Любыя заўвагі аўтара не заменяць дакументы, устаноўленыя, правераныя, апора якіх - факты і толькі факты. Таму іх у гэтым раздзеле будзе шмат.

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 судовай справаздачы аб "Працэсе 16-ці: "Матэрыяламі следства ўстаноўлена, што па заданню польскага эмігранцкага ўрада праводзілі ў тыле Чырвонай Арміі збор звестак разведвальнага характару таксама ўдзельнікі мясцовых арганізацыяў Арміі Краёвай.

Гэта пацвярджаецца дырэктывай польскага эмігранцкага ўрада ў адрас Акуліцкага і камендантаў акругаў АК ад 11 лістапада 1944 г. за № 7201/1/777. Вось вытрымкі з гэтай дырэктывы:

"3 ліквідацыяй варшаўскага цэнтра разведка перастала пера-сылаць вычарпальныя фатаграфічныя месячныя разведвальныя рапарты.

Веданне ваенных намераў і магчымасцяў... Саветаў на Усходзе мае асноўнае значэнне для прасоўвання і далейшага планавання развіцця падзей у Польшчы. Вы павінны... ліквідаваць недахопы пры перадачы разведвальных данясенняў згодна з загадам разведаддзела штаба".

Далей ідуць падрабязныя ўказанні, якія даныя збіраць пры воінскія часці, транспарт, умацаванні, аэрадромы, узбраенне становішча на фронце, пра ваенную прамысловасць і да т. п.

20 лістапада 1944 г. на ст. Ваўкавыск быў затрыманы ўдзельнік Арміі Краёвай Шанціла Франц Францавіч, у якога быў знойдзены адабраны пакет са шпіёнскімі звесткамі.

На допыце 19 студзеня 1945 г. Шанціла паказаў:

"Я ўдзельнік нелегальнай антысавецкай польскай арганізацыі дзеючай па дырэктыве польскага ўрада ў Лондане...

У гэтую арганізацыю быў прыцягнуты ў сакавіку 1944 года Ваўтрукевічам...

20 лістапада 1944 г. мяне сапраўды затрымаў на ст. Ваўкавыск сяржант Сафараў у момант, калі я атрымаў ад галоўнага кандуктара Багдановіча Дзіяніса пакет... У гэтым пакеце былі шпіёнскія звесткі пра стан чыгуначнага транспарту.

Па заданню кіраўтка аргатзацьгі ў Ваўкавыску Баўтрукевіча пакеты са шпіёнскімі данымі я дастаўляў у горад Беласток, дзе ўручаў іх членам арганізацыі... па ўмоўленых паролях".

У перадачы звестак разведвальнага характару польскія пад-польныя арганізацыі АК выкарыстоўвалі радыёперадаючыя станцыі якія ў іх былі.

БЫЛО ГЭТА ТАК. 3 успамінаў начальніка штаба акруі Новагрудак АК Станіслава Сэндзяка: "Побач з развіццём сеткі канспіратыўнай сувязі мы пачалі ўпарта дабівацца ад кіраўніцтва АК забеспячэння акругі радыёстанцыямі. Нарэшце восенню 1943 г шэф 5 аддзела акругі "Юз" (паручнік Юзэф Арэхва-Рыльскі.-Я. С.) адказны за арганізацыю радыёсувязі, атрымаў 16 апаратаў. Чатыры з іх мы адразу ж перадалі ў інспектарат Баранавічы, астатнія "Юз" заканспіраваў на сваёй тэрыторыі.

Рота сувязі акругі налічвала 80 чалавек. Гэта былі выдатныя, з першакласнай падрыхтоўкай кадры. Мы не хацелі дачасна дэканспіраваць тое, чым валодалі. Таму ўпершыню ўстанавілі рады-ёсувязь з вярхоўным галоўнакамандуючым у Лондане толькі ў маі 1944 г.

У час акцыі на Вільна карэспандэнцыя паміж палкоўнікам "Вількам" (Аляксандрам Кжыжаноўскім - камендантам аб'яднанай акругі АК "Навагрудак - Вільня".- Я. С.) і Лонданам ажыццяўлялася выключна сіламі нашай роты сувязі".

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 судовай справаздачы аб "Працэсе 16-ці": "За перыяд са жніўня 1944 г. па май 1945 г. савецкімі ваеннымі ўладамі канфіскавана 25 нелегальных радыёперадатчыкаў... 10 з іх на тэрыторыі заходніх абласцей Украіны і Беларусі, у Літве (у гарадах Львове, Лідзе, Вільнюсе і іншыых). Пры канфіскацьгі радыёстанцыі арыштаваны радысты, тэхнікі, утрымальнікі канспіратыўных радыёстанцый...

...8 верасня 1944 г. на хутары Залескі (16 км на паўночны захад ад горада Ліды, БССР) была канфіскавана падпольная радыястанцыя № 20 Арміі Краёвай.

Пры ліквідацыі гэтай радыёстанцыі канфіскаваны: партатыўная прыёмна-перадавальная радыёстанцыя, радыёпрыёмнік і дэталі да іх; два сшыткі з запісамі тэкстаў перададзеных і прынятых шыфра-ваных радыёграмаў; умовы радыётэлеграфных кодаў.

Начальнік сувязі Навагрудска-Лідскай акругі Арэхва-Рыльскі, які працаваў на гэтай станцыі, на допыце паказаў:

"Будучы членам Арміі Краёвай, першы час працаваў на радыёстанцыі штаба Навагрудскай акругі ў прамым падначаленні начальніка пггаба "Варты" (Станіслава Сэндзяка.-Я. С.)... Пасля раззбраення Арміі Краёвай па прапанове "Варты" перайшоў на нелегальнае становішча для арганізацыі і ўстаноўкі падпольнай радыёстанцыі ў тыле Чырвонай Арміі".

БЫЛО ГЭТА ТАК. 3 успамінаў чэкіста А М. Нібуша: Глыбокай восенню 1944 г. я прымаў непасрэдны ўдзел у ліквідацыі адной з апошніх радыёстанцый АК на тэрыторыі Гродзеншчыны. Наша станцыя пеленгацыі зафіксавала работу нелегальнай радыёстанцыі на тэрыторыі былога Радунскага раёна. Час перадачы быў даволі кароткатэрміновы. Кіраўніцтва Лідскага гараддзела НКДБ прыняло рашэнне кінуць усе сілы на яе пошукі. На месца магчымага дзеяння радыёстанцыі тэрмінова накіравалі групу аператыўных работнікаў з 5 чалавек. Разлік нашых пеленгатараў аказаўся дакладным, аператыўнікі хутка напалі на след.

На падыходзе да аднаго з хутароў іх абстралялі з кулямёта і вінтовак, пры гэтым быў ранены старшы оперупаўнаважаны гараддзела, капітан дзяржбяспекі Праманосаў. Аднак захапіць станцыю і затрымаць радыстаў першым разам не ўдалося. Праз двое сутак нелегальная радыёстанцыя зноў выйшла ў эфір. На гэты раз для яе пошуку накіравалі групу з 20 чалавек.

Аперацыя закончылася паспяхова. Мы знайшлі радыёстанцыю ў вёсцы Ваеджышкі былога Радунскага раёна. Яна была схавана ў хляве, у снапах жыта, знаходзілася ў спраўным стане. Мы затрымалі таксама двух радыстаў - афіцэраў АК. Як высветлілася ў ходзе следства, радыёстанцыяй у апошні час карыстаўся штаб атрада