Армія Краёва на Беларусі. Частка IІI. Схватка даўжынёю ў 10 гадоў

"Рагнар" і другія

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. Са службовай справаздачы аб "Працзсе 16-ці": "На тэрыторыі Баранавіцкай і Гродзенскай абласцей дзейнічалі да апошняга часу дыверсійныя атрады АК - "Рагнара", "Крыся", "Сібірака", Термана" і інш

Атрад "Рагнара" меў каля 300 чалавек (Лічба па стану на снежань 1944 г.- Я. С.) і рабіў шматлікія тэрарыстычныя і дыверсійныя акты ў тыле Чырвонай Арміі, рабаваў мясцовае насельніцтва, паліў, узрываў і да т. п".

БЫЛО ГЭТА ТАК. 3 успамінаў начштаба акругі АК Навагрудак Станіслава Сэндзяка: "У паўднёвай частцы Лідскага раёна першы партызанскі атрад быў створаны ў сакавіку 1943 г. у ваколіцах Беліцы. Яго камандзірам прызначылі "Рагнара" (Чэслава Заянчкоўскага). Да адыходу ў лес "Рагнар" жыў з сям'ёй у Лідзе і займаў нейкую пасаду ў адміністрацыі блізкіх торфараспрацовак. Невядома, як ён спраўляўся са сваімі службовымі абавязкамі, паколькі быў прыгодны, бадай, толькі для аднаго - быць камандзірам партызанскага атрада. 13 сакавіка 1943 г. "Рагнар" выехаў з горада па справах службы і аказаўся "выкрадзеным". Немцы, апісваючы ў рапарце гэты выпадак, зацвердзілі: "выкраданне" зрабілі савецкія партызаны. "Страцілая надзею" сям'я "Рагнара" неўзабаве пакінула Ліду, знікла ў невядомым напрамку.

Тым часам маленькі атрад, спачатку чалавек дзесяць, рос як на дражджах і ўжо ў красавіку 1943 г. павялічыўся да ста чалавек.

Неяк разам з капітанам "Сава" мы паехалі паглядзець, як "Рагнар" спраўляецца са сваімі камандзірскімі абавязкамі. Атрад размясціўся на пастой у фальварку Чэхаўшчызна над Нёманам. Салдаты былі добра ўзброены, нядрэнна харчаваліся, настрой мелі надзвычайны. У лютым 1944 г. на базе 312-га атрада "Рагнара" быў створаны 4 батальён 77 пяхотнага палка АК. У ліпені батальён "Рагнара" разам з нададзенымі яму двума эскадронамі уланаў налічваў 1600 чалавек".

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 судовай справаздачы аб "Працэсе 16-ці": 10 верасня 1944 г. у раёне вёскі Варнішкі Аполінскага сельсавета Лідскага раёна Гродзенскай вобласці Беларускай ССР частка гэтага атрада ("Рагнара".-Я. С) пад камандаваннем сяржанта Паўлоўскага Вацлава Сцяпанавіча ("Завеі")* уступіла ў адкрыты бой з воінскай часцю Чырвонай Арміі.

* Ёсць некаторыя падставы меркаваць, што ў даным выпадку гутарка ідзе пра Паўла Клімашэўскага, былога "плютонавага", г. зн. узводнага 7 батальёна 77 пяхотнага палка АК, сфарміраванага на тэрыторыі Навагрудскай акругі ў 1944 г.

Арыштаваны 22 студзеня 1945 г. В. С. Паўлоўскі паказаў, што з'яўляўся ўдзельнікам Арміі Краёвай, кіраваў баявымі аперацыямі супраць часцей Чырвонай Арміі па заданню кіраўніцтва АК, за гэта ўзнагароджаны і павышаны ў чыне. Гэта пацверджана загадам па атраду "Рагнара" "Юг" № 50 ад 15 верасня 1944 г., дзе сказана:

"Старшаму сяржанту "Завеі", камандзіру 311-га канспіратыўнага атрада, і салдатам 311-га атрада аб'яўляю падзяку за праяўленую ініцыятыву ў разгроме савецкай аблавы. Адначасова паведамляю, што старшы сяржант "Завея" прадстаўлены да ўзнагароды "Кшыжам Валечных" і да павышэння ў чыне".

У кастрычніку-лістападзе 1944 г. атрадам "Рагнара" ў вёсцы Любарты забіты лейтэнант Чырвонай Арміі Л. А Кугляк, абстраляна праязджалая па шашы аўтамашына, прычым забіты два ваеннаслужачыя. У вёсцы Дзітрыкі Лідскага раёна быў павешаны адзін савецкі грамадзянін, у вёсцы Клюкавічы быў расстраляны другі.

У кастрычніку 1944 г. атрад "Рагнара" абакраў жыхара вёскі Маруліны Свірыда, у снежні расстраляў жыхараў вёскі Котлава - Урбановіча і Касцюшына.

Атрад узарваў і падпаліў вадакачку на ст. Бастуны Беластоцкай чыгункі і ўтварыў цэлы шэраг іншых злачынстваў.

Гэта пацверджана ўдзельшкамі атрада Урбановічам, Няверскім, Шумскім і шэрагам дакументаў.

Камандзір атрада АК "Сібірак", ён жа Лубікоўскі (паручнік Юззф Лубікоўскі ў штабе АК акругі Навагрудак кіраваў сапёрна-інжынернай службаю.-Я С), меў спецыяльную школу дыверсантаў у маёнтку "Дзітрыкі", у якой пад яго кіраўніцтвам навучалася каля 200 дыверсантаў. Яны пасля размеркаваны па атрадах Тагнара", "Сібірака , "Крыся" і інш. (Паручнік "Крыся", ён жа "Мсціўца", ён жа Ян Барысевіч, камандзір 2-га батальёна 77-га пяхотнага палка АК Батальён у ліпені 1944 г. налічваў 650 чал. Паручнік забіты ў баі з савецкімі органамі дзяржбяспекі ў ваколіцах вёскі Кавалькі 21 студзеня 1945 г. - Я. С).

Лубікоўскі Ю. В. заклікаў байцоў у гадавіну далучэння заходніх абласцей Беларусі і Украіны да Савецкага Саюза праводзіць дыверсійныя акты на чыгуначным транспарце.

Па гэтаму пытанню сам Лубікоўскі выказаў: "...3 верасня 1944 года я напісаў свой загад камандзірам атрадаў "Рагнару", "Крыся" і "Аркану", у якім прапаноўваў з 17 па 18 верасня 1944 г. зрабіць дыверсіі, як бы дэманстрацыю пратэсту супраць уступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Польшчы".

I далей:

"...Я атрымаў ггісьмовую справаздачу аб выкананні майго загада ...ад "Рагнара", які паведаміў, што ён правёў 12 дыверсіяў - два паязды пушчаны пад адхон, узарваны 2 масты і пашкоджана чыгуначнае палатно ў васьмі месцах".

Дэталізуючы падрыўную дзейнасць атрада Лубікоўскага, удзельнікі атрадаў Календа, К А. Лукашэвіч выказалі:

"У ноч з 17 на 18 верасня 1944 г. па загаду камандзіра атрада Ягельскага з мэтай, як ён растлумачыў, пратэсту супраць уступлення ў гэты дзень у 1939 годзе Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі, я разам з групай удзельнікаў нашага атрада ўзарваў палатно чыгункі на перагоне паміж станцыямі Нёман і Нова-Ельня .

Лукашэвіч выказаў:

"У атрадзе "Сібірака" я два разы ўдзелыгічаў у падрыве таварных паяздоў на перагоне Ліда - Вільня".

Пры ліквідацьгі атрада і арышце Лубікоўскага былі канфіскаваны два склады з мінамі, выбуховымі рэчывамі і іншымі прыладамі для правядзення падрыўных актаў.

Загад, амаль аналагічны загаду Лубікоўскага, быў аддадзены і камендантам Навагрудскага абводу АК па мянушцы "Труд" 9 верасня 1944 г. Ён загадаў падначаленым 17 верасня выканаць серыю дыверсійных актаў на тэрыторыі ўсіх раёнаў.

У загадзе гаварылася:

"Аперацыя павінна быць усеагульнай - узрывы воінскіх эша-лонаў, спальванне мастоў, ліквідацыя складоў і сельсаветаў. Выка-нанне кансггіратыўнае".

На следстве з прычыны дыверсій і тэрарыстычных актаў у адносінах да байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі абвінавачаны Акуліцкі 4 чэрвеня 1945 г. заявіў наступнае:

"Як камандуючы Арміяй Краёвай я прызнаю сябе поўнасцю адказным за тэрарыстычныя акты супраць афіцэраў і салдат Чырвонай Арміі, праведзеныя ўдзельнікамі Арміі Краёвай як на тэрыторыі Савецкага Саюза, г. зн. у заходніх абласцях Украіны і Беларусі, так і на тэрыторыі Польшчы".

БЫЛО ГЭТА ТАК. З успамінаў чэкіста А.М.Нібуша: "Восенню 1944 г. мне было загадана ўзначаліць аператыўна-вайсковую групу ў Запольскім сельсавеце Лідскага раёна. У складзе групы 3 аператыўныя работнікі дзяржбяспекі і 25 салдат з камандзірам. Мы дыслацыраваліся тады ў вёсцы Бельскія. Аднойчы ад мясцовых жыхараў даведваюся, што ў доме аднаго з гаспадароў хутара Рылаўцы захоўваецца вялікая колькасць нарабаванай маёмасці, у асноўным - чырвонаар-мейскага абмундзіравання. У гэты ж дзень, а гэта было 13 кастрычніка, вырашыў пацікавіцца, наколькі адпавядае праўдзе атрыманая інфармацыя. Але перш чым з'явіцца ў дом Баркоўскага з вобыскам, вырашылі зрабіць ля хутара засаду і паназіраць. I правільна зрабілі.

Толькі пачало змяркацца, як з дома выйшаў чалавек і, аглянуўшыся навокал, паспяшаўся да лесу. Мы спрабавалі затрымаць, але безпаспяхова. Стала ясна: незнаёмец здавацца не збіраецца. Відаць, у свам рашэнні ён меў рацыю, бо чалавек гэты аказаўся адным з бліжэйшых памочнікаў "Рагнара" па мянушцы "Рыч". У нас, зразумела, заставалася адно выйсце. У сумцы забітага знайшлі важныя дакументы, у тым ліку і тыя, што вывелі на след "Рагнара".

Што мы ведалі пра "Рагнара" да інцыдэнту на хутары Рылаўцы? Бадай, нямала. Па нашых звестках, на пачатак паходу Арміі Краёвай на Вільню (ліпень 1944 г.) у яго абводзе разам з рэзервам налічвалася каля 3 тысяч чалавек. У раёне Вільні "Рагнар" адмовіўся ад закліку савецкага камандавання здаць зброю. Больш таго, уступіў у бой з рэгулярнай часцю Чырвонай Арміі. У выніку значная частка сілаў яго атрада была рассеяна, а ён з рэшткамі акаўцаў (прыкладна 400 чалавек) вярнуўся ў Лідскі раён на месца ранейшай дыслакацыі.

Неадкладна правёў рэарганізацыю атрада. Многія перайшлі на легальнае становішча, вярнуліся да сваіх сем'яў, але зброю не здалі, схавалі. Другія таксама накіраваліся ў родныя мясціны, але хаваліся ў спецыяльна абсталяваных схронах і бункерах.

Пры сабе "Рагнар" пакінуў узброеную да зубоў ударную групу з 30 найболын верных і правераных акаўцаў. Для правядзення дыверсійных і тэрарыстычных актаў па меры неабходнасці ён прыцягваў "рэзервістаў". Пасля выканання задання яны вярталіся на месца свайго ранейшага пражывання або хаваліся дробнымі групамі.

Не буду падрабязна спыняцца на тых злачынствах і зверствах, якія зрабіў атрад "Рагнара" на тэрыторыі Лідскага, Воранаўскага, былых Жалудоцкага і Радунскага раёнаў. Заўважу, што нават мне, сустрэламу вайну радавым у Беластоку, адступаламу да Масквы, усяго нагледзеўся на фронце, часцяком станавілася не па сабе, калі даводзілася бачыць "плады" яго суда і расправы над няўзброенымі людзьмі: рускімі, яўрэямі, украінцамі, беларусамі. Помсціў за супрацоўніцтва з Саветамі нават жанчынам.

Таму задачай нумар адзін з'явілася для нас знішчэнне ядра групы "Рагнара" і захоп яго самога. Мяркуючы па дакументах, канфіскаваных з сумкі забітага "Рыча", банда хавалася ў лясным масіве на стыку Лідскага і Жалудоцкага раёнаў. Гэтыя дадзеныя трэба было дакладна праверыць, вывучыць дасканала ўказаную мясцовасць, прадугледзець усе нюансы аперацыі і прыняць канчатковае рашэнне.

У сярэдзіне снежня, ноччу, разам з операупаўнаважанымі Гарэлкіным і трыма салдатамі я падышоў да вёскі Клюкавічы. Ззаду заставаўся працяглы пераход і мы ад стомы літаральна валіліся з ног. Трэба было падумаць пра начлег. Салдат пакінулі ля знадворных пабудоў, а я з Гарэлкіным накіраваўся да аднаго з дамоў.

Пастукаў у дзверы, гаспадар пасля некаторай затрымкі адкрыў іх нам. Мы ўвайшлі ў дом, абсвяцілі пакой ліхтаром і ўбачылі чыесьці ногі, што тырчалі з-пад печы. Мы адразу ж скумекалі, што тут маем справу не з гульнёй у схованкі. Не без супраціўлення выцягнулі спрабавалага схавацца пад печкай чалавека. Ён быў узброены, але скарыстаць зброю ўжо не мог.

"3 дому - ні кроку!" - даволі сурова папярэдзіў я гаспадара і заадно растлумачыў, што яму і сям і пагражае, калі хаця б адна жывая душа даведаецца аб начным інцыдэнце. Абяззброенага канспіратара- няўдачніка мы даставілі ў мястэчка Беліца - бліжэйшы гарнізон адной з нашых аператыўных груп - і адразу дапыталі.

Як аказалася, перад намі - "Пазуркевіч", ён жа падпаручнік Ежы Баклажэц, камандзір 11-й роты ў 4-ым батальёне АК, якім, як вядома, камандаваў "Рагнар". Забягаючы крыху наперад, адзначу, што пазней за зробленыя злачынствы "Пазуркевіч" будзе засуджаны да вышэйшай меры пакарання і публічна павешаны ў Лідзе ў канцы 1944 г. А ў ходзе допыту ён даў паказанні і назваў дакладнае месца схованкі "Рагнара".

Мы рашылі дзейнічаць не марудзячы і самастойна, не паспеўшы нават паведаміць у гараддзел НКДБ.

Група "Рагнара" размяшчалася ў армейскіх палатках у гушчары. Мы ўпотай акружылі месца стаянкі, але сілы свае, а было нас дзесьці 15 чалавек, яўна не разлічылі - акаўцам удалося знікнуць.

Аднак "Рагнар" на гэты раз таксама пралічыўся. Ён, вядома ж, не ведаў, што "Пазуркевіч" у нашых руках і ўжо назваў другое магчымае месца схованкі. Таксама ў гушчары, за тры кіламетры на захад ад вёскі Ляснікі.

Да правядзення аперацыі прыцягнулі каля 400 салдатаў. Мы бясшумна стварылі трайное кальцо ачаплення. "Рагнар" зразумеў, што становішча бязвыхаднае, і вырашыў трымацца да апошняга. 20 снежня адбыўся кароткачасовы, але жорсткі і кровапралітны бой.

20 акаўцаў, у тым ліку і самога камандзіра, забілі ў перастрэлцы. Быў цяжка паранены, але заставаўся жывым 21-ы - намеснік "Рагнара" "Табота". Паказанні даваць рашуча адмовіўся, памёр праз некаторы час у шпіталі. Пры разгроме групы "Рагнара" захапілі 80 ствалоў агнястрэльнай зброі, вялікую колькасць гранатаў, боепрыпасаў.

У выніку праведзенай аперацыі мы нанеслі адчувальны ўдар па польскаму нацыяналістычнаму падполлю, аднак, улічваючы аператыўныя абставіны, што склаліся да канца 1944 г., мы добра разумелі: да канчатковай перамогі яшчэ вельмі далёка".

Радкі змешчаных ніжэй дакументаў наглядна паказваюць усю складанасць становішча ў Заходняй Беларусі. Яны як бы падводзяць своеасаблівую рысу пад самым кравапралітным перыядам (ліпень 1944-1945 гг.) барацьбы з акаўскім, літоўскім і беларускім нацыяналістычным падполлем. Аб маштабах пошукавых і чэкісцка-вайсковых аперацый гавораць лічбы задзейнічаных у іх людзей: 18 палкоў НКУС агульнай колькасцю 25 тысяч чалавек. Плюс тэрытарыяльныя органы дзяржбяспекі і міліцыі і знішчальныя атрады з ліку былых партызан і партыйна-савецкага актыву. Як бачна з дакументаў, для ажыццяўлення кіраўніцтва ліквідацыяй антысавецкага узброенага падполля замест генерала Сярова восенню 1944 г. з Масквы прыбылі памагатыя Берыі генералы Кабулаў і Круглоў.

Хацелася б звярнуць увагу чытача на змешчаныя ў падборцы дакументаў вытрымкі з пратакала допыту былога афіцэра Беларус-кай краёвай абароны, члена Беларускай незалежніцкай партыі Глеба Багдановіча. Пасля абучэння ў нямецкай дыверсійна-разведвальнай школе, якая была створана для спецыяльнам падрыхтоўкі дывер-сантаў з ліку беларускіх нацыяналістаў у мястэчку Дальвітс (Усход-няя Прусія), у сярэдзіне лістапада 1944 г. Багдановіч у групе з 28 тэрарыстаў-дыверсантаў быу закінуты ў тыл Чырвонай Арміі для вядзення узброенай барацьоы. Пазней быу арыштаваны органамі дзяржбяспекі. Яго паказанні сведчаць ао тым, што беларускія нацыяналісты і акаўцы - яшчэ нядаўна заклятыя ворагі - у канцы вайны пайшлі на прымірэнне і аб'ядноўваліся для сумеснай бараць-бы супраць "праклятых' Саветаў... СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ

3 пісьма Л. Берыі ад 1 снежня 1944 г.
Тав. Сталіну І. В.
тав. Молатаву В. М.<.p>

Пра дзеянні ў заходніх абласцях Беларусі* бандгруп літоўскіх нацыяналістаў пад кіраўніцтвам так званага Літоўскага нацыянальнага фронту" (блок буржуазных нацыянальных партый Літвы).

Па данных НКУС, у заходніх абласцях Беларускай ССР дзейнічае 80 польскіх бандгруп Арміі Краёвай і ў Літоўскай ССР - 84 літоўскія і польскія бандгрупы. Пачасцліся напады на савецка-польскіх актывістаў, антысавецкая агітацыя

НКУС СССР для арганізацыі мерапрыемстваў камандзіравала ў Літоўскую ССР - Круглова, у Беларускую ССР - Кабулава

Для гэтых жа мэтаў НКУС СССР накіравала ў Беларускую ССР 13 палкоў войскаў НКУС агульнай колькасцю 6020 чалавек**.

Народны камісар унутраных спраў Саюза ССР

1 снежня 1944 г.

Л. Берыя.

*Асноўнай крыніцай папаўнення тэрарыстычных груп з'яўляліся тыя, хто дэзерціраваў і ўхіляўся ад службы ў Чырвонай Арміі. Па даных "Даведкі аб колькасці выяўленых дэзерціраў і тых, хто ўхіляўся ад службы ў Чырвонай Арміі", прадстаўленай Аддзелам па барацьбе з бандытызмам НКУС СССР, іх кантынгенты на Беларусі налічвалі: у 1943 г.: дэзерціраў -755 чал., хто ўхіліўся -333 чал., за 1-ю палавіну 1944 г. адпаведна 2396 і 902; усяго -4406 чалавек.

*Праз два тыдні Л. Берыя далажыў, што пад кіраўніцтвам генерала Кабулава ў Заходняй Беларусі разам з НКУС і НКДБ Беларускай ССР С. Бельчанкам і Л. Цанавам было выяўлена і ліквідавана 288 антысавецкіх польскіх і беларускіх арганізацыяў. Арыштаваны 5069 іх удзельнікаў, 700 агентаў разведвальных органаў праціўніка, ліквідаваны 13 рэзідэнтур герман-скай разведкі. Удалося таксама ліквідаваць 800 удзельнікаў паўстанцкіх груп, затрымаць 1643 дэзерэіры, 48 000 тых, хто ўхіліўся ад прызыву ў Чырвоную Армію. У раёнах Брэста, Пінскай і Палескай вобласцяў, якія мяжуюцца з Украінскай ССР, былі ліквідаваны 11 паўстанцкіх груп, перайшоўшых з Валынскай і Ровенскай вобласцяў. Забіты 385 і захоплены ў палон 160 аунаўцаў.

 

Б. КАБУЛАВУ,
С. БЕЛЬЧАНКА,
Л. ЦАНАВА*

Падтрымліваю мерапрыемствы па выяўленню ўдзельнікаў антысавецкіх арганізацыяў, ліквідацыі бандытызму і накіраванню ў лагеры НКУС. 3000 чал. вывезці ў Пячорлаг (ст. Абешч Паўночна-Пячорскай чыгункі-200 чал.), у Поўначдарлаг (ст. Княж Пагост - 1000 чал.).

Нарком унутраных спраў Саюза ССР Л. БЕРЫЯ

13 снежня 1944 г.

* С. Бельчанка з'яўляўся наркомам унутраных спраў БССР, Л. Цанава - наркомам дзяржбяспекі БССР.

 

СНК СССР таварышу Сталіну I. В.
СНК СССР таварышу Молатаву В. М.
ЦК ВКП(б) таварышу Маленкову Г. М
№ 1089 б
17 верасня 1945 г.

НКУС Беларускай ССР паведамляе наступныя дадзеныя пра вынікі аперацыіі па ачыстцы заходніх вобласцяў Беларусі ад бандзіцкага і антысавецкага нацыяналістьічнага падполля.

3 1 жніўня па 1 верасня гт. у выніку агентурных аператыўных мерапрыемстваў і чэкісцка-вайсковых аперацыяў арыштавана і затрымана 6.146 чалавек, у тым ліку бандзітаў-219, бандсаўдзелыгікаў - 60, удзельнікаў антысавецкіх арганізацыяў - 57, нямецкіх стаўленікаў, саўдзелыгікаў і другога антысавецкага элементу - 61, дэзерцгоаў і ўхілялых ад вайсковай службы - 5741 чал. Акрамя таго забіта бандзітаў - 79, дабраахвотна з явіліся ў органы НКУС - 243.

Усяго за час правядзення аперацыяў з ліпеня 1944 г. да 1 верасня 1945 г. НКУС Беларускай ССР арыштавана і затрымана 97094 чал., у тым ліку бандзітаў - 6514, бандсаўдзелыгікаў - 1036, удзелыгікаў антысавецкіх арганізацыяў - 651, нямецкіх стаўленнікаў і другога антысавецкага элементу - 6141, дэзерціраў і ўхілялых ад службы ў Чырвонай Арміі - 82752 чал. Забіта 3232 бандзітаў, дэзертыраў і другога антысавецкага элементу.

Акрамя таго, прыйшлі з пакаяннем 698 бандзітаў, 48188 дэзерціраў і ўхілялых ад мабілізацыі.

Пры правядзенні аперацыі канфіскавана: мінамётаў - 62, ПТР - 30, кулямётаў - 657, аўтаматаў - 1359, вінтовак - 10485, рэвальвераў - 771, гранатаў- 1435, мінаў - 1164, патронаў - 94845, выбуховых рэчываў -893 кг, рацыяў -12, радыёпрыёмнікаў -51.

Сярод злачынстваў-забойствы савецкіх і партыйных работнікаў, абрабаванне магазінаў, гаспадаркаў мясцовых жыхараў...

Л. БЕРЫЯ".

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 пратакола допыту (31 кастрычніка 1949 г.) Г. Б. Багдановіча, год нараджэння 1913, ураджэнец г. Вільні, беларус, з мяшчан, адукацыя вышэйшая, урач.

Пытанне: Як вы выконвалі атрыманае ў разведшколе заданне?

Адказ: Скід нашай групы з самалёта адбыўся ў дрэнных метумовах, з вялікай вышыні і не ў той мясцовасці, дзе меркавалася, у выніку члены групы не змаглі сабрацца ва ўмоўленым месцы. Я асабіста пасля прызямлення сустрэўся з Вітушкам, радысткай Чэрамшагінай, Грыгарцэвічам і Шунько.

Пасля безвывыковых пошукаў другіх членаў групы на наступны дзень, 18 кастрычніка 1944 г., мы з дапамогай аднаго хутаранца даведаліся, што знаходзімся каля станцыі Салечнікі, г. зн. у 120 кіламетрах ад месца, дзе нас павінны былі скінуць.

Адначасова з гэтым мы вызначылі, што мясцовасць, дзе мы прызямліліся, кантралявалася савецкімі войскамі, пасля чаго вырашылі перабрацца ў Рудніцкую пушчу. Там 3 снежня 1944 г. мы былі затрыманы групай Арміі Краёвай, якую ўзначальваў "Комар" (прозвішча невядома- Я С). Вымушаны былі дзейнічаць па загаду кіраўнікоў АК і выконваць іх указанш.

Пытанне: Як да вас адносіліся кіраўнікі акаўскага антысавецка-га падполля?

Адказ: Пасля нашага затрымання кіраўнік "Комара" паведаміў пра нас камандаванню Віленскай акругі АК, пасля чаго ў снежні 1944 г. да "Комара" прыбыў камандзір акругі "Корвель (прозвішча невядома - Я С), якому Вітушка падрабязна расказаў пра нашы мэты. Пасля гэтага па загаду "Корвеля" мы былі залічаны ў банду "Комара", у яе складзе знаходзіліся да лютага 1945 г. 7 студзеня Вітушка быў забіты ў час баявога сутыкнення з савецкімі войскамі ў раёне возера Кернава. Потым мы былі перададзены ў другі атрад АК

- пад камандаваннем "Мысьлівага" (прозьішча невядома.-Я. С).

Пытанне: Якую варожую дзейнасць вы праводзілі ў складзе польскага антысавецкага падполля?

Адказ: У час майго знаходжання ў групе "Комара" яе ўдзельнікі правялі шэраг тэрарыстычных актаў супраць партыйна-савецкага актыву і ваеннаслужачых Савецкай Арміі, з якіх я памятаю наступныя: у снежні 1944 г. у Тургельскім раёне былі забіты старшыня сельсавета Васілеўкі, яго жонка і 14-гадовая дачка, у тым жа месяцы быў забіты адзін савецкі актывіст у вёсцы Руднікі.

У атрадзе "Мысьлівага" я знаходзіўся да красавіка 1944 г., пасля чаго захварэў і паўтара месяца хаваўся ў мясцовых жыхараў. За час майго знаходжання ў гэтым атрадзе, акрамя грабяжу мясцовага насельнштва, тэракты не адбываліся. У маі 1945 г. я наладзіў сувязь з групай АК пад камандаваннем "Лялюся", у яе складзе ў чэрвені 1945 г. нелегальна перайшоў граніцу СССР на тэрыторыі Польшчы.

Пытанне: Чым гэта было выклікана?

Адаказ: К таму часу савецкімі войскамі быў знішчаны рад узброеных атрадаў польскага антысавецкага падполля, у сувязі з чым было атрымана ўказанне: з мэтай захавання кадраў перайсці на тэрыторыю Польшчы. Пры пераходзе граніцы мы былі заўважаныя савецкімі пагранічнікамі, з імі вялі бой .