Армія Краёва на Беларусі. Частка IІI. Схватка даўжынёю ў 10 гадоў

Атаманшы

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 данясення: "26 ліпеня 1945 г. на шляху руху ў вёску Чараткі Аполінскага сельсавета была заўважана жанчына, што ўцякала ў бок кустоў. Па ёй адкрылі папераджальны вінтовачны агонь, пасля чаго яна была затрымана. Паказала дакументы на імя Цыгель Станіславы ...У працзсе далейшага апытання затрыманая назвалася Лялеўскай Юанай...

Оперупаўнаважаны Лідскага гараддзела НКДБ малодшы лей-тэнант Худзякоў".

Такім чынам, 30-гадовая Юана Лялеўская-Гадон, яна ж "Ру-салка", яна ж "Замеж"- камендант "пляцувкі" № 311, атрьшанай у спадчыну пасля арышту органамі дзяржбяспекі вядомага па "Працэ-су 16-ці" "Завірухі".

Лялеўская менш за ўсё падобная была на знаёмых нам па кнігах і фільмах атаманшаў часоў грамадзянскай вайны - якую-небудзь Марусю або Галіну. Нарадзілася ў інтэлігентнай сям'і, бацька - вядомы адвакат, скончыла Віленскую гімназію, перад вайной праца-вала настаўніцай, муж займаў адказную пасаду ў адміністрацыі Нясвіжскага павета, пазней афіцэр АК.

Прыгожая, мяккая, усміхлівая, а таксама па свайму выхаванню і адукацыі, яна была не раўня баявым паплечніцам бацькі Махно. Затое па-дзелавых якасцях наўрад ці адрознівалася ад сваіх "гістарычных" папярэдніцаў. Бязлітаснасць, жорсткасць былі ёй уласцівыя не ў меншай меры.

Знайшлося многа сведкаў, што праходзілі па справе Лялеўскай, яны сцвярджалі, што на допытах захопленых у палон работнікаў савецкіх органаў і актывістаў яна прымяняла асабліва вытанчаныя метады. Калі стала камендантам "пляцувкі" ў снежні 1944 года, першае, што зрабіла не пазбаўленая дзелавой хваткі Лялеўская (відаць, перадалася ў спадчыну ад бацькі-адваката) аблажыла пад-ворным "аброкам" усе сялянскія гаспадаркі, падпалыя ў сферы яе ўплыву. Літаральна за некалькі тыдняў "для патрэбаў руху" было сабрана 14 тысяч рублёў і вялікая колькасць зерня. Калі хтосьці з сялянаў спрабаваў супраціўляцца ці наракаць з прычыны незакон-ных пабораў - метад уціхамірвання непакорных прызнаваўся толькі адзін: дула пісталета пад нос. Маглі вывесці карову, калі пашкадаваў авечку.

Па матэрыялах крымінальнай справы Лялеўскай-Гадон. Група, пад кіраўніцтвам Лялеўскай, налічвала 22 чалавекі. На ўзбраенні мелі: 1 ручны кулямёт , 2 вінтоўкі, 8 аўтаматаў, 4 пісталеты. Удзельнікі групы 25 снежня 1945 г. у вёсцы Тубіловічы Аполінскага сельсавета забілі двух чырвонаармейцаў і аднаго паранілі.

У тым жа месяцы ўчынілі тэракты (забілі) над дырэктарам маёнтка Арашаны Янам Казінскім і жыхарам вёскі Бенькавічы Каэтанам Адамовічам. У сакавіку 1945 года тэргрупа "Іскра" з удзелам Лялеўскай расстраляла сям'ю Казлоўскіх у складзе 5 чалавек, трупы спалілі разам з домам і надворнымі пабудовамі. Каня, дзве каровы, цяля і парася забралі з сабой. У гэтым жа месяцы членамі групы Лялеўскай у раёне вёскі Вялікія Рэксці расстраляны тры мужчыны і адна жанчына - так званыя "ўсходнікі", прыбылыя на Гродзеншчыну за набыццём прадуктаў.

Юана Лялеўская добра разумела, што рана ці позна за зробле-нае прыйдзецца атрымаць заслужанае пакаранне. Ведала, што яе асоба, як бы ні прыкрывалася псеўданімамі, трапіла ў поле зроку органаў бяспекі. Па ўзгадненню са сваім высокім начальствам, прыняла рашэнне перабрацца ў іншыя краі, каб на новым месцы працягваць работу ў "руху" з падвоенай энергіяй. Вось ужо і дакументы надзейныя аформлены на імя Станіславы Цыгель. Праз пару дзён апынулася б далёка ад месца ўчыненых пад яе кіраўніцтвам злачынстваў. Ды не выйшла - недарэчная выпадковасць парушыла планы.

Кроў людская не вадзіца, не прападае. Лёс Лялеўскай яшчэ адно пацверджанне гэтай аксіёмы.

Не яна выпадкова папалася энкавэдзістам - яе на волю не адпусцілі забітыя ёю.

Як сведчаць факты, у дзейнасць падполля было ўцягнута нямала дзяўчат і жанчын. Некаторыя з іх, як і Юана Лялеўская, узначалілі ўзброеныя групы. Адной з такіх груп у Гродзенскім раёне кіравала жанчына з дзіўнай мянушкай - "Экземплярная". Правай рукой і першым памочнікам у яе быў сын. Разам са сваімі супольнікамі на працягу некалькіх гадоў яны ўтваралі цяжкія злачынствы - забойствы, крадзяжы, падпалы. У ходзе ліквідацыі банды ў красавіку 1950 г. маці і сын былі затрыманы жывымі.