Армія Краёва на Беларусі. Частка IІI. Схватка даўжынёю ў 10 гадоў

Пераломны 1948-ы

У 1944-1946 гг. акаўскія ўзброеныя фарміраванні сустрэлі такое рашучае супраціўленне з боку органаў дзяржбяспекі, што, здавалася, вось-вось з імі будзе скончана назаўсёды. Бо, акрамя названых вышэй, ужо былі разгромлены атрады "Слана" (Станіслава Радзевіча), "Іскры" (Адама Лашакевіча), "Ветра" (прозвішча невядо-ма), мноства дробных групаў.

Адначасова энкавэдзісты нанеслі моцны ўдар па рэзерву, пас-таяннай крыніцы папаўнення радоў тэрарыстаў. Тым не менш наперадзе яшчэ была жорсткая, цяжкая барацьба.

Заканамерна ўзнікаюць пытанні: чаму нацыяналістычны рух мог існаваць так доўга? Што жывіла яго карані? Чаму замест ліквідаваных тэрарыстычных групаў з'яўляліся новыя?

Думаецца, адказы на іх трэба шукаць перш за ўсё ў крыўдах (не промахах), якія прынесла мясцоваму люду новая ўлада пасля верас-ня 1939 г. Пра гэтыя перакосы ўлады мы ўжо гаварылі.

Заходнікі не мірыліся. Памагала незамірэнню і тагачасная міжнародная абстаноўка.

Саветаў вось-вось павінны былі турнуць. А мо і раздавіць. Нашчэнт. Усім светам.

Давайце нагадаем.

Сакавік, 1946 год. Прамова лідэра брытанскіх кансерватараў Уінстана Чэрчыля ў амерыканскім горадзе Фултане паслужыла свайго роду сігналам да пачатку "халоднай вайны", развязванню псіхалагічных дыверсій, адкрытай палітычнай канфрантацыі з СССР і краінамі Усходняй Еўропы. Нацыяналістычныя колы многіх краінаў рэалізацыю сваіх задумаў ставілі ў прамую залежнасць ад іншаземнага ўзброенага ўмяшальніцтва. Калі заходнія саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі сталі на шлях "адкідвання камунізму", прыступілі да падрыхтоўкі планаў вайны супраць СССР, ажывіліся ўсе віды падполляў. Узмацнілася антысавецкая агітацыя, пачалі наладжвацца тайныя сходкі, выцягвацца з схронаў прыхаваная да пары да часу зброя...

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 дакладной запіскі начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МДБ сакратару Гродзенскага абкома КП(б)Б С. В. Прытыцкаму: "На тэрыторыі Ваўкавыскага, Мастоўскага і Зэльвенскага раёнаў актыўна дзейнічала бандгрупа 9-га Ваўкавыскага "абводу" АК, пад кіраўніцтвам каменданта гэтага "абводу" Браніслава Хвядука па мянушцы "Чэчаў". У яе складзе было 60 чалавек...

Для ліквідацыі тэрбанды "Чычава" была створана аператыўная група, якая ў кароткі тэрмін напала на след і абясшкодзіла банду, арыштавала пры гэтым каменданта 9-га "абводу" Хвядука Браніслава ("Чэчаў"), яго намесніка Вялічку Браніслава ("Адрэнчы"). Бандгрупай "Чэчава" зроблена 35 тэрарыстычных актаў, пры гэтым забіта 52 чалавекі, паранена 8".

БЫЛО ГЭТА ТАК 3 успамінаў чэкіста В. М. Асеева: "Ішоў чэрвень 1948 г. Група бандытаў на чале з "Чэчавым" размясцілася ў адным з хлявоў у вёсцы Вайдзевічы Мастоўскага раёна. У гэтую ж вёску днём прыбылі агенты Мінзагу, маслапрома і фінагент. Бандзіты нечакана напалі на дваіх з іх. Агенту Мікалаенка ўдалося знікнуць. На месца здарэння з Ваўкавыска выехала спецгрупа. Пачаліся пошукі і праследаванне тэрарыстаў. Наступным днём удалося напасці на іх след.

На ноч яны размясціліся на лясным хутары Плішча Ваўкавыскага раёна. Іх паставы заўважыў аператыўную групу, што набліжалася да хутара, падняў банду па трывозе, яна непрыкметна знікла ў лесе. Аднак пры аглядзе хлява знайшлі на саломе пакінутую ў спешцы гранату Ф-1.

Пад сілай неабвержаных доказаў гаспадар хутара вымушаны быў прызнацца, што ў хляве хаваліся 22 бандыты, у тым ліку іх верхавод. Опергрупа разгарнулася ланцугом і пачала прачэсваць лес. У густой чашчобе завязаўся бой. У перастрэлцы былі забітыя трое -'Толуб", "Луста", "Каварны"- і столькі ж паранена. Астатнія разбегліся, кінуўшы параненых супольнікаў. У час бою загінуў салдат унутраных войскаў.

Праз некалькі дзён на лясной паляне, паблізу вёскі Падбалоцце, знайшлі схрон, адкуль вылавілі двух удзельнікаў банды - "Валадыеўскага" і "Чорнага". Прыкладна праз паўтара месяца большасць бандытаў злавілі. Заставаўся "Чэчаў" і сем супольнікаў.

У верасні 1948 г. нам стала вядома, што яны хаваюцца ў вёсцы Станілевічы Зэльвенскага раёна. На час затаіліся, але, як гаворыцца, голад - не цётка.. Ноччу зрабілі вылазку і абрабавалі адзін з хутароў - забралі прадукты харчавання, забілі парася ў двары, разабралі па частках і знеслі з сабой.

Асноўны склад опергрупы на досвітку акружыў дом, у якім пражывала сувязная 9-га Ваўкавыскага абвода "Ружа" (Ядвіга Мазец). Мне з трыма салдатамі было загадана ў гэты час праверыць дом непадалёку, дзе, па нашых даных, пражываў адзін з памагатых "Чэчава". У хляве мы наткнуліся на бандзітаў. Перастрэлка. Яны спрабавалі вырвацца з памяшкання і ўцячы, але падалі на двары, скошаныя нашымі кулямі. А выстралы з адчыненых дзвярэй хлява ўсё яшчэ працягваюцца.

Я кінуў туды гранаты. Прагрымелі два магутныя выбухі. I тут жа пасылаю гаспадара дома ў хлеў з ультыматумам: "Засталым здацца!" Аднак "Гонар", брат "Чэчава", паранены, працягваў адстрэльвацца - відаць, вырашыў трымацца да канца. У выніку - забіты. Бой быў імклівы і хуткасны. Дваіх узялі жывымі, адзін з іх - "Чэчаў".

Па матэрыялах крыміналькай справы на Хвядука Б. I ("Чэчава"). 1921 г. нараджэння, адукацыя -5 класаў. Уступіў у банду ў красавіку 1945 г. У чэрвені гэтага ж года ўдзельнічаў у аграбленні магазіна ў в. Дындавічы. Прыкладна ў той жа час разам з супольнікамі затрымаў двух упаўнаважаных па нарыхтоўках і дэпутата сельскага Савета, якіх спачатку па-звярынаму пабілі, а затым расстралялі. 3 яго ўдзелам былі абрабаваны грамадзяне Дудук Уладыслаў, Почак Міхаіл, спалены надворныя пабудовы Камянка Станіслава.

Стаўшы камендантам 9-га Ваўкавыскага "абводу" АК, "Чэчаў" аддаваў загады пра паўстанцкія выступленні і заклікаў да сабатажу мерапрыемстваў Савецкай улады. У чэрвені 1946 г. "Чэчаў" у складзе бандгрупы ўчыняе забойства рабочага Крэшаніцкага спіртзавода Ярохіна, аграбіў двух афіцэраў Савецкай Арміі, завалодаў пры гэтым пісталетам ТТ і другой маёмасцю. Зімой 1947 г. бандгрупа пад кіраўніцтвам "Чэчава" зрабіла тэракт над старшынёй сельсавета Камойціным Эдвардам. Ў красавіку 1948 г. яны ж забілі байцоў Савецкай Арміі Свістуна і Багдановіча...

Прыгаворам Ваеннага трыбунала ад 21 лістапада 1948 г. Хвядук асуджаны па арт. 63-1, 70 УК БССР на 25 гадоў пазбаўлення волі. Адбываючы пакаранне, да 1962 года неаднаразова парушаў рэжым утрымання зняволеных, меў спагнанні. У1964-1966 гг. адміністрацыяй калоніі прадстаўляўся на зніжэнне тэрміну пакарання, аднак з улікам цяжару зробленага ім у гэтым хадайніцтве суд адмовіў. Адбыў пакаранне больш за 23 гады. 10 снежня 1971 г. па вызначэнню Ваеннага трыбунала Прыволжскай акругі вызвалены са зняволення. Да апошняга часу пражываў у Рызе.

СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 дакладных запісак начальніка абласнога ўпраўлення МДБ сакратару Гродзенскага абкома КП(б) Б С. В. Прытыцкаму: "На 1 студзеня 1948 г. у вобласці заставаліся неліквідаванымі 5 "абводаў" польскага нацыяналістычнага падполля Арміі Краёвай і 13 тэрарыстычных дыверсійных бандаў з агульнай колькасцю 215 чалавек. Сярод іх, у прыватнасці, тэргрупа пад кіраўніцтвам каменданта 10-га Гродзенскага "абводу" АК Няздзінскага Мечыслава па мянушцы "Морскі", ён жа "Нёман", і Міклашэвіча Іосіфа па мянушцы "Фаля". Колькасны склад атрада даходзіў да 60 чалавек. Ён дзейнічаў на тэрыторыі Гродзенскага. Сапоцкінскага, Скідзельскага раёнаў і прылеглай да іх тэрыторыі Літвы. У сучасны момант бандгрупа поўнасцю ліквідавана...

Пры ліквідацыі ўзброеных бандаў у 1948 г. захоплена: кулямётаў -10, аўтаматаў -7620, гранат -38, радыёпрыёмнікаў - 2, пішучых машынак -2...

3 даклада Міністра ўнутраных спраў Саюза ССР С. Круглова на імя I Сталіна, В. Молатава, Л. Берыі, Г. Малянкова, А. Кузняцова ад 13 верасня 1948 г.

... Усяго за час праведзенай работы па выкананню Указа* па стану на 30 жніўня г. г. агульнымі сходамі калгасаў і сялян выселены, а раённымі Саветамі дэпутатаў і працоўных зацверджаны прыгаворы аб высяленні 23 156 чалавек, разам з імі выказалі жаданне выехаць 9207 членаў іх сем'яў: з Украінскай ССР выселена 8670 чал., далі згоду выехаць добраахвотна -2786 чал.; Беларускай - 150-12...

Такім чынам, МУС СССР у адпаведнасці з Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 лютага і 2 чэрвеня 1948 г. усяго адпраўлена на спецпасяленні 230 869 чалавек, асуджаных да выся-лення, і членаў іх сем'яў, выказаўшых жаданне добраахвотна выехаць разам з выселенымі.

Міністр унутраных спраў Саюза ССР

С. КРУГЛОЎ.

* Указ аб высяленні асоб, што ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадарцы, асуджаных агульнымі сходамі калгасаў і сялян, быў выдадзены на падставе Пастановы Савета Міністраў СССР № 1841-730 ад 2 чэрвеня 1948 г