Узброеная Случчына. Да гісторыі Беларускае Краёвае Абароны

Ідэолёгічная глеба ўзбраеньня.

Беларуская Краёвая Абарона на Случчыне, як і на іншых абшарах Беларусі, стварылася раньняй вясною 1944 года. Бліжэйшыя вонкавыя ўмовы яе стварэньня і першапачатковага існаваньня і дзейнасьці былі, з аднаго боку,вельмі спрыяючымі, а з другога, - не далі ёй, пакуль-што, магчымасьці праявіць сябе і выказаць сваё гістарычнае прызначэньне ў той меры, у якой яназахоўвала ў сабе ўнутраныя патэнцыяльныя сілы і здольнасьці і да якога яна паклікана. Ваенныя падзеі і асабліва падзеі на фронце прымусілі яшчэне зусім умацаваныя арганізацыйна і толькі пачаткова вышкаленыя аддзелы зусім маладое Беларускае Краёвае Абароны вельмі рана прыняць удзел ужорсткіх бойках супроць у сотні раз колькасна пераважных, па-навейшаму узброеных і больш вопытных ворагаў, а затым - альбо адыйсьці за заходніямежы Беларусі, альбо працягваць змаганьне супроць і ў абкружэньні тых жа ворагаў нашага народу - бальшавіцкіх гордаў, і ў такіх умовах перабудоўваць арганізацыйна і амаль нанава cвае шэрагі для будучыхбоек. Але ўжо і з тым, што створана дасюль, Беларуская Краёвая Абарона, - незалежна ад якіх бы там ні было магчымых зьмен ва ўзбраеньні Беларускага Гаспадарства ў будучыні, - уваходзіць слаўнаю старонкаю ў гісторыю многавяковага змаганьня беларускага народу пад сьцягам сваёй ніколі нязьменнай ідэолёгіі Вольнай і Незалежнай Беларусі.

Случчына, як адна з частак спрадвеку гістарычна і тэрыторыяльна, палітычна і этнаграфічна, эканамічна і ідэолёгічна адзінай Беларусі, мае свае прыродныя і традыцыйныя асаблівасьці і кожная іншая частка Беларусі. Гутарка ідзе ў першую чаргу аб змаганьні народа супроць найбольш лютага ворага - бальшавізма - за вольную і незалежную Беларусь. У недалёкім мінулым, калі барацьба супроць бальшавізма толькі пачалася, Слуцкія Паўстанцы 1920-1921 і пазьнейшых гадоў сваіммасавым пачынам, сваёй мужнасьцю і самахвярнасьцю ў барацьбе з ім стварылі Случчыне і случчанам няўміручы гонар народных змагароў за бацькаўшчыну. Здань Слуцкіх паўстанцаў на працягу 20-ці гадоў палохала бальшавіцкіх катаў; усе 20 гадоў бальшавікі стараліся афіцыяльна замаўчаць гэтую гістарычную падзею слуцкага паўстаньня і ў той час усе 20 гадоў яны займалісяпаляваньнем супроць яе ўдзельнікаў і “вырывалі карэньні” яе. Слуцкія паўстанцы паказалі прыклад узброенага народнага змаганьня, а іхныя пасьлядоўцы пацьвердзілі, што на Случчыне яно было не выпадковым.

Беларус-случчанін па сваёй прыродзе ёсьць паслядоўны ідэалісты сваёй праўнай вольнасьці і незалежнасьці. Хлебародныя палеткі Случчыны, яе многалюднасьць, багацьце яе разнастайнае гаспадаркі і высокая прадукцыйнасьць працы ўзгадоўваюць у жыхара Случчыны ўпартую працавітасьць і незалежнасьць багатага гаспадара, які прадстаўляе сабе гаспадарку толькіяк собскую на собскай зямлі і гатоў заўсёды бараніць свае натуральныя правы на вольную працу і неабмежаванае распараджэньне прадуктамі свае працы. Ён не трывае вонкавага ўмешваньня ў справы свае гаспадаркі, прымусу,ашуканства і дармаедзтва. А раўніннасьць і шырыня палеткавых прастораў,гушчыня насельніцтва і ягоная гаспадарская лучнасьць узгадоўваюць у Случчаніне пачуцьцё народнага задзіночаньня і сапраўды спрыяюць задзіночаньню Случчан у грамадзкіх дзеяньнях.

У часы, калі бальшавікі пачалі агульнае спустошаньне і ліквідаваньне вольнага сялянства пад назваю “калектывізацыі”, Случчына паказала прыклад масавага стыхійнага бунту, пачуўшы сваім нутром рабскую істоту калектывізацыі. Случчане і тады выказалі сваю вольналюбівую прыроду і ў той жа час сваё адзінства, бо бунтарскі гоман у аднэй вёсцы, як водгук далёкагазвону ці як супроцьпажарны кліч, чуцён быў у такіх жа вакольных вёсках. Шмат случчан трапіла тады пад расстрэлы і ў ссылкі за супраціў калектывізацыі ці і проста за неўваход у калгасы, але цэлыя дзясяткі процантаў сялянства так і засталося па-за калгасамі, - дашчэнту абрабаванымі, але вольнымі, - калі не гаспадарамі, дык асобамі. Случчына без усякай прапаганды, стыхійна ёсьць вораг бальшавізму і ўсім, хто імкнецца паняволіць беларускі народ. Слуцкія паўстанцы і супраціў калектывізацыі вырасьліна слуцкай глебе.

Паказьнікам варожасьці Случчыны да бальшавізму, пасьлядоўцам слуцкіхпаўстанцаў і непасрэдным прадшэственікам Беларускае Краёвае Абароны на Случчыне зьявілася Слуцкая Беларуская Паліцыя, якая пачала сваё існаваньне 6-га ліпеня 1941 года. Характэрнымі рысамі Беларускае паліцыі Случчыны было і ёсьць тое, што яна і па прынцыпах свайго стварэньня, і па выключнабеларускаму персанальнаму складу, і па характару дзейнасьці зьявіласяад крыві і косьці паліцыяй свайго народу; яна любіла і абараняла свой народ і з усёй маладой палкасьцю і бязлітасна зьніштажала ворагаў сваёй бацькаўшчыны Беларусі - бальшавіцкіх бандытаў і іх агэнтаў. Адзін ужо досыць стары селянін з вёскі С... на Случчыне, толькі пачуўшы аб стварэньні паліцыі, 8 ліпеня 1941 года выказаў такую думку: “Цяпер кожны селянін будзе паліцыянтам супроць бальшавізма”. Твораная ад самага пачатку і да канца на дабраахвотніцкім прынцыпе Слуцкая беларуская паліцыя налічвала ў сваіхшэрагах: на 1.VIII.41 г. - 43 чал.; на 1.I.42 г. - 130 чал.; на 6.VII.42 г. - 420 чал.; на 1.I.43 г. - 650 ч.; на 6.VII.43 г.- 960 ч.; на 1.I.44 г. - 1380 ч., і ў канцы чэрвеня 1944 г. - 1760 чал. Рост паліцыі ішоў адпаведна ўзрастаючым задачам аховы жыцьця і маёмасьці народу ад маскоўска-бальшавіцкіх бандытаў. Узброеныя случчакі-паліцыянты без усякай вонкавайдапамогі ахоўвалі самі ўсю тэрыторыю Случчыны на працягу трох гадоў. Каля сотні сапраўдных боек і больш тысячы дробных сутычак вытрымалі аддзелы беларускай паліцыі Случчыны, абараняючы сваё жыхарства, сваю зямлю і гаспадарку ад бальшавіцкіх валацугаў, драпежнікаў, падпальшчыкаў, забойцаў і правакатараў. Случчына ніколі не забудзе боек сваіх паліцыянтаў супроць бандаў пад Старобінам, Соснамі, Доўгае, Міцявічы, пад Рожанам, каля Копыля, пад Раёўкаю, каля Лавы, у Дзехцяны і многа-многа іншых, у якіх паліцыянты выказвалі сапраўдны гэраізм. Сотні народных гэрояў-змагароў за бацькаўшчыну выхаваліся ў шэрагах Слуцкай паліцыі за тры гады. Гэта была непаліцыя ў вузкім разуменьні, а жаўнеры свайго народу. Яна вылучыла такіхгэрояў, як Логвін, Даўматовіч з групаю сваіх сяброў, аб якіх жыхарства Случчыны складалі легэнды і аповесьці1. Яна зьнішчыла дзесяткібандыцкіх лясных лаговішчаў і тысячы насланых бальшавіцкаю Масквою бандытаў і захапіла шмат бандыцкае зброі і складаў нарабаванай бандытамісялянскай маёмасьці. Не апошнім па важнасьці для характэрыстыкі Случчыны, яе ідэолёгіі, зьяўляецца, па-першае, тое, што за тры гады - 1941-1944, ня гледзячы на несьціханую і па-жыдоўскі хітрую правакацыю бальшавіцкіх бандытаў і іх пагрозы тэрору, бандытам не ўдалося перацягнуць да сябе з Слуцкае паліцыі ані жаднай групкі паліцыянтаў, і, па-другое, 418 беларускіх случчакоў-паліцыянтаў загінулі сьмерцю гэрояў у бойках супроць бандытаў за беларускую народную справу. Такімі паказалі сябе случчакі ў тыя часы, калі выгнаны з афіцыйнага жыцьця бальшавізм усімі сродкамі тэрору, хлусьні і правакацыі імкнуўся да здабычы страчанай улады, і калі беларусы атрымалі ўмовы на справе выказваць сваю волю.

Беларусы Случчыны выказалі сваю волю ў тым жа напрамку і творчасьцю ў другіх галінах народнага жыцьця. Яны высунулі са свайго асяродзьдзя сотніздольных дабраахвотнікаў кіраўніцтва адміністрацыйнай, гаспадарчай ікультурнай працы, якія стварылі дзейныя апараты гарадзкіх і павятовых управаў, прамысловых, фінансавых, гандлёвых, будаўнічых, школьна-асьветных і іншых кіраўніцтваў, стварылі сваю “Газэту Случчыны”, Саюз Беларускае Моладзі, дом культуры, тэатры, сваё беларускае культурнае згуртаваньнеі г.д., урэшце сваю гэраічную слуцкую паліцыю, і сваёй дзейнасьцю практычна даказалі, што случчане цалкам гатовы да дзяржаўнага самакіраўніцтва іда стварэньня свайго ўласнага войска.

Такія былі спрыяючыя агульныя ўмовы, у якіх утваралася Беларуская Краёвая Абарона на Случчыне.

***

Былі ў наліччы і спецыфічныя ўмовы стварэньня Беларускае Краёвае Абароны. За лета і восень 1943 і зіму 1943-44 гадоў наблізіўся фронт. Бальшавіцкія горды ўварваліся ва ўсходнія абшары Беларусі, на поўдзень ад яе яны прасунуліся далёка на захад - аж пад Пінск, і спраўлялі свае хаўтуры ў непасрэднай блізасьці ад паўднёвых межаў Случчыны, - на самой Прыпяці. Доўгія абозы ўцекачоў з усходу цягнулся праз Слуцак і ўздоўж Случчыны на захад, якія ратаваліся ад сваіх “освободителей”. Случчыне пагражала непасрэдная небясьпека бальшавіцкай навалы, а зь ёю і пэрспэктыва аднаўленьня энкавэдыстскага тэрору, калгаснагапаняволеньня і агульнага вынішчэньня. Азьвярэлыя бальшавіцкія банды засабліваю лютасьцю распачалі сваю начную прафэсыянальную дзейнасьць драпежніцтва, забойстваў і разбурэньня сялянства. Перад беларускім народам паўсталі самыя каранныя пытаньні жыцьця і сьмерці. Селянін баяўся начаваць у сваёй хаце, каб ня быць забітым або спаленым бальшавіцкімі катамі.

У такія моманты случчакі якраз застаюцца вернымі сабе, сваім традыцыям і сваёй беларускай ідэолёгіі, імі авалодвае ня спуг і паніка, а, наадварот,рашучасьць да змаганьня. Гэта сталася якасьцю не паасобных случчакоў ціякой-небудзь часткі іх; калі пэрыяд змаганьня Случчакоў праз сваю паліцыю быў пэрыядам змаганьня галоўным чынам за вычышчэньне Случчыны ад рэшткаў бальшавізму і за забясьпячэньне мірнае працы, дык цяпер насьпела сузнаньне ўсяе масы іх да неабходнасьці мабілізацыі ўсіх сілаў дляабароны ўсяго таго, што складае паняцьце Радзімы. Радзіма - гэта свае гарады і вёскі, свае хаты, семьі, бацькі, жонкі і дзеці; свая ўласная зямля, гаспадарка, прадукты свае працы, сваё жыцьцё і маёмасьць; свае правы, звычаі,мова, рэлігія; свае палеткі, лясы і сядзібы; свой самаўрад, праца і воля; словам - сваё насьледзтва, сучаснасьць і будучыня. Перад народам паўсталажывая здань бальшавіцкага драпежніцтва, зьдзекаў, расстрэлаў, ссылак, калгасаў, ашуканства, голаду, безпраўя, падзяленьня на клясы, укаваньня, вечнага страху, усюды прысутнага шпіянажу і правакацыі, “самаабкладаньняў”, “дабраахвотных” займаў, працы ў начы і ў сьвята, чаргі за кавалкам хлеба, словам - здань “поўнага камунізма” з поўнай ізаляцыяй ад усяго замежнага сьвету.

Случчына адказвала на пытаньні вельмі рэальна, па-гаспадарску. Што рабіць? Змагацца! Супроць каго? Сягоньня супроць бальшавізма! За што? За радзіму, за вольную і незалежную Беларусь, каб самім быць гаспадарамі на сваёй зямлі! Якімі сіламі? Усімі сваімі собскімі сіламі! Сродкі? Патрэбна ўзброіцца і як найхутчэй!

Случчына ідэолёгічна была ўзброена. Сузнаньне неабходнасьці мабілізацыі свайго войска апанавала ўсю масу насельніцтва. Ужо зімою па ўсёй Случчыне хадзілі чуткі аб прадстаячай мабілізацыі. Яны ўзьнікалі стыхійна, з пачуцьця неабходнасьці і гатоўнасьці насельніцтва. Запытай, бывала, любога случчака, ці хоча ён запісацца ў паліцыю і ён адкажэ: “пачакаю мабілізацыі, тады пайду”. Такі настрой панаваў без перапынку ад лета 1943 года і да сапраўднага абвяшчэньня пакліканьня ў вясну 1944 году. А пытаньні: “Ці будземабілізацыя?”, ці “Калі будзе мабілізацыя?” магчыма было пачуць на Случчыне з вясны 1942 году, калі зьявіліся першыя бальшавіцкія банды.

Па сваему сузнаньню Случчына была мабілізаванай. Патрэбны былі толькі арганізацыйныя формы.