Рэпрэсіі супраць беларускай iнтэлiгенцыi і сялянства ў 1930—1940 гады

Рэпрэсiі ў даваеннай БССР

Новая хваля рэпрэсій

Першая хваля масавых рэпрэсiй, распачатая ў канцы 20-х гг., доўжылася амаль да сярэдзiны 30-х. За гэты перыяд у нашай краіне было рэпрэсавана больш за 46 тысяч чалавек, больш за 13 тысяч - былi расстраляны. Затым настаў кароткі перадых. У нетрах сiстэмы вялася падрыхтоўка да новага наступу рэпрэсій, што й адбылося ў 1937-1938 гг.

Гэты час стаўся самым трагiчным у савецкай гiсторыi беларускага народу. Камуністычныя рэпрэсiі набылі шырокі размах. Паводле статыстыкі, за чарговую пяцiгодку (1935-1940 гг.) у Беларусi было рэпрэсавана больш за 480 тысяч чалавек, больш за 50 тысяч з якiх падпалі пад расстрэл. Здавалася, гэтым часам уся партыйна-дзяржаўная машына працавала толькі ў адным накiрунку. Становiшча ў краiне абвастралася з кожным днём.

У студзенi 1937 г. у Маскве адбыўся гучны працэс па справе "паралельнага антысавецкага трацкiсцкага цэнтру", суправаджаны разгорнутай прапагандысцкай кампанiяй. "Лiквiдацыя трацкiсцкiх ды іншых двурушнiкаў", здаранаая як адзін эпізод пераследу, хутка ператварылася ў чарговы этап масавага генацыду 1937-1938 гг.

Алею ў агонь падлiў лютаўска-сакавіцкi (1937 г.) пленум ЦК ВКП(б), на якім выступіў з прамовай I.В.Сталiн. Адразу ж па заканчэнні пленуму рашэннi партыі ўзяліся ажыццяўляць. 14-18 сакавiка ў Менску прайшоў XIII пленум ЦК КП(б)Б. Выступаючы з дакладам аб выніках работы пленуму ЦК ВКП(б), другi сакратар ЦК Д.I. Валковiч, паміж іншага, адзначыў:

"Тов. Сталин учил нас, что нам нужна мощная, сильная диктатура рабочего класса для того, чтобы развеять в прах остатки умирающих классов и разбить всю их махинацию".

Гэткага ж кшталту было й выступление старшынi СНК БССР Н.М.Галадзеда, які, аднак, меў свой погляд на барацьбу са шкоднiцтвам:

"Тов. Сталин также говорил, что нужно разбить гнилую теорию о том, что будто бы тот, кто может строить хорошо, - тот не может вредить. Эта теория гнилая. Враг-вредитель, вредя нашему делу, должен делать что-нибудь и хорошее, иначе врага-вредителя, если он не будет делать что-нибудь хорошее, быстро разоблачат. Он должен беречь себя для решающего момента.

...Прежде всего, товарищи, мы должны глубоко уяснить, что вредители проводили свою подрывную диверсантскую работу не только в решающих отраслях народного хозяйства (оборонной промышленности, химии, топливе, угле и т.д.), они работали всюду, не пренебрегали вредительством нигде, в том числе и у нас, в Белоруссии.

...Мы еще не приступили (я прошу земельных работников это принять к сведению) искать вредителей в сельском хозяйстве. Мы ищем их в промышленности, на культурном фронте, на фронте идеологическом, но очень мало обращаем внимания на разоблачение вредителей в сельском хозяйстве, как будто там все благополучно. Я специально обращаю внимание членов пленума на то, что основной метод вредительства на данном участке времени - это метод вызывания недовольства масс, восстановления масс против партии, против нашего государства.

I далей:

"...Все надеемся на органы безопасности, на НКВД. Это позор для коммунистов, работающих на хозяйственной работе, для нас, руководящих хозяйством, позор самый настоящий, и мы из этого обязаны сделать вывод: Наркомвнудел - Наркомвнуделом, это всем известно, что НКВД стоит на страже нашего государства, но мы обязаны помогать Наркомвнуделу и помнить лозунг, что каждый коммунист должен быть одновременно чекистом, и врага, который замаскировался и пролез под бок, надо разоблачать, не ожидая от НКВД материалов. Это обязанность каждого коммуниста-хозяйственника, каждого коммуниста, работающего на хозяйстве, - на конкретных фактах замечать, где действует рука врага, и передавать, если сами не в силах разоблачать, органам НКВД".

На гэтым жа пленуме адмыслова разглядалася пытанне “лепельскай справы".

Коратка пра яе сутнасць.

Падчас студзеньскага пepaпicy насельніцтва 1937 г. у 53 гаспадарках Лепельскага раёну аднаасобнiкi адмовiлiся адказваць на пытаннi перапiсчыкаў. Якiх толькi захадаў тыя ні рабiлi, каб людзі падалi патрэбныя бiяграфiчныя звесткі! Ды яны зацята маўчалi. Як высветлiлася пазней, адбылося так невыпадкова: падаткавая палiтыка давяла ўласнікаў да скрайняга адчаю. Бо за несвоечасовую выплату падаткаў мясцовыя ўлады забiралi ўсё: ураджай, жывёлу, маёмасць.

Тады ў Лепельскім раёне было выяўлена 143 выпадкi незаконнай канфiскацыi маёмасцi, і гэтая сiтуацыя стала вядома ў Маскве. Дзеля высвятлення акалічнасцяў справы ў Беларусь наўмысна прыязджаў загадчык сельскагаспадарчага аддзелу ЦК ВКП(б) Я.А.Якаўлеў (Эпштэйн). …І ўсё спicaлi на "ворагаў народу". Звiнавачаны былы старшыня райвыканкаму Сямашка "прызнаўся", "что он являлся участником антисоветской организации и что все вскрытые в Лепельском районе нарушения советского закона и перегибы в деревне есть результат антисоветской работы, которую он проводил вместе с другими участниками антисоветской организации в Лепельском районе по созданию центра правых в Белоруссии".

3 паказанняў Сямашкi:

"По заданию Голодеда я, будучи председателем Лепельского райисполкома, проводил там активную антисоветскую работу, что выразилось в обложении трудящихся крестьян непосильными налогами и заготовками, применении массовых незаконных репрессий на селе по отношению к трудящимся крестьянам и проведении ряда вредительских мероприятий по подрыву экономической мощи колхозов и совхозов... Все это делалось мною сознательно - с целью вызова недовольства со стороны трудящихся крестьян политикой партии и Советского правительства, так как данные нами заготовительные обязательства крестьянам были явно преувеличены и во много раз превышали наличный у крестьян урожай".

"Лепельская справа" сталася адным са штуршкоў для пастаноўкi г.зв. пытання аб “перагiбах” датычна сялян. Такiя ж парушэнні былi выкрыты ў Слуцкiм раёне, пра што вялася размова на пленуме 17-18 сакавiка 1937 г. Падаём некаторыя фрагменты з дакладу М.М.Галадзеда:

"Местные власти суд устроили, а потом председатель РИКа с секретарем решили репрессию провести.

...Раз единоличники, есть инструкция, лупи. Есть что, нет ничего, продавай хату или половину разбирай.

...Наадминистрировали мы в этих районах, допустили перегибы, и как раз в области налоговых платежей и исправления этих перегибов у нас не сопровождались выполнением государственных законов по государственным платежам".

Закончыўся пленум "праграмнай прамовай" В.Ф.Шаранговiча, якога й абралі тут першым сакратаром ЦК КП(б)Б:

"Во всей ВКП(б) вскрыто довольно большое количество всяких троцкистов, вредителей, шпионов... Я не думаю, товарищи, чтобы троцкисты, вся эта диверсионная и шпионская сволочь нашу Белоруссию оставили в стороне. (Голоса: "Правильно".)

Я думаю, что вся эта сволочь здесь, в Белоруссии, себя конспирирует больше для того, чтобы в наиболее ответственный.для нас период строить нам какие только сможет пакости".

Пераканаць у адваротным гэтых людзей было немагчыма. Тым часам Беларусь ахапiла iстэрыя падазронасцi i недаверу. Складалася ўражанне, што краіна нашпiгавана разнастайнымі "шпiёнамi, шкоднiкамi, контр-рэвалюцыянерамi i другiмi сацыяльна-шкоднымi элементамi”. Паказальным у гэтым сэнсе быў XVI з'езд КП(б)Б, які адбыўся 10-19 чэрвеня 1937 г. у Менску . З'езд запэўнiў ЦК ВКП(б) i правадыра партыi таварыша Сталiна, што "бальшавiкi Беларусi бязлiтасна разгромяць трацкiсцкiх, зiноўеўскiх, бухарынскiх, нацыянал-фашысцкiх шпіёнаў, шкоднiкаў, тэрарыстаў - агентаў германа-японскага i польскага фашызму.

Злейшых ворагаў народа, прадаўшых Радзiму агентам замежных разведак, мы будзем знiшчаць, як шалёных сабак. Уся КП(б)Б акажа ў гэтай справе штодзённую дапамогу органам НКУС на чале з ix баявым кiраўнiком тав. Яжовым".

А крыху больш чым праз месяц, 29 лiпеня 1937 г., III пленум ЦК КП(б)Б падвёў вынiкi "работы" Г.М. Маленкова i Я.А. Якаўлева (Эпштэйна) па "выкрьцці" ў Беларусi "ворагаў народу" сярод партыйных i савецкіх работнiкаў, завербаваных, нібыта, замежнай разведкай. Дзясяткi асоб былi вызвалены з пасад, выключаны з партыi, а затым i рэпрэсаваны.

Напярэдадні пленуму загадчык аддзелу ЦК ВКП(б) Я.А.Якаўлеў пабываў у Слуцкiм раёне. Наведання аказалася дастаткова, каб непасрэдна на пленуме выдаліць са складу ЦК КП(б)Б i "аднадушна" выключыць з партыi старшыню Слуцкага райвыканкаму, члена ЦК КП(б)Б К.Н.Жолудава.

Пасля некалькіх выступленняў членаў ЦК КП(б)Б, увесь час перарываных заўвагамі Г.М.Маленкова i Я.А.Якаўлева, з прапановы таго ж Я.А.Якаўлева была "адзінагалосна" прынята рэзалюцыя пленуму, падрыхтаваная, вiдаць, у Маскве i санкцыянаваная "генеральным". Вось некаторыя фрагменты гэтага дакументу.

"Совершенно секретно

РЕЗОЛЮЦИЯ ПЛЕНУМА ЦК КП(б)Б ПО ДОКЛАДУ ЧЛЕНА ЦК ВКП(б) ТОВ. ЯКОВЛЕВА О РЕШЕНИИ ЦК ВКП(б) ПО ВОПРОСУ О РУКОВОДСТВЕ ЦККП(б)БЕЛОРУССИИ от 29.07.1937 г.

1. Одобрить целиком и полностью решение ЦК ВКП(б) от 27.V1I.1937 г. по вопросу о руководстве ЦК КП(б)Б. Признать совершенно правильным, что решением ЦК ВКП(б) первый секретарь ЦК КП(б)Б Шарангович, равно как и второй секретарь Денискевич и НКЗ БССР Низовцев, не только не выполнившие, но даже и не приступившие к выполнению поручения ЦК ВКП(б) о ликвидации последствий вредительства банды польских шпионов, не приступившие к ликвидации совхозов, созданных вредителями на крестьянских землях по приказу польской разведки, а также не предоставившие колхозникам принадлежавшие им по закону приусадебные участки, - сняты ВКП(б) с работы, и дело о них, как о врагах народа, передано в НКВД.

2. Предложить всем партийным организациям во главу своей работы поставить:

а) быструю и решительную ликвидацию последствий вредительства польских шпионов Голодеда, Шаранговича, Бенека, Червякова и др. и их фашистско-шпионской банды;

б) разгром до конца польских шпионов, вредителей и диверсантов..."

Услед за партыяй спяшаўся з рашэннямі й Ленiнскi камсамол. У справаздачным дакладзе XII з'езду ЛКСМБ 17-24 кастрычнiка 1937 г. выканаўца абавязкаў першага сакратара ЦК ЛКСМБ (першы сакратар ЦК ЛКСМБ А.В.Аўгустайціс быў рэпрэсаваны ў жніўнi 1937 г.) С.Н.Ялугiн адзначаў:

"Мы праявiлi палiтычную бесклапотнасць, праглядзелi формы i метады работы ворагаў у камсамоле. А новыя метады ворагаў, галоўны ix сродак - маральна-бытавое разлажэнне праз п'янкi...

Bopaгi народа накiроўвалi свае стрэлы на развал палiтычнага выхавання моладзi, на засмечванне камсамольскiх арганiзацый, на засмечванне нашых кiруючых кадраў камсамола.

Гэтыя трацкiсцка-бухарынскiя бандыты, тэрарысты, фашысты i шпiёны ставілі перад сабой асноўную мэту - рэстаўрацыю капіталiзму ў нашай краiне. Яны iмкнулiся супрацьпаставіць камсамол партыi. Трацкiсцка-бухарынскiя вырадкi пераплялiся i самкнулiся з нацдэмамi, з германа-польскiмi шпiёнамi i тэрарыстамi, якiя iмкнулiся адарваць нашу шчаслiвую Савецкую Беларусь, неадлучную частку вялiкай сацыялiстычнай дзяржавы, i аддаць яе пад пяту панам. Але iм гэта не ўдалося.

Задача нашага з'езда заключаецца ў тым, каб у новы склад ЦК выбраць людзей палiтычна ўстойлiвых, правераных, а галоўнае, умеючых весцi барацьбу з ворагамi народа, адданых справе партыi Ленiна-Сталiна. (Бурныя апладысменты)