Ю. Весялкоўскі - Па сьлядох другой сусьветнай
- Сапраудны твар вайны
- Частка I Палонныя й калябаранты
- Трагічны лес савецкіх грамадзянаў
- Нацыянальная дзейнасьць пад акупацыяй
- Эміграцыя на Захад і дэпартацыя на Ўсход
- Частка II Сьвятары й вернікі
- Хрысьціянская царква ў апошняй вайне
- Руская Праваслаўная Царква на службе камунізму
- Ватыкан на службе фашызму
- Харвацкі рэлігійны фанатызм
- Руская Праваслаўная Царква па сьмерці Сталіна
- Частка III Партызаны й падпольшчыкі
- Партызаны ў вайне
- Партызаны ва Ўсходняй Беларусі
- Антыгітлераўская рэакцыя
- За цаной не пастаім…
- Пачатак вайны й дапамога аліянтаў
- Страты
- На заканчэньне
- Выкарыстаная літаратура
Частка III Партызаны й падпольшчыкі
Партызаны ў вайне
Пра г. зв. Вялікую Айчынную Вайну й пра ейныя вялікія людзкія ды матар'яльных страты многа пісала савецкая прапаганда, паказваючы патрыятычны й баявы дух савецкага народу. Аднак апошнія савецкія й нямецкія архіўныя дакуманты ды разнастайныя замежныя выданьні даюць магчымасьць глыбей зазірнуць у факты й лепш зразумець цану гэтае перамогі. Як падае Альбэрт Сітон у сваёй кнізе "Дзі Руссо Джерман Вор 1941-1945" (ст. 119): "... элемэнты беларускага і ўкраінскага насельніцтва выказвала яўную варожасьць да савецкіх калянізатараў і Чырвонай Арміі... Завэрбаваныя немцамі групы ўзрывалі масты, чыгункі, рэзалі тэлефанічныя драты ў тыле Чырвонай Арміі, а жаўнеры здаваліся ў палон".
Таксама й пра савецкую партызанку ў Беларусі ў апошняй вайне сабралася багатая, хоць і няпоўная, але затое насычаная прапагандаю літаратура. Шмат пытаньняў партызанскае барацьбы застаецца без адказу й чакае на свайго дасьледчыка. Якую вайну "дзеля шчасьця беларускага народу" вялі савецкія партызаны, можна ўявіць з наступнага фрагмэнту кнігі А. Дыксана й С. Гэльбурна "Коммуніст гарыля ворфэр" ("Камуністычныя партызаны ў вайне". Лёндан, 1954, ст. 52); "Савецкіх партызанаў не турбоціла, што можа стацца з іхным народам, яны толькі стараліся нанесьці шкоду немцам. Мы ўжо ўспаміналі раней, як партызаны хацелі атруціць нямецкага Галоўнага камісара. Паводле іхнага рапарту, яны хацелі заразіць калодзежы й вадаправод Менску. Ня маючы ніякага спачуваньня, яны ахвяравалі сваімі людзьмі".
3 ліпеня 1941 г. Сталін зьвярнуўся па радыё да народаў, якія апынуліся пад нямецкай акупацыі, са словамі "браты й сёстры", "сябры" й прасіў іх, каб яны йшлі ў лес у партызаны, усе зьнішчаючы й нічога не пакідаючы ворагу. А дэрэктыва ЦК Кампартыі, выдадзеная 1 ліпеня 1941 г., заклікала да зьнішчэньня ворага ўсімі даступнымі сродкамі. Захоплены ў палон савецкі партызан казаў, што інструкцыя заабавязвала іх нават раненых немцаў, перад тым як расстраляць, мучыць і калечыць. Наказы Сталіна й згаданая дэрэктыва ў справе вядзеньня такой партызанскай вайны, якую вялі савецкія партызаны, супярэчылі правілам Гаагскай Канвэнцыі 1907 г.
У Савецкім Саюзе камуністычная прэса надавала вялікае значэньне партызанскай дзейнасьці, а партызанаў узносіла да нябёсаў. Пра крытыку партызанаў не магло быць мовы, а гаварылася й пісалася ня толькі пра партызанаў, але й пра ўвесь беларускі народ, які, як адзін, узняўся на барацьбу з фашызмам. Толькі з прыходам да ўлады Гарбачова, людзі пачалі шчыра гаварыць і пісаць пра партызанаў, іхную дзейнасьць і пра тое, як на гэта ўсё рэагаваў у часе вайны беларускі народ. Як піша Ігар Фоміч: "Афіцыйная гісторыя сцвярджае, што ўвесь беларускі народ у дружнай сям'і іншых савецкіх народаў узьняўся на барацьбу з фашысцка-нямецкімі акупантамі. Але ці ўся гэта праўда? Ці не было беларусаў, як, дарэчы, рускіх і ўкраінцаў, якія служылі ў арміі Уласава, ці не была сфарміраваная ў 1943 г. у Менску Краёвая Абарона, у якой налічваліся дзесяткі тысяч вайскоўцаў, якія ставілі мэтай барацьбу са сталінскай тыраніяй за свабоду й незалежнасць беларускага народа?.. Дык што: "увесь савецкі народ узняўся на барацьбу з нямецка-фашысцкімі акупантамі"? Змагацца зь немцамі, калі на памяці злачынствы сталінскага рэжыму: прымусовая калектывізацыя, высяленне "раскулачаных" у Сібір, расстраляныя ў засьценках НКУС? Змагацца, бараніць савецкага актывіста-камуніста, які год назад адабраў у цябе ў калгас апошні кавалак зямлі, данёс на твайго брата ці бацьку "органам", а потым яшчэ прыйшоў з лесу ды адабраў апошнія боты, апошнія харчы? Таму нічога дзіўнага, што ў Беларусі ішла сапраўдная грамадзянская вайна паміж людзьмі адной нацыянальнасці" ("Настаўніцкая газета" № 49, 20 чэрвеня 1992 г.). Як казаў адзін селянін з Магілёўшчыны: "...не было таго дня, каб партызаны не былі ў вёсцы й не забіралі з хаты яйкі, курэй, сала, часам забіралі сьвіньней, авечак, коней з вазамі й апошняе паліто й боты..." Партызаны нішчылі масты, млыны, якімі карысталіся больш мяйсцовыя людзі, чым немцы. Партызаны палілі пачатковыя школы й забівалі беларускіх настаўнікаў, якія ня мелі зь немцамі нічога супольнага. Партызаны заміноўвалі дарогі, на каторых часьцей гінтлі мяйсцовыя людзі.
Пра тыя ваенныя падзеі ў Беларусі піша доктар філязофскіх навукаў, прафэсар, былы начальнік штабу атраду 2-ой Заслонаўскай брыгады Мікола Крукоўскі: "Існавалі і сумна вядомыя асобыя аддзелы, каторыя праводзілі свае брудныя карныя апэрацыі на мяйсцовым насельніцтве, выклікаючы ў нас глыбокае незадавальненне. Прыходзілася і нам, на жаль, удзельнічаць у баях са "сваімі", г. зн. палідаямі, уласаўцамі ды інш. Успрымалі мы іх тады, аднак, толькі як здраднікаў у чыста ваенным сэнсе слова, хоць і ўзнікала часам недаўменьне, чаму іх так многа, гэтых "здраднікаў"? Не усьведамлялася яшчэ цалкам уся трагічнасць такога ненармальнага стану рэчаў. Толькі намнога пазьней, пасьля публікацый твораў Алеся Адамовіча і, асабліва, Васіля Быкава, стала ясна, што гэта, сапраўды, была грамадзянская ў пэўным сэнсе вайна, дзе адзін бок сьвядома нацкоўваўся на другі. Разыгрывалася выпрабаваная ленінска-сталінская карта класавай барацьбы, абы то лью ня ўзнікла нацыянальная ідэя, як асноўны прынцып гэтай вайны, хоць у Расіі напоўніцу ўжо выкарыстоўвалася руская ідэя, няхай яна тады й не называлася" ("ЛіМ", № 25, 24 чэрвеня 1994 г.).
Добра, што пасьля вайны знайшліся ўсё-ж беларусы-партызаны, якія прызналі сваю віну. Адзін зь іх, беларускі пісьменьнік А. Адамовіч у "Настаўніцкай газеце" (№ 58, 10 ліпеня 1992 г.) пісаў: "... як гэта самавольна хлусілі мы, партызаны, сабе й няшчасным бабам, калгаснікам, якіх фашысты палілі, забівалі за дапамогу нам, "сталінскім бандытам", што затое калгасаў не будзе! I ўсё будзе не так, як да вайны!.. Мы добрасумленна хлусілі нашым бабам і мужыкам наконт парадкаў... Людзям жа так крыўдна было паміраць за тыя самыя калгасы". Партызаны вялі ашуканчую прапаганду, яны хлусілі людзям, што Савецкі ўрад пасьля перамогі распусьціць калгасы, што распрацоўваецца новая канстытуцыя, якая дасьць большыя свабоды народу. Як успамінаюць у сваіх мэмуарах удзельнікі партызанскай барацьбы, што прыбылі ў Беларусь зь Вялікай зямлі, мяйсцовыя людзі пыталіся ў іх, ці будуць пасьля вайны калгасы й што думаюць адносна гэтага ў Маскве. 3 гэтых пытаньняў бачна, што беларускае насельніцтва было незадаволенае даваеннай савецкай сыстэмай і хацела пераменаў.
Аднак вернемся зноў да злачыннай дзейнасьці савецкіх партызанаў у дачыненьні да мірнага беларускага насельніцтва. Так успамінае зьяўленьне партызанаў у іхнай хаце, што стаяла на ўскрайку вёскі, малады Іван Трэскоўскі: "Яны былі, як адзін, п'яныя!.. Забралі нашае сала, нашых курэй і нашую вопратку. Усё гэта занесьлі ў суседнюю вёску й прадалі ці-то выменялі на гарэлку". Іншага разу Іван чуў, як зімою 1942 г. партызаны крычалі на ягонага бацьку: "Давай нам кумпяк, а не, дык заб'ем!" Такія паводзіны партызанаў у Беларусі былі паўсядзённаю зьяваю напрацягу ўсёй вайны. Прывядзем яшчэ два прыклады партызанскага садызму. Нехта бачыў, як адзін вясковец гаварыў зь немцамі. Ноччу прыйшлі партызаны й застрэлілі яго. У сакавіку 1943 г. адзін п'яны партызан стрэліў у нямецкі самалёт, які пралятаў над вёскай. Назаўтра нямецкі самалёт збамбардаваў вёску. 28 дамоў было спалена й 29 вяскоўцаў забіта. У часе бамбёжкі людзі паўцякалі ў лес, а адзін селянін застаўся тушыць свой дом. Дом ён уратаваў, але не жыцьцё. Яго расстралялі партызаны за тое, што калі ён знаходзіўся ў вёсцы, туды прыяжджалі немцы.
Прайшло больш паўстагодзьдзя і ў больш спрыяльных абставінах у былога партызана Віктара Скарахода прачнулася чалавечае сумленьне: "I цяпер, праз гады, прыгадваючы нялёгкія партызанскія будні, у якіх усяго хапала: і геройства, і здрады, і недарэчнасцяў, і глупства, - з жалем думаю, чаму так здарылася?.. і разам з тым, як бы горка й нязвыкла не было для тых, хто пра вайну ведае
толькі з літаратуры, кіно ды ўспамінаў ветэранаў, нельга хаваць ад людзей несправядлівасць, жорсткасць, непрыстойнасць, якія часам былі сярод партызанаў. Думаю, што нельга казаць толькі пра наша геройства, умоўчваць пра беззаконьне асобных камандзіраў і радавых, якія мелі месца" ("Маладосць" № 4, 1994 г., ст. 332).
Дзеля ілюстрацыі да сказанага Віктарам Скараходам дастаткова ўзяць у рукі кніжку В. Раманоўскага "Саўдзельнікі ў злачынствах" (Мінск, 1964 г.) ды зірнуць на здымкі, зьмешчаныя там. Здымкі й тэкст аднабакова асьвятляюць толькі злачынствы фашыстаў і іхных памагатых, толькі не савецкіх партызанаў, пра якіх аўтар піша: "Яскравым праяўленнем палымянага патрыятызму беларускага народу, яго бязмежнай адданасці сацыялістычнаму ладу з'яўляецца ўсенародная партызанская вайна, якая разгарэлася ў тылу акупанта" (ст. 126). Які гэта быў "патрыятызм" і "адданасць сацыялістычнаму ладу", мы ўжо гаварылі вышэй. I яшчэ. Зімою 1941 г. Чырвоная Армія прарвала нямецкую абарону паміж Вяліжам і Ўсьвятамі. Пра гэтую ваенную ўдачу Раманоўскі ў сваёй кнізе піша: "Вестка аб гістарычнай перамозе нашых войск выклікала радасць савецкіх людзей і натхняла іх на яшчэ больш актыўную барацьбу супраць акупантаў" (ст. 127). Але якая гэта была "радасьць" для мяйсцовага насельніцтва, можна сабе ўявіць з артукулу ў "Полымі" (1987 г., ст. 56-57): "Праз гэтыя вароты (паміж Вяліжам і Ўсьвятамі - заўв Ю. В.) са студзеня да верасня 1942 г. ажыццяўлялася сувязь паміж савецкім тылам і беларускімі партызанамі. Большая частка з перайшоўшых у 1942 г. 170 арганізатарскіх груп перайшло праз "Віцебска-Суражскія" вароты. У іх складзе былі партыйныя й камсамольскія работнікі, медыцынскі персанал, работнікі друку. Партызаны пераправілі з варожага тылу 4 тыс. коней. 1.600 тон хлеба, каля 10 тыс. тон бульбы і другога харчавання... (падкрэсьлена мной - заўв. Ю. В.)". Тут паўстае пытаньне, скуль было ўзятае гэтае гаспадарчае дабро: коні, хлеб і "другое харчаванне"? Пэўна ня ў немцаў, а ў беларускіх сялянаў. Як-жа тады й з чаго мелі жыць мяйсцовыя людзі, якіх абрабавалі свае вызвольнікі?
А вось які факт прыводзіць супрацоўнік газэты "Красная звезда" пісьменьнік Ілья Эрэнбург: "Аднаго дня да-вялося мне пабываць у вёсцы Афоніна, якая на некаторы час была адбітая ад немцаў. Калгасьніца давала жаўнерам ваду й старалася іх пераканаць, што гэта глупства супраціўляцца немцам, бо яны добра зарганізаваныя, прыехалі на самаходах, звычайнаму нямецкаму жаўнеру даюць шакалад. Аднаму жаўнеру гэтае не спадабалася, але знайшліся й такія, каму гэта было да спадобы" ("Дзі Вор 1941 - 1945", ст. 14). Як бачым, тое, што падабалася ў немцах калгасьніцы, падабалася й большасьці, апрача аднаго, жаўнераў. I гэты факт красамоўна сьведчыць пра настроі савецкіх грамадзянаў і жаўнераў, пра "патрыятызм" якіх піша В. Раманоўскі.
Згадаем тут, што заклік Сталіна па радыё ад 3 ліпеня 1941 г. ісьці ў лес у партызаны прайшоў краем вуха. Савецкі народ ведаў не адну памылку й злачынства Сталіна, каб так лёгка паслухацца яго. Як піша той самы Ілья Эрэнбург, пераглядаючы газэты ад ліпеня да лістапада 1941 г., ён знайшоў вельмі мала фатаздымкаў Сталіна й матар'ялаў пра яго ў параўнаньні з папярэднімі месяцам! й гадамі. Выглядала так, што яго зьбіраецца заступіць нехта іншы. А калі немцы падыходзілі да Масквы, дык у горадзе ўзьнялася паніка й папаўзлі погаласкі, што Сталін знаходзіцца пад арыштам, а немцы ўжо ў прадмесьці Масквы. Гэтыя погаласкі выгналі масквічоў на вуліцы й яны пачалі рабаваць крамы. На вуліцах не было відаць ні энкавэдыстаў, ні міліцыі, не працавала мэтро, пякарні не пяклі хлеб. Некаторыя масквічы рыхтаваліся сустракаць немцаў. Толькі 18 кастрычніка Сталін вярнуўся з свае дачы ў Маскву й выдаў указ, у якім было сказана, што сталіца Масква будзе абароненая. Паніка ў Маскве пайшла на спад.
Што да абароны Масквы, дык Сталін у размове з прадстаўніком прэзыдэнта Рузвэльта Гары Гопкінсам сказаў: "Калі Масква ўпадзе, Чырвоная Армія здасьць усю Заходнюю Расею да Волгі". 15 кастрычніка ўсім савецкім установам і дыпляматычным місіям у Маскве было загадана падрыхтавацца да эвакуяцыі. Яны мелі пераехаць за Волгу ў Куйбышаў. Так што ў сапраўднасьці Сталін ня быў упэўнены, ці будзе Масква абароненая, і калі-б немцы захапілі Маскву, дык сталася-б вялікая трагедыя. У сваім дзёньніку ген. Гальдэр запісаў: "Гітлер рашуча настроены зраўнаць Маскву й Ленінград зь зямлёй, каб пазбыцца іхнага насельніцтва, бо інакш нам давядзецца карміць яго ў час зімы".
Аднак мы крыху адыйшліся ад нашае галоўнае тэмы. Сапраўдная партызанка ў Беларусі, як мы бачылі, пачалася тады, калі Чырвоная Армія прарвала нямецкі фронт паміж Віцебскам і Ўсьвятамі. Тады ў Беларусь хлынулі арганізованыя, узброеныя атрады партызанаў на чале з камісарамі, і яны пачалі арганізоўваць савецкую парты -занку. Як падае "Псторыя БССР" (Том II, Мінск, 1956 г., ст. 390): "Цэнтральны камітэт КП (б) за перыяд з сакавіка 1942 г. па люты 1943 г. накіраваў у тыл ворага 20 рэйсавых партызанскіх атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы. Праз Паўночна-Заходнюю групу ЦК і БПІПР за той жа час для партызан з "Вялікай зямлі" было паслана 6 тыс. аўтаматаў, 1 тыс. кулямётаў, 11.500 вінтовак, каля 5 млн. патронаў, 50 тыс. гранат, 25 тыс. mlh i 60 тыс. кг. толу. Гэта была вельмі істотная дапамога беларускаму народу у яго барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі". Гэта ўсё, што магла прыслаць Масква беларускаму народу за тыя коні, хлеб, бульбу й "другія харчы", якія забралі ад людзей партызаны ды пераслалі на "Вялікую зямлю". (А што да паразы немцаў пад Масквой, дык немцы не былі падрыхтаваныя да зімняй апэрацыі. Войска ня мела цёплай вопраткі, абутку, тэхніка замярзала на марозе. Нямецкая армія несла большыя страты ад лютых халадоў, чым у забітых і параненых на фроньце. Пад Масквою праявілася "Ахілесава пята" нямецкай арміі).
Адносіны беларускага насельніцтва да савецкіх партызанаў і да немцаў былі, бадай што, аднолькавыя. Усё, што хацелі цывільныя людзі ў часе апошняй вайны, гэта спакойна жыць і перажыць вайну. Яны не хацелі быць ні на баку Гітлера, ні на баку Сталіна, бо як нацызм, так і камунізм былі дыктатарскімі сыстэмамі, якія нічога добрага людзям не давалі. Вось факт, які прыводзіць навуковы супрацоўнік гісторыі АН Беларусі, кандыдат гістарычных навукаў Віктар Ермаловіч: "У рапарце В. Р. Болцікава, старшага оперупаўнаважанага Капыткавіцкага раённага аддзела НКУС, на імя намесніка наркама ўнутраных спраў БССР Місюрава ёсць такое паведамленьне: "Настрой насельніцтва да фашыстаў такі: "нам усё роўна, якая ўлада, хоць немцы, хоць Саветы, усё роўна нам трэба падпарадкавацца тым ці іншым..."" ("Чырвоная змена", № 42, 21 красавіка 1994 г.).
Пра тое, якія страты нанесьлі партызаны немцам у часе вайны, гутарка вялася не аднаго разу, і шмат якія партызанскія каманьдзіры й партызаны прызнавалі, што лік тых стратаў завышаўся. Напрыклад, Целпухоўскі падае, што за тры гады вайны партызаны Беларусі забілі 500 тыс. (!) немцаў, сярод іх 47 генэралаў і рэйхкамісар Кубэ. А начальнік Генэральнага партызанскага штабу Панамарэнка падае, што за 3 гады партызанскай вайны: "Савецкія партызаны зьнішчылі больш за 300 тыс. захопнікаў, сярод якіх было 30 генералаў, 6.336 афіцэраў і 1.520 лётчыкаў. За гэты самы час узарвана 3 тыс. варожых цягнікоў, 3.263 чыгунак і мастоў, 1.191 танкаў і бронемашынаў, 47 самалётаў, 378 гарматаў, 618 штабовых аўтамабіляў, 4.027 матацыкляў і 895 грузавікоў" ("Гаў Раша мэйкс вор", Лёндан, 1954 г., ст. 409). Выглядае так, быццам савецкія партызаны забілі немцаў больш, чым брытанцы й амэрыканцы разам узятыя.
Зрэшты, хлусіла й Чырвоная Армія, калі падавала гэткія страты Нямеччыны ад 22 чэрвеня 1941 г. да 22 чэрвеня 1942 г., г. зн. за першы год вайны:
____________________Нямеччына СССР
Забітых, раненых і палонных каля 10.000.000 4.500.000
Страчана гарматаў больш за 35.000 22.000
Страчана танкаў, самалётаў больш за 20.000 9.000
Усім аднак вядома, што ў першым годзе вайны Савецкі Саюз панёс многа большыя страты ў людзях і тэхніцы, чым Нямеччына. Як піша Ален Кларк: "Стратырускіх ніколі ня будуць ведамыя дакладна. Але пададзеленыя Нямецкім галоўным камандаваньнем на канец верасьня 1941 г. страты СССР лікам 2,5 млн. людзей, 22 тыс. п гарматаў, 18 тыс. танкаў і 14 тыс. самалётаў не былі прапагандысцкімі, а грунтаваліся на дадзеных рапартаў з усіх аддзелаў" ("Барбароса", ст. 145). Згадаем тут, што ў траўні 1941 г. Савецкі Саюз разьмясьціў за заходняю мяжою 1939 г. 170 сваіх дывізіяў. Кожная пяхотная дывізія мела свае танкі й артылерыю. Бадай, уся гэтая тэхніка так і засталася там. А яшчэ немцам у лістападзе 1941 г. засталося 58 % савецкай сталі, 60 % алюмінія, 47 % збожжа, над нямецкай акупацыяй апынулася амаль палова насельніцтва СССР. Добра, што савецкія ўлады пасьпелі вывезьці на Ўсход шмат прамысловага абсталяваньня разам з абслугоўваючым пэрсаналам. Аднак прайшоў пэўны час, пакуль яно было пушчанае ў ход і забясьпечанае сыравінаю. У гэты крытычны час неабходную дапамогу Савецкаму Саюзу аказалі заходнія саюзьнікі, коратка кажучы - уратавалі яго.
Што да партызанаў, дык паводле дадзеных БШРП на акупаванай тэрыторыі загінула ў баях і памерла ад ранаў 25.681 партызанаў, у тым ліку 869 жанчынаў, яшчэ 1.030 чал. немцы ўзялі ў палон. А што да партызанскай дзейнасьці, дык яна, штопраўды, турбавала немцаў, аднак вырашальнай у вайне не была. Не прычыніла яна такіх катастрафічных стратаў і перашкодаў немцам, пра якую трубіла савецкая й дагэтуль трубіць постсавецкая прапаганда. Заходнія дасьледчыкі партызанскай вайны на Ўсходзе сцьвярджаюць, што было-б многа лепш, каб савецкія партызаны ваявалі ў радох Чырвонай Арміі на фроньце, замест таго, каб змагацца ў тыле ворага, прыносячы большую шкоду свайму народу, чым немцам. Як піша Аляксандар Вэрдз: "У адной толькі Беларусі каля мільёна людзей страціла жыцьцё ў сувязі з партызанскай дзейнасьцю" ("Раша эт Вор". Лёндан, ст. 726).
Ня ўсе партызаны былі патрыётамі камуністычнай ідэалёгіі. Мала хто йшоў у партызаны сваёй воляй. Большасьць іх была пакліканая, завэрбаваная, забраная сілай, і нямала было партызанаў-чужынцаў, што не пасьпелі ўцячы на Ўсход у часе імклівага наступу немцаў. Шмат партызанаў заслала ў Беларусь Масква. I хоць партызаны складалі прысягу ляяльнасьці савецкай уладзе "Кроў за кроў! Сьмерць за сьмерць!", частка зь іх дэзэрціравала й нават уступала ў мяйсцовую беларускую паліцыю. Як піша Р. Овэры: "Партызаны не заўсёды мелі ахвоту ваяваць; іхная ваенная дзейнасьць была абмяжаваная; іхнымі ахвярамі былі ня толькі немцы-акупанты, але й звычайныя савецкія людзі, якія баяліся як сваіх, так і ворага" ("Ра-шын Вор". Лёндан, 1998 г., ст. 143). I якімі-б дрэннымі не былі немцы, усё-ж супраць партызанаў пайшло ваяваць больш беларусаў, чым пайшло іх у партызаны ваяваць супраць немцаў. Дзеля прыкладу можна прывесьці падлік Яна Спэрксіса: "У час вайны на тэрыторыі Беларусі налічвалася 312 тыс. партызанаў. Калі адняць 32 тыс. партызанаў-жыдоў, а таксама рускіх, грузінаў ды іншых, зь ліку акружэнцаў, дык атрымаецца, што колькасьць партызанаў-беларусаў было ад сілы 80-100 тыс. чалавек. Разам з тым, у часе вайны ў беларускай паліцыі і ў Краёвай Абароне Гітлеру верна служылі да 356 тыс. чалавек. Дадайце сюды яшчэ 350 тыс. "остарбайтараў", зь якіх 23 тыс. дабраахвотна паехалі працаваць у Нямеччыну" ("Политика. Позиция. Прогноз". Выпуск № 11 (15), лістапад 1992 г.).
Пра партызанскую дзейнасьць у Беларусі камуністы стварылі міт. Як расказвае карэспандэнту газэты "Літаратура і Мастацтва" (№ 21, 25.05.1992 г., ст. 15) гісторык Інстытута гісторыі АН РБ Аляксей Літвін: "Трэба зразумець, што для партызанскіх каманьдзіраў і камісараў, дый бальшыні радавых змагароў у тыле і на фронце, гісторыя атаесамліваецца са сталінскімі брашурамі і выступленнямі. Але сумленны гісторык павінен прызнаць, што ўжо з першых дзён вайны пачалася фальсіфікацыя. Першым і галоўным фальсіфікатарам быў Сталін. Да самай яго смерці метадалагічным эталонам пасьля вайны з'яўлялася брашура "I. В. Сталін аб Вялікай Айчыннай Вайне"... Амаль 20 гадоў пісалася трохтомная праца "Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков"... Гэта праца вялася пад непасрэдным наг лядам ЦК КПБ і асабіста П. Машэрава, які сфармуліраваў задачу "апаэтаызаваць подзвігі беларускага народа ў час вайны"".
У той час існавала правіла, якога трымаліся ўсе гісторыкі й журналісты, якія ў ружовыя калёры размалёўвалі барацьбу партызанаў у тыле ворага. Пра Вялікую Айчынную Вайну была панапісвана велізарная колькасьць - больш за 15 тыс. - кніг, якія пераконвалі чытача ў гераі-зме савецкіх партызанаў і апявалі іхныя незьлічоныя подзьвігі. Рэчаіснасьць -жа гаворыць нешта зусім іншае. Вось што піша праф. Я. Шыраеў: "Партызанская вайна вялася так, што галоўным лічылася забіць немца любой цаной: цаной сялянскай сям'і або цаной усёй вёскі. Такі характар дзеянняў быў уласцівы больш партызанам, якімі кіравалі з Цэнтра па лініі НКУС. Яскравым прыкладам гэтаму забойства партызанамі намесніка Беларусі фон Кубэ, які найбольш лаяльна ставіўся да беларусаў, за смерць якога былі расстраляны тысячы мірных грамадзян горада Мінска. Відаць, эфект быў адваротны. На месца Кубэ прыйшлі ваенныя, якія адразу ж пачалі шырокамаштабныя карныя аперацыі. У выніку гэтая акцыя прывяла да пагоршання становішча ў партызанскім руху. Забойства Кубэ, як і забойства асобных афіцэраў ці салдат у населеных пунктах, былі малаэфектыўнымі, дробнымі па ваеннай шкодзе і бессэнсоўнымі, калі ўлічыць, якой цаной, якімі ахвярамі гэта абарочвалася для мірнага насельніцтва Беларусі" ("ЛіМ" № 14, 3.04.1992 г., ст. 10). Партызаны й іхныя кіраўнікі, безумоўна, добра ведалі, якую цану плаціць цывільнае насельніцтва за зобойства немца. Рабілася дваякая прапаганда: галоўнае, маўляў, што забілі немца, а што за яго немцы забілі намнога больш невінаватых людзей, дык гэта ўжо злачынствы немцаў у дачыненьні мірнага насельніцтва.
Прывядзем і такі прыклад з партызанскай дзейнасьці: "Першая карная апэрацыя на тэрыторыі Генеральнага камісарыяту Беларусі мела назву "Зумпфібэр" ("Балотная ліхаманка"). Яна праводзілася з 21 жніўня па 21 верасьня 1942 г. пад камандаваннем ГССПФ Остлянд Экельна. Вынікі яе, паводле рапарта, былі наступныя: спалена 49 партызанскіх лагероў і некалькі вёсак, забіта ў баях 389 партызан, 1.274 цывільных жыхароў, якіх западозрылі ў супрацоўніцтве з партызанамі, і 8.350 жыдоў. Да таго ж "эвакуіравана" 1.217 чалавек. Такім чынам, усяго было забіта больш за 10 тыс. чалавек, зь якіх партызаны не склалі і 4 %" ("Беларусь пад нямецкай акупацыяй", ст. 126).
Пра іншыя нямецкія карныя экспэдыцыі супраць партызанаў піша Гэргальт Рэйтлінгэр у кніжцы "Гаўс бюльд он санд" ("Дом пабудаваны на пяску") на ст. 239: "Гэтак званая апэрацыя супраць партызанаў "Эрнтэфэст" праходзіла ў раёне Чэрвень - Асіповічы на захадзе ад Бабруйску. У гэтай апэрацыі бралі ўдзел больш за 11 батальёнаў паліцыі. У баі было забіта 805 чалавек, расстраляна 1.165 памагатых партызанаў і ўзята ў палон 34, якія былі, праўдападобна, жаўнерамі Чырвонай Арміі, бо мелі на сабе адпаведную ўніформу".
У апэрацыі "Альтона" немцы расстралялі 786 падозраных і 126 жыдоў. У апэрацыі "Горнунг", што праходзіла на Палесьсі на ўсход ад Пінску, было забіта 2.219 партызанаў і захоплена 172 вінтоўкі. Маецца лічба 7.378 забітых мірных жыхароў, якія хавалі партызанаў і ўцекачоў-жыдоў. У траўнічэрвені 1943 г. групай арміяў "Цэнтар" была праведзеная пасьпяховая апэрацыя пад назвай "Цыгаўпэрбарон" ("Цыганскі барон"), у ходзе якой партызаны страцілі 1.584 забітымі, 1.568 былі захопленыя ў палон і 869 дэзэрціравала. Былі й больш дробныя карныя экспэдыцыі супраць партызанаў і ўсе яны дорага каштавалі мірнаму насельніцтву - ягоныя ахвяры трэба лічыць сотнямі тысячаў людзей. Партызаны, каторыя, забіўшы немца, уцякалі ў лес, пакідалі мірных жыхароў на згубу. Пэўна, што гэта былі сьвядомыя правакацыі савецкіх партызанаў з тым, каб потым пісаць пра "зьверствы фашыстаў над мірным безабаронным насельніцтвам".
Не сакрэт, што немцы ў часе сваіх антыпартызанскіх апэрацыяў палілі вёскі й забівалі людзей. Такія зьнішчаныя тэрыторыі камуністы называлі "выпаленай зямлёй". А як тады назваць заклік Сталіна 3 ліпеня 1941 г., каб людзі нішчылі ўсё, нічога не пакідаючы ворагу, а самі йшлі ў лес да партызанаў? I Чырвоная Армія ў часе адступленьня нішчыла ўсё, што можна было зьнішчыць. Нічым ня лепш выглядала справа і ў 1944 г. падчас вызваленьня Чырвонай Арміяй Беларусі. Так што нельга адных толькі немцаў абвінавачваць у "выпальваньні зямлі".
У 1952 г. быў выдадзены "Зборнік лістовак усенароднай партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай Вайны (1941 - 1944 гг.)". Ягоным аўтарам быў Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. У зборніку згадвалася дзейнасьць камсамольцаў, партызанаў ды іншых савецкіх арганізацыяў у Беларусі й іхныя адозвы да насельніцтва й да варожых фармаваньняў. "Зборнік" гэты быў прапагандысцкім выданьнем, якое выйшла ў часе "халоднай вайны" й падавала за праўду такую недарэчнасьць, што віноўнікамі Другой сусьветнай вайны бьглі "амерыканска-англійскія імперыялісты".
Прафэсар філязофіі Гергард фон Мэндэ, які працаваў у часе вайны ў Остміністэрыюм (ОMi) Розэнбэрга, пісаў пасьля вайны, што партызанаў у Беларусі можна было пасьпяхова перамагчы толькі пры падтрымцы самых беларусаў. Калі-б немцы своечасова дазволілі ім стварыць свае вайсковыя фармаваньні й далі ім зброю, партызанаў у Беларусі не было-б. Немцы, на жаль, зрабілі гэта зь вялікім спазьненьнем. Як сьведчаньне таго, што сказаў Мэндэ, напачатку 1944 г. у Слуцку адбыўся мітынг, на якім прысутнічала каля тысячы чалавек. Акрамя беларусаў на ім прысутнічалі й немцы на чале з гэбіткамісарам, былі нават і партызаны. Галоўным прамоўцам на мітынгу быў прэзыдэнт БЦР Р. Астроўскі. Пазнаёміўшы прысутных з палітычным становішчам, ён зьвярнуўся й да партызанаў з просьбаю спыніць шкодную барацьбу супраць свайго народу. Астроўскі са згоды гэбіткамісара паабяцаў партызанам свабоднае вяртаньне да сваіх сем'яў безь ніякіх пакараньняў або зьмену мейсца пражываньня. I, як ні дзіўна, зь лесу напрацягу двух тыдняў выйшла больш за 4 тыс. партызанаў, а сярод іх і адзін камісар. Гэта гаворыць пра тое, што партызаны не хацелі перамогі камукізму, а апынуліся ў партызанскіх атрадах з розных, незалежных ад іх прычынаў.
Старшы навуковы супрацоўнік аддзелу ваеннай гісторыі Беларусі савецкага пэрыяду Інстытуту гісторыі АН РБ, кандыдат гістарычных навукаў Уладзімір Кузьменка так паказвае тагачасную сытуацыю ў Беларусі: "...Абвастрылася на гэтай падставе супрацьстаянне грамадства. Прычым мноства людзей не было поўнасцю вольным у сваім выбары - у плынь падзей яны ўцягваліся таталітарнымі сістэмамі, і гітлерызмам і сталінізмам, - якія сутыкнуліся ў смяротным супрацьспаборніцтве. Аб'ектыўнасць і дакладнасць патрабуюць менавіта такіх ацэнак. Як бачым, пры гэтым не застаецца месца да трафарэтнай высновы аб "усенароднасці" барацьбы супраць акупацыі" ("Настаўніцкая газета" № 53, 1 ліпеня 1992 г., ст. З).
Пра Другую сусьветную вайну і ўдзел у ёй савецкіх партызанаў ня ўсё сёньня сказана і ўзважана. I хоць гэта было даўно, але ніколі ня позна зрабіць адпаведныя высновы з тых крытычных, трагічных і часта ганебных учынкаў, на якія йшлі партызаны. Калі гэтыя крыўды рабіў чужынец, немец, акупант, дык гэта ня так крыўдна. Аднак, калі крыўды свайму народу рабіў свой, дык гэта на шмат больш балюча й невыбачальна.
Пра паразу Чырвонай армii у чэрвенi 1941 года у Беларусi i iншыя цiкавыя падрабязнасцi можна прачытаць у пратаколе допыта генерала Дзмiтрыя Паулава -http://www.battlefield.ru/ru/documents/83-common/336-pavlov-interrogation.html
Самые правдивые слова про сталинскую Россию накануне Второй мировой войны были высказаны графом Чиано, зятем Муссолини: "БОЛЬШЕВИЗМ УМЕР В РОССИИ И ЕГО ЗАМЕНИЛ СВОЕГО РОДА СЛАВЯНСКИЙ ФАШИЗМ".
Вось гэта саветы прагадалi падчас заключэння пакту Молатава-Рыбентропа. Вiленшчыну дадумалiся аддаць летувiсам. А калi фашысты напалi на CCCР, летувiская нацыянальная дывiзiя проста паразбягалася. Чырвоная Армiя атрымала з боку Вiльнi такi моцны флангавы удар, што толькi на рацэ Бярэзiне ледзьве здолелi затрымаць ворага.
Из мемуаров Н. Белова "Я был адъютаентом Гитлера" (ноябрь 1937г.) рассказывается про извечные 2 проблемы России - дураков и дороги. "...Мне показалось, фюрер гораздо больше интересуется тем, что я могу рассказать ему о России. Со времени моего пребывания там прошло восемь лет. С тех пор наверняка и в России тоже произошло многое. Но одно представилось мне достойным упоминания: мы были удивлены сноровкой русских механиков, работавших в мастерских и обслуживавших наши самолеты. На вопрос, что думаю я об этой стране и ее людях, я обрисовал Гитлеру две вещи, которые тогда произвели на меня большое впечатление. Поблизости от Липецка находилась лишь частично огороженная местность для учебного бомбометания, куда почти не допускались жители окрестных деревень. Они пытались пасти там свой скот. Однажды сдетонировала неразорвавшаяся бомба, убившая несколько детей, а также лошадей. Русские предъявили счет на возмещение стоимости лошадей, а о детях никто и слова не промолвил. Людей хватает! Лошади ценились куда выше. Затем я рассказал Гитлеру о раскисавших после дождя дорогах. Летом из-за ливней они становились непроезжими для автомашин. На нашей тогдашней учебной территории, где не все улицы были заасфальтированы, всякое движение транспорта прекращалось. К счастью, летом дороги быстро просыхали, но осенью, уже в сентябре, я сам убедился в том, это была сплошная глина".
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.