Паданні і легенды Нясвіжу і Радзівілаў

Авэ Марыя

Нясвіжскі князь Караль Станіслаў быў даволі ўлюбчывы. Не адна дзяўчына чула ад яго словы "вялікага кахання". Але вось аднойчы ён сустрэў надзвычай прыгожую простую дзяўчыну, якая да таго ж вельмі хораша спявала. Бацька яе быў мастаком пры Нясвіжскім замку. Праз некаторы час князь так моцна пакахаў красуню, што вырашыў лепш адрачыся ад вялікай спадчыны, каб толькі ажаніцца з ёй. Гэта моцна ўстрывожыла княгіню. Яна вырашыла дзейнічаць хітрасцю.

Пры нясвіжскім двары выхоўвалася стрыечная сястра князя, вельмі багатая і высокага звання. Аднойчы, калі ўсе нясвіжскія магнаты гасцявалі ў Вільні, маці папрасіла сына і выхаванку апрануцца па-святочнаму і прыбыць у касцёл на нейкія ўрачыстасці. Так здаралася часта, і асаблівай увагі на запрашэнне малады Радзівіл не звярнуў. Ён выканаў просьбу і прыбыў у вызначаны час у касцёл. Людзей там было мала, гарэлі не ўсе свечкі. Пакуль ён зразумеў, што апынуўся на сваім уласным вяселлі, то маці ўжо паспела злучыць руку сына з рукой сваёй выхаванкі.

Даведаўшыся пра такое каварства, падманутая дзяўчына пайшла ў манастыр. Цудоўны голас так прыцягваў усе сэрцы, што манашку нават лічылі святой, калі яна спявала. Каму давялося хоць раз пачуць гэты спеў, адчуць у ім роспач і сум, ужо ніколі не маглі забыць яго. Анёл апусціўся з неба і ўсяліўся ў душу прыгажуні.

Трагічны лёс маладой манашкі і надзіва вялікія здольнасці да спеваў нарадзілі легенду, што менавіта для яе быў напісаны музычны твор "Авэ Марыя". Але, безумоўна, толькі не Шубертам, як мяркуюць некаторыя, а якім-небудзь іншым кампазітарам, бо да гэтай тэмы звярталіся многія музыканты.

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Buch напiсаў(ла) 02.10.2009 00:37
спасибо за прекрасные легенды
Дмитрий напiсаў(ла) 29.11.2009 21:50
Спасибо большое!!!))) Вы помогли мне подготовиться к олимпиаде по белорусскому языку!!!
Жыву ў Беларусі напiсаў(ла) 07.12.2009 20:36
.....вельмі цікавая легенда...
Сашка напiсаў(ла) 02.02.2010 19:53
Вялікі дзякуй за легенду! З яе дапамогай я змагу напісаць школьны пераказ па беларускай мове!
Алег напiсаў(ла) 23.02.2010 13:05
Спасибо большое,а то бы я без него пропал!!!!!!!!!!!!!!!
Танюха напiсаў(ла) 10.03.2010 19:22
Вялики дзякуй))))Мне будзе 10 па бел мове)
Аляксандр напiсаў(ла) 16.03.2010 19:24
Дзякуй! Вельмi цiкавая легенда!
аляксандр напiсаў(ла) 22.04.2010 21:13
Дзякуй вам за таки падрабазны даклад!!
Саша напiсаў(ла) 30.01.2011 12:01
Вялікі дзякуй вам. Хоць адзін раз напішу пераказ на 10 )
Hilarus напiсаў(ла) 20.01.2012 08:43
Апошняе пахаванне -- Альберта Радзівіла (+1999), адбылося ў 2000 годзе.
Валерия* напiсаў(ла) 22.10.2013 18:24
Огромное спасибо))))))Очень выручили))))))

Катя Горанская напiсаў(ла) 03.05.2014 19:16
Очень хорошие легенды что всему Белорускому народу узнать историю родины!!!!
dasha напiсаў(ла) 13.10.2014 18:11
Большое спосибо вы мне помогли подкотовиться к контрольной !!!
диана напiсаў(ла) 14.10.2014 13:35
Очень интересно .спасибо
Теперь у меня будет 10
Спасибо.спасибо
Они все интересные
Ещё раз спасибо
напiсаў(ла) 18.10.2017 12:09

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.