Беларуская мова і літаратура. Вучэбная праграма для пачатковай школы. 3 клас.

Беларуская мова 3 клас.

(70 гадзін, з іх 2 гадзіны на кантрольныя дыктанты і 2 гадзіны на навучальныя работы)

Паўтарэнне (10 гадзін).

Гукі і літары. Алфавіт. Вымаўленне і правапіс галосных. Вымаўленне і правапіс зычных.
Напісанне слоў з раздзяляльнымі знакамі. Правапіс вялікай літары.

Тэкст (4 гадзіны).

Тэма і асноўная думка тэксту. Часткі тэксту (пачатак, асноўная частка, канцоўка). План тэксту.

Сказ (9 гадзін).

Апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя сказы.
Клічныя сказы.
Галоўныя (дзейнік, выказнік) і даданыя (без дыферэнцыяцыі) члены сказа. Ўстанаўленне сувязі слоў у сказе з дапамогай пытанняў.

Слова (39 гадзін). Значэнне слова (5 гадзін).

Значэнне слова. Знаёмства з тлумачальным слоўнікам.
Знаёмства на практычным узроўні з выпадкамі міжмоўнай аманіміі ў беларускай і рускай мовах (без увядзення тэрміну).
Сінонімы. Антонімы.

Склад слова (10 гадзін).

Роднасныя словы. Корань.
Канчатак і яго роля ў сувязі слоў. Агульнае паняцце пра нулявы канчатак. Выдзяленне канчатка (у тым ліку нулявога).
Прыстаўка, правапіс прыставак аб-, ад-, пад-, над-, з- (с-). Адрозненне прыстаўкі ад прыназоўніка.
Суфікс. Роля прыстаўкі і суфікса ва ўтварэнні новых слоў.

Часціны мовы (24 гадзіны).

Назоўнік. Назоўнікі, якія адказваюць на пытанне хто? і назоўнікі, якія адказваюць на пытанне што? Род і лік назоўнікаў. Назоўнікі, род і лік якіх не супадаюць у рускай і беларускай мовах.
Прыметнік. Граматычная сувязь прыметніка з назоўнікам у родзе і ліку.
Дзеяслоў. Цяперашні, прошлы, будучы час дзеяслова. Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах і ліках. Утварэнне дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў , . Правапіс не з дзеясловамі. Правапіс дзеясловаў на -цца, -ся.

Паўтарэнне (4 гадзіны).

Развіццё маўлення вучняў.

Фарміраванне асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы пры слуханні і чытанні: гутарка па змесце пачутага ці прачытанага тэксту практыкавання з мэтай дасягнення яго разумення; вылучэнне і ўстанаўленне значэнняў незнаёмых слоў і выразаў з дапамогай слоўнікаў; вылучэнне і асэнсаванне лінгвакраіназнаўчай інфармацыі ў тэксце пад кіраўніцтвам настаўніка.

Фарміраванне ўменняў вуснага маўлення: кантроль правільнасці вымаўлення спецыфічных беларускіх гукаў ва ўласным і чужым маўленні; падзел тэксту на часткі, прыдумванне загалоўкаў да іх, падрабязны пераказ тэксту па плане, пабудова пад кіраўніцтвам настаўніка выказвання па малюнках, апорных словах, плане, прапанаваных настаўнікам.

Фарміраванне ўменняў пісьмовага маўлення: пісьмовы пераказ тэксту па калектыўна складзеным плане і апорных словах, запіс пад дыктоўку слоў, сказаў, тэкстаў.

Асноўныя патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў вучняў 3 класа.

Вучні павінны ведаць:

  • што з'яўляецца тэмай і асноўнай думкай тэксту; адрозненні паміж апавядальнымі, пытальнымі і пабуджальнымі сказамі;
  • асаблівасці клічных сказаў; якія словы з'яўляюцца сінонімамі, антонімамі; якія часткі ўваходзяць у склад слова (канчатак, корань, прыстаўка, суфікс) і якую ролю выконваюць; якія словы называюцца роднаснымі; назвы асноўных часцін мовы (назоўнік, прыметнік, дзеяслоў) і пытанні, на якія яны адказваюць;
  • як вызначыць род і лік назоўнікаў і прыметнікаў; як вызначыць час дзеясловаў. Вучні павінны ўмець:
  • вызначаць тэму і фармуляваць асноўную думку тэксту, падбіраць да тэксту загаловак;
  • дзяліць тэкст на часткі, складаць план (пад кіраўніцтвам настаўніка);
  • вызначаць від сказа і перадаваць інтанацыю на пісьме з дапамогай знакаў прыпынку ў канцы сказа;
  • вызначаць у сказе галоўныя (дзейнік і выказнік) і даданыя (без дыферэнцыяцыі) члены сказа, устанаўліваць сувязь паміж імі з дапамогай пытанняў;
  • падбіраць да слоў сінонімы і антонімы з шэрагу прапанаваных;
  • падбіраць роднасныя словы;
  • вызначаць у словах выразнай будовы канчатак, корань, прыстаўку, суфікс;
  • утвараць словы з дапамогай прыставак і суфіксаў; правільна пісаць прыстаўкі аб-, ад-, над-, пад-, з- (с-) у словах;
  • адрозніваць прыстаўку ад прыназоўніка; адрозніваць назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы; адрозніваць назоўнікі, якія адказваюць на пытанні хто? што?
  • вызначаць час дзеясловаў; асобна пісаць не з дзеясловамі;
  • вызначаць род і лік назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў прошлага часу;
  • карыстацца тлумачальным слоўнікам;
  • пісаць пад дыктоўку з захаваннем вывучаных нормаў беларускага правапісу.

Слоўнікавыя словы

Фламастар, пенал, чысціня, капялюш, павук, Беларусь, воблака, пошта, блішчаць, звінець, пялёстак, асцярожны, джаліць, заўжды, булён, чаромха, нячутна, вулей, Рэспубліка Беларусь.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.