Эліта і мова

Нацыянальная інтэлектуальная і культурная эліта, як асобны сацыяльны пласт беларускага грамадства, пачала фармавацца ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст., у эпоху станаўлення беларускай нацыі і нацыянальнага адраджэння. Яе сацыяльнай базай з'яўляліся прадстаўнікі дробнай і сярэдняй шляхты, дваранства, мяшчанства, інтэлігенцыі (пераважна беларускага паходжання). Многія з іх захоўвалі элементы мясцовага ("літоўскага" ці "беларускага") патрыятызму, любілі размаўляць паміж сабой беларускай моваю (В.Дунін-Марцінкевіч, У.Сыракомля і інш.).

У канцы ХІХ ст. узрасла і нацыянальная свядомасць беларускай эліты. Паводле Ўсерасейскага перапісу 1897 г. з 153 тыс. прадстаўнікоў саслоўя дваран больш чым 65 тыс. ці 43,3% прызнавалі роднай беларускую мову. Несумненна, што для многіх беларускамоўных дваран беларуская мова была проста "наречием русского языка", а палітычны ідэал не выходзіў за межы "западно-руссизма". Але агульны кірунак іх палітычнага мыслення і этнічна-культурнага развіцця аб'ектыўна садзейнічаў умацаванню нацыянальна-палітычнай кампаненты ў іх светапоглядзе і грамадскай дзейнасці. Шэраг дваран-аўтанамістаў пазней сталі незалежнікамі.

Дваранін А.Уласаў быў выдаўцом "Нашай Нівы", дваране браты І. і А.Луцкевічы з'яўляліся заснавальнікамі Беларускай Сацыялістычнай Грамады, а потым і Беларускай Народнай Рэспублікі, княгіня М.Радзівіл фінансавала выданне зборніка "Вянок" М.Багдановіча і газеты "Беларус" (1913-1915 гг.). Як адзначае Я.Запруднік, мяшчане акадэмік Я.Карскі і этнограф А.Сапуноў, дваране-памешчыкі А.Ельскі, Р.Скірмунт, князь І.Друцкі-Любецкі, як і шмат іншых прадстаўнікоў дваранскіх родаў у Беларусі, пры ўсіх іх светапоглядных і палітычных адрозненнях, унеслі кожны свой уклад у беларускае нацыянальнае адраджэнне[1].

Нацыянальнай кансалідацыі беларускага этнасу, крышталізацыі яго эліты перашкаджала асімілятарская палітыка царскага ўрада. Беларусы, якія падвяргаліся татальнай русіфікацыі, не маглі мець вялікай колькасці свядомых інтэлектуалаў. Паводле перапісу 1897 г. настаўнікі, святары, медыцынскія работнікі, юрысты, навукоўцы, літаратары, прадстаўнікі мастацтва - беларусы па нацыянальнасці - складалі ў Беларусі ўсяго 2,5% насельніцтва гарадоў. Беларусаў апярэджвалі немцы (5,7%), расейцы (5,7%), жыды (5,0%), палякі (3,3%). Беларусы складалі трэць святароў, каля 20% медыцынскіх работнікаў, 10,5% настаўнікаў і менш за 10% астатніх катэгорый інтэлектуалаў. Усяго беларусы складалі каля 18% сярод інтэлектуалаў пяці заходніх губерняў, прычым у гарадах - каля 7%, а ў паветах - каля 26%[2]. Тут, безумоўна, трэба дадаць, што значная частка інтэлігенцыі беларускага паходжання была "рассеяна" па ўсёй Расейскай імперыі.

Русіфікацыя (як і раней паланізацыя) закранула галоўным чынам прадстаўнікоў пануючых класаў. Тых, хто лічыў роднай мовай расейскую, сярод купцоў было ў 3,3 раза больш, сярод дваран - у 5,5 раза, сярод духавенства - у 16 разоў больш, чым у сярэднім па Беларусі. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс ішоў у гарадах, - там, дзе фармавалася эліта. Прадстаўнікі названых саслоўяў лічылі сваё прыстасаванне да расейскай культуры і расейскай мовы сродкам выяўлення лаяльнасці да палітыкі царызму[3].

У 1917-1920 гг. сярод беларускай палітычнай і культурнай эліты, прадстаўнікі якой былі адначасова палітычнымі дзеячамі і духоўнымі лідэрамі нацыі, адбылося ідэйна-палітычнае размежаванне на прыхільнікаў БНР і БССР. Першыя імкнуліся стварыць беларускую дзяржаўнасць на нацыянальна-дэмакратычнай, культурна-адраджэнскай аснове, другія - на сацыяльна-класавай, савецка-камуністычнай базе. У спрэчцы дзвюх ідэалогій і двух светапоглядаў перамагла сіла бальшавікоў. Усталяванне савецкай ўлады ў Беларусі адбілася непасрэдным чынам на становішчы і лёсе беларускай мовы. Вядома, што БНР адразу ж абвясціла дзяржаўны статус выключна беларускай мовы і імкнулася стварыць сама спрыяльныя ўмовы для яе развіцця, не забываючыся пра мовы нацыянальных меншасцяў. Камуністычныя ж улады БССР зыходзілі з канцэпцыі дзяржаўнага шматмоўя, надаўшы аднолькавы статус дзяржаўных беларускай, расейскай, жыдоўскай і польскай мовам.

Нацыянал-камуністы (З.Жылуновіч, А.Чарвякоў, У.Ігнатоўскі і інш.) шчыра верылі ў сацыяльныя ідэалы і светлую будучыню іх роднай Беларусі ў саюзе з Савецкай Расеяй, а потым у Саюзе ССР. Іх спадзяванні пэўным чынам апраўдвала палітыка беларусізацыі, разгорнутая ў БССР у 20-я гады. У гэты час нацыянальная эліта сапраўды атрымала моцны штуршок для крышталізацыі і развіцця.

У кадравай палітыцы КП(б)Б, у адпаведнасці з устаноўкамі УКП(б) быў зроблены акцэнт на вылучэнні мясцовых, беларускіх кадраў (палітыка карэнізацыі). Калі ў 1922 г. у КП(б)Б пераважалі расейцы - 72%, то ў 1928 г. беларусы складалі ўжо больш за палову партыі - 54,3%, жыды - 23,7%, расейцы - 14%[5]. Да канца 20-х гадоў значныя змены адбыліся ў нацыянальным складзе кіраўніцтва рэспублікі. У 1927 г. беларусы складалі 51,3% колькасці адказных работнікаў адміністрацыйных устаноў БССР, жыды - 24,8%, расейцы - 18%. Беларускай мовай на гэты час авалодалі 80% супрацоўнікаў цэнтральных і 70% - акруговых устаноў. У параўнанні з 1925 г. колькасць работнікаў цэнтральных органаў, якія ведалі беларускую мову, павялічылася больш чым у 3 разы, а акруговых і раённых органаў - амаль у 2 разы. Да 1928 г. амаль цалкам на беларускую мову было пераведзена справаводства ў дзяржаўных і партыйных органах[6].

Беларусізацыя адбывалася і ў сферах вышэйшай адукацыі, хоць і не такімі высокімі тэмпамі. Даваліся ў знакі прыхаванае супраціўленне і пасіўнасць пэўных катэгорый супрацоўнікаў вышэйшай школы, як і перакосы ў нацыянальным складзе выкладчыкаў. У Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 1926 г. беларусы складалі 25%, расейцы - 25,6%, жыды - 42,5%, украінцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў - 2,3%. З ліку выкладчыкаў-беларусаў валодалі беларускай мовай 29%, расейцаў - 3%, жыдоў - 1%, украінцаў - 2%[7].

Аднак з канца 20-х гадоў беларусізацыя была згорнута, распачалася кампанія па выкрыцці так званага "нацыянал-дэмакратызму". 30-я гады ўвайшлі крывавай адмецінай у гісторыю беларускага народа і яго эліты. У ходзе сталінскіх рэпрэсій было арыштавана каля 90% беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, большасць з якіх потым была фізічна знішчана. З 328 арыштаваных пісьменнікаў дажылі да смерці Сталіна ў сакавіку 1953 г. і былі вызвалены ўсяго каля 20 чалавек. З 39 членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія засталіся на волі, па-беларуску пісалі толькі 14 чалавек. Беларуская Акадэмія навук страціла каля 90% сваіх супрацоўнікаў, пераважная большасць якіх была растраляна[8].

Рэпрэсіі ахапілі таксама функцыянераў партыйнага, савецкага і гаспадарчага апарату і арміі. Дзеячоў беларускага руху ці "нацдэмаў", якія лічыліся галоўнымі носьбітамі беларускага нацыяналізму, сталінскі рэжым замяняў выхадцамі з Цэнтральнай Расеі, прадстаўнікамі новай наменклатуры. Пасля чыстак пачатку 30-х гадоў беларусы складалі менш за адну сёмую частку прафесуры ВНУ рэспублікі. Паводле звестак амерыканскага беларусаведа Н.Вакара, ніводны з беларускіх дзеячоў, хто працаваў над стварэннем БССР, не застаўся жывым ці на свабодзе да 1939 г.[9]. Па сутнасці, тонкі пласт беларускай палітычнай і інтэлектуальнай эліты быў ці фізічна знішчаны, ці моцна дэфармаваны ў сацыяльна-псіхалагічным і асабліва нацыянальна-культурным плане, што пазней вельмі адмоўна адбілася на яе грамадска-палітычных пазіцыях.

Камуністычны генацыд суправаджаўся русіфікацыяй. Беларуская мова была выгнана з дзяржаўных устаноў і ВНУ. Выступы па-беларуску на афіцыйных сходах пачалі лічыцца праяваю "буржуазнага нацыяналізму".

Новы ўдар па нашай эліце нанесла другая сусветная вайна. Яна паставіла нацыянальна свядомых дзеячоў перад трагічным выбарам паміж сталінскім камунізмам і гітлераўскім нацызмам, а затым выклікала вялікую хвалю палітычнай эміграцыі. Пасля вайны сталінскі рэжым аднавіў русіфікатарскую палітыку і ганенні на інтэлігенцыю, а таксама курс на выцясненне беларусаў з уладных структур. У 1951 г. урад БССР складаўся з 22 расейцаў, 1 жыда, 1 грузіна і 9 беларусаў[10].

Пасля смерці Сталіна Л.Берыя паспрабаваў зрабіць стаўку на нацыяналізм нерасейскіх рэспублік з мэтай заваявання большай ўлады. Чэрвенскі 1953 г. пленум ЦК КПБ атрымаў загад з цэнтру замяніць расейскага сакратара ЦК КПБ М.Патолічава на другога сакратара - беларуса М.Зімяніна. Апошні ў сваім дакладзе на пленуме крытыкаваў такія "фундаментальныя недахопы і памылкі" КПБ у сферы нацыянальнай палітыкі, як неадпаведнасць долі беларусаў сярод насельніцтва рэспублікі (81%) іх прадстаўніцтву ў апараце партыйных органаў (62,2%). М.Зімянін наракаў, што праца апарата ЦК КПБ і СМ БССР, мясцовых партыйных і савецкіх органаў вядзецца на расейскай мове і прапанаваў прыняць рэзалюцыю аб пераводзе справаводства ўрада, рэспубліканскіх і мясцовых партыйных і савецкіх органаў на беларускую мову[11].

"Гульня" Л.Берыі ў нацыяналізм, як і хрушчоўская адліга, аказаліся караткачасовымі палітычнымі кампаніямі крамлёўскага кіраўніцтва, якія не закраналі сутнасці нацыянальнай палітыкі КПСС. Імкненні наменклатуры сур'ёзна ўзяцца за паляпшэнне стану беларускай мовы спыняліся з маскоўскага цэнтру. К.Мазураў, па сутнасці, першы беларус на пасадзе кіраўніка КПБ (калі мець на ўвазе, што беларус В.Шаранговіч прабыў першым сакратаром ЦК КП (б)Б крыху больш за 4-ы месяцы ў 1937 г. і быў расстраляны ў 1938 г.), намагаўся хоць неяк аднавіць беларусізацыю. У студзені 1959 г. на святкаванні 40-годдзя БССР ён зрабіў даклад на беларускай мове. У перапынку М.Хрушчоў, які сядзеў у прэзідыуме, пачаў лаяць Мазурава: "Ни черта не понятно!" На прыступках БДУ Хрушчоў выказаўся яшчэ больш выразна: "Чем быстрее все мы будем разговаривать по-русски, тем быстрее построим коммунизм".

Але на міжнароднай арэне крамлёўскае кіраўніцтва не афішавала сваіх русіфікатарскіх памкненняў. Наадварот, рабіліся спробы паказаць усяму свету, што і ў Маскве дбаюць пра нацыянальныя каштоўнасці нерасейскіх народаў. Хрушчоў падчас 15-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1960 г.) прапанаваў кіраўнікам украінскай і беларускай дэлегацыі М.Падгорнаму і К.Мазураву зрабіць свае прамовы на родных мовах. Украінская дэлегацыя адразу ж пагадзілася з гэтай прапановай-загадам. Беларуская дэлегацыя між тым не гарэла жаданнем рыхтаваць выступ па-беларуску. Мазураў, напэўна, добра памятаючы пра вымову Хрушчова ў Менску, адгаворваўся, што ў дэлегацыі няма машынкі з беларускім шрыфтам, што цяжка зрабіць пераклад з расейскай на беларускую мову. Аднак настойлівую рэкамендацыю Хрушчова трэба было выконваць, і тэкст выступлення Мазурава па-беларуску быў усё ж падрыхтаваны[12].

У выніку працяглага палітычнага ўціску большасць беларускай інтэлігенцыі (у паваенныя часы) адвярнулася ад нацыянальнай ідэі. Па словах В.Быкава, яна была камунізавана і ператварылася ў сама канфармісцкі клас грамадства, надзейнага слугу таталітарнага рэжыму[13]. Характэрнымі рысамі менталітэту значнай часткі інтэлектуальнай эліты былі нацыянальны нігілізм, правінцыялізм, комплекс непаўнавартасці адносна "старэйшага брата". Толькі малая яе частка змагалася за захаванне нацыянальных каштоўнасцяў, найперш, - за беларускую мову.

У Беларусі не было шырокага дысідэнцкага руху. Тым не менш, два найбольш вядомыя на Захадзе дысідэнты В.Быкаў і М.Кукабака, як і сотні іншых патрыётаў Беларусі, баранілі права на ўжыванне сваёй нацыянальнай мовы ва ўсіх сферах навукі і грамадскага жыцця. У 1976 г. беларускі гісторык А.Каўка, які ў той час працаваў у маскоўскім акадэмічным інстытуце, ананімна напісаў "Ліст да рускага сябра", у якім "роўнасць" беларускай і расейскай моваў параўноўваў з роўнасцю Чырвонага Каптурыка і Шэрага Воўка. Ён з вялікай горыччу канстатаваў, што ў Беларусі багата кадраў з вышэйшай адукацыяй, "і мала, да крыўднага мала, інтэлігентаў. Беларускіх інтэлігентаў"[14].

З пачаткам перабудовы праблема беларускай мовы, як і нацыянальнага адраджэння ўвогуле, набыла асабліва актуальнае гучанне, прычым не толькі агульна-культурнае, але і грамадска-палітычнае. Тым не менш, набалелая моўная праблема не знайшла адлюстравання на ХХХ з'ездзе КПБ (студзень 1986 г.). Гэта вымусіла 28 прадстаўнікоў творчай і навуковай эліты падпісаць 15 снежня 1986 г. ліст на імя Генеральнага сакратара ЦК КПСС М.Гарбачова, які практычна змяшчаў праграму адраджэння беларускай нацыі. Галоўным прадметам заклапочанасці аўтараў ліста з'яўлялася родная мова, якая, як справядліва адзначалася, амаль не ўжывалася ў партыйных, савецкіх і дзяржаўных органах як рабочая мова і мова справаводства. Каб адвесці пагрозу "духоўнага вымірання" беларускага народа, прапаноўвалася праграма мер па карэнным паляпшэнні становішча роднай мовы, культуры і патрыятычнага выхавання.

Пасля таго, як стала зразумелым, што партыйныя ўлады ў рэспубліцы не збіраюцца мяняць сваіх адносін да мовы, 4 чэрвеня 1987 г. прадстаўнікі беларускай эліты зрабілі яшчэ адну спробу звярнуцца да М.Гарбачова і накіравалі яму адкрыты ліст з 134 подпісамі ад прадстаўнікоў усіх пластоў грамадства, у тым ліку 16 рабочых. У ім нацыянальная палітыка савецкіх улад у Беларусі была названа яе сапраўдным імем: русіфікацыя. Пленум Саюза пісьменнікаў Беларусі фактычна падтрымаў патрабаванні аўтараў ліста. Але і на гэты раз улады маўкліва праігнаравалі патрабаванні патрыятычнай часткі грамадства. ХХХІ з'езд КПБ (лістапад-снежань 1990 г.) засведчыў, што партыйны апарат зрусіфікаваны на ўсіх узроўнях і амаль незваротна.

Але агульны настрой у грамадстве ўсё больш змяняўся на карысць замацавання дзяржаўнага статуса беларускай мовы. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў прыняцці Вярхоўным Саветам БССР 26 студзеня 1990 г. закона "Аб мовах у Беларускай ССР", у якім беларуская мова абвяшчалася адзінай дзяржаўнай мовай.

З набыццём рэальнага суверэнітэту і незалежнасці Беларусі ў краіне аб'ектыўна ўзніклі значна больш спрыяльныя ўмовы для павышэння грамадскага статусу і значэння беларускай мовы. Цяпер гэта станавілася дзяржаўнай справай, і вельмі важна было, каб дзяржаўная палітыка ў моўным пытанні праводзілася паслядоўна і ў нацыянальных інтарэсах беларускага народа.

Вызначэнне і ажыццяўленне гэтай палітыкі шмат у чым залежала ад грамадзянскай і патрыятычнай пазіцыі інтэлектуальнай эліты. Трэба адзначыць, што яе значная частка вітала працэсы перабудовы, дэмакратызацыі і нацыянальнага адраджэння, а потым і абвяшчэнне незалежнасці Беларусі, актыўна ўключылася ў стваральную працу ў галіне дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва. Аднак, па меры абвастрэння палітычнай барацьбы за ўладу і ўцягнення ў яе культурнай і навуковай эліты, у асяроддзі апошняй наспяваў раскол. Ён адбыўся ў 1994-1996 гг. у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі і рэферэндумамі.

Пасля ўсталявання аўтарытарнага рэжыму Прэзідэнта А.Лукашэнкі важным крытэрыем палітычнай і ідэйна-творчай пазіцыі інтэлектуальнай эліты сталі адносіны да афіцыйнай ўнутранай і вонкавай палітыкі. Эліта, арыентаваная на нацыянальныя каштоўнасці, выступала супраць правядзення рэферэндуму па пытаннях нацыянальнай сімволікі і надання расейскай мове статусу другой дзяржаўнай. Другая частка эліты, напалоханая "нацыяналізмам" і беларусізацыяй пачатку 90-х гадоў, зрабіла выбар у падтрымку палітыкі прэзідэнта, які абяцаў выправіць "перегибы" ў моўнай палітыцы і дасягнуць такім чынам нацыянальнага спакою і згоды ў грамадстве.

Але вынікі моўнага рэферэндуму, праведзенага з парушэннем Закона аб рэферэндуме, паводле якога забаранялася выстаўляць на ўсенароднае апытанне моўную праблему, не прынеслі яго ініцыятару чаканай сацыяльна-палітычнай стабільнасці. Дзяржаўнае дзвюхмоўе, як справядліва папярэджвалі нацыянальна-патрыятычныя сілы, хутка ператварылася ў дыскрымінацыю і выцісканне беларускай мовы з усіх сфераў грамадскага жыцця. Вяртанню пануючага стану расейскай мовы ў грамадстве садзейнічалі адпаведныя адносіны кіраўніка дзяржавы да беларускай мовы, якую ён называў непаўнацэннай, і якой ён не карыстаўся ў сваіх публічных выступах.

Услед за Прэзідэнтам ад ужывання беларускай мовы ў сваёй службовай дзейнасці фактычна адмовіліся амаль усе кіраўнікі розных узроўняў і ведамстваў. Тое ж самае назіралася і сярод парламентарыяў. Калі сярод дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання каля адной трэці выступалі на беларускай мове, то сярод парламентарыяў 13-га склікання, якія змаглі папрацаваць у поўную сілу толькі на працягу 1996 г., па-беларуску выступалі значна менш. Што ж тычыцца так званага "Нацыянальнага сходу", то ў яго сценах роднай мовы не чуваць зусім.

Прэзідэнты Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і апарат яе Прэзідыуму, за выключэннем аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, таксама звялі да мінімуму карыстанне беларускай мовай у публічных выступах, зносінах з дзяржаўнымі ўстановамі і справаводстве. У студзені 1999 г. на ўрачыстым пасяджэнні з нагоды 70-годдзя стварэння Нацыянальнай Акадэміі навук прэзідэнт НАН Беларусі А.Вайтовіч зрабіў свой даклад на расейскай мове. Але, на вялікае здзіўленне залы, віцэ-прэзідэнт Расейскай Акадэміі навук правазнаўца В.Кудраўцаў пасля некалькіх прывітальных слоў па-расейску перайшоў на беларускую мову і зрабіў на ёй увесь свой выступ, які суправаджаўся апладысментамі.

Паніжэнне статусу і грамадскіх пазіцый беларускай мовы выклікала трывогу нават сярод прыхільнікаў А.Лукашэнкі. Народны пісьменнік Беларусі І.Шамякін у сваім адкрытым лісце да беларускага Прэзідэнта звяртаў увагу на пагаршэнне становішча беларускай мовы, але ліст застаўся без адказу. Сустрэча Прэзідэнта з прадстаўнікамі беларускай творчай інтэлігенцыі ў ліпені 1998 г. таксама не прывяла да нейкіх бачных зрухаў у моўнай палітыцы.

Дыскрымінацыя дзяржаўнага статусу беларускай мовы знайшла адлюстраванне і ў сферы міжнароднай палітыкі. У прыватнасці, у некаторых асноватворчых дакументах беларуска-расейскіх адносін 1997-1998 гг. Напрыклад, у праекце Статута Саюза Беларусі і Расеі, які быў падпісаны прэзідэнтамі А.Лукашэнкам і Б.Ельцыным 2 красавіка 1997 г., прадугледжвалася зрабіць рабочай мовай органаў Саюза расейскую мову. Гэта выклікала незадавальненне і крытыку з боку беларускай грамадскасці. У канчатковы варыянт Статута, што быў падпісаны 23 траўня 1997 г., увайшоў артыкул 38, паводле якога афіцыйнымі мовамі Саюза з'яўляюцца беларуская і расейская мовы. Але ў якасці рабочай мовы органаў Саюза выкарыстоўваецца расейская мова.

Дакументы снежаньскай 1998 г. сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расеі, у тым ліку Дагавор аб роўных правах грамадзян і Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб'ектам гаспадарання, падпісаны ў двух экземплярах на расейскай мове. Гэта парушэнне агульнапрынятай дыпламатычнай практыкі падпісання міждзяржаўных дакументаў на дзяржаўных мовах краін-удзельніц. Нават з улікам дзяржаўнага дзвюхмоўя ў Беларусі трэба мець на ўвазе, што беларуская мова з'яўляецца мовай тытульнага этнасу і, звычайна, яна выкарыстоўваецца для падпісання дагавораў і пагадненняў з замежнымі краінамі. Ігнараванне канстытуцыйнага статусу беларускай мовы ў практыцы беларуска-расейскай інтэграцыі выклікала пратэст Сакратарыяту Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.

Крытычнае становішча беларускай мовы, у якім яна аказалася ў Беларусі напрыканцы ХХ ст., ставіць пад пагрозу этна-культурную і моўную самабытнасць беларускай нацыі. Гэта тым больш прыкра, што такая сітуацыя склалася ў незалежнай дзяржаве.

Цяжкая гістарычная спадчына, якая абумовіла слабую нацыянальную свядомасць значнай часткі беларусаў і нешматлікасць нацыянальна арыентаванай эліты, праяўляецца і ў нашы дні. Сітуацыю ўдалося ў значнай ступені пераадолець падчас нацыянальнага адраджэння канца 80-х - пачатку 90-х гадоў. Але згортванне палітыкі нацыянальна-культурнага адраджэння пасля прыходу да ўлады А.Лукашэнкі і замацавання ім дзяржаўнага дзвюхмоўя фактычна вярнулі Беларусь зноў на сярэдзіну 80-х гадоў.

Каб змяніць становішча, патрэбна паслядоўная дзяржаўная нацыянальна-патрыятычная палітыка і асабісты прыклад кіраўнікоў дзяржавы. Патрэбна кансалідацыя эліты вакол нацыянальнай ідэі і беларускай мовы. Толькі ў такім выпадку палітычная, эканамічная і інтэлектуальная эліта зможа адпавядаць нацыянальным і дзяржаўным інтарэсам беларускага народа і здолее ўзняцца на вышыню сваей гістарычнай місіі.

Уладзімір Снапкоўскі, доктар гістарычных навук

  1. Запруднік Я. Дваранства і беларуская мова // Беларусіка - Albaruthenica. Кн. 2. Фармаванне і развіццё нацыянальнай свядомасці беларусаў. - Мн., 1992. - С.33-35.
  2. Шыбека З. Горад - асяродак міжэтнічнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння ў Беларусі (па матэрыялах перапісу насельніцтва 1897 г.) // Беларусіка - Albaruthenica. Кн.6. Беларусь паміж Усходам і Захадам. Ч.1. - Мн., 1997. - С.70-72.
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 тамах. Т.1. - Мн., 1993. - С.472; Церашковіч П. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага этнасу ў эпоху капіталізму // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1986, № 5. - С.94-95.
  4. Запруднік Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. - Мн., 1996. - С.93.
  5. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. - Мн., 1996. - С.201.
  6. Тамсама. - С.203.
  7. Запруднік Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. - Мн., 1996. - С.101.
  8. Вакар Н. Ліквідацыя беларускага нацыяналізму // Спадчына. 1992, № 6. - С.19.
  9. Vakar N. Belorussia: A Makinq of a Nation. - Cambridqe, 1956. - Р.215.
  10. Лукашук А. Жаркое лето 53-го // Коммунист Белоруссии. 1990. № 8. - С.69-71.
  11. Снапкоўскі У. Знашнепалітычная дзейнасць Беларускай ССР як вонкавы фактар нацыянальнага нігілізму беларусаў // Беларусіка - Albarutnenica. Кн.2. - С.185.
  12. Быкаў В. Мы - апошнія, за намі чарга... // Літаратура і мастацтва. 12 сакавіка 1993 г.
  13. Каўка А. Ліст да рускага сябра // З гісторыяй на "Вы". - Мн., 1991. - С.370.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Сноп напiсаў(ла) 11.02.2009 01:10
Вось толькі ня трэба ў адзін разьдзел побач з Лёсікам ставіць лукашысцкіх паслугачоў кшталту Снапкоўскага. Тое што ён піша такія артыкулы не замінае яму быць ціхенькім лукашыстам. А, і хай ён беларускую мову вывучыць, а то слухаць брыдка ягоную трасянку. Бадай, з слоўнікам пісаў артыкул.
Не-Сноп напiсаў(ла) 06.07.2010 19:05
І нічога Снапкоўскі не лукашыст. Як бачна з яго двухтомніка па знешняй палітыцы Беларусі, Снапкоўскі - даволі паслядоўны антырасеец. Іншая справа, што асцярожны празмерна, і свае погляды празмерна не афішуе. Мова, прынамсі вусная, у яго не супер. А артыкул напісаны досыць прыстойна.
Рыгорыч напiсаў(ла) 16.04.2014 11:21

Центральный Комитет ВКП(б) 
товарищу Сталину И.В. 
О белорусском языке, литературе и писателях 
Изучив состояние белорусского языка и литературы, ознакомившись с белорусскими писателями и их настроениями, хочу ознакомить Вас с некоторыми выводами и попросить совета по мероприятиям, которые, как мне кажется, вытекают из этих выводов. 
Враги народа, пробравшиеся в свое время к партийному и советскому руководству Белоруссии, ставившие целью отторжение Белоруссии от Советского Союза и организацию "самостоятельного" Белорусского государства, под протекторатом Польши, прилагали много усилий для идеологической подготовки этого отторжения... Работали они умело. Матерых националистов, "щирых белоруссов" вербовали сразу, и вводили в курс задач-идей... 
Наиболее крупную контр-революционную националистическую работу провел союз "советских" писателей Белоруссии, идейно возглавляемый всегда десятком профашистских писателей (в том числе известные Янка Купала и Якуб Колас), и всегда для прикрытия (в том числе и сейчас) имевший у руководства коммунистов. В этом союзе несправедливой критикой, клеветой, издевательством, пренебрежением затравили не одного честного коммуниста и беспартийного писателя. Здесь разлагали литературное движение, здесь боролись с советской властью под видом борьбы за эту власть. Здесь ненависть ко всему русскому доходила до болезненной истеричности. Здесь был центр-штаб национал-фашистской пропаганды. Здесь говорили о застое культуры и объясняли его тем, что белорусский и украинский языки близки к русскому, как языки славянские, и наиболее сильная славянская культура русская, их ассимилирует. Другое дело, говорили, Грузия, там язык совсем другой, руководители свои грузины, преданные своей грузинской культуре, не так как в Белоруссии, где всегда "московские генерал-губернаторы". Говорили о том, что русская культура действительно выше культур других союзных республик, но объясняли это тем, что русская культура выросла на костях малых народов. 
Сама мысль о сближении белорусского и русского языков была ужасной. Янка Купала пустил крылатое выражение "пока живе мова, живе народ"... Пользуясь полной свободой, не стесняемые ничем, эти писатели монополизировали за собой право толкователей языка, право создания новых слов, терминов, лозунгов и т.д. Они перед этим пытались и внешне отдалить язык от русского. Был проект перевода белорусской письменности на латинскую основу, когда это не прошло, предложили знаки для обозначения звуков дз и дж, которые затрудняли бы русским чтение, и внешне делали бы письменность непохожей на русскую... Существующее белорусское правописание искажено в националистическом духе, оно преднамеренно построено так, чтобы отличалось от русского даже там, где в живом произношении нет разницы. 
Так было введено, как непреложный принцип аканье, то есть написание "а" не под ударением вместо "о" и "я" вместо "е"... Кроме приведенных, имеется в правописании масса случаев, совершенно запутывающих и ставящих в тупик пишущего. Есть правила, доходящие до абсурда, хулигански искажающие язык, узаконившие, например, написание слов: "Эфиоп", "Ниоба", как "Эфiёп", "Нiёба". Вся эта вражеская работа в области правописания, неразбериха, путанница, смесь в правилах определяют большую безграмотность оканчивающих школы. Позволю привести ряд примеров, слов и оборотов, имеющихся сейчас в белорусской литературе. Слово "подъем", заменено каким-то диким словом "уздым". Образование - адукацыя. Краски - фарбы. Борец - змагар. Отечественный - ойчынны (от польского ойчизна). Правительство - урад??? Годовщина - гадавiна (Белорусы говорят так в смысле гад-гадюка). Баня - лазня. Беспредельный, безбрежный, безграничный - бязмежны (пример сознательного обеднения языка). Безопасность - бяспечнасть (отсюда органы государственной безопасности - органы государственной беспечности). Слово товарищ заменено словом сябр. Друг - тоже сябр. Дружба - сяброуства. Благожелатель - зычлiвец... Женщина, ухаживающая за овцами - овчарка. Крупны - буйны (отсюда крупный деятель - буйны дзеяч)... В лозунге "Пролетарии всех стран, соединяйтесь", слово "соединяйтесь" заменено словом "злучайцеся", а в народе "злучайцеся - злучка", все равно, что и по-русски "случайтесь - случка". Лозунг "Да здравствует годовщина Октябрьской революции" на белорусском языке "Няхай жыве гадавiна Кастрычнiцкай рэвалюцыi", испохаблен от начала до конца. Белорусы говорят здравствуй, а "няхай" означает "пусть" в смысле пренебрежительного "так и быть". Гадавiна означает гада большого размера. Так и говорят "Ух, якая гадавiна". Кастрычник - октябрь. Но кастрыца - это не лен, а отбросы от льна... 
...Получилось так, что вся эта кучка нацдэмовских заправил сохранилась до сих пор. Даже организационно, в Союзе писателей. Они печатали и печатают внешне патриотические стихи и произведения, насквозь фальшивые, необходимые для выражения советскости (их буквальное выражение). Янка Купала говорит, что все, что он написал при Советской власти, не творчество, а дриндушки. Они говорят о том, что теперь литература сведена на роль придатка, разъясняющего или восхваляющего, что это не творчество, а иллюстрация. В литературе нельзя ничего ставить и решать, так как партия уже решила на много лет вперед, план составлен, иллюстрируй то, что прошло... 
Янка Купала недавно сказал: "Все наши карты биты, лучшие люди истреблены, надо самому делать харакири". (Он уже пытался один раз покончить с собой). В другой раз он начал жаловаться (в своем кругу) на безудержную тоску, на то, что никакой Белоруссии он не видит вокруг себя, что его жизнь прожита даром, что он скоро умрет с такой же тоской о Белоруссии, с какой начинал свою жизнь в молодости. 
Эти настроения растерянности, творческой пассивности, обреченности, характерны и для других белорусских писателей, отдавших жизнь (в разной степени) нацдемовщине. Конечно, среди них есть и такие, которых политические события последнего времени сильно отрезвили, и повернуть которых для честной работы возможно и необходимо. Сейчас уже пора сделать определенные выводы, показать свое отношение к ним и начать большую работу. Что по-моему нужно сделать?.. 
...Решительно очистить литературу от произведений с национал-фашистской контрабандой (кое-что мы в этом направлении уже сделали), поднять литературную, преданную молодежь, освежить литературу, укрепить руководство Союза писателей. 
В отношении Янки Купалы, Якуба Коласа, Бровко, Глебки, Крапивы, Бядули, Вольского, Аксельрода и др. членов этой "могучей кучки", узурпировавшей представительство от Белорусской литературы всюду, в том числе и за рубежом, людей, творческая авторитетность которых непомерно раздута, проводивших лично всю описанную выше вражескую работу, имеются многочисленные показания разоблаченных и арестованных врагов, изобличающие их вплоть до связей с польской дефензивой. 
В отношении Янки Купалы имеется 41 показание, в большинстве прямые; Якуба Коласа... 31 показание; Крапивы... 12 показаний и так далее. По количеству и качеству изобличающего материала, а также по известным нам фактам их работы, они, безусловно, подлежат аресту и суду, как враги народа. В частности, Наркомвнудел Белоруссии запросил из центра санкцию на арест Купалы и Коласа уже давно, но санкция пока не дана. 
Положение в отношении к ним сложное. Они, главным образом, Янка Купала и Якуб Колас, пользуются известностью, прославили их достаточно сильно, их включают во всякие комиссии по учебникам и словарям, переводам, литературным юбилеям. Не допустить этого, значит сразу определить свое отношение к ним, а его по моему мнению определять нужно не так. Их нужно или арестовать, или, учитывая обстановку, принять, поговорить открыто, показать, что нам известны все их "ошибки", если это допустимо так называть, сказать, что они могут искупить свою вину перед Советской властью, призвать их к честной работе, посмотреть, как они будут реагировать и если в какой-либо мере пойдут на это, то использовать это в целях разложения группы, отрыва наиболее честного и ликвидации остатков нацдемовщины. При разговоре, конечно, не смягчать действительной оценки их роли, но делать это с соответствующим такому щепетильному разговору тактом. 
Потом надо будет созвать совещание белорусских писателей, на котором выступить с совершенно ясными установками о дальнейшей работе Союза писателей, с критикой ошибок, постановкой задач и т.д. А там уже дальше, обстановка подскажет наиболее целесообразные шаги. 
По двум вопросам: 
а) о предлагаемых мероприятиях в отношении белорусского языка - грамматики и литературы; 
б) об отношении к писателям Янке Купале и Якубу Коласу, - я прошу Вас дать мне совет.

Секретарь ЦК КП(б) Белоруссии 
Пономаренко 
21.XI.38

 

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.