У гонар Адама Мальдзіса
Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. / Зборнік да 75‑годдзя прафесара Адама Мальдзіса. Пад рэдакцыяй Сяргея Запрудскага, Аляксандра Фядуты, Захара Шыбекі. Мінск: Лімарыус, 2007. - 442 с.
"Выдавецкі даробак МАБ, да памнажэньня якога так удала спрычыніўся Юбіляр, пакуль не мае кніг, выдадзеных у гонар жывых і актыўна працуючых, дзейных аўтараў. Пераважаў - і па зразумелых прычынах будзе пераважаць далей - своеасаблівы "мемарыяльны" ўхіл: працы, выдадзеныя да юбілеяў Скарыны і Міцкевіча, Пушкіна і Караткевіча, Сыракомлі і Гедройца. Мы неяк прывыклі думаць, што вялікія - гэта неадменна тыя, кагго з намі няма…", ‑‑ напісаў у прадмове старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Сяргей Запрудзкі.
Вялікафарматны зборнік, які зьмяшчае артыкулы, напісаныя з нагоды юбілею прафэсара Мальдзіса, бібліяграфічныя матэрыялы і навуковыя дасьледаваньні, сярод іншага мае на мэце паказаць, што тытаны - гэта не абавязкова тыя, хто ўжо пакінуў сьвет. Чытач ацэніць разнафарбнасьць навуковай, мэтадалягічнай і публіцыстычнай палітры прапанаваных у гэтым зборніку артыкулаў, зазначаецца ў анатацыі да кнігі.
Зборнік падзелены на пяць сэнсавых частак: "Maldzisiana", "Старажытная Беларусь", "Беларусы ў ХІХ ст.", "Беларусь у ХХ‑ХХІ стст.", "Diaspora". Артыкулы надрукаваныя ў беларускай, расейскай, польскай, літоўскай, ангельскай, нямецкай мовах.
Сярод аўтараў: Анатоль Грыцкевіч і Уладзімер Конан, Вітаўт Кіпель і Альма Лапінскене, Іван Саверчанка і Андраш Золтан, Захар Шыбека і Альжбета Смулкова, Янка Запруднік і Сяргей Харэўскі, Арнольд МакМілін і Рышард Радзік, Алена Глагоўская і Вячаслаў Чамярыцкі - усяго пад 50 аўтараў.
Пры канцы лістапада ў "Беларускім кнігазборы" павінны выйсьці "Выбраныя творы" А. Мальдзіса - і прэзэнтацыя абедзьвюх кніг пройдзе разам. Пра час і месца будзе паведамлена дадаткова.
Кнігу ж "Беларусь і беларусы ў прасторы і часе" можна набыць у Акадэмкнізе.
Жыве Беларусь
Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)