Фота знішчэння віцебскага гета прадалі з аўкцыёну
Восем фотаздымкаў часоў Другой сусветнай вайны, на якіх было зафіксавана знішчэнне віцебскага гета, былі прададзеныя на інтэрнэт-аукцыёне eBay.

Да гэтага часу дайшло вельмі мала фатаграфічных сведчанняў трагедыі, якая адбывалася летам і восенню 1941 г. ў Віцебску, занятым нямецкімі войскамі. Толькі ў 200 г. часопіс “Мішпоха” апублікаваў некалькі здымкаў віцебскага гета з калекцыі польскага даследчыка Тадэуша Вішнеўскага. Фотаздымкі самой экзекуцыі публікуюцца ўпершыню.

Здымкі забітых вязняў віцебскага на аўкцыён выставіў жыхар Аўстрыі. Усе восем фотакартак ужо прададзеныя ў сярэднім па 50 долараў ЗША за адно фота.

Жыве Беларусь
Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)