Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Гістарычныя навіны
Прапануем вашай увазе апошніе навіны на тэму гісторыі нашай роднай зямлі. Тут вы знойдзеце звесткі пра сучасные падзеі, якіе датычацца гастарычнай спадчыны Беларусі. Мы пастараліся таксама не абысці ўвагай і культурныя зьявы, такія як выставы і імпрэзы. Усе навіны аб культурным і гістарычным жыцці нашай радзімы чытайце тут.
2008
- 26.12.2008 - 20:27
Ці патрапіць гарадзенская Каложа у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА?
Гарадзенскія ўлады прапануюць уключыць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА Каложскую царкву і царкву-крэпасьць у вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна. Бліжэйшым часам беларускія адмыслоўцы збіраюцца падрыхтаваць адпаведныя дакуманты
- 26.12.2008 - 20:19
Нямецкі кулямёт часоў Другой сусветнай вайны зноўдзены ў Слонімскім раёне
У вёсцы Сянькоўшчына Слонімскага раёна падчас пракладкі водаправода быў знойдзены авіяцыйны кулямёт з нямецкага ваеннага самалёта
- 22.12.2008 - 14:44
Помнік да 1000 годдзя Брэста
Падчас абмеркавання прадстаўнікі праваслаўнага духавенства выказаліся супраць увекавечання Ягайлы. На іх думку, перыяд ягонага кіравання (канец XIV — пачатак XV стагоддзя) адзначаны прыгнётам праваслаўных
- 18.12.2008 - 14:28
Адрамантавалі музей гісторыі Берасця
Упершыню на гэтым тыдні пасля рамонту адчыніў свае дзверы Музей гісторыі горада Берасця. За некалькі месяцаў адбылася замена вокнаў і дзвярэй, афарбоўка сценаў будынка
- 18.12.2008 - 14:18
Нацбанк выпускае памятныя манеты «Давыд Гарадзенскі»
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ
- 18.12.2008 - 13:59
У Брэсце знайшлі пацверджанні нямецкай прысутнасці ў горадзе ў другой палове XIX ст.
Падчас рамонту ў Брэсце знайшлі "нямецкі" след. На рэйцы над проймай у жылым доме старой забудовы расчыталі заводзкае кляймо “OSNABRUCK 1886 IV“. Вуліца Савецкая (былая Паліцэйская) была забудаваная менавіта напрыканцы ХІХ ст
- 18.12.2008 - 13:48
3,5 млрд рублёў патрэбна на "рэстаўрацыю" Нясвіжскага замка
На музеефікацыю Нясвіжскага замка ў 2009-2011 гадах спатрэбіцца 3,5 млрд рублёў.Такую лічбу назваў дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Валеры Сталярчук
- 18.12.2008 - 12:58
Музей гісторыі горада адкрыўся ў Брэсце
У пастаяннай экспазіцыі музея прадстаўлена каля 800 экспанатаў, якія распавядаюць аб гісторыі горада, пачынаючы з яго заснавання ў 1019 годзе і да 1939 года. Гэта дакументы, зброя, макеты, карты і планы горада, паштоўкі і фатаграфіі з яго відамі, прадметы побыту
- 17.12.2008 - 17:05
Палац Валовічаў ня хочуць набываць
Аўкцыён па продажы палацава-паркавага комплексу ў Свяцку Гродзенскага раёну, які знаходзіцца ў спісе помнікаў рэспубліканскага значэння, 9 снежня не адбыўся, бо не было пададзена заявак на ўдзел
- 16.12.2008 - 22:04
Карта Вялiкага Княства Лiтоўскага ХVII перададзена Нацыянальнаму музею гiсторыi i культуры Беларусi
Iнiцыятарам i фундатарам карты з’яўляецца адзiн з найбагацейшых магнатаў Вялiкага Княства Лiтоўскага — Мiкалай Крыштоф Радзiвiл Сiротка. Па яго задуме i на яго грошы ў канцы ХVI — пачатку ХVII стагоддзя ў Нясвiжы распачалася праца па зборы матэрыялаў, а потым, у амстэрдамскай друкарнi, была надрукавана i сама карта
- 16.12.2008 - 21:45
Новыя археалагічныя знаходкі ў Полацку
Археолагі зноў знаходзяць падцверджанні больш ранняй даты заснавання Полацка. З 8 тысяч знойдзеных у гэтым археалагічным сезоне артэфактаў амаль 200 датуюцца канцом VIII стагоддзя
- 16.12.2008 - 14:08
Рэстаўруюць сядзібу Нямцэвічаў
Адзіная захаваўшаяся ў асяроддзі Берасця сядзіба XVIII стагоддзя ў пачатку XX стала цэнтрам міравой геапалітыкі
- 12.12.2008 - 23:08
Радзівілаўская карта ВКЛ XVII ст. будзе прэзентавана ў Мінску
Прэзентацыя ўнікальнай Радзівілаўскай карты першай паловы XVII стагоддзя адбудзецца сёння ў Мінску. Яна з'яўляецца адной з версій вядомай карты Вялікага княства Літоўскага, так званай Радзівілаўкі
- 12.12.2008 - 00:06
Выстава прысвечаная Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу праходзіць у Мінску
Начальнік упраўлення мастацтва Мінкульта Міхаіл Саковіч паведаміў, што выстава не завяршае серыю мерапрыемстваў, прысвечаных 200-годдзю "вялікага беларуса", бо запланавана правядзенне конкурсу на ўзвядзенне ў Мінску помніка Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу
- 10.12.2008 - 21:37
Гарадзенская Каложа пад пагрозай
Праваслаўная царква жадае перарабіць праект рэстаўрацыі Каложскай царквы ў Гародні пад 12-ае стагоддзе. Святары настойваюць на тым, каб праект рэстаўрацыі быў разгледжаны Сінодам Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы
- 10.12.2008 - 21:26
Творы з карціннай галерэі Радзівілаў можна пабачыць у Менску
Паводле слоў доктара філалагічных навук Адама Мальдзіса, музей ўсклаў на сябе нялёгкую ношу Нясвіжа, бо гэтая выстава мелася адбыцца там, дзе стваралася карцінная галерэя Радзівілаў, якія ў XVI—ХVIII стагоддзях "з'яўляліся некаранаванымі каралямі Беларусі"
- 10.12.2008 - 21:14
Музей Васіля Быкава адкрылі на Ўкраіне
Кіраваградская Севярынка вядомая ў беларускай гісторыі і культуры праз імя Васіля Быкава – франтавіка і творцу. Там пісьменнік нарадзіўся ў другі раз, адтуль пайшла на радзіму ў бацькоўскую хату “пахаронка”, а на абеліску Славы над брацкаю магілай у Вялікай Севярынцы сярод 150 загіблых воінаў было і ягонае прозвішча
- 10.12.2008 - 21:03
Конны помнік Міндоўгу ўсталююць у Наваградку
У 2009 годзе будзе адзначацца 1000-годзьдзе першага ўзгадваньня Літвы ў летапісах і 965-годзьдзе Наваградку — першай сталіцы ВКЛ. Над праектам коннай статуі працуе менскі скульптар Генадзь Буралкін
- 10.12.2008 - 20:53
«Гістарычны партрэт Беларусі XVI–XIX стагодзьдзяў» - выстава з такой назвай неўзабаве адкрыецца ў Менску
8 сьнежня ў новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцьцё экспазыцыі «Гістарычны партрэт Беларусі XVI–XIX стагодзьдзяў», у якой будуць прадстаўленыя 47 партрэтаў з збору музэя
- 09.12.2008 - 13:36
Амаль 5000 аб'ектаў налічвае спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі
У спіс уваходзяць матэрыяльныя нерухомыя аб'екты (іх 4 тыс. 660), нематэрыяльныя, кшталту гербаў, фальклорных традыцыяў (іх 54), а таксама рухомыя каштоўнасці —прадметы антыкварыяту, скарбы, кнігі, абразы, карціны (71)
- 08.12.2008 - 15:38
Знялі новы фільм пра Слуцкі збройны чын
Сёньня ўвечары ў сядзібе БНФ адбылася прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму “Слуцкі збройны чын”. Яго зьняў рэжысэр Сяргей Ісакаў па сцэнары Уладзімера Халіпа. Навуковым кансультантам фільму быў гісторык Уладзімер Ляхоўскі — аўтар кнігі “Слуцкі збройны чын у дакумэнтах і матэрыялах”
- 06.12.2008 - 08:54
Старажытнае капішча знойдзена пад Шкловам
Краязнаўца Міхаіл Кучарэнка, які знайшоў капішча, кажа, што самае каштоўнае - гэта алтарны камень і тры боствы. Акрамя гэтага, месца выкарыстоўвалася як абсерваторыя, адкуль можна вызначаць дні сонцастаяння і раўнадзенства, праводзіць іншыя астранамічныя назіранні
- 05.12.2008 - 13:20
Выстава рэканструкцыі гістарычнага і народнага касцюма адкрылася ў віцебскім Літаратурным музеі
Касцюмы, зробленыя з сучасных матэрыялаў, паказаны на экспазіцыі ў двух варыянтах: у поўны рост чалавека і на ляльках. Тут можна ўбачыць жаночы касцюм Полацкага княства XI-XII стагоддзяў, а таксама шляхецкае адзенне розных эпох – барока, Рэнесанса, эпохі готыкі. Ёсць і народныя касцюмы
- 03.12.2008 - 22:32
Музей нацыянальных культур хутка адкрыецца ў Іўі
Музей нацыянальных культур стане першым музеем такой скіраванасці не толькі ў Іўі (пра гісторыю гэтага краю раней маглі расказаць толькі краязнаўчыя музеі мястэчак раёна, а таксама гурткі ў сельскіх школах), але і ў рэспубліцы
- 03.12.2008 - 14:27
Экспазіцыя, прысвечаная Вялікаму княству Літоўскаму, зьявіцца ў Маладзечне
Новая гістарычная экспазіцыя будзе створаная ў 2009 годзе ў абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне. Яна распавядзе пра гістарычныя падзеі на Міншчыне часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама ў складзе Расійскай імперыі
- 02.12.2008 - 11:18
Зямля з магілы Кастуся Каліноўскага перапахавана ў Беларусі
29 лістапада 2008 году ў вёсцы Плябань Менскай вобласьці адбылося перапахаваньне зямлі з брацкай магілы 15 паўстанцаў 1863 году ў Вільні, сярод якіх быў Кастусь Каліноўскі
- 01.12.2008 - 23:16
Украіна аднаўляе сваю гістарычную памяць
Украіна аднаўляе сваю гістарычную памяць і вяртае імёны ўкраінцаў, якія заплацілі жыццём за незалежнасць украінскай дзяржавы, а не спрабуе ўшанаваць памяць паслугачоў нацыстаў, гаворыцца ў каментары Міністэрства замежных спраў Украіны
- 28.11.2008 - 15:08
Аляксандр Крываручка распавядае пра грашовыя стасункі ў ВКЛ
Сярэдзіна XVII стагодзьдзя, час вайны з Расеяй, быў парой самай жахлівай інфляцыі за ўсю гісторыю ВКЛ. Эталён — талер, стаў каштаваць не 600 солідаў, а 1500. Зьяўляюцца манэты наміналам 30 грошай, якія адпавядалі колішнім 12 грошам
- 27.11.2008 - 21:45
У Слуцкім паўстанні за Беларусь змагаліся да 15 тысяч чалавек
Гэта прыклад той палітычнай акцыі, якая была добра падрыхтаваная, якая мела выразныя палітычныя мэты, а менавіта - незалежнасць, дзяржаўнасць Беларусі
- 27.11.2008 - 21:36
Гісторык Ігар Кузняцоў пра камуністычныя рэпрэсіі
За час камуністычнага рэжыму ў Беларусі было рэпрэсавана не меней за 60% дарослага насельніцтва. Такое меркаванне выказаў гісторык Ігар Кузняцоў 26 лістапада на паседжанні круглага стала "Камунізм як антычалавечая ідэалогія. Лічбы і факты" у Мінску
- 27.11.2008 - 13:37
Шэсць аб'ектаў у Мінску і Віцебску сталі гісторыка-культурнай каштоўнасцю - Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры 26 лістапада надала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці другой і трэцяй катэгорыі шасці аб'ектам у Мінску і Віцебскім раёне
- 27.11.2008 - 12:48
27 лістапада - гадавіна Слуцкага Збройнага Чына
У шэрагу падзеяў 1920 году ў Беларускай гісторыі адно з найбольш важных месцаў займае Слуцкі Збройны Чын, Слуцкае паўстанне. Падзея стала спробай ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі
- 27.11.2008 - 12:07
Сёньня - угодкі Слуцкага збройнага чыну
88 гадоў таму, 27 лістапада 1920 г., на Случчыне распачаліся баявыя дзеяньні супраць бальшавікоў, якія пасоўваліся з усходу
- 25.11.2008 - 17:02
Пад ціскам грамадскасці ў Пінску аднавілі выгляд будынку XIX стагоддзя - Унікальны для Пінску трохкутны будынак ХІХ ст. быў упрыгожаны ільвінымі галовамі. Летам пры вядзенні рамонтных работ будаўнікі проста збілі аздабленне на фасадзе
- 25.11.2008 - 14:56
«Калекцыйнай спадчыны Вялікага Княства» сёння будзе прэзентавана ў Мінску
“Калекцыйная спадчына Вялікага Княства” – менавіта такую назву носіць энцыклапедычнае выданне, што будзе прэзентавана сёння ў сталічнай галерэі “Падземка”
- 24.11.2008 - 17:31
Дошка ў гонар Валера Урублеўскага у Гародне можа знікнуць
Мемарыяльная дошка ў гонар героя паўстання 1863 года Валера Урублеўскага можа назаўсёды знікнуць з дома на аднайменнай вуліцы ў Гродна. Пасля рэстаўрацыі будынка працоўныя адмаўляюцца ўсталёўваць дошку на месца, дзе яна знаходзілася
- 24.11.2008 - 11:32
Клецкая пракуратура распарадзілася праверыць абставіны разбурэння старажытнага свірна ў Янавічах - З заявамі ў Клецкую раённую і Мінскую абласную пракуратуру звярнуўся старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Ён лічыць неабходным распачаць крымінальную справу па факце разбурэння свірна ў вёсцы Янавічы
- 24.11.2008 - 11:04
Фотавыстава, прысвечаная Галадамору ва Ўкраіне, адкрылася ў Мінску
У экспазіцыі, арганізаванай амбасадай Украіны ў Беларусі, прадстаўленыя 33 стэнды з матэрыяламі, якія адлюстроўваюць рэаліі, гісторыю і сучасныя погляды на Галадамор
- 24.11.2008 - 10:50
На левым беразе Бярэзіны памянуць напалеонаўскіх жаўнераў
23 лістапада на могілках каля вёскі Студзёнка ў Барысаўскім раёне, на левым беразе Бярэзіны адбудзецца жалобная цырымонія ў памяць аб пахаваных тут жаўнерах Напалеона
- 20.11.2008 - 20:08
Галадамор
Сярод гісторыкаў і палітыкаў да сённяшняга дня не дасягнутае паразуменне наконт прычынаў, якія пацягнугнулі за сабой Галадамор. Існуе пункт гледжаньня, паводле якога масавая смяротнасць насельніцтва Украіны выкліканая свядомай і мэтанакіраванай акцыяй савецкага кіраўніцтва
- 20.11.2008 - 09:52
48 лічбавых копій партрэтаў з галерэі Радзівілаў з'явяцца ў беларускіх музеях
Польскі бок рыхтуе для перадачы на захоўванне ў беларускіх музеях 48 лічбавых копій партрэтаў з галерэі Радзівілаў, перададзеных Беларуссю Польшчы ў 1954 годзе. У сваю чаргу, беларускі бок дазволіў фотаздымку партрэтаў Радзівілаў, якія захоўваюцца ў беларускіх музеях
- 19.11.2008 - 11:02
Драўляная Спаса-Праабражэнская царква ў мястэчку Порплішча рэстаўруецца "беларускімі" метадамі
Мястэчка Порплішча расьсякае аўтамабільная шаша Глыбокае — Докшыцы. Нават праяжджаючы круты паварот, абавязкова кідаеш позірк на ўнікальны будынак Спаса-Праабражэнскай царквы — помнік драўлянага дойлідзтва першай паловы XVII стагодзьдзя
- 16.11.2008 - 20:01
Прадметы з калекцыі Вацлава Федаровіча выстаўлены ў музеі ў Віцебску - У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі працуе выстава прадметаў даўніны "Музей мясцовых страражытнасцей" з калекцыі Вацлава Федаровіча. Яна прымеркавана да 160-годдзя з дня нараджэння беларускага краязнаўцы і калекцыянера
- 14.11.2008 - 22:39
Памёр вядомы гісторык і літаратуразнаўца Генадзь Кісялёў
Раніцай 14 лістапада ў Мінску на 78-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памёр Генадзь Кісялёў. Вядомы літаратуразнаўца, пісьменнік, археограф і гісторык, доктар філалагічных навук з 1971 года працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі
- 14.11.2008 - 22:29
У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры адкрылася выстава, прысвечаная 90-годдзю незалежнасці Польшчы
Яна падрыхтавана сумесна з амбасадай Польшчы і Польскім інстытутам у Мінску. У экспазіцыі, што складаецца з дзвюх частак — "Шляхі да незалежнасці" і "Стваральнікі незалежнасці", на 29 планшэтах паказана гісторыя Рэчы Паспалітай
- 13.11.2008 - 20:14
Віцебскіе вернікі ўшанавалі памяць уніяцкага арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча
Напрыканцы ХІХ стагоддзя каталіцкая царква абвясціла Кунцэвіча святым. Прыхаджане ўніяцкай парафіі адслужылі імшу на Ўспенскай горцы – там, дзе 12 лістапада 1623 года былы полацкі арцыбіскуп прыняў смерць
- 13.11.2008 - 20:08
Разрабаваны склеп барона Густава Гартынга ў Нясвіжы - Вандалы знялі са склепа барона Густава Гартынга ланцугі, забралі анёла, потым, пракапаўшы лаз у склеп, выкінулі адтуль магільную пліту і частку саркафага. Пра вандалізм паведаміў ксёндз Пётр Шарко
- 13.11.2008 - 20:00
Каталіцкія богаслужэбныя тэксты выйдуць на беларускай мове
Поўны збор каталіцкiх богаслужэбных тэкстаў на беларускай мове будзе выдадзены ў нашай краіне ў блiжэйшы час.Пра гэта паведамiў Архiепiскап Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi Тадэвуш Кандрусевiч
- 12.11.2008 - 17:14
На аўкцыён выстаўлены палац Валовічаў у Сьвяцку
Палацава-паркавы комплекс у Сьвяцку Гарадзенскага раёну знаходзіцца ў сьпісе помнікаў рэспубліканскага значэньня. У гэтым рэгіёне ў сьпіс патрапіў таксама Аўгустоўскі канал
- 12.11.2008 - 16:52
30 лістапада ўшануюць герояў Слуцкага збройнага чыну
Ушанаванне памяці герояў Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання 1920 году беларуская грамадскасць адзначыць у гэтым годзе 30 лістапада – менавіта на мерапрыемствы у гэты дзень адпаведныя звароты пададзены у Слуцкі раённы выканаўчы камітэт
- 11.11.2008 - 19:59
У Баранавіцкім раёне адзначылі заканчэнне Першай Сусветнай вайны
На ваенных могілках, дзе пахаваны салдаты нямецкай і расійскіх войскаў, адбудбыўся мітынг і сумесная памінальная служба па загінулых воінах. Пасля гэтага недалёка ад вёскі Дуброўна, дзе з восені 1915 года да канца 1918 года праходзіла лінія фронту, адбылася рэканструкцыя бою
- 08.11.2008 - 21:58
100-годдзе былога дырэктара Музея Беларускага Палесся адзначаюць у Пінске - Выхадзец Тамбоўскай вобласці, у юнацтве апынуўся ў Пінску, ён усё сваё жыццё займаўся даследаваннем Палесся, удзельнічаў у шматлікіх археалагічных экспедыцыях. Менавіта ён выказаў думку аб магчымасці знаходжання на Замкавай гары ў Тураве
- 08.11.2008 - 21:41
У Гародне прэзентавалі гістарычны зборнік прысвечаны 880-годдзю горада - Зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест. XII – XX стст.” з’явіўся ў выніку скандалу. У ім надрукаваны матэрыялы гісторыкаў, якія байкатавалі ў красавіку гэтага года афіцыйную навуковую канферэнцыю
- 08.11.2008 - 13:35
Лёс сядзібы Стралкаў
Сядзібе Стралкаў, заснаванай на пачатку ХХ ст., збольшага пашанцавала — у яе ёсьць гаспадар. На падворку стаіць старая тэхніка — грузавік, трактар, прычапное. Але шанцаваньне гэтае досыць умоўнае: прыкметы занядбанасьці тут паўсюль — у зацыраваных газэтамі ды цэляфанам вокнах панскага дому
- 07.11.2008 - 14:00
Памятная дошка ў гонар ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага будзе ўсталявана ў Жодзішках
15 лістапада ў Жодзішках на Смаргоншчыне ў касцёле святой Тройцы адбудзецца адкрыццё памятнай дошкі з гонар ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. У гэтыя дні будуць адзначацца 120-я ўгодкі з дня нараджэння беларускага каталіцкага святара, грамадскага дзеяча, публіцыста і перакладчыка
- 07.11.2008 - 13:43
У Магілёве ўсталявалі помнік ахвярам мясцовага гета
Помнік магілёўскаму гета ўсталявалі сёння ў Магілёве. Камень з адбіткамі рук паставілі ў пачатку вуліцы Віленскай, у тым месцы, дзе знаходзіўся ўваход у гета
- 07.11.2008 - 13:32
Пачаўся збор сродкаў на помнік у гонар 1000-годдзя Берасця
Аддзел ідэалагічнай працы Брэсцкага гарвыканкама налета мае адчыніць помнік падзеі, якая будзе адзначацца праз адзінаццаць гадоў - 1000-годдзю горада. Упершыню Берасьце было згаданае ў Іпацьеўскім летапісе пад 1019 годам
- 07.11.2008 - 12:13
На Клеччыне знішчаны ўнікальны двухпавярховы сьвіран XVIII ст
На Клеччыне ўнікальны помнік драўлянага дойлідзтва, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы, пусьцілі на дровы
- 07.11.2008 - 12:08
У Менску адноўленая мэмарыяльная дошка брэмэнскім габрэям - Менск граў важную ролю ў т.зв. «канчатковым рашэньні габрэйскага пытаньня». Сюды ў 1941—43 г. вывозіліся эўрапейскія габрэі, каб урэшце знайсьці сваю сьмерць у самім гета і прыгарадных канцлягерах
- 02.11.2008 - 18:42
Выдадзена кніжка пра гісторыю і культуру Бераставіччыны - На Гродзеншчыне выдадзеная першая кніга з серыі «Помнікі гісторыі культуры Бераставіччыны». Аўтар — кіраўнік групы па стварэнні раённага краязнаўчага музея, мясцовы краязнаўца Мікалай Паценка
- 02.11.2008 - 18:26
Экспанаты з Наваградскага гісторыка-краязнаўчага паедуць на выставу ў ЗША
Па запыце Музея Халакоста ў горадзе Фларыда яны будуць прадстаўленыя на выставе «Мужнасць і спагада; спадчына братоў Бельскіх». Сярод прадметаў – медыцынскія прылады, цагліны, цвікі, дрэва - як элементы, знойдзеныя пад час археалагічных раскопак на месцы былога габрэйскага гета
- 31.10.2008 - 19:54
31 кастрычніка - дзень Рэфармацыі
Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленьне 31 кастрычніка 1517 г. прафэсара Вітэнбэрскага ўнівэрсітэта ў Саксоніі Марціна Лютара зь яго 95 тэзамі, у якіх ён асудзіў гандаль папскімі індульгенцыямі
- 31.10.2008 - 11:08
Музыка Беларусі ХІХ стагоддзя
У тыя часы мала што прагучала з гэтых твораў на Радзіме — большасьць творцаў працавалі за мяжой: аўтар «Беларускага вясельля» Антон Абрамовіч большую частку жыцьця правёў у Пецярбургу, Мечыслаў Карловіч лічыўся адным з самых аўтарытэтных музыкаў у Польшчы
- 31.10.2008 - 10:09
У Гомелі адкрылася выстава, прысвечаная грашам
Калі ўлічыць, што краіна й грамадзяне спакваля ўцягваюцца ва ўсясьветны фінансавы крызіс, то ініцыятыва навуковых супрацоўнікаў абласнога краязнаўчага музэю, чыімі высілкамі зарганізаваная выстава, выглядае надзвычай актуальна
- 31.10.2008 - 08:19
У Беларусі з'явілася і "Лінія Молатава"
На Аўгустоўскім канале пачалася рэканструкцыя абарончага збудавання - умацаванага раёна савецкіх войскаў, які, нібыта, меў назву "Лінія Молатава"
- 30.10.2008 - 09:52
Латвія перадала Беларусі больш за 50 гістарычных выданняў
Больш за 50 новых гістарычных і навуковых выданняў перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад Латвійскай акадэмічнай бібліятэкі. Уручэнне кніг адбылося сёння на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі "Беларусь - Латвія: дыялог гісторыі, навукі і культуры"
- 28.10.2008 - 17:34
Берасцейская Унія - воля Прадбачнасці ці палітычная памылка? Дыскусія ў Варшаве
У аўторак, 28 кастрычніка, а 19, у Беларускім Дыскусійным клубе ў Варшаве адбудзецца тэматычная сустрэча “Берасцейская Унія - воля Прадбачнасці ці палітычная памылка? Да гісторыі ўніяцкай Царквы ў ІІ Рэчы Паспалітай”
- 27.10.2008 - 16:28
На Гарадоччыне аднавяць Крыж памяці ў гонар паўстанцаў
Больш за 70 подпісаў сабралі гарадоцкія актывісты пад лістом за аднаўленне Крыжа памяці у гонар жыхароў Гарадоччыны, якія загінулі падчас паўстання 1918 г. Ліст быў накіраваны ў райвыканкам 20 кастрычніка.
- 27.10.2008 - 16:15
У Пецярбургу выходзіць беларуская энцыклапедыя
"Тры стагоддзі беларускага Пецярбурга" - так называецца кніга, якая неўзабаве пабачыць свет. Гэтую энцыклапедыю, якая сведчыць пра беларускую прысутнасць у гэтым расійскім горадзе падрыхтаваў Мікола Нікалаеў, супрацоўнік Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, доктар філалагічных навук
- 27.10.2008 - 15:39
НБРБ уводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Дзяды»
Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў
- 25.10.2008 - 10:29
Выстава ў гонар 200-годдзя Напалеона Орды
22 кастрычніка ў Сойме Польшчы адкрылася выстава працаў Напалеона Орды да 200-й гадавіны яго нараджэньня. На ёй сабрана каля 50 рэпрадукцый малюнкаў Орды з фондаў Нацыянальнага музэю ў Варшаве
- 25.10.2008 - 10:19
Расійскі суд адмаўляецца рэабілітаваць ахвяр Катыні
Сёньня Хамоўніцкі раённы суд адмовіўся задаволіць скаргу на адмову Галоўнай ваеннай пракуратуры разглядаць пытаньне аб рэабілітацыі афіцэраў польскай арміі, расстраляных у 1940 г. у Катыні
- 23.10.2008 - 16:10
Галадамор прызнаны Еўралапарламентам злачынствам супраць украінскага народа і супраць чалавечнасці
Жахлівым злачынствам супраць чалавечнасці прызнаў галадамор Еўрапарламент. У сваёй сённяшняй рэзалюцыі ён выказаў шкадаванне ўкраінскаму народу
- 23.10.2008 - 12:42
Вышла кніга пра гістарычную спадчыну Вялікага Княства Літоўскага
Першы разьдзел кнігі прысьвечаны мапам і гравюрам, што зьвязаныя з ВКЛ. Гэта першая спроба сыстэматызаваць цікавую, але мала вядомую для большасьці галіну нашай спадчыны. Прадстаўленыя вядомыя і мала вядомыя старажытныя мапы ВКЛ
- 21.10.2008 - 09:26
Мемарыял ахвярам нацызму будзе створаны ў Трасцянцы
Пад Мінскам на месцы аднаго з буйнейшых у свеце лагераў смерці “Трасцянец” будзе створаны мемарыял ахвяраў нацызму. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. Цікава, што на дадзены момант ужо адхіленыя 14 праектаў мемарыяла
- 21.10.2008 - 09:09
Вопратка святара канца XVIII ст. з'явілася ў беларускім музее
Надзвычай рэдкі экспанат набыў Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі ў прыватнай асобы. Гэта - арнат - вопратка каталіцкага святара канца XVIII стагоддзя. Яна ўпрыгожаная ўстаўкамі са слуцкага пояса, і гэта павышае гістарычную і музейную каштоўнасць арната.
- 20.10.2008 - 19:23
У хуткім часе выйдзе унікальная электронная энцыкляпэдыя па гісторыі ды культуры Беларусі
Студэнт БДУ Аляксей Кульбіцкі ды студэнт Радыётэхнічнага ўнівэрсытэту Мікалай Дзятлаў сканчаюць працу над унікальнай электроннай энцыкляпэдыяй па гісторыі ды культуры Беларусі. Ня кожная краіна сьвету можа пахваліцца такім электронным даведнікам
- 20.10.2008 - 12:48
65-я ўгодкі знішчэння нацыстамі Мінскага гета
Мінскае гета было чацвёртым па велічыні ў Еўропе і другім па колькасці знішчаных яўрэяў. За два гады і тры месяцы свайго існавання там загінулі каля ста тысяч вязняў.
- 20.10.2008 - 09:48
Адновяць дом Тадэвуша Касцюшкі
Інтэр'ер шляхецкага дома плануецца стварыць у музее-сядзібе Тадэвуша Касцюшкі, які знаходзіцца ва ўрочышчы Марачоўшчына Берасцейскай вобласці
- 18.10.2008 - 08:05
Адновяць палац Юндзілаў у Івацэвічах
Палац Юндзілаў у горадзе Івацэвічы неабходна ўключыць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Да такога рашэння прыйшлі члены Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі ў ходзе выязнога пасяджэння ў Брэсцкай вобласці
- 16.10.2008 - 13:31
Зачыняюць музэй у Гальшанах
Загад ужо ёсьць. Будынак будзе закансэрваваны. Закалоцяць вокны, а мо і замуруюць. Будынак кляштару знаходзіцца ў аварыйным стане і існуе праўдзівая небясьпека, што ён абрынецца. А сродкаў рапараваць — гаворка ідзе пра мільёны даляраў — няма
- 16.10.2008 - 10:01
Праходзіць выстава "Зямля і космас Язэпа Драздовіча"
Унікальная калекцыя археалагічных знаходак прадстаўлена на выставе "Зямля і космас Язэпа Драздовіча", прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака. Пра гэта паведаміў старэйшы навуковы супрацоўнік гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" Юрась Малыш на адкрыцці выставы ў Доме-музее I-га з'езда РСДПП
- 16.10.2008 - 09:06
Выйшаў гадавік антрапалагічнай гісторыі «Homo historicus»
Яго канцэпцыя прадугледжвае адлюстраванне мінулага з перспектывы чалавечага вымярэння гісторыі. Своеасаблівым эпіграфам гэтага выдання можна лічыць словы Марка Блока: «Прадметам гісторыі з’яўляецца чалавек»
- 15.10.2008 - 17:19
Плануецца адбудова гістарычнага цэнтру Бярэсця да 2019 года
Афіцыйная газета “Вячэрні Брэст” падае, што на пазачарговым пасяджанні аблсавета абмеркавалі канцэпцыю адбудовы гістарычнага цэнтра Брэста, знішчанага з загаду расійскага цара Мікалая І ў 30-ыя гады XIX ст
- 14.10.2008 - 15:59
Дабудова Каложы: рэстаўрацыя ці разбурэнне?
У сьпісе славутасьцяў, якія неўзабаве плянуюць адрэстаўраваць у Горадні, апрача Старога Замка і Харальнай сынагогі, зьявілася таксама Барысаглебская — вядомая як Каложа
- 13.10.2008 - 20:32
Язэпу Драздовічу - 120 год
На радзіму легендарнага мастака ў засьценак Пунькі, што на Глыбоччыне, сёньня выправіліся вялікія групы дзеячаў беларускай культуры і грамадзкіх актывістаў зь Менску, Віцебску ды іншых рэгіёнаў Беларусі
- 13.10.2008 - 20:18
У Горадні адкрыўся музэй гісторыі пажарнай службы
Музэй гарадзенскай пажарнай службы адкрыўся ў самым старым дэпо, якое побач з каланчой, якая вядомая па старых паштоўках. Дарэчы, на ёй ёсьць памятная шыльда, напісана, што вежа зьяўляецца гісторыка-культурнай спадчынай, пабудавана ў ХІХ стагодзьдзі
- 13.10.2008 - 20:06
У беларускім вясковым музеі, магчыма, захоўваецца скрыпка Страдывары
Па словах навуковага супрацоўніка аддзела Германавічскага музея культуры і побыту Ларысы Мядзелец, на ўнутраным баку вечка старадаўняй скрыпкі з парванымі струнамі маецца надпіс на лаціне "Antonius Stradivarius"
- 10.10.2008 - 09:12
Гісторыка-культурны цэнтр да 1000-годдзя Берасця
На пазачарговым паседжанні кардынацыйнай рады аблвыканкама па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны абмяркоўвалася канцэпцыя стварэння гісторыка-культурнага цэнтра нацыянальнага маштабу на шырокіх тэрыторыях Берасцейскай крэпасці
- 09.10.2008 - 15:57
Паказ традыцыйных беларускіх строяў ХІХ стагоддзя праходзіць у Віцебску
Гэта вопратка, рэканструяваная ці стылізаваная майстрыхамі з Лепельскага дома рамёстваў. На выставе можна пабачыць, што было “модна” насіць у розных раёнах Беларусі і, вядома ж, на Лепельшчыне
- 09.10.2008 - 15:07
У Магілёве плануюць усталяваць памятны знак БНР
Шляхам збору подпісаў моладзевыя актывісты прапаноўваюць мясцовым уладам ўсталяваць памятны знак на будынку краязнаўчага музея на Савецкай плошчы
- 09.10.2008 - 12:48
Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры зьвярнулася з адкрытым лістом да Генэральнага пракурора Беларусі
Кіраўнік таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры чарговы раз намагаецца прыцягнуць увагу да праблемы, якая ігнаруецца шматлікімі дзяржаўнымі ўстановамі. Гэта – парушэньне нарматыўна-прававой базы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны падчас рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Менску
- 09.10.2008 - 10:24
Сёння 300-я гадавіна бітвы пад Лясной
Да гэтай бітвы і швэдзкія і расейскія войскі ўдосталь пагаспадарылі на Беларусі, спаліўшы некалькі гарадоў і вёсак
- 09.10.2008 - 08:32
Уся інфармацыя аб музейных экспанатах Беларусі будзе сабраная ў дзяржаўным каталогу - Да 2010 года ўся інфармацыя аб музейных экспанатах Беларусі будзе сабраная ў дзяржаўным каталогу. Аб гэтым заявіў намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш 8 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску
- 08.10.2008 - 14:56
У Гомели распачынаецца выстава прысвечаная 1020-годдзю Хрышчэння Руси
У Гомельскай вобласці праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 1020-годдзю Хрышчэння Русі. Як паведамілі ў савеце па справах рэлігій і нацыянальнасцей аблвыканкама, разнастайныя акцыі, выставы і конкурсы ў гонар гэтага юбілея працягнуцца ў рэгіёне да канца бягучага года
- 08.10.2008 - 09:36
У Менску з'явіцца этнакультурны цэнтар "Беларуская спадчына" - У архітэктурны комплекс плануецца ўключыць тэхнапарк - рыцарскія палацы, пякарні, млыны і іншыя аб'екты мінуўшчыны стануць сапраўдным падарункам аматарам гісторыі. У задумках архітэктараў таксама стварэнне парка помнікаў архітэктуры, у якім будуць прадстаўлены такія вядомыя комплексы, як Мірскі і Нясвіжскі замкі і іншыя
- 08.10.2008 - 08:48
Выйшла кніга пра магілёўскую ратушу
Адноўленая пасьля падрыву ў 1957 годзе гарадзкая ратуша ў Магілёве была ўрачыста адчыненая сёлета 3 ліпеня. Да гэтае даты гарадзкія ўлады замовілі магілёўскаму гісторыку Аляксандру Агееву напісаць кнігу пра лёс помніка
- 07.10.2008 - 21:09
2010 год абвешчаны годам Грунвальдзкай бітвы ў Літве
Парлямэнтарыі даручылі ўраду распрацаваць праграму Году Грунвальдзкай бітвы. У яе павінны ўвайсьці агульныя мерапрыемствы Літвы і Польшчы
- 06.10.2008 - 10:10
У Каўнасе адкрылі помнік генералу Павіласу Плехавічусу, літоўскаму калабарацыяністу - Памяць генерала была ўшанаваная па ініцыятыве ветэранаў яго вайсковай фармацыі, створанай з дазволу немцаў у 1944 годзе. На адкрыцці помніка прысутнічалі міністр абароны краіны Ёзас Алякас, мэр Каўнаса Андрус Купчынскас
- 06.10.2008 - 09:21
Знойдзенае пахаваньне камандзіра АК «Крысі»
Пасьля яго смерці ў баі з НКВД 21 студзеня 1945 года ля Кавалькоў (Літоўская ССР), ягонае цела, распранутае да сподняў, бальшавікі вазілі па вёсках Воранаўскага раёну БССР і памежных рэгіёнаў ЛССР
- 03.10.2008 - 12:55
Нашчадкі Радзівілаў перадалі Беларусі матэрыялы па гісторыі свайго роду
Прадстаўнікі магнацкага роду Радзівілаў перадалі Беларусі матэрыялы па гісторыі сваіх продкаў, паведамляецца у прэс-рэлізе пасольства Беларусі ў Польшчы ад 2 кастрычніка
- 02.10.2008 - 09:08
Касцёл святога Язэпа вернуць вернікам узамен за будынак ад горада для архіва
Архівісты гатовыя аддаць вернікам мінскі касцёл святога Язэпа, дзе зараз месцяцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
- 02.10.2008 - 08:50
Прэзентацыя твораў Адама Станкевіча ў Гародні
З Горадні філёзаф Валер Булгакаў і гісторык Алесь Пашкевіч распачынаюць шэраг прэзэнтацый 1100-старонкавага збору твораў аднаго з выдатных беларускіх інтэлектуалаў ХХ стагодзьдзя.
- 01.10.2008 - 09:31
475 гадоў з дня нараджэньня Сьцяпана Батуры
Варта падзякаваць гэтаму трансільванцу за Полацак. Невядома, ці быў бы такі горад у складзе Беларусі, і ці быў бы такі горад наагул, не адбі яго Батура ў Івана Жахлівага.
- 30.09.2008 - 09:00
Пабачыла сьвет яшчэ адна аўдыёкніга Ўладзімера Арлова
Асаблівасьць новай, пятай па ліку аўдыёкнігі Ўладзімера Арлова ў тым, што зьмешчаныя ў ёй гістарычныя эсэ не выходзілі ў папяровым фармаце. Касьцюшкоўцы, героі 1831 году, каліноўцы, случакі -- іх вобразы паўстануць перад слухачамі гэтага дыску
- 26.09.2008 - 11:54
Гісторыя Гародні вачыма нямецкага гісторыка
Нямецкі гісторык Фелікс Акерман пры падтрымцы гродзенскай філіі Таварыства беларускай школы правёў сустрэчу з жыхарамі горада і распавёў пра гісторыю хрысціянска-іўдэйскіх стасункаў у Гродна XX стагоддзя
- 26.09.2008 - 11:27
Ахоўныя зоны створаць каля Крэўскага замка
Такая патрэба ўзнікла ў сувязі са зносам у Крэве гістарычных будынкаў, якія ствараюць непаўторнае архітэктурнае асяроддзе вакол помніка. Праект ахоўных зон будзе рэгламентаваць усе працы на тэрыторыі, прылеглай да замка.
- 25.09.2008 - 18:59
Адам Станкевіч - "З Богам да Беларусі"
Нарэшце пабачыў сьвет зборнік твораў Адама Станкевіча "З богам па Беларусі". У 1097-старонкавым томе сабраны ўсе творы, якіе выдаваліся за жыццём аўтара, а таксама яго дзеннік, соймавые прамовы і праекты па рэформе Каталіцкага касцела
- 25.09.2008 - 13:28
У Менску прэзентавалі дакументальны фільм пра "лінію Сталіна"
Аўтары фільма апавядаюць аб узвядзенні умацаваных раёнаў вязнямі ГУЛАГа і сельскімі жыхарамі; аб інспекцыі Лаўрэнція Берыі, які ў 1939 годзе заявіў, што якасць абарончых збудаванняў не адпавядае патрабаванням часу
- 24.09.2008 - 19:52
Калекцыю старажытнай зброі раскапалі пад Старым Шкловам
Сярод знойдзеных рэліквій — бранябойныя наканечнікі стрэлаў, фрагмент шлема, палатно кальчугі, арбалетныя крукі і арбалетныя балты-стрэлы. Даследчыкі таксама знайшлі першы нацельны крыж на тэрыторыі Старога Шклова
- 24.09.2008 - 19:37
У Вільні знайшлі калекцыю старадаўняй беларускай музыкі
У архівах Вільні музыказнаўцы Сьвятлана Немагай і Аляксей Фралоў выявілі дзясяткі музычных твораў аўтараў XVI—XIX стагодзьдзяў, якія паходзяць зь Беларусі
- 18.09.2008 - 21:58
На Трышынскіх могілках у Берасьці ўсталяваны і асьвечаны помнік Адаму Трыпусу, партызанскаму камандзіру БНР
У пэрыяд змаганьня за незалежнасьць Беларусі ў 1920-я гады Адам Трыпус быў камэндантам Гарадзенскага павету і сябрам Гарадзенскага акруговага штабу антыпольскага партызанскага руху, які арганізаваў урад БНР Вацлава Ластоўскага
- 17.09.2008 - 10:40
Сёньня — дзень ўзьяднаньня Заходняй і Усходняй Беларусі
За паўтара году, да чэрвеня 1941 г,., з заходнебеларускіх земляў было вывезена на ўсход больш за 100 тыс. чалавек. Некалькі тысяч сядзела па турмах па ўсёй Заходняй Беларусі
- 15.09.2008 - 15:12
Перапахавалі польскіх жаўнераў, абараняўшых Кобрын у 1939 годзе
У Кобрыне адбылося перапахаванне жаўнераў і афіцэраў польскага войска, якія гераічна абаранялі горад ад немцаў у верасні 1939-га
- 15.09.2008 - 10:51
Масква рассакрэціла дакументы аб Галадаморы ва Ўкраіне і голадзе ў Беларусі
Сярод іншых дакументаў ёсць і дакладная запіска сакратара ЦК КП(б) Беларусі Мікалая Гікалы пра сітуацыю з хлебам. У ёй гаворыцца пра тое, што пачынаючы з ліпеня 1931-га года ў Беларусі было напружанае становішча з забеспячэннем хлеба
- 15.09.2008 - 08:55
У цэнтры Глыбокага знойдзена сярэднявечная сякера
Восень падаравала глыбоцкім краязнаўцам новыя цікавыя знаходкі. Аднавіліся будаўнічыя работы каля універмагу а разам зь імі зьявіліся і новыя экспанаты. Гліняныя цацкі-сьвістулькі, медныя манеты 17-19 стагоддзяў, фрагменты кафлі ды керамікі патрапяць у прыватныя калекцыі глыбачан
- 12.09.2008 - 12:47
Рэстаўрацыя капліцы-пахавльні ў Міры падыходзіць да фіналу
У гэтым годзе для турыстаў будзе адчынена капліца-пахавальня князёў Свтаполк-Мірскіх, рэстаўрацыя якой знаходзіцца ў завяршальнай стадыі, а таксама паўднёва-заходняя башня Мірскага замку
- 12.09.2008 - 08:58
Галоўнаму архітэктару ВКЛ паставілі помнік у Горадні - На беразе ручая Гараднічанка ў так званай Швейцарскай даліне ў Гродне 11 верасня ўстаноўлены бронзавы помнік Джузэпе Сака — некалі каралеўскаму, а потым галоўнаму архітэктару Вялікага княства Літоўскага (1775—1795)
- 11.09.2008 - 08:42
Бібліятэка Храптовічаў вернецца на Беларусь у электронным выглядзе ў наступным годзе
Бібліятэка старадаўняга роду Храптовічаў у электронным выглядзе вернецца ў Беларусь да канца 2009 года. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню бібліятэк, паведаміла намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна
- 08.09.2008 - 16:52
У лёхах Брыгіцкага касцёла ў Гродне з’явіцца ўнікальны музей
Экспазіцыю складуць рэчы, якія належалі сёстрам ордэну святой Брыгіты, якія жылі тут з 1636 да 1842 года, пакуль іх кляштар не быў забаронены царскім указам. Неафіцыйна музей існуе ужо некалькі год. У ім захоўваецца рэдкі габелен XVI стагоддзя з выявай знятага з крыжу Хрыста, памерам пяць на тры метры
- 08.09.2008 - 12:21
Сагановіч пра Аршанскую бітву
У нашай даўняй гісторыі няма іншай падзеі, якая б стала падобным сімвалам і выклікала столькі ж вострых баталій, як бітва пад Воршай. Гэта вялікая перамога над намнога большым маскоўскім войскам, здабытая ў абарончай вайне, на сваіх землях і сваёй жа арміяй, кіраванай сваім гетманам
- 05.09.2008 - 19:42
Брэсцкую крэпасць мадэрнізуюць да тысячагоддзя горада
Як паведаміў мэр горада Аляксандр Палышанкоў, у яе поўнача-заходняй частцы з'явіцца Нацыянальны тэхнічны музей, дзе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з гісторыяй тэхнікі ад драбіны да высокатэхналагічнага касмічнага абсталявання
- 05.09.2008 - 19:34
Пад Воршай адзначаць угодкі Аршанскай бітвы
Фэст беларускай аўтарскай песьні й паэзіі «Аршанская бітва—2008» пройдзе на Крапівенскім полі 6 верасьня. Фэстываль пачнецца а 18-й на гістарычным месцы Аршанскае бітвы 1514 году — левым беразе Дняпра пры ўпадзеньні ў яго рэчкі Крапівенкі
- 05.09.2008 - 19:30
Выпушчаны каляндарык у гонар Іван Насовіча - ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» выпусціла юбілейны каляндарык, прысвечаны аўтару першага слоўніка беларускай мовы Івану Насовічу, якому сёлета, 7 кастрычніка, споўніцца 220 гадоў ад дня ягоных народзінаў
- 04.09.2008 - 07:22
Дзень беларускай вайсковай славы адзначаць у Варшаве
7 верасьня 2008 году адбудзецца шэсьце ў гонар беларускай Перамогі ў бітве пад Воршай, якое арганізуе варшаўская грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці
- 03.09.2008 - 07:09
Новы «Беларускі гістарычны агляд»
Сярод матэрыялаў — артыкул Сяргея Саўчанкі «Маскоўскі сьвет вачыма Русі XVI-XVII ст.», Мікалая Антропава, Алены Боганевай і Тацяны Валодзінай «Этнаканфэсійныя стэрэатыпы ў сучаснай беларускай вёсцы», Юр'я Туронка «Пра групу Фабіяна Акінчыца» і Юр'я Грыбоўскага «Беларускі легіён СС»
- 01.09.2008 - 20:21
Выстава «Паганства» у Менску
Жывучы ў хрысьціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна зьявілася пасьля дваццаці тысячагодзьдзяў паганскіх вераваньняў і табу. Хрысьціянства ж уплывала на цывілізацыю толькі апошнія дзьве тысячы гадоў
- 01.09.2008 - 20:11
Мазаікі ўпрыгожаць капліцу ў Міры
Тры мазаічныя пано зоймуць тое самае месца, дзе раней знаходзіліся мазаікі, выкананыя ў вядомай майстэрні Фраловых у Санкт-Пецярбургу, але, на жаль, поўнасцю страчаныя. Новыя ж для адрэстаўрыраванай капліцы-пахавальні вырабілі беларускія майстры.
- 01.09.2008 - 20:03
Музей у гродзенскім касцёле - Зараз у скляпеннях вядзецца рамонт, пасля сканчэння якога адкрыецца экспазіцыя. У экспазіцыі будуць прадстаўлены рэліквіі святых, старадаўнія іконы, алтарныя карціны, літургічная вопратка, кнігі, прадметы быта і інтэр’ера
- 01.09.2008 - 19:53
Рэстаўрацыя Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку - На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, якое адбылося 28 жніўня ў Мінску, зацверджана праграма першачарговых мерапрыемстваў па рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку
- 01.09.2008 - 19:25
Часопіс "Архэ" пра нямецкую акупацыю Беларусі
У памяшканні гарадзенскай суполкі Таварыства Беларускай Школы адбылася прэзэнтацыя ўнікальнага нумару часопіса “АРХЭ”, прысвечанага перыяду айчыннай гісторыі, калі Беларусь апынулася пад нямецкай акупацыяй
- 21.08.2008 - 14:06
Раскапалі звесткі пра сапраўдны ўзрост Шклова
Шклоў узнік і пэўны час існаваў спачатку на месцы сучаснай вёскі Стары Шклоў, потым на тэрыторыі цяперашняй вёскі Рыжкавічы. У пісьмовых крыніцах Шклоў упершыню ўзгадваецца дыпламатам Святарнай Рымскай імперыі Сігізмундам фон Герберштэйнам пад 1526 годам
- 21.08.2008 - 13:41
Умацаванае старажытнае пасяленне знойдзена каля Магілёва
У наваколлі Магілёва гэтам летам знойдзена гарадзішча — умацаванае старажытнае пасяленне плошчай каля двух гектараў з унікальным паганскім свяцілішчам
- 20.08.2008 - 10:56
Будзе праведзена экспертыза помнікаў Полацка, прадстаўленых для ўключэння ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА - З 2 па 6 верасня спецыяліст Міжнароднага савета па ахове помнікаў правядзе экспертызу помнікаў Полацка, прадстаўленых для ўключэння ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА
- 19.08.2008 - 12:50
Выйшла кніга аб гісторыі Магілёўскай ратушы
У 144-старонкавым даследаванні прадстаўлена шматвяковая гісторыя Магілёўскай ратушы ў кантэксце беларускай і еўрапейскай гісторыі, апісваецца яе будаўніцтва ў XVII стагоддзі, функцыянаванне ў XVIII—XX стагоддзях і адраджэнне ў XXI стагоддзі
- 12.08.2008 - 08:45
Выдадзены дзёньнік Панцеляймона Панамарэнкі
Як паведаміў карэспандэнту загадчык адддзелу публікацыі дакумэнтаў Нацыянальнага архіву Беларусі Віталь Скалабан, гэта сталася магчымым дзякуючы таму, што дзёньнікі ня так даўно былі перададзеныя ў архіў унучкай Панамарэнкі Сьвятланай
- 11.08.2008 - 09:46
Ствараецца электронны даведнік, прысьвечаны князям Радзівілам
Інфармацыйна-пашуковую сыстэму пра род князёў Радзівілаў ствараюць архівісты шасьці краін – Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, Расеі і Нямеччыны. Віртуальны архіў будзе ўтрымліваць інфармацыю аб тым, дзе захоўваюцца тыя ці іншыя дакумэнты
- 07.08.2008 - 09:17
У Светлагорску раскапалі рэчы часоў антычнасці - У старадаўняй частцы Светлагорска (Гомельская вобласць) — у Шацілках — знайшлі рэчы часоў антычнасці
- 05.08.2008 - 15:05
Сагановіч пра Клецкую Бітву
Сёлета 5 жніўня спаўняецца 502 гады з таго дня, калі пад Клецкам адбылася бітва войска Вялікага Княства Літоўскага з крымскімі татарамі, якую трыюмфальна выйграў князь Міхал Глінскі
- 02.08.2008 - 20:20
Адкрыццё мэмарыяльнай шыльды Восіпу Кавалеўскаму - У мястэчку Бераставіца адбылося урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды вядомаму даследчыку арыентальнай культуры Восіпу Кавалеўскаму
- 02.08.2008 - 20:11
Рыцарскі фэст адкрыўся пад Гомелем
У праграме трохдзённага мерапрыемства — паказальныя выступленні і рыцарскія турніры, бугурт (масавая бітва), сярэднявечны баль і старадаўнія танцы
- 02.08.2008 - 19:53
Выстава, прысвечаная злачынствам гітлераўцаў, адчынілася ў Гародні
Дакументы і фотаматэрыялы, падрыхтаваныя Інстытутам Нацыянальнай Памяці, адлюстроўваюць развіццё нямецкай вайсковай моцы напярэдадні вайны, паказваюць асноўных дзеючых асобаў гэтай драмы
- 25.07.2008 - 09:22
Ігнат Дамейка стаў літоўцам
На шыльдзе усталяванай у доме-музэі ў Чылі напісана «У памяць пра гадунца Віленскага ўнівэрсытэту, сына Лівты і Чылі», што прысьвяціў жыцьцё навуцы і грамадзтву»
- 23.07.2008 - 14:04
Сёлета адкрыюць першую частку Мірскага замку
Увод у эксплуатацыю першага пускавога комплексу Мірскага замка плануецца ў гэтым годзе. Аб гэтым сёння на калегіі Міністэрства культуры Беларусі паведаміў начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва
- 22.07.2008 - 12:39
Cтаражытны дом i падмурак замкавай вежы раскапалі пад Шкловам
Шклоў — гэта ўнiкальны горад, якi тройчы мяняў свой гiстарычны цэнтр. Задоўга да таго, як узвялi Шклоўскi замак, горад пачаўся з iншага месца. Самы Стары Шклоў месцiцца кiламетраў за пяць ад сучаснага райцэнтра
- 18.07.2008 - 13:35
Рэканструкцыя Старога замку ў Горадні распачнецца ў жніўні - У сярэдзіне жніўня ўязную вежу Старога замка ў Горадні зьбіраюцца зачыніць на рэканструкцыю. Аднак зачыняцца для наведнікаў замак не будзе, і ў ім далей будуць прымаць экскурсіі
- 18.07.2008 - 11:10
На месцы першабытнага паселішча ў Юравічах ствараецца музэй
Узрост стаянкі першабытнага чалавека ў Юравічах — прыкладна 26,5 тыс. гадоў. Адной з найбольш сэнсацыйных знаходак археолягаў на месцы стаянкі стала галава маманта зь біўнямі, якая захавалася цалкам. Гэтая знаходка ўнікальная для Беларусі
- 17.07.2008 - 14:15
Мемарыяльны знак Альгерду Абуховічу ўстаноўлены ў Старых Дарогах - Перад будынкам Старадарожскага музея выяўленчага мастацтва ў Мінскай вобласці ўстаноўлены мемарыяльны знак аднаму з родапачынальнікаў беларускай літаратуры Альгерду Абуховічу
- 15.07.2008 - 14:59
Планы рэстаўрацыі Лошыцкага сядзібнага дома да сённяшняга часу не вядомыя - Міністэрства культуры пераадрасавала ў Мінскі гарвыканкам адозву старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў сувязі з планамі рэстаўрацыі Лошыцкага сядзібнага дома
- 15.07.2008 - 12:20
Буйныя археалагічныя знаходкі ў Косава
Расійскія манеты 20-40-х гадоў XIX стагоддзя (дзве сярэбраныя і сем медных) знайшлі студэнты Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна ў час археалагічных раскопак у Косаўскім палацы
- 15.07.2008 - 09:58
Сёньня – угодкі Грунвальдскай бітвы
Значэньне Грунвальдзкай бітвы ў школьных гісторыях Беларусі пераацэньваецца - распавядае Генадзь Сагановіч
- 14.07.2008 - 15:43
Рыхтуецца праца гісторыкаў на тэму вайны 1812 года на тэрыторыі Беларусі
Перспектыўным кірункам у правядзенні далейшых сумесных даследаванняў ваенных гісторыкаў Беларусі і Расіі вызначана тэма вайны 1812 года на тэрыторыі Беларусі
- 14.07.2008 - 15:34
Выстава, прысвечаная 755-годдзю каранацыі вялікага князя Міндоўга распачалася ў Навагрудку
Булой папы Інакенція IV ад 17 ліпеня 1251 года Міндоўг быў тытулаваны каралём, а яго дзяржава абвешчана каралеўствам. 6 ліпеня 1253 года ў Навагрудку біскуп Кульмскі Гейндрых урачыста каранаваў вялікага князя
- 30.06.2008 - 09:42
Новыя загадкі пахавання Радзівілаў у Нясьвіжы
Паводле гістарычных зьвестак, крыпту ў Нясьвіжы заснаваў у XVI стагодзьдзі Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка. Перад гэтым ён зьдзейсьніў паломніцтва да Папы Рымскага Рыгора XIII, ад якога атрымаў прывілей на пабудову адмысловага скляпеньня для пахаваньня роду Радзівілаў
- 28.06.2008 - 13:07
Гродзенская крэпасць можа стаць беларускай гісторыка-культурнай каштоўнасцю - Паводле намесніка міністра культуры Уладзіміра Грыдзюшкі, рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі на сваім апошнім паседжанні прыняла рашэнне аб неабходнасці надання такога статусу названым аб'ектам
- 26.06.2008 - 12:47
У Берасьці ўшанавалі памяць Аляксандра Цьвікевіча
У рэдакцыі газэты “Берасьцейскі кур’ер” адбыўся круглы стол, прысьвечаны памяці навукоўца й грамадзкага дзеяча, аднаго з прэм’ер-міністраў і міністра замежных справаў ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі Аляксандра Цьвікевіча
- 25.06.2008 - 12:23
Новая аўдыёкніга Ўладзімера Арлова
«Таямніцы» ўвайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ ст, складзены «Нашай Нівай»
- 23.06.2008 - 15:41
Выйшла паштоўка «Вядомыя людзі Беларусі, якімі ганарыцца Слонімшчына»
На паштоўцы партрэты трох асобаў: пісьменьніка і пэдагога Кандрата Лейкі , паэта Сяргея Дарожнага, што згінуў у сталінскіх лягерах у 1943 г., а таксама знакамітага архэоляга, краязнаўцы, вынаходніка стваральніка Слонімскага раённага музэя Язэпа Стаброўскага
- 20.06.2008 - 14:44
Дэмантаж помніка архітэктуры XIX стагоддзя па вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску праводзіўся без дазволу Мінкульта - Дэмантаж помніка архітэктуры XIX стагоддзя міжнароднага значэння — жылога будынка ў стылі класіцызму з элементамі эклектыкі па вуліцы Рэвалюцыйнай, 17 у Мінску — праводзіўся без дазволу Міністэрства культуры
- 20.06.2008 - 13:34
На Гомельшчыне адчыняць музей першабытнага чалавека
Стаянку першабытнага чалавека ў Юровічах Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці плануюць ператварыць у музей пад адкрытым небам
- 19.06.2008 - 10:08
Знойдзены новыя звесткі пра горад Казімір - Казімір існаваў у ХVII стагоддзі на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна і быў зруйнаваны ў 1655 годзе падчас вайны паміж Расійскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай
- 18.06.2008 - 10:36
Праўда пра германскія страты на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны - Германскія страты на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—1944: аналіз і вынікі» — так называецца кніга, у якой дасьледуюцца малавядомыя факты пра партызанскі рух у Беларусі падчас апошняй вайны
- 16.06.2008 - 16:31
На расейскім інтэрнэт-аўкцыёне прадаецца кніга з аўтографамі Радзівілаў
У апісаньні пазначана, што кніга зьмяшчае больш за 80 гербаў, налічвае 820 старонак ізнаходзіцца ў добрым стане, вокладка са скуры
- 16.06.2008 - 10:04
У Берасьці паставілі помнік партызану БНР
У Берасьці на Трышынскіх могілках усталяваны помнік Адаму Трыпусу, аднаму з кіраўнікоў «партызанкі» Беларускай Народнай Рэспублікі
- 16.06.2008 - 09:45
ХVІІІ Міжнародныя Шагалаўскія чытанні распачаліся ў Віцебску
Сёлета галоўнай тэмай выступаў будзе эпоха вялікага Майстра, людзі, з якімі яго сутыкаў лёс, блізкія па духу ды ўспрыманню Сусвету сучаснікі
- 13.06.2008 - 12:26
Выйшла кніга прысвечаная культаваму дойлідcтву Заходняй Беларусі
У міжваенны час у Заходняй Беларусі быў сапраўдны будаўнічы бум. Пра размах можна меркаваць па дзяржаўным пляне на 1938—39 год. Толькi ў Браслаўскiм павеце аб’ектаў грамадзкага i сацыяльнага прызначэньня планавалася ўзьвесьцi 144
- 13.06.2008 - 10:43
Выйшла аўдыёкніга «Максім Гарэцкі. Запіскі на імперыялістычнай вайне»
12 чэрвеня ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя аўдыёкнігі «Максім Гарэцкі. Запіскі на імперыялістычнай вайне
- 13.06.2008 - 10:30
На Віцебшчыне адзначаць дзень народзінаў Васіля Быкава
Калі сустрэча 19 чэрвеня, якую рыхтуе Культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча на радзіме выбітнага пісьменніка ў Бычках Вушацкага раёна, стала ўжо традыцыйнай і пройдзе ў чацверты раз, то ўпершыню ў Віцебску мае адбыцца невялічкая Быкаўская вечарына
- 11.06.2008 - 12:59
У продажы з'явіўся дыск «Музыка Беларусі ХІХ стагоддзя»
Складанку музычных твораў у сэрыі «Культура Беларусі. Лепшыя старонкі» «Музыка Беларусі ХІХ стагодзьдзя» падрыхтаваў Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі
- 10.06.2008 - 10:59
У Гародні адбудзецца акцыя ў абарону старога гораду
Мэта акцыі – прыцягнуць увагу жыхароў горада да планаў гарадскіх уладаў па рэканструкцыі гарадскога квартала прыватных забудоваў пачатку ХХ ст., вядомага пад назвай “Новы Свет”
- 10.06.2008 - 10:37
Гравюра Горадні прадалася за 44 тысячы даляраў
Пачатковая цана «Vera designatio urbis in Littavia Grodnae» — так гучыць поўная назва гравюры — складала 40 тысячаў злотых (18,5 тыс. даляраў). Продажная — амаль у 2,5 разу большая — 95 тысячаў злотых
- 09.06.2008 - 12:55
У Пінску могуць знесці школу, у якой выкладаў Якуб Колас
За савецкім часам на сцяне пабудовы была нават мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка. Гарадскія ўлады не здолелі даць рады аварыйнай пабудове і прадалі яе прыватнікам
- 06.06.2008 - 15:04
Браслаўскія аматары археалогіі супрацоўнічаюць з польскімі калегамі - Цягам красавіка на тэрыторыі вядомага скансэна, які імітуе паселішча вікінгаў і славян каля сучаснага гарадка Волін, некалькі адмыслоўцаў з Браслава ўзводзілі шэраг пабудоў
- 05.06.2008 - 12:35
Плануецца рэстаўрацыя Каложы
Мяркуецца, што рэстаўрацыя ўнікальнага гарадзенскага храму зойме каля 18 месяцаў. Аднак, перш чым пачынаць працы, неабходна ў чарговы правесьці грунтоўныя археалягічныя дасьледваньні
- 05.06.2008 - 07:54
Выйшла кніга «Вильна 1823-1824: Перекрестки памяти»
У зборнік, які прысьвечаны «справе філяматаў», увайшлі нарыс вядомага польскага гісторыка Іяхіма Лялевеля «Навасільцаў у Вільні», і ўспаміны (яны друкуюцца ўпершыню) прафэсара Івана Лабойкі
- 04.06.2008 - 12:38
Гарадзенская крэпасьць прэтэндуе на ўключэньне ў сьпіс гісторыка-культурнай спадчыны
Будаўніцтва фартоў пачалося ў 1887 годзе. Спачатку гарадзенскія ўмацаваньні мелі часовы характар. Аднак пасьля расейска‑японскай вайны было вырашана будаваць у Горадні крэпасьць, праект якой і быў зацьверджаны імпэратарам Мікалаем ІІ у жніўні 1912 году
- 02.06.2008 - 12:16
У Гародні адбудзецца лекцыя прысвечаная сімвалам беларускага нацыянальнага руху
Якія сцягі ўздымалі над сабой нашы продкі, што для іх азначала дата 25 сакавіка, якія песні спявалі грамадой, каго лічылі героямі? Адказы на ўсе гэтыя пытанні арганізатары абяцаюць даць у аўторак 3 чэрвеня а 18.30
- 02.06.2008 - 09:29
На аўкцыёне ў Варшаве выстаўлены беларускія рарытэты
Стары Замак, мост церазь Нёман і ўсе цэрквы — манумэнтальная панарама Горадні паўстае на гэтым медзярыце 1568 году. Гравюра Цюндта памерам 36 на 102 сантымэтры паказвае горад у часе прыгатаваньняў да Люблінскае уніі
- 30.05.2008 - 12:06
Пад мазырскім саборам паплыў грунт
Будынку Катэдральнага сабору Сьвятога Арханёла Міхаіла ў Мазыры зьяўляецца помнікам архітэктуры XVІІ—XVІІІ ст.ст. рэспубліканскага значэньня
- 29.05.2008 - 15:15
Высяляюць таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры - Кіраўніцтва Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры распаўсюдзіла заяву з нагоды пазбаўлення грамадскай арганізацыі юрыдычнага адрасу
- 29.05.2008 - 12:49
У Міры пройдзе сьвята мастацтваў
Традыцыйна ў рамках сьвята пройдуць навуковыя чытаньні, у Доме культуры адкрыецца выстава фотамастакоў Гарадзеншчыны «Беларусь старажытная»
- 29.05.2008 - 08:53
Фестываль памежнага фальклору ў Польшчы - Удзел у мерапрыемстве прымуць выканаўцы традыцыйнага фальклора з Падляшша і памежных раёнаў Беларусі і Літвы
- 29.05.2008 - 08:36
Вільня як месца памяці многіх нацый
21 – 22 мая у Вільні адбыўся міжнародны навуковы семінар “Вільня як месца памяці многіх нацый”. Семінар быў арганізаваны як сумесны праект Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі пры ЭГУ і Інстытута гісторыі Літвы
- 26.05.2008 - 13:02
У Барысаве знойдзены пахаванні напалеёнаўскіх жаўнераў - Як сьцьвярджаюць гісторыкі, у часе знакамітай пераправы церазь Бярэзіну і падчас баёў у Барысаве ў 1812 годзе агульныя страты напалеонаўскага войска складалі дзясяткі тысяч чалавек
- 23.05.2008 - 11:09
Археалагічныя знаходкі ў Глыбокім
Земляныя работы ў самым цэнтры Глыбокага прынесьлі вельмі каштоўную і ўнікальную знаходку. На трохмэтровай глыбіні была знойдзена расколатая кафля XVII стагодзьдзя з выявай гербу кармэлітаў
- 20.05.2008 - 12:00
Гродзенскія гісторыкі звярнуліся да кіраўніцтва Беларускага народнага банка - У адкрытым лісце яны прапануюць правесці навуковую рэстаўрацыю аднаго з будынкаў горада
- 20.05.2008 - 07:58
Пад Мілавідамі ўшанавалі памяць касінераў
Амаль 40 чалавек сабраліся ў нядзелю каля помніка паўстанцам каля Мілавідаў . Менавіта там у 1863 годзе адбыўся буйны бой паміж касінерамі і расейскімі войскамі
- 19.05.2008 - 11:18
Плануецца рэстаўрацыя капліцы Ажэшкаў
Сродкі на рэканструкцыю чакаюцца ў наступных гадах. Патрэбна 600-700 мільёнаў рублёў. Ёсьць задумка стварыць у будынку музэй шляхецкіх родаў Палесься
- 19.05.2008 - 10:49
У Полацку пачаўся першы фестываль сярэднявечнай культуры "Рубон"
Фестываль адкрыў чараду святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 1146-й гадавіны згадвання Полацка ў старажытных летапісах
- 16.05.2008 - 16:02
Камунальнікі павінны выплаціць Таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры 300 000 долараў - Арэндная камісія Мінгарвыканкама паведаміла Беларускаму Таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры, што не працягвае арэнду памяшкання ў будынку Траецкага прадмесця
- 15.05.2008 - 16:24
Працягваецца разбурэнне Нясвіжскага замку вандаламі ад дзяржавы
Толькі выключэньне Нясвіскага замку са Сьпісу ЮНЭСКА здолее спыніць разбурэньне лічыць Уладзімер Папруга
- 14.05.2008 - 14:49
Беларусь паспрабуе вярнуць з Расіі Слуцкія паясы, а з Украіны – бібліятэку Храптовічаў
Паміж Беларуссю і Расіяй дасягнутая прынцыповая дамоўленасць аб вяртанні на радзіму Слуцкіх паясоў
- 14.05.2008 - 14:37
Высветлены факты буйных крадзяжоў з запасьнікаў беларускіх музэяў - Як паведаміў на прэсавай канферэнцыі намеснік міністра культуры Віктар Кураш, гэта высветлілася падчас інвентарызацыі музейных фондаў, якая ўпершыню адбылася летась
- 24.04.2008 - 11:45
У Міры адновяць Ангельскі ды Італійскі княскія паркі
Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі дэкляраваў, што ў Міры пачынаецца аднаўленьне княскіх паркаў. І хаця непасрэдна працы пачнуцца толькі ў 2010 годзе, за амбіцыйнасьць і патэнцыйны размах праект ужо ахрысьцілі «беларускім Вэрсалем»
- 18.04.2008 - 11:15
У Гарадзенскім раёне знайшлі старажытнае паселішча - Знойдзена больш за 2 тысячы артэфактаў культур розных гістарычных пэрыядаў каля вёскі Жылічы ў Гарадзенскім раёне. Сярод іншага навукоўцы знайшлі стаянку, якая адносіцца да сьвідэрскай культуры (11 тысяч гадоў таму)
- 10.04.2008 - 12:30
Пракуратура разьбіраецца, як у Менску зносяць помнікі
Супрацоўнікам УУС Цэнтральнага раёну Менску даручана праверыць факты, зьвязаныя з разбурэньнем у сталіцы помніку архітэктуры — жылога будынку XIX стагодзьдзя ў стылі клясыцызму з элемэнтамі эклектыкі па вуліцы Рэвалюцыйнай
- 09.04.2008 - 08:33
Гісторыкі байкатуюць афіцыйную канфэрэнцыю ў Горадні
Гісторыкі заяўляюць, што «адмаўляюцца ад удзелу ў канфэрэнцыі ў знак салідарнасьці з Алесем Краўцэвічам і Алесем Смаленчуком, якіх выдалілі са сьпісу ўдзельнікаў канфэрэнцыі»
- 08.04.2008 - 11:54
Мазырчукі адстаялі свой мадэрн - Намаганьнямі мазырцаў нададзены статус нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці будынку ў стылі мадэрн - двухпавярховаму цаглянаму жылому дому №28 па вуліцы Ленінскай
- 07.04.2008 - 16:31
Улады паабяцалі абмяркоўваць рэстаўрацыю старога Менску з грамадзкасьцю - Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менскага гарвыканкаму даў абяцаньне прыцягваць грамадскасьць да абмеркаваньня праектаў рэканструкцыі і рэстаўрацыі гістарычнага цэнтру сталіцы
- 01.04.2008 - 21:28
У Строчыцах зьявіцца новы экспазыцыйны сэктар
Разьдзел будзе прысьвечаны промыслам і рамёствам беларусаў. Тут будуць сабраны ўзоры драўлянай народнай архітэктуры з усіх абласьцей Беларусі
- 29.03.2008 - 14:28
Запрацаваў новы форум Беларусі, форум для беларусаў
Рады вітаць вас на новым беларускім форуме!Запрашаем вас абмяняцца поглядамі, прыняць удзел у віртуальных спрэчках, распавясці пра уласнае бачанне падзей і акалічнасцей у яго шматлікіх галінках
- 28.03.2008 - 14:27
Працягваецца знішчэнне нясьвіскага палацу
Няма больш сьцяны, якая налічвае трыста гадоў. Паводле кіраўніка рэстаўрацыі, сьцяну разабралі, бо тэхнічны стан быў кепскі. Цэгла, быццам бы, акзалася недабраякаснаю. У дачыненьні да палацу Радзівілаў, сьцьвярджэньне пра танную й няякасную цэглу для пабудовы палацу гучыць сьмеша
- 19.03.2008 - 10:46
Выйшаў фільм прысвечаны абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі
У фільме распавядаецца аб цікавых і малавядомых падзеях 1918 году, гэта падарунак усім беларусам да 90-годдзя БНР
- 19.03.2008 - 10:21
Беларускія мульцікі пра гербы і прымаўкі
Беларускія дзеткі неўзабаве змогуць пазнаёміцца з сэрыяй невялікіх мультыплікацыйных апавяданьняў пра гербы беларускіх гарадоў. Для дзятвы стужка — выдатны маляўнічы дапаможнік па вывучэньні гісторыі роднага краю
- 17.03.2008 - 15:01
У Беларусі барочны палац прададуць за 16 даляраў? - Палац мае агромністую архітэктурную каштоўнасьць. Яго збудаваў у 1779 годзе італійскі архітэктар Джузэпэ Сака. Усё - каміны, жырандолі, вазоны для кветак, мэбля – рабілася па ягоным эксклюзыўным праэкце. Палац быў аздоблены багатай ляпнінай
- 16.03.2008 - 08:47
Пасьляваенны антысавецкі супраціў 1944-1957
Стужка апавядае пра антыбальшавіцкі рух, які паўстаў на Беларусі пасля ІІ Сусьветнай вайны. Матэрыялы фільму базуюцца на нешматлікіх публікацыях і ўспамінах апошніх жывых удзельнікаў гэтых падзей
- 13.03.2008 - 10:32
Выйшаў насьценны перакідны каляндар да 90-годзьдзя БНР: «1918—2008»
Каляндар выйшаў пры падтрымцы ЗБС «Бацькаўшчына» і Рады БНР. Прадмову да календара напісалі першы намесьнік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык і радны БНР, гісторык Янка Запруднік
- 10.03.2008 - 17:22
У Полацку знайшлі падмуркі будынкаў XVII стагодзьдзя - Вывучэньне сабраных прадметаў дазволіць атрымаць больш дакладныя зьвесткі пра арганізацыю побыту палачан чатыры стагодзьдзі таму
- 06.03.2008 - 11:12
Перавыдадзена «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» Туронка
Выдадзеная ў 1993 г. у Менску "Беларусь пад нямецкай акупацыяй" адразу стала бэстсэлерам. Сёлетняе перавыданьне ажыцьцёўлена з улікам правак і дапаўненьняў, зробленых аўтарам
- 28.02.2008 - 14:50
У Менску пройдуць мерапрыемствы прысвечаныя Канстанціну Астрожскаму
У праграме: адкрыццё выстаўкі ў музеі кнігі «Асветнік з роду Астрожскіх», а таксама прэзентацыя электроннага выдання «Слуцкае Евангелле — беларускі рукапіс XVIст.»
- 21.02.2008 - 15:38
Куцеінскі манастыр чакае рэстаўрацыя
Сьвята-Багаяўленскі Куцеінскі мужчынскі манастыр у горадзе Оршы Віцебскай вобласьці плянуецца ўзнавіць і адрэстаўраваць
- 20.02.2008 - 09:58
«Рыцары Вялікага Княства» ў Менску
У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі 19 лютага адкрылася выстава «Рыцары Вялікага Княства»
- 18.02.2008 - 10:28
Мазырцы змагаюцца за свой мадэрн - Грамадскасць Мазыра (Гомельская вобласць) дабіваецца надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці адзінаму, які добра захаваўся ў горадзе, будынку у стылі мадэрн
- 13.02.2008 - 10:13
125 гадоў з дня народзінаў генерала Станіслава Булак-Балаховіча
Авантурыст, таленавіты тактык партызанскай вайны, генэрал розных арміяў — спрэчкі вакол ягоных асобы і дзейнасьці ня сьціхнуць яшчэ доўга
- 05.02.2008 - 10:44
Польшча дапаможа адбудаваць фальварак Напалеона Орды
Адпаведная дамоўленасць дасягнута на сустрэчы пасла Беларусі ў Польшчы Паўла Латушкі з намеснікам міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Томашам Мэртам
- 01.02.2008 - 14:03
Беларускія скарбы пад адной вокладкай - Выявы каштоўных прадметаў размешчаны ў храналагічным парадку. Самыя старажытныя экспанаты былі знойдзены пры археалагічных раскопках, яны датуюцца VII—X стагоддзямі. Гэта ў асноўным манеты і вазы
- 30.01.2008 - 12:42
Плануецца рэканструкцыя менскага замчышча
У рамках добраўпарадкаваньня сталічнага праспэкту Машэрава, якое будзе праводзіцца ў найбліжэйшыя гады, мяркуецца ажыцьцявіць цікавы праект па рэканструкцыі менскага замчышча
- 24.01.2008 - 17:19
У Крычаве завершана рэстаўрацыя Пацёмкінскага палацу
Палац пабудавалі ў 1787 годзе: тады ў Крычаў заязджала імператрыца Кацярына ІІ. Потым палац набыў Іван Галынскі, нашчадкі якога валодалі будынкам да рэвалюцыі.
- 16.01.2008 - 14:02
У пошуках страчанага: гiсторыя Беларусi ў старых паштоўках - Перад вамi ўнiкальная кнiга, якая дазволiць вам здзейснiць падарожжа ў часе. Пагартайце старонкi яе i вы ўбачыце сiвыя замкi i мураваныя храмы, вузенькiя вулiцы
- 10.01.2008 - 15:26
Па радзівілаўскіх лёхах пойдуць экскурсіі
Летась цягам другога паўгодзьдзя навукоўцы інстытуту праводзілі пошукавыя працы па выяўленьні падземных хадоў і камунікацый, апісаных у дакумэнтах пра Нясьвіскі замак
- 09.01.2008 - 12:52
У траўні па-ангельску выйдзе кніга Алеся Белага «Беларуская кухня»
Гэтая кніга — выдатнае дасьледаваньне па беларускай гісторыі і ежы, што зьведала габрэйскі ўплыў, - зазначаецца ў анатацыі да кнігі
- 02.01.2008 - 09:40
Віншуем са святамі - Верагодна, у кожнага з вас у хаце ёсць убраная ялінка. Нават самая маленькая, на ўскрайку стала, але як жа без яе? Тым больш, што яна, па меркаванні нашых продкаў, існуе не толькі




