Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Гістарычныя навіны
Прапануем вашай увазе апошніе навіны на тэму гісторыі нашай роднай зямлі. Тут вы знойдзеце звесткі пра сучасные падзеі, якіе датычацца гастарычнай спадчыны Беларусі. Мы пастараліся таксама не абысці ўвагай і культурныя зьявы, такія як выставы і імпрэзы. Усе навіны аб культурным і гістарычным жыцці нашай радзімы чытайце тут.
Сакавік 2008
- 29.03.2008 - 14:28
Запрацаваў новы форум Беларусі, форум для беларусаў
Рады вітаць вас на новым беларускім форуме!Запрашаем вас абмяняцца поглядамі, прыняць удзел у віртуальных спрэчках, распавясці пра уласнае бачанне падзей і акалічнасцей у яго шматлікіх галінках
- 28.03.2008 - 14:27
Працягваецца знішчэнне нясьвіскага палацу
Няма больш сьцяны, якая налічвае трыста гадоў. Паводле кіраўніка рэстаўрацыі, сьцяну разабралі, бо тэхнічны стан быў кепскі. Цэгла, быццам бы, акзалася недабраякаснаю. У дачыненьні да палацу Радзівілаў, сьцьвярджэньне пра танную й няякасную цэглу для пабудовы палацу гучыць сьмеша
- 19.03.2008 - 10:46
Выйшаў фільм прысвечаны абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі
У фільме распавядаецца аб цікавых і малавядомых падзеях 1918 году, гэта падарунак усім беларусам да 90-годдзя БНР
- 19.03.2008 - 10:21
Беларускія мульцікі пра гербы і прымаўкі
Беларускія дзеткі неўзабаве змогуць пазнаёміцца з сэрыяй невялікіх мультыплікацыйных апавяданьняў пра гербы беларускіх гарадоў. Для дзятвы стужка — выдатны маляўнічы дапаможнік па вывучэньні гісторыі роднага краю
- 17.03.2008 - 15:01
У Беларусі барочны палац прададуць за 16 даляраў? - Палац мае агромністую архітэктурную каштоўнасьць. Яго збудаваў у 1779 годзе італійскі архітэктар Джузэпэ Сака. Усё - каміны, жырандолі, вазоны для кветак, мэбля – рабілася па ягоным эксклюзыўным праэкце. Палац быў аздоблены багатай ляпнінай
- 16.03.2008 - 08:47
Пасьляваенны антысавецкі супраціў 1944-1957
Стужка апавядае пра антыбальшавіцкі рух, які паўстаў на Беларусі пасля ІІ Сусьветнай вайны. Матэрыялы фільму базуюцца на нешматлікіх публікацыях і ўспамінах апошніх жывых удзельнікаў гэтых падзей
- 13.03.2008 - 10:32
Выйшаў насьценны перакідны каляндар да 90-годзьдзя БНР: «1918—2008»
Каляндар выйшаў пры падтрымцы ЗБС «Бацькаўшчына» і Рады БНР. Прадмову да календара напісалі першы намесьнік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык і радны БНР, гісторык Янка Запруднік
- 10.03.2008 - 17:22
У Полацку знайшлі падмуркі будынкаў XVII стагодзьдзя - Вывучэньне сабраных прадметаў дазволіць атрымаць больш дакладныя зьвесткі пра арганізацыю побыту палачан чатыры стагодзьдзі таму
- 06.03.2008 - 11:12
Перавыдадзена «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» Туронка
Выдадзеная ў 1993 г. у Менску "Беларусь пад нямецкай акупацыяй" адразу стала бэстсэлерам. Сёлетняе перавыданьне ажыцьцёўлена з улікам правак і дапаўненьняў, зробленых аўтарам




