У Берасьці ўшанавалі памяць Аляксандра Цьвікевіча

12:47

Аляксандар ЦьвікевічУ рэдакцыі газэты “Берасьцейскі кур’ер” адбыўся круглы стол, прысьвечаны памяці навукоўца й грамадзкага дзеяча, аднаго з прэм’ер-міністраў і міністра замежных справаў ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі Аляксандра Цьвікевіча.

Аляксандр Цьвікевіч нарадзіўся ў Берасьці 22 чэрвеня 1883 года. Ён зьяўляўся адным з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. У 1918 годзе, пасьля непрызнаньня паўнамоцтваў беларускай дэлегацыі, удзельнічаў у Берасьцейскай мірнай дамове ў складзе Украінскай Народнай Рэспублікі. У наступныя гады на эміграцыі актыўна выступаў за міжнароднае прызнаньне БНР. Але потым пад уплывам палітыкі беларусізацыі стаў прыхільна ставіцца да Савецкай Беларусі й вярнуўся на радзіму. У выніку спачатку быў арыштаваны, а затым расстраляны ў 1937 годзе.

На паседжаньне круглага стала былі запрошаныя такія вядомыя асобы, як менскі гісторык Анатоль Сідарэвіч і берасьцейскі гісторык прафэсар Міхаіл Стралец. Рэдакцыйны круглы стол быў прысьвечаны 125-м угодкам з дня нараджэньня Аляксандра Цьвікевіча і 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Уладзімер Люкевіч
http://www.polskieradio.pl/zagranica/news/artykul85657.html




 «За мінулы дзень |  Усе за месяц  | За наступны дзень»

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
1 снежня 1618Дэўлінскае перамір'е

Дэўлінскае перамір'е паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, паводле якога да Вялікага княства Літоўскага адышло 29 гарадоў, у тым ліку землі Смаленшчыны з гарадамі Белы, Дарагабуж, Сярпейск, Рослаў, Старадуб, Трубчэўск, Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Глухаў і інш.…

15 снежня 1862Першая беларуская чыгунка

Пачалася эксплуатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, яна звязала Гродна з Парэччам і была часткаю Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць