Гістарычныя навіны

Прапануем вашай увазе апошніе навіны на тэму гісторыі нашай роднай зямлі. Тут вы знойдзеце звесткі пра сучасные падзеі, якіе датычацца гастарычнай спадчыны Беларусі. Мы пастараліся таксама не абысці ўвагай і культурныя зьявы, такія як выставы і імпрэзы. Усе навіны аб культурным і гістарычным жыцці нашай радзімы чытайце тут.

Верасень 2008

  • Пабачыла сьвет яшчэ адна аўдыёкніга Ўладзімера Арлова
    30.09.2008 - 09:00
    Асаблівасьць новай, пятай па ліку аўдыёкнігі Ўладзімера Арлова ў тым, што зьмешчаныя ў ёй гістарычныя эсэ не выходзілі ў папяровым фармаце. Касьцюшкоўцы, героі 1831 году, каліноўцы, случакі -- іх вобразы паўстануць перад слухачамі гэтага дыску
  • Гісторыя Гародні вачыма нямецкага гісторыка
    26.09.2008 - 11:54
    Нямецкі гісторык Фелікс Акерман пры падтрымцы гродзенскай філіі Таварыства беларускай школы правёў сустрэчу з жыхарамі горада і распавёў пра гісторыю хрысціянска-іўдэйскіх стасункаў у Гродна XX стагоддзя
  • Ахоўныя зоны створаць каля Крэўскага замка
    26.09.2008 - 11:27
    Такая патрэба ўзнікла ў сувязі са зносам у Крэве гістарычных будынкаў, якія ствараюць непаўторнае архітэктурнае асяроддзе вакол помніка. Праект ахоўных зон будзе рэгламентаваць усе працы на тэрыторыі, прылеглай да замка.
  • Адам Станкевіч - "З Богам да Беларусі"
    25.09.2008 - 18:59
    Нарэшце пабачыў сьвет зборнік твораў Адама Станкевіча "З богам па Беларусі". У 1097-старонкавым томе сабраны ўсе творы, якіе выдаваліся за жыццём аўтара, а таксама яго дзеннік, соймавые прамовы і праекты па рэформе Каталіцкага касцела
  • У Менску прэзентавалі дакументальны фільм пра "лінію Сталіна"
    25.09.2008 - 13:28
    Аўтары фільма апавядаюць аб узвядзенні умацаваных раёнаў вязнямі ГУЛАГа і сельскімі жыхарамі; аб інспекцыі Лаўрэнція Берыі, які ў 1939 годзе заявіў, што якасць абарончых збудаванняў не адпавядае патрабаванням часу
  • Калекцыю старажытнай зброі раскапалі пад Старым Шкловам
    24.09.2008 - 19:52
    Сярод знойдзеных рэліквій — бранябойныя наканечнікі стрэлаў, фрагмент шлема, палатно кальчугі, арбалетныя крукі і арбалетныя балты-стрэлы. Даследчыкі таксама знайшлі першы нацельны крыж на тэрыторыі Старога Шклова
  • У Вільні знайшлі калекцыю старадаўняй беларускай музыкі
    24.09.2008 - 19:37
    У архівах Вільні музыказнаўцы Сьвятлана Немагай і Аляксей Фралоў выявілі дзясяткі музычных твораў аўтараў XVI—XIX стагодзьдзяў, якія паходзяць зь Беларусі
  • На Трышынскіх могілках у Берасьці ўсталяваны і асьвечаны помнік Адаму Трыпусу, партызанскаму камандзіру БНР
    18.09.2008 - 21:58
    У пэрыяд змаганьня за незалежнасьць Беларусі ў 1920-я гады Адам Трыпус быў камэндантам Гарадзенскага павету і сябрам Гарадзенскага акруговага штабу антыпольскага партызанскага руху, які арганізаваў урад БНР Вацлава Ластоўскага
  • Сёньня — дзень ўзьяднаньня Заходняй і Усходняй Беларусі
    17.09.2008 - 10:40
    За паўтара году, да чэрвеня 1941 г,., з заходнебеларускіх земляў было вывезена на ўсход больш за 100 тыс. чалавек. Некалькі тысяч сядзела па турмах па ўсёй Заходняй Беларусі
  • Перапахавалі польскіх жаўнераў, абараняўшых Кобрын у 1939 годзе
    15.09.2008 - 15:12
    У Кобрыне адбылося перапахаванне жаўнераў і афіцэраў польскага войска, якія гераічна абаранялі горад ад немцаў у верасні 1939-га
  • Масква рассакрэціла дакументы аб Галадаморы ва Ўкраіне і голадзе ў Беларусі
    15.09.2008 - 10:51
    Сярод іншых дакументаў ёсць і дакладная запіска сакратара ЦК КП(б) Беларусі Мікалая Гікалы пра сітуацыю з хлебам. У ёй гаворыцца пра тое, што пачынаючы з ліпеня 1931-га года ў Беларусі было напружанае становішча з забеспячэннем хлеба
  • У цэнтры Глыбокага знойдзена сярэднявечная сякера
    15.09.2008 - 08:55
    Восень падаравала глыбоцкім краязнаўцам новыя цікавыя знаходкі. Аднавіліся будаўнічыя работы каля універмагу а разам зь імі зьявіліся і новыя экспанаты. Гліняныя цацкі-сьвістулькі, медныя манеты 17-19 стагоддзяў, фрагменты кафлі ды керамікі патрапяць у прыватныя калекцыі глыбачан
  • Рэстаўрацыя капліцы-пахавльні ў Міры падыходзіць да фіналу
    12.09.2008 - 12:47
    У гэтым годзе для турыстаў будзе адчынена капліца-пахавальня князёў Свтаполк-Мірскіх, рэстаўрацыя якой знаходзіцца ў завяршальнай стадыі, а таксама паўднёва-заходняя башня Мірскага замку
  • Галоўнаму архітэктару ВКЛ паставілі помнік у Горадні
    12.09.2008 - 08:58
    На беразе ручая Гараднічанка ў так званай Швейцарскай даліне ў Гродне 11 верасня ўстаноўлены бронзавы помнік Джузэпе Сака — некалі каралеўскаму, а потым галоўнаму архітэктару Вялікага княства Літоўскага (1775—1795)
  • Бібліятэка Храптовічаў вернецца на Беларусь у электронным выглядзе ў наступным годзе
    11.09.2008 - 08:42
    Бібліятэка старадаўняга роду Храптовічаў у электронным выглядзе вернецца ў Беларусь да канца 2009 года. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню бібліятэк, паведаміла намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна
  • У лёхах Брыгіцкага касцёла ў Гродне з’явіцца ўнікальны музей
    08.09.2008 - 16:52
    Экспазіцыю складуць рэчы, якія належалі сёстрам ордэну святой Брыгіты, якія жылі тут з 1636 да 1842 года, пакуль іх кляштар не быў забаронены царскім указам. Неафіцыйна музей існуе ужо некалькі год. У ім захоўваецца рэдкі габелен XVI стагоддзя з выявай знятага з крыжу Хрыста, памерам пяць на тры метры
  • Сагановіч пра Аршанскую бітву
    08.09.2008 - 12:21
    У нашай даўняй гісторыі няма іншай падзеі, якая б стала падобным сімвалам і выклікала столькі ж вострых баталій, як бітва пад Воршай. Гэта вялікая перамога над намнога большым маскоўскім войскам, здабытая ў абарончай вайне, на сваіх землях і сваёй жа арміяй, кіраванай сваім гетманам
  • Брэсцкую крэпасць мадэрнізуюць да тысячагоддзя горада
    05.09.2008 - 19:42
    Як паведаміў мэр горада Аляксандр Палышанкоў, у яе поўнача-заходняй частцы з'явіцца Нацыянальны тэхнічны музей, дзе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з гісторыяй тэхнікі ад драбіны да высокатэхналагічнага касмічнага абсталявання
  • Пад Воршай адзначаць угодкі Аршанскай бітвы
    05.09.2008 - 19:34
    Фэст беларускай аўтарскай песьні й паэзіі «Аршанская бітва—2008» пройдзе на Крапівенскім полі 6 верасьня. Фэстываль пачнецца а 18-й на гістарычным месцы Аршанскае бітвы 1514 году — левым беразе Дняпра пры ўпадзеньні ў яго рэчкі Крапівенкі
  • Выпушчаны каляндарык у гонар Іван Насовіча
    05.09.2008 - 19:30
    ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» выпусціла юбілейны каляндарык, прысвечаны аўтару першага слоўніка беларускай мовы Івану Насовічу, якому сёлета, 7 кастрычніка, споўніцца 220 гадоў ад дня ягоных народзінаў
  • Дзень беларускай вайсковай славы адзначаць у Варшаве
    04.09.2008 - 07:22
    7 верасьня 2008 году адбудзецца шэсьце ў гонар беларускай Перамогі ў бітве пад Воршай, якое арганізуе варшаўская грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці
  • Новы «Беларускі гістарычны агляд»
    03.09.2008 - 07:09
    Сярод матэрыялаў — артыкул Сяргея Саўчанкі «Маскоўскі сьвет вачыма Русі XVI-XVII ст.», Мікалая Антропава, Алены Боганевай і Тацяны Валодзінай «Этнаканфэсійныя стэрэатыпы ў сучаснай беларускай вёсцы», Юр'я Туронка «Пра групу Фабіяна Акінчыца» і Юр'я Грыбоўскага «Беларускі легіён СС»
  • Выстава «Паганства» у Менску
    01.09.2008 - 20:21
    Жывучы ў хрысьціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна зьявілася пасьля дваццаці тысячагодзьдзяў паганскіх вераваньняў і табу. Хрысьціянства ж уплывала на цывілізацыю толькі апошнія дзьве тысячы гадоў
  • Мазаікі ўпрыгожаць капліцу ў Міры
    01.09.2008 - 20:11
    Тры мазаічныя пано зоймуць тое самае месца, дзе раней знаходзіліся мазаікі, выкананыя ў вядомай майстэрні Фраловых у Санкт-Пецярбургу, але, на жаль, поўнасцю страчаныя. Новыя ж для адрэстаўрыраванай капліцы-пахавальні вырабілі беларускія майстры.
  • Музей у гродзенскім касцёле
    01.09.2008 - 20:03
    Зараз у скляпеннях вядзецца рамонт, пасля сканчэння якога адкрыецца экспазіцыя. У экспазіцыі будуць прадстаўлены рэліквіі святых, старадаўнія іконы, алтарныя карціны, літургічная вопратка, кнігі, прадметы быта і інтэр’ера
  • Рэстаўрацыя Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку
    01.09.2008 - 19:53
    На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, якое адбылося 28 жніўня ў Мінску, зацверджана праграма першачарговых мерапрыемстваў па рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку
  • Часопіс "Архэ" пра нямецкую акупацыю Беларусі
    01.09.2008 - 19:25
    У памяшканні гарадзенскай суполкі Таварыства Беларускай Школы адбылася прэзэнтацыя ўнікальнага нумару часопіса “АРХЭ”, прысвечанага перыяду айчыннай гісторыі, калі Беларусь апынулася пад нямецкай акупацыяй