Гістарычныя навіны

Сёньня — дзень ўзьяднаньня Заходняй і Усходняй Беларусі

10:40

17 верасьня 1939 г. пачаўся г. зв. вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну. У панядзелак, у праграме "Наши новости" на АНТ зноў была запушчана старая байка пра тое, што паход быў выкліканы наступам нямецкіх войскаў, якія акупавалі этнічную Польшчу і сунуліся на Захад.

Лухта. Савецкі Саюз папросту прыступіў да рэалізацыі пакту Молатава -- Рыбэнтропа аб чацьвертым разьдзеле Польшчы. Як вынік сумесных нямецка-савецкіх пагадненьняў былі сумесныя ваенныя парады, што прайшлі ў Берасьці і Кобрыне.

Парад у Брэсце
Парад савецкіх і нямецкіх войскаў у Бярэсьці. 22 верасня 1939 г.

Вынікам паходу было ня толькі аб’яднаньне ў адно цэлае беларускай нацыі (што несумненна станоўча), але і сталінскія рэпрэсіі, вываз насельніцтва ў Сібір і на Поўнач. Эканамічныя новаўвядзеньні таксама прывялі да зьбядненьня насельніцтва.

За паўтара году, да чэрвеня 1941 г,., з заходнебеларускіх земляў было вывезена на ўсход больш за 100 тыс. чалавек. Некалькі тысяч сядзела па турмах па ўсёй Заходняй Беларусі.

Пад рэпрэсіі трапіла і беларуская інтэлігенцыя: у тым ліку і бацькі "Нашай Нівы" - Аляксандар Уласаў ды Антон Луцкевіч.

Крыніца: "Наша Ніва"




 «За мінулы дзень |  Усе за месяц  | За наступны дзень»