Гістарычныя навіны

Прапануем вашай увазе апошніе навіны на тэму гісторыі нашай роднай зямлі. Тут вы знойдзеце звесткі пра сучасные падзеі, якіе датычацца гастарычнай спадчыны Беларусі. Мы пастараліся таксама не абысці ўвагай і культурныя зьявы, такія як выставы і імпрэзы. Усе навіны аб культурным і гістарычным жыцці нашай радзімы чытайце тут.

Кастрычнік 2008

  • 31 кастрычніка - дзень Рэфармацыі
    31.10.2008 - 19:54
    Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленьне 31 кастрычніка 1517 г. прафэсара Вітэнбэрскага ўнівэрсітэта ў Саксоніі Марціна Лютара зь яго 95 тэзамі, у якіх ён асудзіў гандаль папскімі індульгенцыямі
  • Музыка Беларусі ХІХ стагоддзя
    31.10.2008 - 11:08
    У тыя часы мала што прагучала з гэтых твораў на Радзіме — большасьць творцаў працавалі за мяжой: аўтар «Беларускага вясельля» Антон Абрамовіч большую частку жыцьця правёў у Пецярбургу, Мечыслаў Карловіч лічыўся адным з самых аўтарытэтных музыкаў у Польшчы
  • У Гомелі адкрылася выстава, прысвечаная грашам
    31.10.2008 - 10:09
    Калі ўлічыць, што краіна й грамадзяне спакваля ўцягваюцца ва ўсясьветны фінансавы крызіс, то ініцыятыва навуковых супрацоўнікаў абласнога краязнаўчага музэю, чыімі высілкамі зарганізаваная выстава, выглядае надзвычай актуальна
  • У Беларусі з'явілася і "Лінія Молатава"
    31.10.2008 - 08:19
    На Аўгустоўскім канале пачалася рэканструкцыя абарончага збудавання - умацаванага раёна савецкіх войскаў, які, нібыта, меў назву "Лінія Молатава"
  • Латвія перадала Беларусі больш за 50 гістарычных выданняў
    30.10.2008 - 09:52
    Больш за 50 новых гістарычных і навуковых выданняў перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад Латвійскай акадэмічнай бібліятэкі. Уручэнне кніг адбылося сёння на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі "Беларусь - Латвія: дыялог гісторыі, навукі і культуры"
  • Берасцейская Унія - воля Прадбачнасці ці палітычная памылка? Дыскусія ў Варшаве
    28.10.2008 - 17:34
    У аўторак, 28 кастрычніка, а 19, у Беларускім Дыскусійным клубе ў Варшаве адбудзецца тэматычная сустрэча “Берасцейская Унія - воля Прадбачнасці ці палітычная памылка? Да гісторыі ўніяцкай Царквы ў ІІ Рэчы Паспалітай”
  • На Гарадоччыне аднавяць Крыж памяці ў гонар паўстанцаў
    27.10.2008 - 16:28
    Больш за 70 подпісаў сабралі гарадоцкія актывісты пад лістом за аднаўленне Крыжа памяці у гонар жыхароў Гарадоччыны, якія загінулі падчас паўстання 1918 г. Ліст быў накіраваны ў райвыканкам 20 кастрычніка.
  • У Пецярбургу выходзіць беларуская энцыклапедыя
    27.10.2008 - 16:15
    "Тры стагоддзі беларускага Пецярбурга" - так называецца кніга, якая неўзабаве пабачыць свет. Гэтую энцыклапедыю, якая сведчыць пра беларускую прысутнасць у гэтым расійскім горадзе падрыхтаваў Мікола Нікалаеў, супрацоўнік Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, доктар філалагічных навук
  • НБРБ уводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Дзяды»
    27.10.2008 - 15:39
    Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў
  • Выстава ў гонар 200-годдзя Напалеона Орды
    25.10.2008 - 10:29
    22 кастрычніка ў Сойме Польшчы адкрылася выстава працаў Напалеона Орды да 200-й гадавіны яго нараджэньня. На ёй сабрана каля 50 рэпрадукцый малюнкаў Орды з фондаў Нацыянальнага музэю ў Варшаве
  • Расійскі суд адмаўляецца рэабілітаваць ахвяр Катыні
    25.10.2008 - 10:19
    Сёньня Хамоўніцкі раённы суд адмовіўся задаволіць скаргу на адмову Галоўнай ваеннай пракуратуры разглядаць пытаньне аб рэабілітацыі афіцэраў польскай арміі, расстраляных у 1940 г. у Катыні
  • Галадамор прызнаны Еўралапарламентам злачынствам супраць украінскага народа і супраць чалавечнасці
    23.10.2008 - 16:10
    Жахлівым злачынствам супраць чалавечнасці прызнаў галадамор Еўрапарламент. У сваёй сённяшняй рэзалюцыі ён выказаў шкадаванне ўкраінскаму народу
  • Вышла кніга пра гістарычную спадчыну Вялікага Княства Літоўскага
    23.10.2008 - 12:42
    Першы разьдзел кнігі прысьвечаны мапам і гравюрам, што зьвязаныя з ВКЛ. Гэта першая спроба сыстэматызаваць цікавую, але мала вядомую для большасьці галіну нашай спадчыны. Прадстаўленыя вядомыя і мала вядомыя старажытныя мапы ВКЛ
  • Мемарыял ахвярам нацызму будзе створаны ў Трасцянцы
    21.10.2008 - 09:26
    Пад Мінскам на месцы аднаго з буйнейшых у свеце лагераў смерці “Трасцянец” будзе створаны мемарыял ахвяраў нацызму. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. Цікава, што на дадзены момант ужо адхіленыя 14 праектаў мемарыяла
  • Вопратка святара канца XVIII ст. з'явілася ў беларускім музее
    21.10.2008 - 09:09
    Надзвычай рэдкі экспанат набыў Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі ў прыватнай асобы. Гэта - арнат - вопратка каталіцкага святара канца XVIII стагоддзя. Яна ўпрыгожаная ўстаўкамі са слуцкага пояса, і гэта павышае гістарычную і музейную каштоўнасць арната.
  • У хуткім часе выйдзе унікальная электронная энцыкляпэдыя па гісторыі ды культуры Беларусі
    20.10.2008 - 19:23
    Студэнт БДУ Аляксей Кульбіцкі ды студэнт Радыётэхнічнага ўнівэрсытэту Мікалай Дзятлаў сканчаюць працу над унікальнай электроннай энцыкляпэдыяй па гісторыі ды культуры Беларусі. Ня кожная краіна сьвету можа пахваліцца такім электронным даведнікам
  • 65-я ўгодкі знішчэння нацыстамі Мінскага гета
    20.10.2008 - 12:48
    Мінскае гета было чацвёртым па велічыні ў Еўропе і другім па колькасці знішчаных яўрэяў. За два гады і тры месяцы свайго існавання там загінулі каля ста тысяч вязняў.
  • Адновяць дом Тадэвуша Касцюшкі
    20.10.2008 - 09:48
    Інтэр'ер шляхецкага дома плануецца стварыць у музее-сядзібе Тадэвуша Касцюшкі, які знаходзіцца ва ўрочышчы Марачоўшчына Берасцейскай вобласці
  • Адновяць палац Юндзілаў у Івацэвічах
    18.10.2008 - 08:05
    Палац Юндзілаў у горадзе Івацэвічы неабходна ўключыць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Да такога рашэння прыйшлі члены Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі ў ходзе выязнога пасяджэння ў Брэсцкай вобласці
  • Зачыняюць музэй у Гальшанах
    16.10.2008 - 13:31
    Загад ужо ёсьць. Будынак будзе закансэрваваны. Закалоцяць вокны, а мо і замуруюць. Будынак кляштару знаходзіцца ў аварыйным стане і існуе праўдзівая небясьпека, што ён абрынецца. А сродкаў рапараваць — гаворка ідзе пра мільёны даляраў — няма
  • Праходзіць выстава "Зямля і космас Язэпа Драздовіча"
    16.10.2008 - 10:01
    Унікальная калекцыя археалагічных знаходак прадстаўлена на выставе "Зямля і космас Язэпа Драздовіча", прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака. Пра гэта паведаміў старэйшы навуковы супрацоўнік гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" Юрась Малыш на адкрыцці выставы ў Доме-музее I-га з'езда РСДПП
  • Выйшаў гадавік антрапалагічнай гісторыі «Homo historicus»
    16.10.2008 - 09:06
    Яго канцэпцыя прадугледжвае адлюстраванне мінулага з перспектывы чалавечага вымярэння гісторыі. Своеасаблівым эпіграфам гэтага выдання можна лічыць словы Марка Блока: «Прадметам гісторыі з’яўляецца чалавек»
  • Плануецца адбудова гістарычнага цэнтру Бярэсця да 2019 года
    15.10.2008 - 17:19
    Афіцыйная газета “Вячэрні Брэст” падае, што на пазачарговым пасяджанні аблсавета абмеркавалі канцэпцыю адбудовы гістарычнага цэнтра Брэста, знішчанага з загаду расійскага цара Мікалая І ў 30-ыя гады XIX ст
  • Дабудова Каложы: рэстаўрацыя ці разбурэнне?
    14.10.2008 - 15:59
    У сьпісе славутасьцяў, якія неўзабаве плянуюць адрэстаўраваць у Горадні, апрача Старога Замка і Харальнай сынагогі, зьявілася таксама Барысаглебская — вядомая як Каложа
  • Язэпу Драздовічу - 120 год
    13.10.2008 - 20:32
    На радзіму легендарнага мастака ў засьценак Пунькі, што на Глыбоччыне, сёньня выправіліся вялікія групы дзеячаў беларускай культуры і грамадзкіх актывістаў зь Менску, Віцебску ды іншых рэгіёнаў Беларусі
  • У Горадні адкрыўся музэй гісторыі пажарнай службы
    13.10.2008 - 20:18
    Музэй гарадзенскай пажарнай службы адкрыўся ў самым старым дэпо, якое побач з каланчой, якая вядомая па старых паштоўках. Дарэчы, на ёй ёсьць памятная шыльда, напісана, што вежа зьяўляецца гісторыка-культурнай спадчынай, пабудавана ў ХІХ стагодзьдзі
  • У беларускім вясковым музеі, магчыма, захоўваецца скрыпка Страдывары
    13.10.2008 - 20:06
    Па словах навуковага супрацоўніка аддзела Германавічскага музея культуры і побыту Ларысы Мядзелец, на ўнутраным баку вечка старадаўняй скрыпкі з парванымі струнамі маецца надпіс на лаціне "Antonius Stradivarius"
  • Гісторыка-культурны цэнтр да 1000-годдзя Берасця
    10.10.2008 - 09:12
    На пазачарговым паседжанні кардынацыйнай рады аблвыканкама па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны абмяркоўвалася канцэпцыя стварэння гісторыка-культурнага цэнтра нацыянальнага маштабу на шырокіх тэрыторыях Берасцейскай крэпасці
  • Паказ традыцыйных беларускіх строяў ХІХ стагоддзя праходзіць у Віцебску
    09.10.2008 - 15:57
    Гэта вопратка, рэканструяваная ці стылізаваная майстрыхамі з Лепельскага дома рамёстваў. На выставе можна пабачыць, што было “модна” насіць у розных раёнах Беларусі і, вядома ж, на Лепельшчыне
  • У Магілёве плануюць усталяваць памятны знак БНР
    09.10.2008 - 15:07
    Шляхам збору подпісаў моладзевыя актывісты прапаноўваюць мясцовым уладам ўсталяваць памятны знак на будынку краязнаўчага музея на Савецкай плошчы
  • Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры зьвярнулася з адкрытым лістом да Генэральнага пракурора Беларусі
    09.10.2008 - 12:48
    Кіраўнік таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры чарговы раз намагаецца прыцягнуць увагу да праблемы, якая ігнаруецца шматлікімі дзяржаўнымі ўстановамі. Гэта – парушэньне нарматыўна-прававой базы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны падчас рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Менску
  • Сёння 300-я гадавіна бітвы пад Лясной
    09.10.2008 - 10:24
    Да гэтай бітвы і швэдзкія і расейскія войскі ўдосталь пагаспадарылі на Беларусі, спаліўшы некалькі гарадоў і вёсак
  • Уся інфармацыя аб музейных экспанатах Беларусі будзе сабраная ў дзяржаўным каталогу
    09.10.2008 - 08:32
    Да 2010 года ўся інфармацыя аб музейных экспанатах Беларусі будзе сабраная ў дзяржаўным каталогу. Аб гэтым заявіў намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш 8 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску
  • У Гомели распачынаецца выстава прысвечаная 1020-годдзю Хрышчэння Руси
    08.10.2008 - 14:56
    У Гомельскай вобласці праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 1020-годдзю Хрышчэння Русі. Як паведамілі ў савеце па справах рэлігій і нацыянальнасцей аблвыканкама, разнастайныя акцыі, выставы і конкурсы ў гонар гэтага юбілея працягнуцца ў рэгіёне да канца бягучага года
  • У Менску з'явіцца этнакультурны цэнтар "Беларуская спадчына"
    08.10.2008 - 09:36
    У архітэктурны комплекс плануецца ўключыць тэхнапарк - рыцарскія палацы, пякарні, млыны і іншыя аб'екты мінуўшчыны стануць сапраўдным падарункам аматарам гісторыі. У задумках архітэктараў таксама стварэнне парка помнікаў архітэктуры, у якім будуць прадстаўлены такія вядомыя комплексы, як Мірскі і Нясвіжскі замкі і іншыя
  • Выйшла кніга пра магілёўскую ратушу
    08.10.2008 - 08:48
    Адноўленая пасьля падрыву ў 1957 годзе гарадзкая ратуша ў Магілёве была ўрачыста адчыненая сёлета 3 ліпеня. Да гэтае даты гарадзкія ўлады замовілі магілёўскаму гісторыку Аляксандру Агееву напісаць кнігу пра лёс помніка
  • 2010 год абвешчаны годам Грунвальдзкай бітвы ў Літве
    07.10.2008 - 21:09
    Парлямэнтарыі даручылі ўраду распрацаваць праграму Году Грунвальдзкай бітвы. У яе павінны ўвайсьці агульныя мерапрыемствы Літвы і Польшчы
  • У Каўнасе адкрылі помнік генералу Павіласу Плехавічусу, літоўскаму калабарацыяністу
    06.10.2008 - 10:10
    Памяць генерала была ўшанаваная па ініцыятыве ветэранаў яго вайсковай фармацыі, створанай з дазволу немцаў у 1944 годзе. На адкрыцці помніка прысутнічалі міністр абароны краіны Ёзас Алякас, мэр Каўнаса Андрус Купчынскас
  • Знойдзенае пахаваньне камандзіра АК «Крысі»
    06.10.2008 - 09:21
    Пасьля яго смерці ў баі з НКВД 21 студзеня 1945 года ля Кавалькоў (Літоўская ССР), ягонае цела, распранутае да сподняў, бальшавікі вазілі па вёсках Воранаўскага раёну БССР і памежных рэгіёнаў ЛССР
  • Нашчадкі Радзівілаў перадалі Беларусі матэрыялы па гісторыі свайго роду
    03.10.2008 - 12:55
    Прадстаўнікі магнацкага роду Радзівілаў перадалі Беларусі матэрыялы па гісторыі сваіх продкаў, паведамляецца у прэс-рэлізе пасольства Беларусі ў Польшчы ад 2 кастрычніка
  • Касцёл святога Язэпа вернуць вернікам узамен за будынак ад горада для архіва
    02.10.2008 - 09:08
    Архівісты гатовыя аддаць вернікам мінскі касцёл святога Язэпа, дзе зараз месцяцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
  • Прэзентацыя твораў Адама Станкевіча ў Гародні
    02.10.2008 - 08:50
    З Горадні філёзаф Валер Булгакаў і гісторык Алесь Пашкевіч распачынаюць шэраг прэзэнтацый 1100-старонкавага збору твораў аднаго з выдатных беларускіх інтэлектуалаў ХХ стагодзьдзя.
  • 475 гадоў з дня нараджэньня Сьцяпана Батуры
    01.10.2008 - 09:31
    Варта падзякаваць гэтаму трансільванцу за Полацак. Невядома, ці быў бы такі горад у складзе Беларусі, і ці быў бы такі горад наагул, не адбі яго Батура ў Івана Жахлівага.