Гістарычныя навіны

Выстава ў гонар 200-годдзя Напалеона Орды

10:29

Напалеон Орда22 кастрычніка ў Сойме Польшчы адкрылася выстава працаў Напалеона Орды да 200-й гадавіны яго нараджэньня. На ёй сабрана каля 50 рэпрадукцый малюнкаў Орды з фондаў Нацыянальнага музэю ў Варшаве.

Падчас адкрыцьця выступілі Маршал Сойму Браніслаў Камароўскі і пасол Беларусі Павал Латушка.

Крыніца: "Наша Ніва"




Расійскі суд адмаўляецца рэабілітаваць ахвяр Катыні

10:19

Сёньня Хамоўніцкі раённы суд адмовіўся задаволіць скаргу на адмову Галоўнай ваеннай пракуратуры разглядаць пытаньне аб рэабілітацыі афіцэраў польскай арміі, расстраляных у 1940 г. у Катыні (Смаленская вобласьць).

Як зазначыла адвакат Ганна Ставіцкая, галоўная ваенная пракуратура палічыла, што няма ніякіх падстаў прыступаць да разгляду гэтага пытаньня, "бо няма такіх зьвестак, зыходзячы зь якіх яны маглі б зрабіць выснову пра тое, што рэпрэсіі ў дачыненьні да афіцэраў былі".

Між тым, кажа Г. Ставіцкая, што існуе велізарная колькасьць матэрыялаў, зь якіх вынікае, што было прынята рашэньне пра расстрэл больш за 22 тыс. ваеннапалонных польскага войска.

Крыніца: "Наша Ніва"




 «За мінулы дзень |  Усе за месяц  | За наступны дзень»