Гістарычныя навіны

Прапануем вашай увазе апошніе навіны на тэму гісторыі нашай роднай зямлі. Тут вы знойдзеце звесткі пра сучасные падзеі, якіе датычацца гастарычнай спадчыны Беларусі. Мы пастараліся таксама не абысці ўвагай і культурныя зьявы, такія як выставы і імпрэзы. Усе навіны аб культурным і гістарычным жыцці нашай радзімы чытайце тут.

Лістапад 2008

28.11.2008 - 15:08
Аляксандр Крываручка распавядае пра грашовыя стасункі ў ВКЛ
Сярэдзіна XVII стагодзьдзя, час вайны з Расеяй, быў парой самай жахлівай інфляцыі за ўсю гісторыю ВКЛ. Эталён — талер, стаў каштаваць не 600 солідаў, а 1500. Зьяўляюцца манэты наміналам 30 грошай, якія адпавядалі колішнім 12 грошам
27.11.2008 - 21:45
У Слуцкім паўстанні за Беларусь змагаліся да 15 тысяч чалавек
Гэта прыклад той палітычнай акцыі, якая была добра падрыхтаваная, якая мела выразныя палітычныя мэты, а менавіта - незалежнасць, дзяржаўнасць Беларусі
27.11.2008 - 21:36
Гісторык Ігар Кузняцоў пра камуністычныя рэпрэсіі
За час камуністычнага рэжыму ў Беларусі было рэпрэсавана не меней за 60% дарослага насельніцтва. Такое меркаванне выказаў гісторык Ігар Кузняцоў 26 лістапада на паседжанні круглага стала "Камунізм як антычалавечая ідэалогія. Лічбы і факты" у Мінску
27.11.2008 - 13:37
Шэсць аб'ектаў у Мінску і Віцебску сталі гісторыка-культурнай каштоўнасцю
Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры 26 лістапада надала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці другой і трэцяй катэгорыі шасці аб'ектам у Мінску і Віцебскім раёне
27.11.2008 - 12:48
27 лістапада - гадавіна Слуцкага Збройнага Чына
У шэрагу падзеяў 1920 году ў Беларускай гісторыі адно з найбольш важных месцаў займае Слуцкі Збройны Чын, Слуцкае паўстанне. Падзея стала спробай ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі
27.11.2008 - 12:07
Сёньня - угодкі Слуцкага збройнага чыну
88 гадоў таму, 27 лістапада 1920 г., на Случчыне распачаліся баявыя дзеяньні супраць бальшавікоў, якія пасоўваліся з усходу
25.11.2008 - 17:02
Пад ціскам грамадскасці ў Пінску аднавілі выгляд будынку XIX стагоддзя
Унікальны для Пінску трохкутны будынак ХІХ ст. быў упрыгожаны ільвінымі галовамі. Летам пры вядзенні рамонтных работ будаўнікі проста збілі аздабленне на фасадзе
25.11.2008 - 14:56
«Калекцыйнай спадчыны Вялікага Княства» сёння будзе прэзентавана ў Мінску
“Калекцыйная спадчына Вялікага Княства” – менавіта такую назву носіць энцыклапедычнае выданне, што будзе прэзентавана сёння ў сталічнай галерэі “Падземка”
24.11.2008 - 17:31
Дошка ў гонар Валера Урублеўскага у Гародне можа знікнуць
Мемарыяльная дошка ў гонар героя паўстання 1863 года Валера Урублеўскага можа назаўсёды знікнуць з дома на аднайменнай вуліцы ў Гродна. Пасля рэстаўрацыі будынка працоўныя адмаўляюцца ўсталёўваць дошку на месца, дзе яна знаходзілася
24.11.2008 - 11:32
Клецкая пракуратура распарадзілася праверыць абставіны разбурэння старажытнага свірна ў Янавічах
З заявамі ў Клецкую раённую і Мінскую абласную пракуратуру звярнуўся старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Ён лічыць неабходным распачаць крымінальную справу па факце разбурэння свірна ў вёсцы Янавічы
24.11.2008 - 11:04
Фотавыстава, прысвечаная Галадамору ва Ўкраіне, адкрылася ў Мінску
У экспазіцыі, арганізаванай амбасадай Украіны ў Беларусі, прадстаўленыя 33 стэнды з матэрыяламі, якія адлюстроўваюць рэаліі, гісторыю і сучасныя погляды на Галадамор
24.11.2008 - 10:50
На левым беразе Бярэзіны памянуць напалеонаўскіх жаўнераў
23 лістапада на могілках каля вёскі Студзёнка ў Барысаўскім раёне, на левым беразе Бярэзіны адбудзецца жалобная цырымонія ў памяць аб пахаваных тут жаўнерах Напалеона
20.11.2008 - 20:08
Галадамор
Сярод гісторыкаў і палітыкаў да сённяшняга дня не дасягнутае паразуменне наконт прычынаў, якія пацягнугнулі за сабой Галадамор. Існуе пункт гледжаньня, паводле якога масавая смяротнасць насельніцтва Украіны выкліканая свядомай і мэтанакіраванай акцыяй савецкага кіраўніцтва
20.11.2008 - 09:52
48 лічбавых копій партрэтаў з галерэі Радзівілаў з'явяцца ў беларускіх музеях
Польскі бок рыхтуе для перадачы на захоўванне ў беларускіх музеях 48 лічбавых копій партрэтаў з галерэі Радзівілаў, перададзеных Беларуссю Польшчы ў 1954 годзе. У сваю чаргу, беларускі бок дазволіў фотаздымку партрэтаў Радзівілаў, якія захоўваюцца ў беларускіх музеях
19.11.2008 - 11:02
Драўляная Спаса-Праабражэнская царква ў мястэчку Порплішча рэстаўруецца "беларускімі" метадамі
Мястэчка Порплішча расьсякае аўтамабільная шаша Глыбокае — Докшыцы. Нават праяжджаючы круты паварот, абавязкова кідаеш позірк на ўнікальны будынак Спаса-Праабражэнскай царквы — помнік драўлянага дойлідзтва першай паловы XVII стагодзьдзя
16.11.2008 - 20:01
Прадметы з калекцыі Вацлава Федаровіча выстаўлены ў музеі ў Віцебску
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі працуе выстава прадметаў даўніны "Музей мясцовых страражытнасцей" з калекцыі Вацлава Федаровіча. Яна прымеркавана да 160-годдзя з дня нараджэння беларускага краязнаўцы і калекцыянера
14.11.2008 - 22:39
Памёр вядомы гісторык і літаратуразнаўца Генадзь Кісялёў
Раніцай 14 лістапада ў Мінску на 78-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памёр Генадзь Кісялёў. Вядомы літаратуразнаўца, пісьменнік, археограф і гісторык, доктар філалагічных навук з 1971 года працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі
14.11.2008 - 22:29
У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры адкрылася выстава, прысвечаная 90-годдзю незалежнасці Польшчы
Яна падрыхтавана сумесна з амбасадай Польшчы і Польскім інстытутам у Мінску. У экспазіцыі, што складаецца з дзвюх частак — "Шляхі да незалежнасці" і "Стваральнікі незалежнасці", на 29 планшэтах паказана гісторыя Рэчы Паспалітай
13.11.2008 - 20:14
Віцебскіе вернікі ўшанавалі памяць уніяцкага арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча
Напрыканцы ХІХ стагоддзя каталіцкая царква абвясціла Кунцэвіча святым. Прыхаджане ўніяцкай парафіі адслужылі імшу на Ўспенскай горцы – там, дзе 12 лістапада 1623 года былы полацкі арцыбіскуп прыняў смерць
13.11.2008 - 20:08
Разрабаваны склеп барона Густава Гартынга ў Нясвіжы
Вандалы знялі са склепа барона Густава Гартынга ланцугі, забралі анёла, потым, пракапаўшы лаз у склеп, выкінулі адтуль магільную пліту і частку саркафага. Пра вандалізм паведаміў ксёндз Пётр Шарко
13.11.2008 - 20:00
Каталіцкія богаслужэбныя тэксты выйдуць на беларускай мове
Поўны збор каталіцкiх богаслужэбных тэкстаў на беларускай мове будзе выдадзены ў нашай краіне ў блiжэйшы час.Пра гэта паведамiў Архiепiскап Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi Тадэвуш Кандрусевiч
12.11.2008 - 17:14
На аўкцыён выстаўлены палац Валовічаў у Сьвяцку
Палацава-паркавы комплекс у Сьвяцку Гарадзенскага раёну знаходзіцца ў сьпісе помнікаў рэспубліканскага значэньня. У гэтым рэгіёне ў сьпіс патрапіў таксама Аўгустоўскі канал
12.11.2008 - 16:52
30 лістапада ўшануюць герояў Слуцкага збройнага чыну
Ушанаванне памяці герояў Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання 1920 году беларуская грамадскасць адзначыць у гэтым годзе 30 лістапада – менавіта на мерапрыемствы у гэты дзень адпаведныя звароты пададзены у Слуцкі раённы выканаўчы камітэт
11.11.2008 - 19:59
У Баранавіцкім раёне адзначылі заканчэнне Першай Сусветнай вайны
На ваенных могілках, дзе пахаваны салдаты нямецкай і расійскіх войскаў, адбудбыўся мітынг і сумесная памінальная служба па загінулых воінах. Пасля гэтага недалёка ад вёскі Дуброўна, дзе з восені 1915 года да канца 1918 года праходзіла лінія фронту, адбылася рэканструкцыя бою
08.11.2008 - 21:58
100-годдзе былога дырэктара Музея Беларускага Палесся адзначаюць у Пінске
Выхадзец Тамбоўскай вобласці, у юнацтве апынуўся ў Пінску, ён усё сваё жыццё займаўся даследаваннем Палесся, удзельнічаў у шматлікіх археалагічных экспедыцыях. Менавіта ён выказаў думку аб магчымасці знаходжання на Замкавай гары ў Тураве
08.11.2008 - 21:41
У Гародне прэзентавалі гістарычны зборнік прысвечаны 880-годдзю горада
Зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест. XII – XX стст.” з’явіўся ў выніку скандалу. У ім надрукаваны матэрыялы гісторыкаў, якія байкатавалі ў красавіку гэтага года афіцыйную навуковую канферэнцыю
08.11.2008 - 13:35
Лёс сядзібы Стралкаў
Сядзібе Стралкаў, заснаванай на пачатку ХХ ст., збольшага пашанцавала — у яе ёсьць гаспадар. На падворку стаіць старая тэхніка — грузавік, трактар, прычапное. Але шанцаваньне гэтае досыць умоўнае: прыкметы занядбанасьці тут паўсюль — у зацыраваных газэтамі ды цэляфанам вокнах панскага дому
07.11.2008 - 14:00
Памятная дошка ў гонар ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага будзе ўсталявана ў Жодзішках
15 лістапада ў Жодзішках на Смаргоншчыне ў касцёле святой Тройцы адбудзецца адкрыццё памятнай дошкі з гонар ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. У гэтыя дні будуць адзначацца 120-я ўгодкі з дня нараджэння беларускага каталіцкага святара, грамадскага дзеяча, публіцыста і перакладчыка
07.11.2008 - 13:43
У Магілёве ўсталявалі помнік ахвярам мясцовага гета
Помнік магілёўскаму гета ўсталявалі сёння ў Магілёве. Камень з адбіткамі рук паставілі ў пачатку вуліцы Віленскай, у тым месцы, дзе знаходзіўся ўваход у гета
07.11.2008 - 13:32
Пачаўся збор сродкаў на помнік у гонар 1000-годдзя Берасця
Аддзел ідэалагічнай працы Брэсцкага гарвыканкама налета мае адчыніць помнік падзеі, якая будзе адзначацца праз адзінаццаць гадоў - 1000-годдзю горада. Упершыню Берасьце было згаданае ў Іпацьеўскім летапісе пад 1019 годам
07.11.2008 - 12:13
На Клеччыне знішчаны ўнікальны двухпавярховы сьвіран XVIII ст
На Клеччыне ўнікальны помнік драўлянага дойлідзтва, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы, пусьцілі на дровы
07.11.2008 - 12:08
У Менску адноўленая мэмарыяльная дошка брэмэнскім габрэям
Менск граў важную ролю ў т.зв. «канчатковым рашэньні габрэйскага пытаньня». Сюды ў 1941—43 г. вывозіліся эўрапейскія габрэі, каб урэшце знайсьці сваю сьмерць у самім гета і прыгарадных канцлягерах
02.11.2008 - 18:42
Выдадзена кніжка пра гісторыю і культуру Бераставіччыны
На Гродзеншчыне выдадзеная першая кніга з серыі «Помнікі гісторыі культуры Бераставіччыны». Аўтар — кіраўнік групы па стварэнні раённага краязнаўчага музея, мясцовы краязнаўца Мікалай Паценка
02.11.2008 - 18:26
Экспанаты з Наваградскага гісторыка-краязнаўчага паедуць на выставу ў ЗША
Па запыце Музея Халакоста ў горадзе Фларыда яны будуць прадстаўленыя на выставе «Мужнасць і спагада; спадчына братоў Бельскіх». Сярод прадметаў – медыцынскія прылады, цагліны, цвікі, дрэва - як элементы, знойдзеныя пад час археалагічных раскопак на месцы былога габрэйскага гета